Radio Vaticana - Vatican News

Эфата

Society BE ↓ 58 episodes

У падкасце „Эфата“ аўтар засяроджваецца на розных формах узаемадзеяння Касцёла са светам – светам палітыкі, культуры, навукі, рознага роду каштоўнасных трэндаў. “Эфата” – гэта тое слова, якое Езуспрамовіў да глуханямога з Евангелля паводле святога Марка. Аўтар перакананы, што кожнаму патрэбны дотык Хрыста і Яго слова “Эфата” – “Адкрыйся”.

Author

Radio Vaticana - Vatican News

Category

Society

Podcast website

www.vaticannews.va

Latest episode

Apr 8, 2025

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Грамадска-палітычны сэнс навяртання 06.02.2025

Стары Запавет, хоць пачаткамі сягае яшчэ ў бронзавы век, змяшчае шэраг ідэй, якія з цягам часу стануць асноватворнымі для дэмакратычнай культуры. Такімі ідэямі з’яўляецца дэабсалютазацыя каралеўскай улады або пераход да ўспрымання адносінаў з Богам у катэгорыях партнёрства. Мінулы выпуск быў своеасаблівым падагульненнем сацыяльнага навучання Старога Запавету. У гэтым выпуску аўтар звяртаецца да Но...

Восем грамадскіх пастулатаў Старога Запавету 05.02.2025

Вызваленне ад наканавальніцкага мыслення, пераход да ўспрымання адносінаў з Богам у катэгорыях партнёрства – важная вяха ў духоўна-рэлігійнай эвалюцыі чалавека. У доўгатэрміновай перспектыве яна зрабіла магчымым развіццё крытычнага мыслення. А пераход да ўспрымання адносінаў з Богам у катэгорыях партнёрства адбыўся ўжо ў часы “першага запавету”, у гісторыі старажытнага Ізраіля. Тэма гэтага выпуску...

“Партнёр Бога”. Грамадска-этычны сэнс запавету Бога і Ізраіля 20.01.2025

У гэтым выпуску аўтар разглядае аснову старазапаветнага старазапаветнага вучэння аб уладзе, і не толькі: яно ляжыць у аснове многіх іншых грамадска-этычных тэм. У аснове ўсяго гэтага ляжыць запавет Бога і Ізраіля, або інакш: пагадненне, саюз, кантракт паміж Богам і Ягоным народам. Гэты запавет, як пагадненне або саюз, з’яўляецца цэнтральным элементам гісторыі ізраільскага народа і яго адносін з Бо...

Прырода тыраніі. Прыпавесць Ётама 17.01.2025

Біблія вельмі насцярожана ставіцца да ідэі аднаасобнай улады. Аналізуючы біблійныя тэксты, асабліва Кнігу Суддзяў і Кнігу Самуіла, можна заўважыць, што Біблія змяшчае сярод іншага крытыку аднаасобнай, манархічнай улады. Тое, што ў XVIII стагоддзі было аформлена Шарлем Мантэск’ё ў якасці разгорнутай філасофскай канцэпцыі падзелу ўлады, у нейкай ступені ўжо як мінімум два з паловай тысячагоддзі прыс...

Біблійны погляд на аўтакратыю 16.01.2025

У гэтым выпуску акцэнт зроблены на выказванні з Centesimus annus: “Крайне важна, каб кожная ўлада раўнаважылася іншай уладай з уласцівымі ёй абшарамі кампетэнцый” (пункт 44). Гэта тэма хрысціянскага разумення дзяржаўнай улады ўжо абмяркоўвалася раней, у тым ліку словы святога Паўла “Усякая ўлада паходзіць ад Бога” (Рым 13:1), якія падкрэсліваюць значнасць дзяржаўнай улады, але не яе сакралізацыю....

