Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Ці варта адкрываць ІП у Беларусі — Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля 08.04.2026 38:37
Ці варта адкрываць ІП у Беларусі — Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля by Euroradio
Алесь Міхалевіч. Лукашэнка абяцае вярнуць беларусаў. Як быць з “воўчым білетам” 08.04.2026 45:47
8 красавіка падчас адкрыцця новай паліклінікі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў, якія з’ехалі: маўляў, пасядзіце яшчэ трохі там, а потым мы вас вернем, калі знойдзеце працу. Але ці варта давяраць такім заклікам? Што чакае людзей пасля вяртання — у сітуацыі, калі многія з палітычнай гісторыяй не могуць працаўладкавацца на Радзіме ўжо сёння, а за адсутнасць працы пры гэтым караюць? І дзе мя...
Віталь Цыганкоў. Пра “перамогу” Трампа над Іранам, выбары ў КР і прывід вайны 08.04.2026 45:37
За тры гадзіны да заканчэння “ўльтыматуму Трампа” ЗША і Іран пры пасярэдніцтве Пакістана дамовіліся пра спыненне агню на два тыдні. Гэтае двухтыднёвае перамір’е з адкрыццём Армузскага праліва Трамп назваў “поўнай і абсалютнай перамогай ЗША”. Тэгеран таксама згодны на перамір’е, заявіўшы пра “вялікую перамогу над ЗША”. Перамогу, якая змусіла Вашынгтон прыняць іранскі план з 10 пунктаў наконт поўнаг...
Павел Латушка. Пра Мельнікаву, выбары ў КР і падрыхтоўку беларусаў да вайны 08.04.2026 45:41
Пакуль у Міжнародным крымінальным судзе збіраюць доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, каб па выніку прымаць рашэнне аб тым, ці будуць выдадзены ордэры на арышт і супраць каго, Лукашэнка робіць усё магчымае, каб той ордэр быў выдадзены на яго імя. Мала таго, што рэжым здзяйсняе транспамежныя злачынствы і спрыяе атрыманню беларускімі прадпрыемствамі расійскіх ваенных заказаў, дык яшчэ і нібыта плану...
Павел Усаў. Выбары ў КР: чаму “пазнякоўцы” ігнаруюць КР, і пры чым тут Мельнікава 08.04.2026 45:24
На выбары ў Каардынацыйную раду зарэгістравалі 9 спісаў, агулам на 80 месцаў прэтэндуе 174 чалавекі. Пры тым, што шэраг фракцый з КР-3 адмовіліся браць удзел у выбарах, а яшчэ частка знакавых асоб, найперш з ліку нядаўна дэпартаваных з Беларусі палітвязняў, не выказала цікавасці да КР. І гэта без уліку палітыкаў і актывістаў, якія ад пачатку ігнаравалі і КР, і любыя іншыя структуры дэмсіл. Што пра...
Трамп паставіў дэдлайн Ірану, а ў Лукашэнка з дэмсіламі сузалежныя адносіны? — Еўразум за 7 красавіка | Новости Беларуси за 7 апреля 07.04.2026 40:34
Трамп паставіў дэдлайн Ірану, а ў Лукашэнка з дэмсіламі сузалежныя адносіны? — Еўразум за 7 красавіка | Новости Беларуси за 7 апреля by Euroradio
Анастасія Лузгіна. Лукашэнка кажа, што ў бюджэце няма грошай на біятэхналогіі. Што з эканомікай? 07.04.2026 43:26
7 красавіка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) і прызнаў: прадпрыемствы не выходзяць на поўную загрузку, не выконваюцца планы, захоўваецца дэфіцыт абаротных сродкаў. Кіраўнік краіны падкрэслівае, што “грошай у бюджэце няма і не будзе”: дадатковая падтрымка можа быць толькі часовай і з абавязковым вяртаннем сродкаў. Ці с...
Настасся Касцюгова. Якую будучыню дэмсілам рыхтуюць Коўл, Мінск і Уладзімір Мацкевіч 07.04.2026 43:44
Ад чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла чакаюць, што будуць вызвалены калі не ўсе, то большасць вязняў, афіцыйна прызнаных палітычнымі зняволенымі. І што практыка пакідаць у Беларусі тых, хто не жадае быць дэпартаваным, не толькі захаваецца, але і пашырыцца да спынення рэпрэсій. Як мінімум, што не будзе палітычна матываваных крымінальных прысудаў. З іншага боку,...
