Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

News BE ↓ Odcinki: 101

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

Koniecznie odwiedź stronę podcastu i wesprzyj twórcę: www.youtube.com

Autor

Наша Ніва

Kategoria

News

Strona podcastu

www.youtube.com

Ostatni odcinek

14 cze 2026

Gdzie słuchać?

Podcasty w aplikacji Replaio Radio Już wkrótce

Podcasty trafią do aplikacji już wkrótce. Zainstaluj teraz i jako pierwszy zobacz nowe podejście do podcastów

Pobierz z Google Play Zainstaluj za darmo Android 5 mln+ pobrań · ocena 4,8 iOS niedługo

Odcinki

Расіяне ўцякаюць у Беларусь, а беларусаў завабліваюць у Крым: што адбываецца? Лойка і Роўда – ТОК 14.06.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму беларусы едуць у Крым і як ставяцца да расіян у Беларусі, ці насамрэч нашы людзі кепска працуюць, як лічыць кіраўніца «Камволя». І разам з доктарам Станіславам Салаўём разбіраем рэальны стан медыцыны ў краіне. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:52 – што азначае прыезд Мазепіна ў Мінск 08:52 – белар...

Пытанні да Бабарыкі і Статкевіча, учынак Калеснікавай і звяржэнне Лукашэнкі | Дзядок у ТОК 07.06.2026

У новым выпуску ТОК размаўляем з блогерам, палітычным аналітыкам Міколам Дзядком. У мінулым – лідарам анархісцкага руху. У вялікай размове Мікола распавядае пра ўласныя погляды і тлумачыць, як трэба змяняць сістэму. Гаворыць пра сутнасць «левай ідэі» і чаму сам цяпер не верыць у ідэалогіі, ацэньвае Леніна, тлумачыць стаўленне да Ціханоўскай, Статкевіча і Бабарыкі, а таксама рэзка крытыкуе «культур...

Лукашэнку пужаюць сістэмна і метадычна: адкуль на Беларусь рыхтуецца напад | Лойка і Роўда – ТОК 31.05.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў і рэакцыю Лукашэнкі, а таксама стратэгію Марыі Калеснікавай. Гаворым пра тое, ці здымуць санкцыі на калій і чаму Лукашэнка сам зрывае «вялікую здзелку».   00:00 – вырвана з кантэксту 00:45 – Ціханоўская прабіла сцяну 10:13 – адкуль на Беларусь рыхтуецц...

Сур’ёзны крызіс у важнай сферы: што адбываецца і хто вінаваты | Лойка і Роўда – ТОК 17.05.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворым пра правал беларускіх дзяржпрадпрыемстваў у Расіі і сенсацыйныя лічбы ў беларускай малочнай галіне. Абмяркоўваем, як у Беларусі адзначылі 9 Мая, куды і чаму з’язджаюць студэнты, а таксама колькі каштуе адправіць дзіця ў летнік. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:49 – правал дзяржсектара 07:45 – сенсацыйныя лі...

Лукашэнку тэрмінова патрэбныя грошы: Машэнскага прымусілі купіць сабе праблему | Лойка і Роўда – ТОК 03.05.2026

У новым аналітычным выпуску Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне Андрэя Пачобута, а таксама чаму Лукашэнку цяпер можа быць выгадная дээскалацыя. Адказваем на заўвагі Міколы Статкевіча. Гаворым пра адметную здзелку, у выніку якой Аляксандру Машэнскаму дастаўся няпросты актыў – Полацкі малочны камбінат. Глядзім на дынаміку ІТ-сектара і індэкс развіцця гарадоў...

Максім ЗНАК: засада ў кабінеце Лідзіі Ярмошынай, арышт і турма, закон і сілавікі | ТОК 19.04.2026

Вядомы адвакат, аўтар «Зэкамерона» Максім Знак у новым выпуску ТОК распавядае, чаму далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі і чаму верыў, што змены магчымыя. Згадвае ключавыя падзеі 2020-га і як прымаліся рашэнні. Дзеліцца ўспамінамі пра суд, дзе яго абараняла жонка Надзея, і эмоцыямі ад сустрэчы з сынам. Кажа пра карані сваёй беларускасці і нацыянальныя адметнасці беларусаў. Разважае пра тое, як пе...

