Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

News BE ↓ 108 episodes

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

Be sure to visit the podcast's website and support the creator: www.youtube.com

Author

Наша Ніва

Category

News

Podcast website

www.youtube.com

Latest episode

Oct 4, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android almost 10M downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Новыя міністры і старыя праблемы: рашэнні Лукашэнкі і іх наступствы | ТОК: Лойка і Роўда 16.03.2025

У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўдай і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новага прэм’ера Аляксандра Турчына, прызначэнне Рамана Галоўчанкі ў Нацбанк і адстаўку Паўла Калаўра, дзякуючы якому ўдалося стрымаць касмічную інфляцыю. Што гэта азначае: ці збіраюцца чыноўнікі зноў уключыць станок і пачаць друкаваць грошы? Таксама гаворым пра выклікі бацькоў старшакласнікаў у ш...

Іконы ў Азаронка, сілавікі ў Царкве і рытуалы Лукашэнкі | Аляксандр КУХТА ў ТОК 09.03.2025

У вялікім інтэрв’ю ТОК з Аляксандрам Кухтам, святаром беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які належыць да Канстанцінопальскага патрыярхату, размаўляем пра заганы РПЦ і БПЦ. Гаворым пра патрыярха Кірыла і «рускі мір», адносіны Лукашэнкі з мітрапалітам Веніямінам, усёдазволенасць у Свята-Елісавецінскім манастыры, мерседэсы святароў і тарыфы на царкоўныя паслугі. 00:00 – вырвана з кантэксту00...

Лукашэнка, як звычайна, усіх падмане? Што рыхтуюць улады Беларусі | Вольга Лойка і Наста Роўда ў ТОК 02.03.2025

У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і Воля Лойка абмяркоўваюць ролю дыпламата Валянціна Рыбакова, мужа Наталлі Пяткевіч, у падрыхтоўцы перамоў Лукашэнкі з ЗША і адсоўванне на другі план міністра Максіма Рыжанкова. Ацэньваюць наступствы здачы Украіны і пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гавораць пра планы чыноўнікаў перасяліць беларусаў у вёскі і прычыны знішчэння прыватнай адукац...

«Я паставіў свечкі за спачын мянтоў і ўсёй сістэмы» | Вадзім Ермашук у ТОК | Vadimati 23.02.2025

У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.00:00 – вырван...

«Ва ўладзе Лукашэнкі адбываецца нешта дзіўнае» | Лойка і Роўда пра чыноўнікаў і міністраў | ТОК 16.02.2025

У новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка абмяркоўваем, што чакае прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандра Турчына пасля рэвізіі ўрада, а таксама гаворым пра амбіцыі міністра інфармацыі Марата Маркава. Разбіраем стан дзяржСМІ, прылёт беспілотніка ў Хойніках і пракол з бяспекай «Беларускага Гаюна». Прыводзім уражваючыя лічбы з апытання мінч...

Залатая моладзь эпохі Лукашэнкі: што адбываецца ў галоўнай ВНУ Беларусі | Дэйкала ў ТОК 09.02.2025

У гэтым выпуску ТОК вядомая юрыстка, а ў мінулым — загадчыца кафедры міжнародных адносін самага прэстыжнага факультэта краіны, ФМА БДУ, Кацярына Дэйкала кажа пра тое, якія шанцы, што Лукашэнка паедзе ў Гаагу. Апісвае, якім павінен быць суд за міліцэйскае бязмежжа, якое пачалося ў 2020 годзе. Распавядае, як бацькі-алігархі ўгаворамі і пагрозамі прымушалі выкладчыкаў ставіць дзецям-студэнтам добрую...

Сумны фінал Азаронка, памылка Лукашэнкі і яго запасны план | ТОК | Лойка і Роўда 02.02.2025

У другім аналітычным выпуску ТОК з эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка мы аналізуем, чаму сацыяльныя гарантыі, пра якія ўвесь час кажа Аляксандр Лукашэнка, насамрэч мала што гарантуюць, тлумачым, чаму ў праўладных асяродках з’явіўся трэнд на сталінізм, пераказваем найлепшае з эпахальнага інтэрв’ю Рыгора Азаронка і абмяркоўваем пашпарт Новай Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – апошні тэ...

Хваробы Лукашэнкі, раскол у сістэме і наступны прэзідэнт Беларусі | Павел Латушка ў ТОК 25.01.2025

Напярэдадні новых перавыбараў Лукашэнкі публікуем вялікую размову з Паўлам Латушкам. Адзін з лідараў апазіцыі, які доўгі час будаваў кар’еру ў сістэме, быў паслом, быў міністрам культуры, распавядае пра закуліссе прыняцця рашэнняў у рэжыме. Пра дуэт міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, які ўвёў у Латушкі першую жонку, і ключавой фігуры ў Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч. Пра размову з прэзідэн...

