Раман Клеўжыц

VANDRA

Society BE ↓ 82 episodes

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.byНаш Instagram: instagram.com/vandra.byАўтар падкаста: Рома Клеўжыц, r.klevzhits@gmail.com

Author

Раман Клеўжыц

Category

Society

Podcast website

vandra.by

Latest episode

May 28, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Булда 18.07.2023

⭐️ Госця эпізода -  Ганна Булда , заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”. Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект у ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць гр...

Як аднаўляецца сядзіба батаніка Адамава? | Максім Жукаў 20.06.2023

⭐️ Госць эпізода - Максім Жукаў, прадпрымальнік з Віцебска і ўладальнік сядзібы Адамавых у Вялікіх Лётцах. Уладальнік, таму што спадар Максім набыў маёнтак і выканаў неабходныя патрабаванні. Сёння як раз і будзе размова пра тое, як праходзілі гэтыя тры гады, што было зроблена, якія планы і з якімі перашкодамі сутыкаўся ды і па сённяшні час сутыкаецца спадар Максім. Аб чым жа пойдзе размова? 🔻 пе...

Чым жыве спадчына Ружан? | Антось Арцюх 06.06.2023

⭐️ Госць эпізода -  Антось Арцюх , экскурсавод па мястэчку Ружаны. Антось прыехаў у Ружаны на адпрацоўку ў музей і працягнуў самастойную працу ўжо пасля.  Атрымалася карысная размова, каб разумець каштоўнасць спадчыны мястэчка, яе стан і тыя праблемы, якія варта вырашаць для яе развіцця.  Аб чым ідзе размова? 🔻як Антось трапіў у Ружаны і ці ёсць у яго ружанскія карані; 🔻калі быў росквіт і заняп...

Традыцыя лекавання шэптам | Сяргей Лескець 23.05.2023

⭐️ Госць эпізода -  Сяргей Лескець , фатограф і аўтар кнігі "Шэпт".  Сяргей амаль 10 год таму пачаў ездзіць у экспедыцыі да шаптух і знахараў, каб рэалізаваць тэматычны фотапраект. Аднак замест фотальбома першай была выдадзена кніга паводле яго экспедыцый - "Шэпт". У эпізодзе мы будзем размаўляць не пра кнігу, а менавіта пра традыцыя шэптаў праз досвед Сяргея. Аб чым ідзе гаво...

Як працуе краязнаўчы музей? | Музей Беларускага Палесся і Ганна Садоўская 09.05.2023

⭐️ Госць эпізода -  Ганна Садоўская , былая супрацоўніца музея ў Пінску. Ганна актыўна працавала ў музеі з 2012 году і сышла з пасады некалькі месяцаў таму. Атрымалася шчырая і карысная размова, каб асэнсаваць усё тое, што адбываецца ў музейнай справе і задумацца аб тым, як гэта павінна працаваць. Аб чым ідзе размова? 🔻як Ганна трапіла ў музей і чаму сышла адтуль; 🔻якія экспанаты найбольш кашто...

Этнаграфічныя экспедыцыі | Юзаф Абрэмбскі і вёскі Палесся 25.04.2023

⭐️ Госць эпізода - Юзаф Абрэмбскі. Дакладней, выпуск - не з госцем, а пра яго дзейнасці на Палессі. Юзаф Абрэмбскі заахвоціўшыся этнасацыялогіяй наведвае два разы Палессе: першы раз - масштабная экспедыцыя па ўсіх частках Палесся ў 1934 годзе, другі - экспедыя, уявіце, на тры месяцы ў вёску Альманы Столінскага раёна. У эпізодзе разглядаем наведванні Юзафа Абрэмбскага чатырох вёсак па раёнах у слу...

Стараверы Заходняга Падзвіння | Вольга Барышнікава 11.04.2023

⭐️ Госць эпізода -  Вольга Барышнікава , нашчадніца старавераў і даследчыца музычнага фальклора старавераў Заходняга Падзвіння. Воліны продкі-стараверы жылі ў вёсцы Каралева Шаркаўшчынскага раёна, таму ў гэтым эпізодзе гаворка пойдзе менавіта пра старавераў-беспапоўцаў Заходняга Падзвіння. Аб чым ідзе гаворка? 🔻 уплыў стараверскага выхавання на Вольгу ў дзяцінстве; 🔻 чым адрозніваецца стараверс...