Чытаем Centesimus annus 15.01.2025

У гэтым выпуску аўтар прапануе разгарнуць энцыкліку Яна Паўла ІІ Centesimus annus і дакладна прыгледзецца, што і як там гаворыцца. Дакумент падзелены на шэсць раздзелаў і ахоплівае шэсць тэм, якія былі асабліва актуальнымі на пачатку 1990-х, хоць іх актуальнасць захоўваецца і да сённяшняга дня. Пасля кароткага ўступу (1-3) Папа распавядае пра асаблівасці Rerum novarum Льва XIII і яго дыягназе тага...

Тэорыі прыходзяць і адыходзяць, а Centesimus annus застаецца 13.01.2025

Гэты выпуск падкаста Эфата прысвечаны энцыкліцы святога Яна Паўла ІІ Centesimus annus. Яна ўяўляе сабой веху ў сацыяльным навучанні Касцёла, бо – сярод іншага – змяшчае новы погляд на лібералізм і рынкавую эканоміку. Важна нагадаць пра перыяд, у якім гэтая энцыкліка паўстала. Гэта быў час вялікіх перамен: падзенне Савецкага Саюза, канец халоднай вайны і так званая трэцяя хваля дэмакратызацыі. На п...

Аборт як нявыбар. Галасы жанчын 10.01.2025

У рамках перадачы “Эфата” працягваецца абмеркаванне тэмы абортаў і цесна звязанай з ёй тэмы правоў жанчын. 11-12 красавіка 2024 года ў парламенце Польшчы прайшла дыскусія адносна так званага права на аборт. Польшча з’яўляецца адной з нямногіх краін ЕС, дзе існуе заканадаўчая забарона абортаў за выключэннем сітуацый, калі ёсць пагроза для жыцця або здароўя жанчыны або калі зачацце адбылося ў выніку...

Аборты. У чыіх інтарэсах? 09.01.2025

У гэтым выпуску аўтар працягвае разважаць над тэмай святасці жыцця. Падчас адной з папярэдніх перадач ён выказаў думку, што ў сваім імкненні да аховы кожнага чалавечага жыцця мы не можам рабіць стаўку толькі на заканадаўчыя забароны, а імкнуцца да больш справядлівага размеркавання адказнасці за зачатае дзіця. Патрэбна такое размеркаванне адказнасці, якое б дазволіла жанчынам рэалізоўваць свае жыцц...

Абудзіся ты, які спіш! 20.12.2024

“Абудзіся ты, які спіш! (…) Паўстань! Давай выйдзем адсюль! Бо ты – ува мне, а я – у табе, як адна і непадзельная асоба”. Гэтай цытатай са Старажытнай пропаведзі Эпіфанія Кіпрыйскага распачынаецца выпуск падкаста “Эфата”. Асаблівасць гэтай пропаведзі ў тым, што яна ўяўляе сабой прамову Хрыста да Адама, да першачалавека. А праз Адама яна скіравана да кожнага і кожнай з нас. Гэта пропаведзь дазваляе...

Святасць жыцця. Размеркаванне адказнасці 19.12.2024

З сучаснай эмбрыялогіі мы ведаем, што жыццё пачынаецца ў момант зачацця. Натуральнай высновай з гэтага ёсць тое, што гэта жыццё заслугоўвае апекі і абароны. Пытанне: як павінна выглядаць гэта апека і абарона? Гэтай тэме і прысвечаны чарговы выпуск падкаста. Няшмат ёсць жанчын, якія ідуць на аборт выключна з-за капрызу і па легкадумнасці. У большасці выпадкаў такія рашэнні прыняты ў складаных сітуа...

Пачатак жыцця чалавека 17.12.2024

Дыскусія аб абортах часта падзяляецца на дзве пазіцыі: prochoice (права выбару) і prolife (права на жыццё). Аўтар прапануе свой альтэрнатыўны падзел на фаталізм і пазіцыю сумяшчэння. Фаталізм – гэта пазіцыя, згодна з якой правы адной катэгорыі людзей несумяшчальныя з правамі іншай катэгорыі людзей, у дадзеным выпадку – правы жанчыны і права на жыццё ненароджаных дзяцей. Сумяшчэнне – гэта пазіцыя,...