«Сігнал Лукашэнкі ніхто не зразумеў»: памылка ўладаў, праблема сілавікоў і будучыня Беларусі | ТОК 19.01.2025

Гэта першы аналітычны выпуск ТОК з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойкай. Гутаркі будуць выходзіць на канале кожныя два тыдні, чаргуючыся з вялікімі інтэрв’ю Насты Роўды з вядомымі беларусамі. Гэтым разам мы абмяркоўваем, з чым Лукашэнка ідзе на чарговыя выбары, навошта ў спойлеры абралі Ганну Канапацкую, што чакае грамадства пасля 26 студзеня і хто можа атрымац...

Халезін пра карупцыю і стомленасць у апазіцыі, сыход Лукашэнкі і перамовы з яго чыноўнікамі | ТОК 22.12.2024

У новым выпуску ТОК вядомы рэжысёр Мікалай Халезін тлумачыць, як бачыць сітуацыю ў Беларусі, аналізуе памылкі старой апазіцыі і канстатуе крызіс дэмакратыі. Разважае пра чалавека лукашэнкаўскай эпохі і даводзіць, за што ненавідзіць Савецкі саюз. Распавядае пра закуліссе прыняцця міжнародных санкцый, тлумачыць, як будуюць бізнэсы «кашалькі» і адказвае на заявы мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева. Згадвае...

Праўда турэмнага доктара: смяротныя памылкі і праслухоўка КДБ | ТОК з Васілём Завадскім 08.12.2024

Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты. У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латып...

Чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў і каго гэта хвалюе больш за ўсё | ТОК з Ідракам Мірзалізадэ 24.11.2024

Комік Ідрак Мірзалізадэ, якому забаранілі ўезд у Расію на 14 гадоў, у новай гутарцы ТОК распавёў пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і Расіі, пра талышоў, да якіх належыць, і родную вёску, куды вярнуўся праз 18 гадоў. Патлумачыў, чаму, каб стаць папулярным у Беларусі, спачатку трэба стаць папулярным дзесьці яшчэ, а таксама чаму ненавідзіць грошы. Згадаў, як напісаў верш Барадуліну, а таксама я...

Прыгожы ўчынак Неўзліна, скандальная прэмія і адказ крытыкам | Алексіевіч у ТОК. Частка 2 18.11.2024

Вялікае інтэрв’ю выбітнай пісьменніцы і нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, якое выйшла на канале ТОК 10 лістапада, выклікала настолькі шырокі рэзананс, што мы вырашылі працягнуць размову. Мы сабралі самыя частыя пытанні, якія адрасаваныя Святлане Алексіевіч у публічнай прасторы, і задалі ёй. 00:00 – чаму з’явіўся спецвыпуск 00:29 – адказ на непрыемнае пытанне 03:05 – пра дапамогу Неўзліна...

АЛЕКСІЕВІЧ: Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна | Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК 10.11.2024

Выбітная пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у новым выпуску ТОК кажа пра пастку, у якой апынуліся беларусы, разважае пра дыктатуру і чырвонага чалавека, задачы элітаў, Трэцюю сусветную і імперскасць. Яна згадвае сустрэчы з Марыяй Калеснікавай, Віктарам Бабарыкам і Святланай Ціханоўскай, тлумачыць рэзкія заявы Зянона Пазняка, а таксама адказвае Лукашэнку, які абвінаваціў Алексі...

Прапанова Бабарыкі, бяда Марыі Калеснікавай і адказ Зянону Пазняку | ТОК з Таццянай Хоміч 27.10.2024

У новай гутарцы ТОК Таццяна Хоміч, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі і сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных распавядае пра сястру Марыю Калеснікаву, якой прысудзілі 11 гадоў зняволення. Як Марыя, якая да падзей 2020-га жыла музыкай, прыйшла ў палітыку? Чаму падтрымала Бабарыку? Чаму Бабарыка абраў яе другім нумарам? Як Марыя ставілася да Расіі? Адказы на гэтыя пытанні і адк...

Перазагрузка Лукашэнкі: новы Макей, тайная місія Пяткевіч і план Пуціна | Рыгор Астапеня | ТОК 13.10.2024

Герой новага выпуску ТОК – Рыгор Астапеня, палітолаг, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House, якая праводзіць сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі. Рыгор распавядае, якога лідара хочуць беларусы, тлумачыць, чаму за 30 гадоў лукашыстам не ўдалося прадаць народу ідэю чырвона-зялёнага сцяга і чым беларусы адрозніваюцца ад расіян, палякаў і ўкраінцаў. Тлумач...