Як жывуць і даследуюцца Трышынскія могілкі ў Берасці? | Іван Чайчыц 28.03.2023

⭐️ Госць эпізода -  Іван Чайчыц , берасцейскі краязнаўца, некрапаліст, які даследуе Трышынскія могілкі ў Берасці. Таксама некалькі год таму спадар Іван напісаў кнігу "Нататкі берасцейскага некрапаліста". Аб чым ідзе гаворка? 🔻 як спадар Іван заахвоціўся і пачаў даследаваць могліцы; 🔻 хто з выбітных дзеячаў пахаваны на Трышынскіх могліцах; 🔻 топ-5 помнікаў з пункта гледжання эстэтыкі;...

Крэўскі замак: гістарычная роля і доля, рэстаўрацыя і праблемы інфраструктуры | Алег Дзярновіч 14.03.2023

⭐️ Госць эпізода - Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук і кіраўнік даследчых і археалагічных прац у Крэўскім замку. Аб чым ідзе гаворка? 🔻 якія былі ўражанні пры першым наведванні Крэўскага замка (то було амаль 30 год таму); 🔻 што такое Крэўская ўнія і якая яе роля ў гісторыі рэгіёна; 🔻 які князь ВКЛ быў забіты ў замку і дзе дакладна; 🔻 "першы палітэмігрант з Масквы" у Крэўскім замку;...

Як даследаванне роду прыводзіць да краязнаўства? | Сяргей Андрыянаў 28.02.2023

Размаўляць у гэтым эпізодзе будзем пра генеалогію, то бок людскую спадчыну, і як яна сутыкаецца з краязнаўствам на ўласным прыкладзе госця. Госць эпізода - Сяргей Андрыянаў , які шчыльна займаецца генеалагічнай справаю і даследаваў радавод да 16 стагоддзя. Даследаванне свайго роду прывяло Сяргея да даследавання вёскі Лашанцы Крупскага раёну, адкуль паходзіць частка роду, а зараз пастаўлена мэта -...

Беларускія татары: мячэць у Даўбуцішках, Іўеўскі распеў карана і беларуская арабіца | Сялім Ільясевіч 14.02.2023

Дваццаць першым выпускам мы распачынаем другі сезона падкаста і ў ім кранаем надзвычай цікавую тэму: тэма спадчыны народнай супольнасці Беларсуі. Госць эпізода - Сялім Ільясевіч , этнічны беларускі татарын, які жыве ў мястэчку Іўе. Дарэчы, у Іўе ўвогуле знаходзіцца самая буйная татарская абшчына ў Беларусі і стаіць адзіная мячэць, якая не зачынялася ад свайго будаўніцтва. Аб чым ідзе гаворка?...

Беларуская вёска: каштоўнасць, рэйтынг прывабнасці і экспедыцыя ў Малыя Сітцы | Раман Клеўжыц 27.12.2022

Дваццаты эпізод падкаста - апошні эпізод першага сезона VANDRA падкаста. Эпізод - без гасцей, але з разважаннямі, ідэямі і ўласным досвед экспедыцыі ў вёску. Апошнюю частку эпізода можна нават можна адзначыць як Докшыцкія гісторыі. Аб чым разважаем у падкасце? што ёсць вёска і чым яна адрозніваецца ад аграгарадка на прыкладзе падарожжа па Шчучыншчыне; анансуем ідэю рэйтынга прывабнасці вёсак; знах...

Палескія гісторыі: царкоўны летапіс, паліцаі і гасцяванне цыган | Вялікія Чучавічы 13.12.2022

Гэта другі выпуск з палескімі гісторыямі. У гэтым эпізодзе мы накіроўваемся ў вёску Вялікія Чучавічы, а госцямі эпізода будуць трое жыхароў вёскі: Хвастоў Яўген Іванавіч - першы краязнаўца Чучавіцкага краю, Грыцкевіч Іван Адамавіч, 1935 г.н. - адзін са старэйшых дзядоў у Чучавічах, Грыцкевіч Марыя Сцяпаўнаўна, 1927 г.н., якая расказывала пра забойства польскага палкоўніка і дзялілася ўспаміна...