Аборт. Дзве базавыя пазіцыі 16.12.2024

4 сакавіка 2024 года парламент Францыі прыняў рашэнне замацаваць так званае права на аборт на канстытуцыйным узроўні. Падзея стала нагодай для таго, каб грунтоўна абмеркаваць праблему абортаў, трапна распазнаць сутнасць гэтага выкліку і адпаведна яго ацаніць. Аўтар разглядае дзве базавыя пазіцыі адносна абортаў. Пазіцыя першая - фаталізм: правы і інтарэсы жанчыны немагчыма сумясціць з правам на жы...

Уся ўлада ад Бога? 13.12.2024

Працягваючы тэму сацыяльнага навучання Касцёла, аўтар нагадвае два скразныя матывы: антыкаставы і над’этнічны матыў, а таксама матыў дэабсалютызацыі зямной улады. Першы азначае адыход ад падзелу грамадства на касты і ад успрымання сваёй этнічнай групы як выключнай на гэтым свеце. Другі зводзіцца да канстатацыі, што зямны валадар (кароль, цэзар, цар, князь або прэзідэнт) – гэта толькі чалавек, а не...

Каталіцкае сацыяльнае навучанне. Скразныя матывы 12.12.2024

Каталіцкае сацыяльнае навучанне – гэта элемент евангелізацыйнай дзейнасці Касцёла, якая рэалізуецца з улікам прыярытэтаў і сітуацыйных магчымасцяў. У папярэдніх выпусках гаворка была пра тое, як сацыяльнае навучанне Касцёла рэалізуецца – або можа рэалізавацца – ва ўмовах аўтарытарызму. У гэтым падкасце аўтар вырашыў засяродзіцца на больш фундаментальных справах – удакладніць само паняцце сацыяльна...

Палітыка ці місія? 11.12.2024

Гэтая перадача прысвечана разважанню пра ролю Касцёла ў сучаснасці. Каталіцкае сацыяльнае навучанне сярод іншага сцвярджае важнасць правоў чалавека і гарантаванне базавых грамадзянскіх і палітычных свабод, але абарона гэтых правоў не з'яўляецца асноўным прыярытэтам Касцёла. Галоўны прыярытэт Касцёла – збаўленне душ. Salus animarum – suprema lex, збаўленне душ – найвышэйшы закон. Так гучыць асноўны...

Касцёл ва ўмовах аўтарытарызму. Прыярытэты 09.12.2024

Гэты выпуск прысвечаны разгляду базавых прыярытэтаў, якія ёсць у Каталіцкага Касцёла незалежна ад таго, дзейнічае ён у дэмакратычнай, ці недэмакратычнай краіне, у краіне прыязнай Касцёлу ці непрыязнай, эканамічна развітай ці на шляху развіцця. Першаснай задачай Касцёла ёсць збаўленне душ з выкарыстаннем сродкаў, даручаных яму Хрыстом. Такімі сродкамі з’яўляюцца: 1) служэнне сакрамэнтаў; 2) абвяшчэ...

Каталіцкія біскупы наконт Fiducia supplicans 06.12.2024

Гэты выпуск перадачы Эфата прысвечаны разгляду некаторых непаразуменняў, якія паўсталі ў ходзе дыскусій вакол Дактрынальнай дэкларацыі Дыкастэрыі Веравучэння Fiducia supplicans і паведамлення беларускіх біскупаў у адказ на яе.

Цёмны бок “сексуальнага вызвалення” 05.12.2024

Гэты выпуск падкаста Эфата прысвечаны таму, як выглядала справа змагання з педафіліяй у свецкіх інстытутах або асяроддзях у 1970-80-х гадах. На ўзроўні заканадаўства заўсёды існавала забарона сексуальных стасункаў дарослых з дзецьмі, але на практыцы многія з іх не прымяняліся, асабліва ў кантэксце ідэяў “сексуальнага вызвалення” і “разбурэння сексуальных табу”. Аўтар падкрэслівае, што ў той час як...