Лукашэнка звольніў віцэ-прэм’ера і міністра культуры Беларусі. Што гэта значыць? Лойка і Роўда – ТОК 12.04.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка зняў міністра культуры Руслана Чарнецкага, а на яго месца прызначыў Марата Маркава. Гаворым пра новую праблему з дактарамі, якую ўлады ствараюць самі, і пра выхадку маладога медыка Касцюковіцкай бальніцы. Тлумачым, чаму амбіцыйнаму праекту БНБК-3 так цяжка ўзляцець, кажам пра падводны...

Кіраўнік пула Лукашэнкі: раскол на АНТ, цэнзура і стаўленне да ўлады | Дзмітрый Семчанка ў ТОК 05.04.2026

У інтэрв’ю ТОК былы журналіст АНТ і былы палітвязень Дзмітрый Семчанка распавядае пра тое, чаму далучыўся да пула Лукашэнкі, а таксама дзеліцца цікавымі дэталямі тэлевізійнага закулісся. Ён кажа, чаму расійскія журналісты лічылі яго ворагам і чаму ў яго не складваліся адносіны з тагачасным кіраўніком АНТ Маратам Маркавым. Тлумачыць, калі вырашыў звольніцца і што адбывалася на канале ў жніўні 2020-...

ДАШКЕВІЧ: «Якія мы вахлакі: самі ва ўсім вінаватыя!» | ТОК 29.03.2026

У гутарцы ТОК былы палітвязень і колішні лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч распавядае пра свой шлях да беларушчыны, кажа пра адзіны спосаб перамагчы Расею і захаваць Беларусь, а таксама называе памылкі як старой апазіцыі, так і новай. Зміцер дзеліцца прыгожай гісторыяй кахання і галоўным урокам, які вынес з апошніх гадоў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – пра дзяцінства на Калыме і беларуск...

ЛОЙКА: «Такога Лукашэнкі мы не бачылі даўно!» | TOK 22.03.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, паход Лукашэнкі ў Мак.бай, жаданне расейцаў пераехаць у Беларусь, а таксама кейс прапагандысткі Іны Грышук, якая абурылася тым, што на сына завялі крыміналку праз ухіленне ад службы ў войску. Разважаем над тым, ці выдасць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ордар на арышт...

Бабарыка пра сябе, уладу і чыноўнікаў: Коля Лукашэнка і Пратасевіч, Румас і Калаўр | ТОК 15.03.2026

У вялікай размове ТОК Віктар Бабарыка тлумачыць, чаму ў 2020 годзе кінуў выклік Лукашэнку і чаму быў упэўнены ў перамозе. Упершыню распавядае дэталі затрымання і план на дзень выбараў. Адказвае на закіды пра «руку Масквы» і кажа, чаму дзеля перамен у Беларусі дастаткова было толькі саміх беларусаў. А таксама агучвае пазіцыю па Украіне, санкцыях і даводзіць, якім шляхам трэба ісці да нерасійскай Бе...

Важныя рашэнні Лукашэнкі: што не так з яго дабрынёй і чаго чакаць жанчынам | Лойка і Роўда – ТОК 08.03.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падарунак, які Лукашэнка зрабіў жанчынам да 8 Сакавіка, гаворым пра важнае папярэджанне Мікалая Статкевіча, падзеі ў Іране, трывожны трэнд у эканоміцы, які можа ўдарыць па кішэнях беларусаў, выпадак у брэсцкай школе і рэакцыю настаўніка, а таксама адказ беларусаў хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі зама...