Велавандроўкі па Беларусі | Аляксандр Тарасевіч 29.11.2022

Вандроўкі па Беларусі - гэта складная тэма, калі ты не на машыне. Цягнікамі не ўсюды дабярэшся, а аўтобусы з большага ездзяць не зручна. Ёсць яшчэ маршруткі, але і іх з добраякасным сэрвісам не хапае. У апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца веласіпеды. Гэта можна заўважыць і па русе ў гарадах. Таму камбінацыя цягнік + веласіпед стала адной з папулярных сярод вандроўнікаў. Велавандроўнікі с...

Закозель і аднаўленне капліцы роду Ажэшка | Сяргей Крук 15.11.2022

На сённяшні дзень у Беларусі пры наяўнасці мноства зруйнаваных гістарычных каштоўнасцей не так шмат вядзецца рэстаўрацыйных прац. У 2019 годзе ў вёсцы Закозель на неагатычнай капліцы роду Ажэшка раслі дрэвы, а зараз ужо ідзе трэцці год яе аднаўленне, а ў капліцы ўжо нават стаяць вітражы. Госць эпізода - Сяргей Крук , рэстаўратар і чалавек, які прасоўвае спадчыну Закозеля ў сацсетках. Аб чым ідзе г...

Этнаграфічныя экспедыцыі | Луіза Арнер Бойд і Пінскае Палессе 01.11.2022

Гэтым выпускам адкрываем тэму этнаграфічных экспедыцый па Палессі. Гасцей не будзе, бо ўмоўныя госці - даследчыкі/этнографы. У апошнія часы людзі сталі часта публікаваць фотаздымкі з Палесся, але ж за фотаздымкі - гэта толькі візуальная справаздача цэлага працэса. Ці ведаем мы аўтараў фотаздымкаў і што яны рабілі на Палессі? У 1934 годзе ў экспедыцыю па Пінскім Палессі прыязджаем амерыканка Луіза...

Адукацыя і культурная спадчына | Сцяпан Стурэйка 18.10.2022

Адукацыя ў галіне спадчыны - праблемная тэма ў Беларусі, бо адсутнічаюць інстуцыянльныя адзінкі, якія гэтым займаюцца. Усё трымаецца на ўласных інцыятывах, а арганізацыі, што маюць дачыненне да спадчыны, прымусова закрываюць. 🌟 Госць новага эпізода - Сцяпан Стурэйка , старшыня ліквідаванага ўладамі беларускага адгалінавання арганізацыі ICOMOS, а таксама выкладчык ЕГУ на праграмах “Еўрапейская спа...

Краязнаўцы Беларусі | Кастусь Шыталь і Глыбоччына 30.08.2022

Чатырнаццаты выпуск падкаста - крайні выпуса перад зменамі ў праекце VANDRA. Будзе перапынак, але ж будзем намагацца вярнуцца як мага раней і з палепшыыь нарэшце якасць гука 😔 Госць эпізода #14 - краязнаўца Кастусь Шыталь . Калі гартаць стужку Кастуся ў фэйсбуку, то зразумееш, гэта сапраўдны знаўца свайго краю, Глыьоччыны. Менавіта пра Глыьбоцкі край і досвед Кастуся мы і размаўляем. Аб чым ідзе...

Экспедыцыі па вёсках Усходняга Палесся | Саша Нікіцін 16.08.2022

Гэта трынаццаты выпуск з супрацоўнікам Веткаўскага музея, Сашам Нікіціным , які даследуе з экспедыцыямі вёскі Рэчыцкага і Калінкаўскага раёнаў. Перад выпускам будзе невялічкі дісклэймер. Справа ў тым, што госць эпізода Саша жыве ў Гомелі, таму размаўлялі мы з ім у анлайне. Ня будзем шукаць прычыны, але ж, на жаль, гук Сашынай часткі дыялога атрымаўся з жудаснай якасцю. З гэтай нагоды выбачаюся за...