Яўген Красулін. Паміж камуністамі і нацыяналістамі: якім быў генацыд беларускага народа 07.04.2026 37:33
“Пасля 1945 года на гэтых землях (размова пра вёску Ападышча Іванаўскага раёна БССР) арудавалі ўзброеныя фарміраванні, чальцы якіх зніштажалі актывістаў і мірных жыхароў”, — распавядаюць у відэасюжэце, які распаўсюджвае Генпракуратура РБ у сваім ТГ. Калі вы думаеце, што размова пра карнікаў НКУС ці іншых забойцаў, якія разам з Чырвонай арміяй прыйшлі з Расіі на тэрыторыю нашай краіны, то памыляеце...
Ірына Сідорская. Ад “жаночай піўной” да “рускага” вобраза Рагнеды 07.04.2026 41:08
Звычайна гендар успрымаюць як асобную тэму. Пра жанчын. Пра роўнасць. Пра правы. Але што, калі гендар — гэта не тэма, а спосаб бачыць уладу? У новым выпуску “Гендар гэп” мы паглядзім на некалькі, здавалася б, розных падзей: як у новай оперы перапісваюць вобраз Рагнеды, чаму “жаночая піўная” выклікае абурэнне, і навошта дзяржава крыміналізуе “прапаганду” ЛГБТ і чайлдфры. Гэта як быццам зусім розныя...
ШІ і здароўе: ці варта верыць чату GPT — Еўразум за 6 красавіка | Новости Беларуси за 6 апреля 06.04.2026 39:33
ШІ і здароўе: ці варта верыць чату GPT — Еўразум за 6 красавіка | Новости Беларуси за 6 апреля by Euroradio
Уладзімір Мацкевіч. Удзельнічай, ці прайграеш: ад “гульні Мацкевіча” да выбараў у КР 06.04.2026 51:07
На арганізацыйна-дзейнасную гульню плануе ў канцы красавіка на тыдзень сабраць у адным месцы прадстаўнікоў палітыкі, бізнесу, медыя і грамадзянскай супольнасці метадолаг і былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Мэта — паспрабаваць сфармуляваць агульнае бачанне таго, як беларускай эміграцыі жыць і дзейнічаць далей. Колькасць удзельнікаў абмежаваная, а тых, каго запрашалі, але яны адмовіліся, Мацкевіч...
Леанід Марозаў. Ці дапаможа Спецдакладчык ААН пакараць вінаватых у рэпрэсіях 06.04.2026 39:54
Рада ААН па правах чалавека працягнула мандаты Спецыяльнага дакладчыка і Групы незалежных экспертаў па Беларусі яшчэ на адзін год. Гэта рашэнне пацвярджае, што, нягледзячы на поўную адсутнасць супрацоўніцтва з боку Мінска і спробы рэжыму заблакіраваць працу міжнародных механізмаў, збор доказаў парушэнняў правоў чалавека будзе працягнуты. Якое значэнне для беларусаў і Беларусі мае рашэнне Рады ААН...
Вольга Лойка. Пра расійскую нафту, беларускую калійку і вяртанне “збеглых” 06.04.2026 44:29
Чатыры спакойныя тыдні без “шарыкаў з беларускімі цыгарэтамі” і без спроб нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі — такія простыя ўмовы для пачатку дыялогу паміж Вільняй і Мінскам агучыў прэзідэнт Літвы Наўседа. І амаль адразу аэрапорт Вільні вымушаны быў прыпыняць прпацу праз “шарыкі”, а цягам чатырох дзён, з 30 сакавіка па 2 красавіка, з Беларусі ў Літву спрабавалі незаконна перабрацца 117...
У Беларусіі даражэе паліва — чаму? — Еўразум за 3 красавіка | Новости Беларуси за 3 апреля 03.04.2026 43:49
У Беларусіі даражэе паліва — чаму? — Еўразум за 3 красавіка | Новости Беларуси за 3 апреля by Euroradio
Арцём Бруханю Гульня спісаў: хто ідзе ў КР і ў чым прайграюць тыя, хто не ідзе на выбары 03.04.2026 49:07
Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання пройдуць неўзабаве — прагаласаваць можна будзе з 11 па 17 мая. Прыём спісаў скончаны, завяршаецца праверка іх на адпаведнасць усім патрабаванням. І хоць на 80 мандатаў прэтэндуюць ужо 175 чалавек, адмова пэўных сіл і асобных гульцоў браць удзел у выбарчай кампаніі нарадзіла шмат дыскусій, у тым ліку наконт мэтазгоднасці далейшага існавання КР. А яш...
Андрэй Махоўскію Пра “танны” беларускі бензін, новы блок АЭС і эклеры для спецназа 03.04.2026 45:15
У Беларусі 28 сакавіка падаражэла аўтамабільнае паліва, і зараз літр бензіну АІ-95 каштуе 2,64 рубля, АІ-98 — 2,86 рубля, дызельнага паліва — 2,64 рубля. І ўжо анансавана дата чарговага падаражання — 4 красавіка. У той жа час, у лепшых традыцыях антызаходняй прапаганды, у “Беларуснафце” заявілі, што паліва ў Беларусі каштуе прыкметна танней, чым у Польшчы: “95-ы бензін у нас таннейшы прыкладна ў 2...
