Radio Vaticana - Vatican News
Эфата
У падкасце „Эфата“ аўтар засяроджваецца на розных формах узаемадзеяння Касцёла са светам – светам палітыкі, культуры, навукі, рознага роду каштоўнасных трэндаў. “Эфата” – гэта тое слова, якое Езуспрамовіў да глуханямога з Евангелля паводле святога Марка. Аўтар перакананы, што кожнаму патрэбны дотык Хрыста і Яго слова “Эфата” – “Адкрыйся”.
Autor
Radio Vaticana - Vatican News
Kategorie
Podcast-Website
Neueste Folge
8. Apr 2025
Wo hören?
Podcasts in der App Replaio Radio Bald verfügbarPodcasts kommen bald in die App. Installiere sie jetzt und erlebe als Erster einen ganz neuen Blick auf Podcasts
Folgen
Сэнс біблійны і сэнс жыцця 08.04.2025 9:41
У апошняй перадачы з цыклу “Эфата” аўтар звяртаецца да пытання, што такое біблійны сэнс, а таксама і сэнс жыцця, бо Святое Пісанне – гэта не проста тэкст. Гэта жывы дыялог, у якім адкрываецца сэнс жыцця. Уявіце сабе, што вы стаіце перад карцінай “Мона Ліза”. Адзін чалавек кажа: “Глядзіце, якая прыгожая ўсмешка”, іншы звяртае ўвагу на тэхніку жывапісу Леанарда да Вінчы, а яшчэ хтосьці заўважае, што...
Два правілы тлумачэння Бібліі 07.04.2025 9:33
Мінулы падкаст быў прысвечаны сэнсам Бібліі. Гэты выпуск працягвае тэму разумення біблійных тэкстаў, але гэтым разам ужо з дапамогай Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. Уявіце сабе старажытны манускрыпт, поўны сімвалаў, загадак і невядомых гісторый. Гэты манускрыпт захоўвае ў сабе веды, якія праходзілі праз вякі, кожны радок якога здаецца таямніцай, чакаючай свайго разгадання. Каб яго прачытаць і сапр...
Біблія. Цяжкая і лёгкая адначасова 04.04.2025 10:36
Уявіце сабе юнака, які так моцна кахае дзяўчыну, што бачыць яе ўсюды: у кожным сустрэчным мінаку, у кожнай хвіліне дня і нават у абрысе хмар. Менавіта так, казаў Эразм Ратэрдамскі, людзі, захопленыя пэўнымі ідэямі, здольныя бачыць свае перакананні амаль у кожным радку Святога Пісання. Біблія — гэта збор тэкстаў, якія былі напісаны ў розныя эпохі, рознымі аўтарамі і ў розных гістарычных кантэкстах....
На палях энцыклікі Dilexit nos 03.04.2025 10:37
Гэты выпуск уяўляе сабой рэфлексію па матывах энцыклікі Dilexit nos. "Па матывах" – гэта значыць, што яго мэтай будзе не пераказ зместу энцыклікі, але нешта кшталту "разважанняў на палях" энцыклікі. Аўтар дзеліцца дзвюма думкамі. Першая – пра месца інтэлектуальнай рэфлексіі ў хрысціянстве. Другая тычыцца першапачатковага значэння рэлігіі, а таксама стасунку паміж рэлігіяй і тэа...
Догмы ў тэалогіі і... навуцы 02.04.2025 11:12
Гэты выпуск прысвечаны разгляду пытання дагматызму тэалогіі. Аўтар аналізуе, ці сапраўды дагматычны характар тэалогіі несумяшчальны з навуковасцю. У якасці аргумента выкарыстоўваюцца ідэі філосафа навукі Імрэ Лакатоса, які ўвёў паняцце “цвёрдага ядра” навукі. Навуковыя дысцыпліны таксама маюць ідэі і перакананні, якія не падлягаюць сумневу. Розніца паміж тэалогіяй і свецкімі навукамі не настолькі...
