Radio Vaticana - Vatican News

Старонкі гісторыі

Society BE ↓ 15 episodes

Падкаст Старонкі гісторыі – гэта радыёсустрэчы з кандыдатам гістарычных навук Раісай Зянюк, даследчыцай дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і каталіцкага духавенства на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ-ХХ стагоддзях. У размове з журналістам Vatican News – Ватыканскага радыё Аляксандрам Панчанкам яна знаёміць з малавядомымі старонкамі багатай мінуўшчыны Каталіцкага Касцёла на беларускіх землях.

Author

Radio Vaticana - Vatican News

Category

Society

Podcast website

www.vaticannews.va

Latest episode

May 28, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Старонкі гісторыі. Традыцыі фундатарства касцёлаў і кляштараў 28.05.2026

Каталіцкія храмы – гэта неад’емная частка культурнага ландшафту беларускіх вёсак, мястэчак і гарадоў. Яны вызначаюць аблічча прасторы, у якой фарміраваліся пакаленні людзей, і часта становяцца яе галоўнымі архітэктурнымі акцэнтамі. Але важна памятаць: гэтыя святыні не ўзнікалі выпадкова і не з’яўляліся самі па сабе. За кожным касцёлам стаіць канкрэтная гісторыя і канкрэтныя людзі – фундатары, чые...

Старонкі гісторыі. 100-годдзе Пінскай дыяцэзіі 08.01.2026

Адной з важных падзей у жыцці Касцёла ў Беларусі ў 2025 годзе стала святкаванне стогадовага юбілею Пінскай дыяцэзіі, якое прайшло з удзелам спецыяльнага пасланніка Папы Льва XIV, кардынала Клаўдыё Гуджэроці. Пінская дыяцэзія была заснавана ў міжваенны час, калі заходняя частка беларускіх земляў апынулася ў складзе Польшчы. Яе першае дзесяцігоддзе стала перыядам росквіту Касцёла на Палессі пасля ст...

Старонкі гісторыі. Сады каталіцкіх кляштараў у Беларусі 16.10.2025

Ад самага пачатку хрысціянскага манаства, штодзённае жыццё ў кляштарах было звязана з клопатам пра зямлю. Манахі апрацоўвалі глебу, саджалі дрэвы, вырошчвалі зёлкі і гародніну. Так з’явіліся першыя кляштарныя сады, якія давалі супольнасці і ежу, і лекавыя расліны. Але гэтая праца была большай за звычайную гаспадарку. Для манахаў догляд саду станавіўся працягам малітвы, сузірання прыгажосці стварэн...

Старонкі гісторыі. Традыцыі кляштарнага піваварэння 20.03.2025

Адной з найстаражытнейшых традыцый, звязаных з кляштарным жыццём, з’яўляецца варэнне піва. Паводле некаторых звестак, каталіцкія манахі ў Еўропе доўгі час мелі манаполію на вытворчасць гэтага напою.  Да касацый XIX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі дзейнічала больш за 200 каталіцкіх кляштараў, і пры кожным з іх быў як мінімум адзін бровар. Піва варылі францішкане, дамінікане, езуіты, базыліяне...

Старонкі гісторыі. Жыццё і апошняя пілігрымка кардынала Радзівіла 06.02.2025

Юбілейны 2025 год у Каталіцкім Касцёле – гэта выдатная нагода для таго, каб згодна са старажытнай агульнаеўрапейскай традыцыяй наведаць Рым – цэнтр хрысціянскага свету. Адным з месцаў у Вечным горадзе, якое, напэўна, не абміне пілігрым ці турыст з Беларусі, з’яўляецца касцёл Найсвяцейшага Імя Езуса – па-італьянску Іль-Джэзу. Вядома, што гэты велічны храм у цэнтры Рыма паслужыў правобразам для касц...

Старонкі гісторыі. 75 гадоў радыёвяшчання па-беларуску з Ватыкана 26.12.2024

Ватыканскае радыё – першая ў свеце замежная радыёстанцыя, якая пачала вяшчаць па-беларуску. Упершыню мова Купалы і Коласа прагучала ў яе эфіры 75 гадоў таму – у вігілію Божага Нараджэння 1949 года. Праз некалькі тыдняў, 6 студзеня 1950 года, беларускія праграмы ўвайшлі ў рэгулярны эфір і застаюцца часткай вяшчання папскай радыёстанцыі да сённяшняга дня. Беларуская мова займае пачэснае месца сярод...

Старонкі гісторыі. Айцец Мельхіёр Фардон – заступнік Гродна 31.10.2024

У гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай, які прыгожа ўзвышаецца на левым беразе Нёману, знаходзіцца магіла айца Юзафа Мельхіёра Фардона, францішканіна, якога па праве можна назвацца нябесным апекуном Гродна. Айцец Фардон жыў на мяжы XIX-ХХ стагоддзяў. У памяці гараджан гэты святар застаўся чалавекам з вялікім сэрцам. Дагэтуль жывуць і пераказваюцца гісторыі пра тое, як ён аддаў свой абутак бязд...