Аляксандр Кныровічю Мінск ізноў "не гумовы", а Нацбанк будзе ратаваць войска 03.04.2026 51:48
У Мінску ізноў запахла амерыканскай нафтай. Людзі з добрай памяццю злавілі флэшбэкі з 2020 года. Лукашэнка ізноў хоча крыху адпятляць ад Расіі? І гэта ў той час, калі расіяне набываюць да 10% ад усіх мінскіх кватэраў, што прадаюцца за месяц? Таксама абмяркуем дзіўныя вынікі праверкі беларускага войска (ратаваць яго давядзецца Нацбанку і прэм'ер-міністру) і сувязь паміж дэмаграфічнымі хацелкамі Лук...
Лукашэнка рыхтуе беларусаў да вайны, а беларускае выдавецтва рыхтуецца знішчыць пераклад Маркеса — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля 02.04.2026 32:42
Лукашэнка рыхтуе беларусаў да вайны, а беларускае выдавецтва рыхтуецца знішчыць пераклад Маркеса — Еўразум за 2 красавіка | Новости Беларуси за 2 апреля by Euroradio
Антон Пянькоўскі. Ці даедзе Лукашэнка да ЗША, а беларускі калій да Клайпеды 02.04.2026 45:57
Дзякуючы спецпрадстаўніку Трампа па Беларусі Джону Коўлу Лукашэнка нарэшце скінуў пару дзясяткаў кілаграм, смялей трымаецца на лёдзе і больш ваяўніча — перад сваімі генераламі. Ваяваць сабраўся. Відаць, і тут на яго ўплывае нешта амерыканскае… Можа, Трамп з яго то эканамічнымі, то рэальнымі войнамі. Ён ужо збіраецца закрываць НАТА, але хай бы перад гэтым адкрыў Армузскі праліў. Але што той праліў,...
Хрысціна Дарапей. Чаму Ціханоўская ніяк не дамовіцца з Мерцам па ВНЖ для беларусаў 02.04.2026 41:17
Чым далей, ты больш жорсткай становіцца міграцыйная палітыка еўрапейскіх краін. Закранае яна ў тым ліку і беларусаў. Наяўнасць праблем з легалізацыяй на фоне шматлікіх сустрэч Ціханоўскай з лідарамі нараджае папрокі, што Офіс і дэмсілы ўвогуле вырашэннем і адвакацыяй праблем беларусаў не займаюцца. А можа, і ўвогуле імі не цікавяцца. Чым адметная міграцыйная палітыка канцлера Германіі Мерца і як я...
Аліна Харысава. “Адзін народ”: чым небяспечнае вялікае перасяленне расіян у Беларусь 02.04.2026 45:00
Калі прыгледзецца, то Саюзная дзяржава хавае ў сабе безліч магчымасцей як для беларусаў, так і для расіян. Да прыкладу, беларусы, якім грошы не пахнуць, могуць запісацца ў расійскае акупацыйнае войска і адправіцца зарабляць вялікія грошы на крыві. А расіяне, для якіх беларусы — “адзін з імі народ”, імкнуцца набыць у Беларусі кватэру і пераехаць жыць у краіну, дзе ўсё амаль як у Расіі, але без абме...
Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву 02.04.2026 1:03:03
26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатарка беларускай культуры, авантурыстка Марыя Грыц. Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нам проста неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сябе, а яшчэ і захаваць тое сваё, што мы маем у душы, у сэрцы, у падсвядомасці ўрэшце рэшт. І гэта тычыцца не толькі тых, хто жыве ў Беларусі ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу за іншадумства, але і тых, хто жыве ў...
Што п'юць дыпламаты — Еўразум за 1 красавіка | Новости Беларуси за 1 апреля 01.04.2026 52:38
Што п'юць дыпламаты — Еўразум за 1 красавіка | Новости Беларуси за 1 апреля by Euroradio
Павел Церашковіч. Ад КНДР да вайсковай дысцыпліны. Куды вядзе рэформа беларускай адукацыі? 01.04.2026 33:48
Беларуская сістэма адукацыі ўсё больш нагадвае інструмент дзяржаўнай палітыкі. Спачатку — ідэя перавесці медыцынскую адукацыю выключна на бюджэтную форму, што выклікала дыскусіі не толькі пра кадравы дэфіцыт, але і пра абмежаванне выбару для абітурыентаў. Потым — нечаканыя адукацыйныя перспектывы: улады заяўляюць пра студэнцкія абмены з Паўночнай Карэяй і падрыхтоўку спецыялістаў у рамках новага с...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.