Ці можа Касцёл умешвацца ў тэалогію? 01.04.2025 10:27
У гэтым выпуску аўтар абмярковае пытанне навуковасці тэалогіі (ці тэалогія – гэта навука?), і спрабуе аспрэчыць сцвярджэнне аб тым, што тэалогія не можа быць навукай, паколькі знаходзіцца пад кантролем касцёльных уладаў. Ён сцвярджае, што гэтак жа, як свецкая культура Еўропы мае права абараняць свае каштоўнасці, такія як талерантнасць, правы чалавека і павага да разнастайнасці, так і хрысціянская...
Ад атэізму да Бога. Інтэлектуальнае падарожжа Энтані Флю 21.03.2025 10:34
У гэтым выпуску вы даведаецеся пра гісторыю філосафа і навукоўца Энтані Флю. Уявіце сабе, што большую частку свайго жыцця вы паслядоўна верыце, што сонца ўстае штодня, бо проста так павінна быць – ніякіх нябачных сіл, ніякага нябачнага Стваральніка тут няма, бо няма аніякіх падставаў для сцвярджэння існавання такіх сіл і такога Стваральніка. Давер да навукі, логікі і рацыянальных доказаў – адзінае...
Тэалогія, навука і кубікі LEGO 20.03.2025 10:11
У папярэдніх выпусках аўтар спыніўся на праблеме тэалогіі – яе навуковасці, яе месцы ў адукацыйных установах, яе даследчыцкім патэнцыяле. Галоўны закід у гэтай справе тычыцца пытання звышнатуральнасці, і гэтае пытанне разглядалася ў мінулых перадачах. У гэтым падкасце ён пераходзіць да другога закіду, які гучыць наступным чынам: тэалогія грунтуецца на спрэчных дапушчэннях. Што гэта значыць? Маецца...
Звышнатуральнае. Выйсце за межы звычнага 06.03.2025 11:01
Як ўжо адзначаў аўтар, тэалогію часта крытыкуюць за тое, што яна абапіраецца на існаванне звышнатуральных рэчаў і з’яў. З-за гэтага яе навуковасць нярэдка ставіцца пад сумнеў. Галоўнае пытанне ўсцяж гучыць так: чаму звышнатуральнасць – гэта праблема? Ёсць два адказы на гэтае пытанне. Першы гучыць так: звышнатуральная рэчаіснасць не існуе, таму тэалогія беззмястоўная. Другі: нават калі звышнатураль...
Чаму навука “не можа” прызнаваць звышнатуральнае? 05.03.2025 10:56
У мінулым выпуску аўтар разважаў над такімі пытаннямі: Ці тэалогія – гэта навука? Ці яна можа быць навукай? А калі яна не навука, то чым тады з’яўляецца? У гэтай праграме ён разглядае пытанне звышнатуральнай рэчаіснасці. Многія сучасныя навукоўцы лічаць, што навука займаецца толькі тым, што з’яўляецца натуральным, то бок прыродай. Як пісаў Рычард Левонтын: «Нашы тлумачэнні матэрыяльных з’яў...
Ці тэалогія – гэта навука? Пяць закідаў 04.03.2025 10:35
У мінулых выпусках гаворка ішла пра месца рэлігіі ў грамадскім жыцці, а таксама пра тое, ці яна можа быць перашкодай у навуковым даследаванні. На гэты раз аўтар прапануе паразважаць наконт таго, ці з’яўляецца навукай тэалогія. Або інакш: чаму некаторыя лічаць, што гэта – не навука, а яшчэ некаторыя дадаюць: ...і не можа быць навукай! У чым сутнасць праблемы? Калі коратка, то праблема ў звышнатурал...
Рэлігія шкодзіць розуму? Скажыце гэта Мендэлю або Леметру 03.03.2025 10:22
“Рэлігійная вера – ненавуковая, таму яна павінна быць выключана з публічнай прасторы” – так гучыць адзін з аргументаў на карысць абмежавання ўплыву Касцёла на грамадскае жыццё. Гэтаму аргументу была прысвечана мінулая перадача. У ёй гаварылася, што рэлігійная вера, як і розныя формы міжчалавечага даверу, мае сваю ўласную каштоўнасць, нягледзячы на тое, што не падлягае прынятым у сучаснай навуцы пр...