Старонкі гісторыі. Пасляваеннае каталіцкае духавенства ў Беларусі 05.09.2024

Пасля Другой сусветнай вайны ў Беларусі засталося 225 каталіцкіх святароў. У сілу розных прычын гэта лічба ў далейшым непазбежна скарачалася, але менавіта святары з гэтай групы на працягу наступных дзесяцігоддзяў былі тымі, хто дапамог захаваць веру на нашай зямлі. Нягледзячы на шматлікія перашкоды, яны хрысцілі, спавядалі, вучылі людзей жыць па-Божаму і засталіся ў памяці вернікаў мужнымі пастыра...

Старонкі гісторыі. Трафей ксяндза Станіслава Міхальскага 27.06.2024

У старажытнасці помнікі над магіламі мучанікаў называлі грэчаскім словам трафей. Яны нагадвалі пра духоўную перамогу хрысціян, якія засталіся вернымі вучнямі Хрыста нават перад абліччам смерці. Трафеі часта станавіліся мэтай пілігрымак. Вернікі прыходзілі да іх са сваімі малітвамі. Ля касцёла ў вёсцы Вішнева, недалёка ад Валожына, таксама ёсць надмагільны помнік, які можна назваць трафеем. Ён узвы...

Старонкі гісторыі. Місія ксяндза Юзафа Марсангера 18.04.2024

На працягу доўгіх пасляваенных дзесяцігоддзяў у Мінску былі закрыты ўсе каталіцкія храмы. Таму адным з цэнтраў духоўнага жыцця для сталічных вернікаў вымушана стаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным, недалёка ад Маладзечна, куды было зручна дабірацца чыгункай. З 1944 года ў Красным служыў ксёндз Юзаф Марсангер – польскі езуіт, які апынуўся на тэрыторыі Беларусі ў рамках так зван...

Старонкі гісторыі. Святы Максімільян Кольбэ ў Гродне 07.03.2024

З 1922 па 1926 год у Гродне жыў адзін з самых вядомых у свеце каталіцкіх святых – айцец Максімільян Марыя Кольбэ, польскі францішканін, які добраахвотна аддаў сваё жыццё за невядомага яму чалавека, асуджанага на смерць у нацысцкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц у жніўні 1941 года. Гродзенскі перыяд служэння Максімільяна Кольбэ быў важным этапам яго біяграфіі. Святы прычыніўся да адраджэння мясцоваг...

Старонкі гісторыі. Тайнае служэнне Сясцёр ад Анёлаў 24.01.2024

На працягу ХІХ стагоддзя, у выніку канфесійнай палітыкі расійскіх царскіх уладаў, колькасць каталіцкіх кляштараў на тэрыторыі Беларусі скарацілася з амаль 200 да 3 – двух жаночых і аднаго мужчынскага. Але і яны выконвалі функцыю пэўнага роду інтэрнатаў для манахаў і манахінь розных ордэнаў, што засталіся служыць на тэрыторыі нашай краіны. Манастыры заўсёды былі цэнтрамі духоўнага жыцця, таму іх за...

Старонкі гісторыі. Біскуп Баляслаў Слосканс і Беларусь 14.12.2023

ХХ стагоддзе было цяжкім перыядам для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі: стагоддзе крывавых войнаў і таталітарных рэжымаў, прынесла шмат пакут. Але таксама пакінула нам вялікіх сведкаў веры, якія працягваюць натхняць нас сёння. Да такіх людзей, безумоўна, можна аднесці біскупа Баляслава Слосканса, які нягледзячы на знявагі, зняволенне і выгнанне, заставаўся чалавекам прабачэння і міру. З лагера ён пі...

Старонкі гісторыі. Спадчына ксяндза Міхала Варанецкага 02.11.2023

Сярод святароў, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі ў савецкія часы, вылучаецца постаць ксяндза Міхала Варанецкага. Пасля вяртання са сталінскіх лагераў у 1956 годзе ён на працягу 35 гадоў быў пробашчам касцёла святой Тройцы ў Ружанах, апякуючыся таксама многімі іншымі парафіямі на захадзе нашай краіны. У 1990-я наступіў перыяд адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Ксёндз Міхал стаў...

Старонкі гісторыі. Адысея ксяндза Юзафа Барадзюлі 05.10.2023

На працягу савецкага перыяду гісторыі Беларусі сотні каталіцкіх святароў, якія працавалі на нашай зямлі, прайшлі праз турмы, лагеры і высылкі, пасля якіх вярнуцца на Радзіму атрымалася ў вельмі нямногіх. Адным з такіх пастыраў быў ксёндз Юзаф Барадзюля – святар з Віцебшчыны, які правёў у няволі чвэрць стагоддзя і самыя важныя гады свайго жыцці, але нават і пасля вызвалення не меў магчымасці легаль...

Listen to the Старонкі гісторыі podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.