Што не так з планам Лукашэнкі: дрэнныя навіны для ўрада і беларусаў | Лойка і Роўда — ТОК 22.02.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка вырашыў менавіта цяпер зладзіць разнос чыноўнікам і якія эканамічныя праблемы наспелі ў краіне. Гаворым пра новую атаку на сэканд-хэнды і тое, чаму яны такія нязручныя для ўладаў. Разбіраем мэты, якія агучылі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, а таксама заклік Вадзіма Пракоп’ева і х...

ФЯДУТА: аб працы на Лукашэнку і змове супраць яго | ТОК 08.02.2026

У вялікім інтэрв’ю ТОК літаратуразнаўца, пісьменнік, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута распавядае пра падзеі 1990-х, тлумачыць, чаму людзі прагаласавалі за Лукашэнку, і кажа, хто адказны за прыход яго да ўлады. Гаворыць пра ролю Колі і ці будзе ён пераемнікам. Тлумачыць, чаму ў 2020-х не быў на маршах, а ў 2021-м паверыў у змову сілавікоў супраць Лукашэнкі і паставіў усё на кон. Дае ацэнкі Ціханоўска...

Гучная заява Калеснікавай: глупства, памылка ці разумная пазіцыя | Лойка і Роўда – ТОК 01.02.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем палітычны курс, які прапанавала Марыя Калеснікава, гаворым пра нечаканы разварот у палітыцы Кіева адносна Беларусі і яшчэ адзін падарунак Лукашэнку ад Трампа. Таксама разважаем пра зноў узнятую тэму забароны абортаў і палоханне дзяцей турмой у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра «Малітву», якую ў свой час...

«Лукашэнка рэальна разгубіўся!» Што адбываецца і што будзе далей | Лойка і Роўда ў ТОК 18.01.2026

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне рэжыму Мадуры ў Венесуэле і чаму гэта так расхвалявала Лукашэнку. Гаворым пра траўму, якую Лукашэнку нанеслі жанчыны, і чаму ён не можа яе пераадолець, кажам пра Мікіту Мелказёрава і якім мы яго запомнім. А таксама адказваем на самыя розныя пытанні гледачоў: пра тое, якой мусіць быць беларус...

Выбух у мінскім метро: уся праўда ад адваката, які абараняў аднаго з тэрарыстаў | Лепрэтар у ТОК 11.01.2026

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар абараняў у судах многіх вядомых беларусаў: Ігара Лосіка, Уладзіміра Мацкевіча, Ксенію Луцкіну і нават Дзмітрыя Канавалава, якому далі найвышэйшую меру пакарання за выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску. У вялікім інтэрв’ю праекту «Ток» Лепрэтар расказвае пра заклісныя падрабязнасці гучнай справы, паводзіны Канавалава і Лукашэнкі, сустрэчу з будучым генпракурорам...

СЕВЯРЫНЕЦ: пра галоўную місію Беларусі, знаёмства з Калеснікавай і прэтэнзіі Зянона Пазняка | ТОК 04.01.2026

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus Першае вялікае інтэрв’ю палітыка Паўла Севярынца пасля вызвалення. Ён расказвае як пазнаёміўся з Сяргеем Ціханоўскім і чаму для яго не блізкая пазіцыя Віктара Бабарыкі. Тлумачыць, як ставіцца да Зянона Пазняка і Святланы Ціханоўскай і згадвае, як Марыя Калеснікава прыйшла ў Малады фронт. Севярынец аналізуе раскол у БХД і разважае пра прызнанне...

БЯЛЯЦКІ: пра Лукашэнку і Ціханоўскую, сілавікоў і ўладу, Беларусь і СССР | ТОК 25.12.2025

У вялікай гутарцы ТОК нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі распавядае пра шлях да беларушчыны, гаворыць пра «рускі мір» і рэстаўрацыю савецкай сістэмы ў Беларусі. Кажа, што людзі за кратамі думаюць пра Лукашэнку і Ціханоўскую, а таксама прапагандыстаў Скабееву і Азаронка. Тлумачыць, як працуе сацыяльны кантракт Лукашэнкі, і як на яго ўплывае ціск. Дзеліцца каштоўнымі ўспамінамі з 1980-х...