Педафілія ў Касцёле. Дзве крайнасці 03.12.2024

Многіх католікаў турбуе пытанне: як быць з выпадкамі педафіліі з боку духоўных асобаў, а таксама выпадкаў “замятання праблемы пад дыван”, нерэагавання на скаргі. Аўтар падкаста вызначае два крайніх падыхода да гэтай тэмы. Першая крайнасць – “маральная паніка”, якая палягае ва ўяўленні, што ўвесь Касцёл уздоўж і ўпоперак прасякнуты педафіліяй – яўнай або схаванай. Праблема настолькі паўсюдная, што...

Педафілія ў Касцёле і па-за ім 02.12.2024

Гэты выпуск прысвечаны тэме педафіліі і спосабаў процідзеяння ёй. Сексуальнае выкарыстоўванне дзяцей – гэта праблема, якая пранізвае самыя розныя абшары, арганізацыі і структуры. Каталіцкі Касцёл з’яўляецца адным з такіх абшараў – гэта праўда. І да той пары, пакуль гэта праблема хоць у мінімальнай ступені прысутнічае ўнутры гэтай інстытуцыі, неабходны рашучыя крокі па яе выкараненню. Аднак няпраўд...

Бог з намі 14.11.2024

“О Эмануэль, Валадар наш і Заканадаўца, спадзяванне народаў і Збаўца іх, прыйдзі ўратаваць нас, Госпадзе, Божа наш!” Гэты выпуск прысвечаны Дню Божага Нараджэння – Урачыстасці Таямніцы Уцелаўлення. Ён распачынаецца з антыфоны, якая чытаецца або спяваецца падчас літургіі Вячэрні (Нешпары) у перадапошні дзень Адвэнту. Антыфона пачынаецца ад ускліку “О Эмануэль!”, што значыць, як многія хіба ведаюць,...

Агонь міру і слова Яна Паўла ІІ 07.11.2024

15 снежня 2023 года ў Беларусь прыбыў Агонь міру з Бэтлеема. Дэвіз акцыі – Будзем чыніць мір. З гэтай нагоды прыгадаліся пасланні святога Яна Паўла ІІ з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя. З таго часу прыйшло ўжо больш за чатыры дзесяцігоддзі. Айчына Яна Паўла ІІ даўно вызвалілася ад аўтарытарызму, шмат што змянілася ў Еўропе і ў свеце. Але ёсць як мінімум дзве прычыны, па якіх мае сэнс звярнуц...

Еванлелле супраць тэрарызму 06.11.2024

Гэты выпуск працягвае знаёміць з эпохай, калі жыў і дзейнічаў Езус і калі ўсё пачыналася: паўставала супольнасць Касцёла, пачыналася евангелізацыя, пачыналася гісторыя хрысціянства. Гаворка ідзе пра палітычны кантэкст той эпохі, а дакладней, пра адзін з найбольшых выклікаў таго часу – рымскую акупацыю і гвалтоўны супраціў юдэяў. На той момант на чале Рымскай імперыі стаяў імператар Аўгуст. Пр...

Містэрыя Уцелаўлення 05.11.2024

Перыяд Адвэнту – гэта час чакання і падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. Больш тэалагічная назва гэтага свята: свята Уцелаўлення, таямніца Уцелаўлення, містэрыя Уцелаўлення. У аснове свята ляжыць евангельскае вучэнне аб Слове – Логасе, якое было “на пачатку”, якое “было ў Бога”, і якое “было Богам” (пар. Ян 1:1). Гэтыя словы мы чуем і паўтараем часта, можа быць, занадта часта, так, што губляецца перш...

Listen to the Эфата podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.