Рэлігійная вера ненавуковая? Так, і гэта добра 26.02.2025 10:38
У гэтым падкасце аўтар працягвае разглядаць тэму практычнага вымярэння каталіцкага сацыяльнага навучання. Ёсць дыскусія вакол “недастатковага” заангажавання Касцёла ў грамадскія справы, але ёсць таксама дыскусія вакол “празмернага” заангажавання Касцёла ў гэтыя справы. Прычым абодва закіды часам з’яўляюцца на адрас адной і той жа касцёльнай структуры, а здараецца, што яны паходзяць ад аднаго і таг...
Сакрэт непрымусовага ўздзеяння 25.02.2025 10:24
У гэтым выпуску аўтар працягвае разглядаць тэму ўздзеяння Касцёла на грамадска-палітычную рэчаіснасць. Ён вылучае дзве магчымыя формы ўздзеяння: наўпростую і апасродкаваную. Наўпростая азначала б ператварэнне Касцёла ў адну з палітычных сілаў, накшталт партыі. Гэта мела б кепскія наступствы для асноўнай місіі Касцёла – служэння сакрамэнтаў і прапаведавання Евангелля. Аптымальнай формай уздзеяння ё...
Уплыў Касцёла на палітыку? Так, але не наўпрост 22.02.2025 10:57
У гэтым выпуску аўтар працягвае разглядаць тэму каталіцкага сацыяльнага навучання ў практыцы. Ён звяртаецца да напрацовак айца Мацея Зембы, доктара філасофскіх навук, дамініканца, аднаго з найбольш вядомых і ўплывовых экспертаў каталіцкага сацыяльнага навучання, які быў асабіста знаёмы з Янам Паўлам ІІ, удзельнічаў у напісанні шэрагу пастарскіх дакументаў для польскага епіскапату. Галоўны пасыл ай...
Сацыяльнае навучанне ў практыцы. Роля Ватыкана 21.02.2025 10:27
Мінулыя выпускі былі прысвечаны сацыяльнаму навучанню Касцёла, яго біблійным і старажытнагрэцкім вытокам. Некалькі перадачаў было прысвечана тэме дэмакратыі і тыраніі. Цалкам магчыма, што падчас усіх гэтых абмеркаванняў магло паўстаць пытанне: а як выглядае практычны бок гэтага навучання? Ці ёсць нешта такое як “стасаванае” сацыяльнае навучанне, па аналогіі да, скажам, стасаванай фізікі, стасавана...
Як дэмакратыя ператвараецца ў тыранію 20.02.2025 10:19
Мінулы выпуск быў прысвечаны разважанням Платона на тэму дэмакратыі. Гэты філосаф, ці не найбольш уплывовы цягам стагоддзяў, быў рашучым крытыкам дэмакратыі – і як дзяржаўнага ладу, і як стану душы чалавека. Гэта мела свой адбітак на сацыяльным навучанні Касцёла – як мінімум да пачатку ХХ стагоддзя Касцёл даволі насцярожана ставіўся да дэмакратыі. Платонаўская крытыка дэмакратыі не з’явілася на пу...
У цені Платона. Што не так з дэмакратыяй? 19.02.2025 10:22
Філосаф Платон крытычна ставіўся да дэмакратыі, назіраючы яе недахопы ў Афінах, дзе правёў большую частку свайго жыцця. Дэмакратыя – кажа Платон – пачынаецца ў душы чалавека. У душы чалавека дзеецца нешта, што дае пачатак “дэмакратычнаму духу”, які і прыводзіць да ўсталявання дэмакратыі як сістэмы. Што канкрэта дзеецца? Вось жа – кажа Платон – усталёўваецца ў ёй перакананне, што ўсе жаданні роўныя...
Няма ідэальных дзяржаў 17.02.2025 10:51
У старажытнагрэчаскай філасофіі мы знаходзім розныя меркаванні аб дэмакратыі. Платон ставіўся да яе адмоўна з-за таго, што ў ёй акумулявалася зменлівасць і мінучасць гэтага свету. Ён марыў пра ідэальную дзяржаву. А ў яго выпадку гэта азначала не столькі “добрая для жыцця”, колькі трывалая, непадатлівая на змены. Дзяржава, дзе рэалізуецца ідэал мудрасці. А мудрасць – паводле яго – гэта нішто іншае,...
