Радыё Ўнэт
Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Інтэрв'ю з сузаснавальнікам тэлеграм каналу НЕХТА /28.12.2020/ 29.12.2020 10:24
Запрашаем на інтэрв'ю са Сцяпанам Пуцілам - уладальнікам каналу НЕХТА.
Навіны /28.12.2020/ 28.12.2020 27:03
- Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў Акт аб дэмакратыі для Беларусі. Акт увайшоў у закон пра федэральны бюджэт ЗША на наступны год, паведаміў намеснік прэс-сакратар Белага дома Джад Дзір. Сярод іншага дакумент заклікае да новых выбараў, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама прызнае Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады. - Менскія пенсіян...
Падсумаванне нядзелі 27.12 на Радыё Ўнэт /27.12.2020/ 28.12.2020 47:48
Запрашаем на падсумаванне нядзелі 27.12, разам з кіеўскай студыяй Радыё Ўнэт!
Сустрэча з адным з лідараў дэмакратычнай грамадскасці Вадзімам Пракоп’евым /23.12.2020/ 24.12.2020 31:42
Ад гэтай размовы хочацца марыць і дасягаць усё новых поспехаў!. У нашай студыі Вадзім Пракоп’еў разважае аб беларускай Рэвалюцыі: як яна наспела і ў якім кірунку нам варта рухацца. Размаўляем пра методыку барацьбы, пра мары і будучыню беларусаў.
Інтэрв'ю Івана Савановіча з Валерам Карбалевічам /23.12.2020/ 24.12.2020 14:04
Палітолаг Валер Карбалевіч падзяліўся меркаваннем пра нядаўна створаны спіс удзельнікаў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Таксама распавёў пра магчымае пашырэнне санкцый у адносінах да Беларусі пры адміністрацыі Джо Байдана і назваў магчымыя прычыны закрыцця беларускіх межаў.
Гутарым з моўным энтузіястам Стасем Раманчуком /23.12.2020/ 24.12.2020 12:58
У нас у студыі публіцыст, перакладчык, у свой час вядоўца моўных курсаў “Мова нанова” у Варшаве Стась Раманчук. З нашым экспертам мы пагутарылі пра праблемы, крыўды і мары беларускай мовы і беларускамоўных людзей, і якія ў нас шляхі развіцця на будучыню.
Навіны /23.12.2020/ 23.12.2020 17:28
Запрашаем на выпуск вечаровых навін 22 снежня ў эфіры Радыё Ўнэт. Сённяшнія тэмы: - ЗША пашырылі санкцыйны спіс у дачыненні да ўладаў Беларусі, уключыўшы ў яго некаторыя сілавыя структуры і ЦВК. Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў ЗША – паведамляе TUT.BY. У спіс спецыяльных санкцый быў уключаны яшчэ адзін грамадзянін Беларусі – намеснік міністра ўнутраных спраў Г...
Кацпер Сяніцкі - адзін з працаўнікоў Беларускага дому ў Варшаве /22.12.2020/ 23.12.2020 20:47
Кацпер Сяніцкі - адзін з працаўнікоў Беларускага дому ў Варшаве. Наш госць распавёў пра працу Беларускага дому і якім чынам арганізацыя дапамагае беларусам.
Вячаслаў і Марына Касінеравы (Косинеровы) - удзельнікі анархічнага руху ў Беларусі / 22.12.2020/ 23.12.2020 33:00
Вячаслаў і Марына Касінеравы ( Косинеровы ) - удзельнікі анархічнага руху ў Беларусі. Чым з’яўляецца анархічны рух? Якім быў пераслед руху перад рэвалюцыяй і ў яе тракце? Пра перамогі і паразы, пра дапамогу палітвязням - аб усім гэтым слухайце па спасылцы.
Разбіраем старажытны тэкст на нашых моўных занятках /22.12.2020/ 23.12.2020 14:49
Беларуская мова вельмі старажытная. Сёння мы спрабуем зразумець, ці зможам мы ў нашай камандзе зразумець беларускі тэкст XIII стагоддзя. У студыі Лявон Маліноўскі і Альберт Вежбіцкі. Ацаніце, як нам выйшла і ці зможаце вы самі зразумець старыя дакументы.
Карэспандэнт з Менску /22.12.2020/ 22.12.2020 9:39
Запрашаем на пастаянную рубрыку ад панядзелка да чацвярга з нашым менскім карэспандэнтам Аляксандрам Гардзеевым.
Навіны /22.12.2020/ 22.12.2020 25:31
Вячэрні выпуск навінаў на Радыё Ўнэт 22 снежня: - У незалежных журналістаў 22 снежня па ўсёй Беларусі прайшлі вобшукі. Сёння супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў затрымалі заснавальніцу беларускага Прэс-клуба Юлію Слуцкую, намесніка галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, карэспандэнтку «Анлайнера» Таццяну Ашуркевіч і журналіста Антона Мардзіловіча. У Драгічыне затрымалі кар...
