Наша Ніва
TOK | TALK Беларусь
Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: www.youtube.com
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
КНЫРОВІЧ: пра Алексіна і Шакуціна, Машэнскага і Пракапеню і каго мусіць зліць Церцель | ТОК 19.05.2024 2:10:48
Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць. У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуц...
КАРЧМА 1863 – госці з КДБ і мафія, Каліноўскі і чый Давыдзька | Ясінскі 05.05.2024 1:41:36
Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі. У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у...
ДАНЕЙКА: пра Еўраопт і Мілавіцу, працу ў Белгазпрамбанку, Бабарыку і Тапузідзіса | ТОК 21.04.2024 1:21:22
Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход белару...
ПРАЎДА ПРА ТУРМУ ў Беларусі: крымінальныя аўтарытэты і блатныя, нізкі статус, оргіі і адзіночка ТОК 07.04.2024 1:42:25
Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта...
Славуты гісторык: дыктатараў як Лукашэнка не было! А Каліноўскі і Вітаўт пераацэненыя | Латышонак 24.03.2024 1:42:27
Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў. Тлумачыць, чаму белару...
КАБАНЧУК – як вадзіў за нос КГБ, расследаваў справу зніклых палітыкаў і арганізоўваў падполле | ТОК 10.03.2024 1:25:25
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе. Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе...
ПЯТРУХІН – як жыве ЗОНА, дзе сядзяць чыноўнікі і Максім Знак | ТОК 25.02.2024 1:45:23
Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую ка...
ЛОЙКА – як выйшла з турмы Лукашэнкі і кухня TUT.BY | ТОК 11.02.2024 1:48:18
Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі. У вялікай гутарцы ТОК Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і генд...
САХАШЧЫК-малодшы: Хрэнін бесхрыбетны, Карпянкоў – новы Прыгожын і хто ў арміі за Лукашэнку | ТОК 28.01.2024 1:20:20
Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага. У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «руск...
МАНЬКО – пра палітыку Украіны, каліноўцаў, пацукоў, Сахашчыка і Янкі | ТОК 14.01.2024 1:53:18
Генадзя Манько прызначылі кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве паўгода таму, у жніўні 2023 года, але да апазіцыі ён далучыўся нашмат раней. Падчас перадвыбарчых мітынгаў трыумвірату ў Беларусі ягонай задачай было арганізаваць бяспеку, а ў выпадку правакацый – хутка эвакуяваць Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь Манько аналізуе сітуацыю і як яна можа развіва...
ЦІХАНОЎСКАЯ — адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку | ТОК 31.12.2023 1:59:55
Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці с...
ЦЭСЛЕР – пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК 17.12.2023 1:55:10
Госць новай гутаркі ТОК – вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры. У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе. Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму...
КОРШУНАЎ – рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі, роля Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю 03.12.2023 1:44:57
Вядомы сацыёлаг Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі – 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з...
ГАРБУНОВА – камінг-аўт, Лукашэнка сэксіст, роля Абельскай і як вызваліць палітвязняў | ТОК 19.11.2023 1:55:28
У вялікай гутарцы з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце Святланы Ціханоўскай, мы гаворым пра тое, як гэта – быць у публічнай палітыцы адкрытай лесбіянкай, пра Лукашэнку, Качанаву і дзеячоў Саюза жанчын. Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатн...
КУПРЭЙЧЫК – пра бардэлі, Чамаданаву, пляменніка Шуневіча і тайнага кагэбіста ў BYPOL | ТОК 05.11.2023 1:34:30
Прадстаўнік Белпола Мацвей Купрэйчык даў вялікае інтэрв’ю ТОК, у якім распавёў пра сутнасць канфлікту ў BYPOL і тое, ці замяшаны тут высокапастаўлены экс-супрацоўнік КДБ, які далучыўся да аб’яднання адным з апошніх. Падзяліўся інсайдамі з часоў працы ў аддзеле нораваў, у тым ліку ці ёсць у Мінску бардэлі, якія клубы аблюбавалі «начныя матылькі» і як вёў справу сутэнёра-амапаўца. Згадаў часы навуча...
САХАШЧЫК – пра Залужнага, Хрэніна, Пракоп’ева і як ледзь не загінуў пад «Іскандэрам» | ТОК 22.10.2023 1:52:02
У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фр...
СЛЮНЬКІН – пра Мікалая Лукашэнку, інсайды з самітаў, дыпламатаў у лазні і працу спецслужбаў | ТОК БЕЛАРУСЬ 08.10.2023 2:07:04
Госць новага выпуску ТОК – палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнькін, які больш за 6 гадоў адпрацаваў у беларускім МЗС і сышоў на хвалі пратэстаў. У размове – пра логіку Захаду і Расію, пра Паўночную Карэю і Кітай, і дзякуючы чаму дыктатуры могуць існаваць дзесяцігоддзямі. Пра заробкі ў МЗС, чым кормяць і пояць на дыпламатычных сустрэчах і якія пытанні вырашаюцца...