«Злачынцы мяне выратавалі»: што адбываецца ў турме | Дзмітрый ЛУКША ў ТОК 29.09.2024

У другой частцы гутаркі ТОК экс-вядоўца «Зоны Х» на БТ Дзмітрый Лукша распавядае, як арыштавалі спачатку яго, а пасля і жонку Паліну Палавінку, апісвае каханне за кратамі, кажа пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію, памілаванне і ролю Юрыя Васкрасенскага. А таксама згадвае сустрэчу з палітзняволеным журналістам Андрэем Пачобутам. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:17 – пра шантаж з...

Канфлікты і інтрыгі на БТ: сварка з Маркавым, сяброўства з Эйсмантам, пул Лукашэнкі | ЛУКША ў ТОК 22.09.2024

Герой новага выпуску ТОК – экс-вядоўца БТ і экс-палітзняволены, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня, Зміцер Лукша. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай. У 2016-м, калі на БТ пачалася барацьба за ўладу паміж Маратам Маркавым і Кірылам Казаковым, Лукшу падставілі і звольнілі. Маркаў пасля ўзначаліў АНТ і стаў міністрам інфармацыі. Казакову ж,...

Жаночая турма ў Беларусі: стаўленне да Лукашэнкі, кашмар у СІЗА, маўчанне сяброў | ВОЛЬГА ТАКАРЧУК у ТОК 08.09.2024

У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук расказвае пра арышт сваёй маці, развод і ўцёкі з двума дзецьмі. Згадвае, як сама сядзела ў турме і якія гісторыі чула ад сукамерніц, апісвае тыпаж жанчын, якія працуюць у калоніі, і выбрыкі суседак. Расказвае Вольга і пра тое, калі і чаму зацікавілася палітыкай і за што ўдзячная Сяргею Ціханоўскаму. Згадвае гісторыі з дзяцінства і як падлеткам...

Былы сілавік пра зэкаў, начальства і абсурд у міліцыі | Прадстаўнік Belpol Уладзімір Жыгар у ТОК 25.08.2024

У вялікай гутарцы ТОК прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар распавядае пра сілавікоў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі і магчымасць прыходу да ўлады хунты. Апісвае, як ахоўваюць Лукашэнку падчас ягоных выездаў у рэгіёны. Расказвае пра крымінальных аўтарытэтаў і іх уплыў сёння. Гаворыць, як вылічыць агента ў сваім атачэнні і на якія правакацыі здольныя беларускія спецслужбы....

Сэксізм і спецслужбы ў галоўным універсітэце Беларусі: сакрэты БДУ ад Розы Турарбекавай | ТОК 11.08.2024

У новым выпуску ТОК палітолаг Роза Турарбекава расказвае прыгожую гісторыю кахання, якая прывяла яе ў Беларусь. Параўноўвае беларусаў і казахаў і вельмі дакладна фіксуе нашы нацыянальныя рысы. Гаворыць пра падабенства і рознасць паміж казахскім дыктатарам Нурсултанам Назарбаевым і Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама паміж збудаванымі імі сістэмамі. Кажа пра экзістэнцыйную пагрозу Расіі і «рускага св...

Збор грошай для Пратасевіча, заробак 3 тысячы еўра і канфлікт з Цапкалам | ТОК з Андрэем Стрыжаком 21.07.2024

У новым выпуску ТОК кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак распавядае, як яго вербавалі спецслужбы і як падлеткам на першым допыце здаў паплечніцу. Кажа пра падставу ад экс-прапагандысткі СБ Святланы Галузы і пра тое, ці была яна агенткай КДБ. Тлумачыць стратэгію лукашыстаў па палітвязнях і чаму не выпускаюць Паліну Шарэнду-Панасюк. Гаворыць пра мысленне рабочых і пра тое, чаму яны не па...

Ціханоўская і Крым, Лукашэнка і Крэмль, патрыёт Макей і яго ўтопія | ТОК з Аляксандрам Мілінкевічам 07.07.2024

Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як...

Коля – праект усяго жыцця Лукашэнкі | ТОК з аналітыкам Фрыдманам 16.06.2024

У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі. Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы,...

Сыход Лукашэнкі і наступны прэзідэнт Беларусі: ТОК з Дракахрустам 02.06.2024

У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе...

Listen to the TOK | TALK Беларусь podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.