“Я займаюся палітыкай”, - кажа Папа. Што маецца на ўвазе? 15.02.2025 10:50
“Так, я займаюся палітыкай, таму што кожны павінен займацца палітыкай”, - кажа Папа Францішак падчас аднаго з інтэрв’ю, якое ўвайшло ў кнігу “El Pastor”, якая выйшла ў мінулым годзе ў Аргенціне. “А што такое палітыка? – працягвае Папа. – Гэта лад жыцця для поліса, для горада. Тое, чым я не займаюся і чым не павінен займацца Касцёл, дык гэта партыйнай палітыкай. Але Евангелле мае палітычнае вымярэн...
Эклесія – сарцавіна старажытнай дэмакратыі 14.02.2025 10:52
У гэтым выпуску аўтар працягвае абмеркаванне грамадска-палітычных ідэй старажытнай Грэцыі. Многія словы і паняцці, якія сталі хлебам штодзённым у сённяшніх дэбатах на грамадска-палітычныя тэмы, родам адтуль – з даўняй Грэцыі. Адно з гэтых паняццяў, Ekklēsia, парадаксальным чынам не ўвайшло ў лексікон свецкай грамадазнаўчай думкі, а прынялося ў хрысціянскай рэлігійнай традыцыі. Ekklēsia – гэта прае...
Дэмакратыя. З Афінаў у сучанасць 13.02.2025 10:35
Ёсць тры стаўпы еўрапейскай цывілізацыі: Афіны, Рым і Ерусалім – пісаў у свой час французскі мысляр Поль Валеры. Афіны сімвалізуюць філасофскую спадчыну старажытнай Грэцыі, Рым – юрыдычную спадчыну старажытнай рымскай дзяржавы. І Ерусалім – гэта юдэахрысціянская рэлігійная традыцыя. Некалькі папярэдніх выпускаў былі прысвечаны юдэахрысціянскай складовай каталіцкага сацыяльнага навучання, а канкрэт...
Метаноя. Чатыры грамадска-палітычныя высновы 12.02.2025 10:33
Тэмамі мінулых чатырох падкастаў былі метаноя, змена спосабу мыслення, сіла негвалтоўнага супраціву. У гэтым выпуску аўтар прапануе падагульненне сацыяльнага вучэння Новага Запавету і асноўных высноваў з яго. Ён выдзеляе чатыры пазіцыі, якія супярэчаць духу Евангелля, у прыватнасці, не ўпісваюцца ў прынцып метаноі-навяртання. Гэта фундаментальны кансерватызм, ваяўнічы прагрэсізм, рэвалюцыянізм і а...
Сакрэт мірнага супраціву, або Чаму хрысціяне перамаглі ў IV стагоддзі? 10.02.2025 10:45
У гэтым выпуску гаворка ідзе пра красамоўныя прыклады перамогі негвалтоўнага супраціву ў гісторыі хрысціянства. У першыя стагоддзі хрысціяне былі ў многіх выпадках аб’ектамі дыскрымінацыі, а нярэдка і жорсткага пераследу. Сітуацыя кардынальна змянілася у чацвёртым стагоддзі: у 313 годзе ў Рымскай імперыі быў абмешчаны Міланскі эдыкт, які ўводзіў свабоду веравызнання, у тым ліку і для хрысціян, а ў...
Негвалтоўны супраціў 07.02.2025 10:39
Змена мыслення, вызваленне ад некаторых стэрэатыпаў, устаноўка на нешта большае – гэта тыя рысы ментальнасці, без якіх немагчыма дэмакратычная культура. І менавіта гэта было першым і асноўным заклікам Хрыста, змешчыным у словах: Навяртайцеся, metanoeite, змяняйце свой спосаб мыслення. Навяртанне, metanoia – гэта змена розуму, змена спосабу мыслення на лепшае, на больш правільнае. Metanoia – гэта п...
Ähnliche Podcasts
Replaio ist kein Herausgeber von Podcasts; die Namen der Sendungen, Cover und Audioinhalte gehören ihren Autoren und werden über öffentliche RSS-Feeds verbreitet