Допыт Бабарыкі, бяда Лукашэнкі і парадокс Ціханоўскага | Лойка і Роўда – ТОК 21.12.2025

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне 123 палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай. Гаворым пра першую прэс-канферэнцыю ва Украіне і магчымыя змены ў дэмакратычным руху. Закранаем зварот Лукашэнкі падчас УНС і адказваем на пытанні гледачоў. Падводзім вынікі года, называем свой топ і антыто...

Істэрыка Ціханоўскага, план Пракоп’ева і дзіўныя шкарпэткі Лукашэнкі | Лойка і Роўда – ТОК 07.12.2025

📚НАБЫВАЙЦЕ КНІГІ ў Gutenberg Publisher: https://gutenbergpublisher.euУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем экзатычнае турнэ сям’і Лукашэнкі і што за ім можа стаяць. Гаворым пра план фінляндызацыі Беларусі ад Вадзіма Пракоп’ева і Сяргея Ціханоўскага, а таксама публічныя прэтэнзіі да апошняга ад Сяргея Бяспалава, яго былога прэс-сакратара...

Замах на Лукашэнку, падазрэнні да Бабарыкі і здзелка са следствам | Юрась Зянковіч у ТОК 16.11.2025

💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusГерой новага выпуску ТОК — Юрась Зянковіч, юрыст і апазіцыйны палітык, які воляй лёсу стаў на чале змовы супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе. Юрася разам з палітолагам Аляксандрам Фядутам схапіла расійская паліцыя ў Маскве пасля размовы ў рэстаране з падстаўнымі сілавікамі, якія рабілі выгляд, што рыхтуюць дзяржаўны пераварот.«Юрась, па-мойму, гэта...

«Лукашэнка нерваваўся і быў раздражнёны»: новыя праблемы ўладаў Беларусі | Лойка і Роўда – ТОК 09.11.2025

💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крызіс на межах Беларусі і тое, калі адкрыюцца памежныя пераходы з Польшчай і Літвой, як арганізаваны кантрабандны цыгарэтны бізнэс у Беларусі і якой здзелкі з амерыканцамі дабіваецца Лукашэнка. Таксама разбіраем гучную справу «СофтКлуба», у межа...

Разнос Лукашэнкі, заняпад «Амкадора» і галоўны фільм Беларусі | Лойка і Роўда — ТОК 26.10.2025

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем загады, якія Лукашэнка раздаў чыноўнікам, у тым ліку адмену льгот, лёс Аляксандра Шакуціна, былога ўласніка імперыі «Амкадор» і былога сябра Лукашэнкі, які трапіў за краты, а таксама цягу чыноўнікаў рознай вагі да карупцыі. Гаворым пра дзяржаўную кантрабанду цыгарэт у Літву, чаму беларусы ідуць ваява...

Што адбывалася ў найлепшай школе Беларусі: закуліссе Ліцэя БДУ | Ігар Варакса ў TOK 19.10.2025

🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску «ТОК» размаўляем з Ігарам Вараксам, кандыдатам фізіка-матэматычных навук, які больш за 20 гадоў прысвяціў Ліцэю БДУ і ў 2019–2021 гадах узначальваў яго. Гаворым пра тое, як змяніўся Ліцэй пасля падзей 2020-га, кульмінацыяй якіх стала наданне яму імя Фелікса Дзяржынскага. Абмяркоўваем перавагі і недахопы беларускай сістэмы адукац...

Słuchaj podcastu TOK | TALK Беларусь w Replaio

Radio i podcasty w jednej aplikacji - za darmo, bez zakładania konta. Zainstaluj już dziś i nie przegap premiery

Pobierz z Google Play

Replaio nie jest wydawcą podcastów; nazwy audycji, okładki i audio należą do ich autorów i są rozpowszechniane przez publiczne kanały RSS