ПРАКОП’ЕЎ – чаго баіцца Лукашэнка, чатыры акны магчымасцяў і чаму ставіць на Качанаву 24.09.2023 1:42:31
У вялікім інтэрв’ю ТОК Вадзім Пракоп’еў распавядае пра чатыры акны магчымасцяў для зменаў у Беларусі, тлумачыць, чаму ён робіць стаўку на Наталлю Качанаву, а не сілавікоў, даводзіць, чаму не атрымалася стварыць полк «Пагоня» ва Украіне і крытыкуе пазіцыю Украіны па Беларусі. Кажа, чаму Аляксей Арастовіч бліскуча выконвае сваю ролю, а прызначэнне Генадзя Манько ва Украіну – здрада. І адказвае на га...
КАРБАЛЕВІЧ – біёграф Лукашэнкі раскрыў яго логіку і прагназуе канец 10.09.2023 1:50:30
У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае і якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктату...
КІБЕРПАРТЫЗАНЫ – пра выкачаныя базы, агентаў рэжыму, Пазняка і КДБ | ТОК з Юліянай Шаметавец 27.08.2023 1:45:05
Гераіня новага выпуску ТОК – прадстаўніца кіберпартызан Юліяна Шаметавец. У вялікай гутарцы Юліяна распавядае пра тое, як удалося выкачаць міліцэйскія базы даных і хто мае да іх доступ. Адказвае на абвінавачванні Пазняка і тлумачыць сувязі са Змітром Шчыгельскім і Паўлам Кулажанкам. Тлумачыць, чаму факт кантактаў з КДБ яшчэ не значыць, што дарога ў апазіцыю перакрытая. Згадвае спробы агентаў інкар...
ЗЕЛЯНКОЎСКАЯ – драма з Міхалком, «Анастасія Слуцкая», Тарзан і сустрэча з Лукашэнкам 22.08.2023 1:20:31
Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская. У 2003 годзе, пасля выхаду беларускага фільма «Анастасія Слуцкая», Святлана прачнулася знакамітай. Але мала хто ведае, што хутка пасля прэм’еры маладая смелая актрыса трапіла ў апалу, калі спачатку адмовілася дарыць кветкі Лукашэнку, а пасля выступіла ў падтрымку беларускай мовы. 17 гадоў Святлана аддала Купалаўскаму тэатру, дзе б...
АНДРЭЙ ПАВУК — пра развод, чыноўнікаў у палоне, Дзягельку, трасянку, «Красную зелень» і Ляўчук 22.08.2023 1:25:22
Андрэй Павук — аўтар абсалютна ўнікальных тэкстаў самага іранічнага беларускага гурта «Красная Зелень», які ўзнік як рэакцыя на беларускі сюр. Павук — той самы музыка з гітарай у акулярах, які часта застаецца ў цені Маргарыты Ляўчук, але без якога немагчыма ўявіць ніводзін кліп. Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік, бо вось ужо шмат гадоў запа...
ЛУПАНОСАЎ – пра Карпянкова, Кубракова, Церцеля і як ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў 22.08.2023 1:06:38
Байполавец, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў да таго, як далучыўся да апазіцыі, служыў у ГУБАЗіКу. Працаваў ва ўпраўленні па барацьбе з карупцыяй у медыцыне. Да таго працаваў у ГУУС Мінгарвыканкама ва ўпраўленні «К», займаўся работай з big data, яшчэ да таго — у крымінальным вышуку, агулам не хапіла пару месяцаў выслугі да «запаветных» 20 гадоў службы. У гутарцы ТОК мы распытваем Станіслав...
КАБАНАЎ – сутычкі з Ціханоўскім, агент, які ледзь не сарваў збор подпісаў, і трэш у калоніі 22.08.2023 1:38:09
Берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў, які нядаўна выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін, стаяў ля самых вытокаў пратэстаў-2020. Але паколькі затрымалі яго ўжо 15 чэрвеня 2020-га, задоўга да жнівеньскіх падзей, толькі цяпер удалося даведацца важныя дэталі прэзідэнцкай кампаніі, якая змяніла лёс сотняў тысяч беларусаў. У вялікай гутарцы мы гаворым пра тое, калі Ціханоўскі вырашыў удзельнічаць у...
Міхась Ільін – пра Ярмошыну і Качанаву, Эйсмант, Умку, КДБ і найлепшыя мемы 22.08.2023 1:46:07
У вялікай гутарцы ТОК твітар-гумарыст і стэндап-комік Міхась Ільін расказвае, што яму падабалася ў размовах з экс-старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, навошта прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант публікуе камічныя відэа з ім і чаму на яго пакрыўдзіўся палітык Андрэй Дзмітрыеў. Тлумачыць, чаму лічыць найлепшым беларускім комікам Ідрака Мірзалізадэ і як ставіцца да Славы Камісаранкі і Вані Усовіча,...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.