Вузкакалейка ў Беларусі | Арцём Слізкі і 750mm 02.08.2022

У дванаццатым выпуску мы вандруем па чыгунцы, а калі дакладней па вузкакалейцы. Госць выпуска - Арцём Слізкі , адзіны публічны чалавек у Беларусі, які прасоўвае і захоўвае спадчыну вузкакалейкі. Арцём стварыў праект "750mm" пра вузкакалейку Беларусі, стварае зараз музей ў Дзітве, ладзіць экскурсіі і шукае экспанаты да музея па лецішчах, хмызняках і нават на сайтах продажы аўто! Аб чым ідзе гаворка...

Стары Менск і захаванне яго спадчыны: гісторыя, знаходкі і мары | Глеб Лабадзенка 19.07.2022

Мы выходзім з месячнага адпачынку і вяртаемся з Глебам Лабадзенка . Глеб захоўвае старажытную спадчыну Менска, і робіць ён гэта ў вёсцы Гарадзішча на паўднёвым захадзе ад сталіцы. Музей "Стары Менск" - гэта ано частка праекта. Штогадовыя археалагічныя раскопкі, развіццё інфраструктуры, добраўпрадкаванне старога Гарадзішча, даследаванне зямель пры набыцці ўчасткаў і нават барацьба з чорнакапальніка...

Вандроўкі па вёсках, хутарах і засценках / Алеся Гурская і Авантурысты 07.06.2022

Дзясяты выпуск падкаста і і крайні перад месячным перапынкам. Ёсць меркаванне, што вандроўкі маюць пэўныя ступені эвалюцыі. Чацвёртая ступень - гэта вандроўкі па звычайных вёсках, хутарах і засценках. Сама тэорыя абмяркоўваецца ў выпуску з госцем. У госці да нас завітала Алеся Гурская, заснавальніца клуба вандровак Авантурысты. Алеся арганізуе вандроўкі па Беларусі, у прыватнасці па хутарах і вёск...

Яўрэйская рэлігійная адукацыя ў Беларусі: гісторыя, імёны і спадчына | Нэля Крэйн і majsy.by 24.05.2022

Дзявяты эпізод падкаста з Нэляй Крэйн, стваральніцай праекта па гісторыі і культуры беларускіх габрэяў - majsy.by! Нэля збірае габрэйскую спадчыну, ездзіць у экспедыцыі і працуе ў музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі. Таму слухаць і размаўляць дакладна займальна! Аб чым ідзе гаворка ў падкасце? як з'явіўся праект majsy.by; як так склалася, што Беларусь, яе гістарычнасць, асацыюецца з габрэям...

Будслаўскі касцёл: пілігрымка, абраз Маці Божай і аднаўленне святыні | Ксёндз Дзмітрый Дубовік 10.05.2022

Восьмы эпізод падкаста выходзіць у гадавіну трагедыі: 11 траўня 2021 года адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле. Да нас у госці завітаў ксёндз Дзмітрый Дубовік, які шчыра распавеў як пра гісторыю святыні, так і пра тыя крокі, якія мы павінны зрабіць, каб цалкам аднавіць касцёл. Будслаўскі касцёл як малая базіліка і нацыянальны санктуарый; Што гэта такое пілігрымкі ў Будслаў; Гісторыя з'яўлення Будсл...

Палескія гісторыі: в'юны, люлька, бортніцтва і польскі палкоўнік | Вялікія і Малыя Чучавічы 04.05.2022

Гэты эпізод падкаста асаблівы, бо госцямі з'яўляюцца тутэйшыя, мясцовыя жыхары вёсак Вялікія і Малыя Чучавічы. Вёскі акружаны лясамі і балатамі, таму маюць свой унікальны сусвет. Яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя ў вёску з экспедыцыяй прыязджаў этнограф Аляксндр Сержпутоўскі, які нарабіў каларытных фотаздымкаў і запісаў фальклор чучаўлян. Гісторыі пра лёс драўляных крыжоў, в'юноў, люлюку, баракі ў лесе...

Listen to the VANDRA podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.