LRT
Santara. Laida baltarusių kalba
Чым жыве беларуская дыяспара Літвы? Якія ў іх традыцыі, святы, тусоўкі і якія культурніцкія імпрэзы яны праводзяць? У чым падабенства беларусаў і літоўцаў і ў чым грунтоўныя адрозненні? Ці ўплывае на іх палітычнае жыццё ўнутры самой Беларусі і якія сур'ёзныя тэмы горача абмяркоўваюцца на кухнях? Усё гэта можна даведацца з праграмы Santara! Кожныя два тыдні ў нядзелю а 10:40. Далучайцеся! Kaip baltarusių diaspora gyvena Lietuvoje? Kokios yra jų tradicijos, šventės, vakarėliai ir kokius kultūrinius renginius jie organizuoja? Kuo baltarusiai ir lietuviai panašūs ir kokie pagrindiniai skirtumai? K...
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Чаму Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева і як гэта паўплывае на адносіны з Масквой? 28.06.2026 29:55
Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева: рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія каардынавалі расійскія ўдары па Украіне, спынілі працу. У Мінску сам ультыматум Зяленскага і яго заявы афіцыйна не каментавалі. Пры гэтым на пагрозы з Кіева аператыўна адрэагавалі ў Маскве. Сам жа Лукашэнка распавёў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага ў Мінску і заявіў, што заклікаў украінскі бок дамаўляцца. Чаму Лу...
Доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны і «Апавяданні з кішэняў» 14.06.2026 30:03
Арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BELPOL на гэтым тыдні прэзентавала новае расследаванне, у якім прыведзены доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны. А калі быць дакладней, то як беларускія прадпрыемствы працуюць на патрэбы расійскай арміі, выконваючы ваенныя заказы. Размова з прадстаўніком BELPOL Мацвеем Купрэйчыкам. Тым часам у Вільні прайшла прэзентацыя першай пасля вызва...
Званок Макрона Лукашэнку, візіт Ціханоўскай у Кіеў і пагрозы з Беларусі: што адбываецца? 31.05.2026 29:55
Апошні тыдзень быў вельмі насычаны на падзеі, пачынаючы з нядзелі, званка Макрона Лукашэнку, далей візіт Ціханоўскай з дэлегацыяй у Кіеў, сустрэча з Зяленскім, усё гэта на фоне пагроз з боку Беларусі, пра якія некалькі разоў за гэты месяц заяўлялі ва Украіне, пра тое, што Расія спрабуе ўсё больш уцягнуць Беларусь у вайну. Усе гэтыя падзеі абмеркавалі з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам. Беларускі...
Ці ёсць у ЗША рычагі ціску на Літву ў пытанні беларускіх калійных угнаенняў? 17.05.2026 29:55
На гэтым тыдні міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на закрытым пасяджэнні фракцыі сацыял-дэмакратаў прызнаў: з боку ЗША ўзмацняецца ціск з мэтай дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву. Гэтую інфармацыю агенцтву BNS пацвердзілі некалькі ўдзельнікаў пасяджэння на ўмовах ананімнасці. Якія рычагі ціску Вашынгтон цяпер мае на Літву і чый інтарэс у гэтай гісторыі сёння выглядае мацне...
Вызваленне Анджэя Пачобута і выстава Ксішы Ангелавай: чаго чакаць? 03.05.2026 29:55
Палітвязень, журналіст і актывіст польскай дыяспары Анджэй Пачобут выйшаў на волю пасля пяці гадоў у беларускай турме. Як яго вызваленне паўплывае на адносіны Беларусі і Польшчы, і чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок менавіта цяпер? Размова з палітолагам Валерам Карбалевічам. Гэтымі днямі ў Вільні адкрываецца асаблівая выстава. Беларуская мастачка Ксіша Ангелава праз свае працы даследуе экзістэнцый...
Крах сістэмы Орбана ў Венгрыі и 30 гадоў «Вясне»: як усё пачыналася і працягваецца сёння? 19.04.2026 29:55
Што стала галоўнай прычынай краху сістэмы Віктара Орбана, якая падавалася ўстойлівай на працягу 16 гадоў, і як гэта адаб’ецца на „сяброўстве“ з Расіяй і Беларуссю. А дапаможа нам у гэтым палітычны аглядальнік і блогер Мікола Дзядок. 26 красавіка праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой вялікі юбілей — 30 гадоў з дня заснавання. Каб падрабязней паразмаўляць пра гэты маштабны шлях, да нас у госці з...
Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна? 05.04.2026 30:09
Сёння значная частка аўдыторыі ў Беларусі, шукаючы альтэрнатыву дзяржаўнай прапагандзе, звяртаецца да расійскіх ліберальных медыя. Здавалася б, гэта лагічны выбар у пошуках незалежнага погляду. Але наколькі бяспечным для нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляецца такое „інфармацыйнае суседства“? Менавіта гэтаму пасвечаны новы матэрыял журналіста Цэнтра новых ідэй, сацыёлага Канстанціна Несцяровіча, які...
Што адбываецца на Блізкім Усходзе і як на гэта рэагуюць у Менску? 08.03.2026 29:55
Пасля правалу шматмесячных перамоў па ядзернай здзелцы і жорсткага разгону пратэстаў у Іране, ЗША і Ізраіль пачалі сваю маштабную аперацыю. Што адбываецца на Блізкім Усходзе, якой стратэгіі прытрымліваюцца Вашынгтон і Ізраіль у адносінах да Ірана і пра што сведчыць рэакцыя рэжыму Лукашэнкі на гэтыя падзеі, мы абмеркавалі з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам. Сёлета Віленскага беларускага музея імя...
Украіна ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі: чаму менавіта цяпер і як адрэагуе беларускі рэжым 22.02.2026 29:55
На гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Галоўнай прычынай называецца актыўная вайсковая дапамога Расіі. Чаму Кіеў пайшоў на гэты крок праз чатыры гады пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання і як беларускі рэжым можа на гэта адказаць? Беларуская пісьменніца Марыя Пархімчык прэзентавала ў Вільні свой новы рама...
Як беларуская моладзь адчувае сябе ўнутры краіны і з якімі праблемамі сутыкаецца? 08.02.2026 29:55
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" правёў маштабнае сацыялагічнае даследаванне становішча беларускай моладзі ўнутры краіны. Гэта ўжо трэцяя хваля маніторынгу, якая дапамагае зразумець: чым жывуць маладыя людзі сёння і што для іх важней — асабісты камфорт ці грамадскія змены? У Сейме Літвы праходзіць выстава журналісткі беларускага незалежнага тэлебачання “Белсат” і мастачкі Ганны Русінав...
Размова з Паўлам Севярынцам: як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі? 25.01.2026 29:55
У Вільні прайшла вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам. Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Якім быў для яго гэты месяц? Якія планы на будучыню і як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі? У Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адкрылася выстава „1926. Выстава пра будучыню“. Вядоўца перадачы Глеб Анікевіч.
Крах саюзніка: чаму затрыманне Мадура стала асабістай праблемай Лукашэнкі? 11.01.2026 29:55
Чаму лёс венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура выклікаў такую хваравітую рэакцыю ў беларускіх уладаў і што менавіта напалохала афіцыйны Менск? Як затрыманне Мадура паўплывае на далейшыя адносіны паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі? Ці стане гэты прэцэдэнт новым інструментам ціску Вашынгтона на іншыя аўтакратыі? Усе гэтыя пытанні мы абмяркуем з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам. Акрамя таго, закранем...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.