Першыя Каляды ў Польшчы беларускага эмігранта - Інтэрв'ю з Васілём Грудовікам /21.12.2020/ 22.12.2020 23:00
Сёння мы гутарым з Васілём Грудовікам, музыкам і рамеснікам з Пінска, які быў адным з арганізатараў пратэстаў у горадзе. Пасля гэтага Васіль быў вымушаны хавацца і з’ехаў у Польшчу. І сёння ён расказвае нам пра яго першыя Каляды ў Польшчы. Як адчуваецца набліжэнне свята ў Варшаве для ўцекача з Беларусі, і чым Польшча прываблівае ў сваіх традыцыях каляднага святкавання. У чым розніца з Беларуссю?
Музыка Аляксей Варсоба ў студыі Радыё Ўнэт /21.12.2020/ 22.12.2020 49:00
Як плятуцца нашыя міжнародныя культурныя сувязі? Сёння ў нашым эфіры музыка Аляксей Варсоба, з якім мы гутарым пра культурныя сувязі Беларусі, Украіны і Польшчы. Звычайна гутарка заводзіцца і вакол падзеяў у Беларусі гэтага года. Так стала і сёння ў нашай размове з экспертам.
Навіны /21.12.2020/ 21.12.2020 24:00
Вечаровыя навіны 21 снежня на Радыё Ўнэт: - На Ціханоўскую і сябраў Каардынацыйнай рады завялі новую крымінальную справу. Іх вінавацяць у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання». - Генпракуратура завяла крымінальную справу на стваральніка фонду BySOL Аляксея Лявончыка – яго падазраюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання». - У Менску і Горадні прайшлі традыцыйныя маршы пенсіянераў...
Інтэрв'ю з журналістам і экспертам па справам Усходняй Еўропы Міхалам Патоцкім /17.12.2020/ 21.12.2020 15:40
А як на сітуацыю Беларусі глядзяць адмыслоўцы з-за мяжы? Радыё Ўнэт паразмаўляла з журналістам і экспертам па справам Усходняй Еўропы Міхалам Патоцкім пра: -закрыццё ўладамі беларускай мяжы і яго паслядоўнасці, -спробу заблакаваць фінансавыя пераводы з Захаду пашкадаваным, -Беларускі ўсенародны сход і новую стратэгію Лукашэнкі па забеспячэнню ўлады паводле казахстанскага сцэнара, -Якім чынам уплын...
Аляксей Ганчарэнка пра падтрымку беларусаў і пагрозу з боку Расеі: адбываецца гібрыдны аншлюс Беларусі. 21.12.2020 8:20
Аляксей Ганчарэнка — народны дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўнік фракцыі «Еўрапейская Салідарнасць» і міжфракцыйнага аб'яднання «За вольную Беларусь». Слухайце нашую размову з Аляксеем Аляксеівічам пра тое, як Украіна гатовая дапамагчы беларусам, чаму рашэнне па падаўжэнні тэрміна знаходжання ва Ўкраіне для беларускіх грамадзян яшчэ не прынятае і як на падеі ў суседняй краіне рэагуе Расея....
Падсумаванне нядзелі 20.12 на Радыё Ўнэт /20.12.2020/ 21.12.2020 41:59
Запрашаем на падсумаванне нядзелі 20.12, разам з кіеўскай студыяй Радыё Ўнэт!
Музыка Эдвард Арлоўскі ў студыі Радыё Ўнэт /18.12.2020/ 19.12.2020 26:43
Эдварда Арлоўскі - адзін з удзельнікаў і заснавальнікаў калектыву "Vies Bonum", які выконвае харавую музыку. Эдвард расказвае, як яны арганізавалі калектыў. Музыкі апынуліся ў Варшаве выпадкова і сёння выконваюць духоўную музыку ў розных храмах Польшчы.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" - 5 серыя /18.12.2020/ 19.12.2020 18:31
Жэстачайшая рубрыка таварышча Фекаліса раскажа нашым слухачам пра нечаканыя дробязі жыцця “гасударства” і свету. У гэтым шоу агучваюцца самыя “чэсныя” навіны, а таксама прыводзяцца цытаты самага вядомага дзеяча краіны пераможнай стабільнасці. Гэтага вы не пачуеце ў іншых навінах.
Падсумаванне тыдня ад нашых кіеўскіх сяброў /18.12.2020/ 19.12.2020 56:18
Вынікі тыдня ад кіеўскай студыі: - Вялікабрытанія далучылася да новых санкцый Еўразвязу супраць атачэння Лукашэнкі - Платформа Голас падлічыць, колькі беларусаў будзе прымаць удзел у вулічных пратэстах убліжэйшыя выходныя - Кіеў паставіў умову Ціхакоўскай перад паездкай ва Украіну вызначыцца чый Крым - Што піша пра Беларусь сусветная прэса? - Працягваюцца рэпрэсіі супраць беларускіх журналістаў -...
Капітал /17.12.20/ - Вольга Семашко 18.12.2020 11:22
Вольга Семашко раскажа нам пра гаспадарку, эканоміку і фінансы ў штотыднёвай рубрыцы "Капітал".
Капітал /10.12.20/ - Вольга Семашко 18.12.2020 18:26
Вольга Семашко раскажа нам пра гаспадарку, эканоміку і фінансы ў штотыднёвай рубрыцы "Капітал".
Інтэрв'ю з Андрэем Казакевічам 18.12.2020 11:08
Андрэй Казакевіч, доктар паліталагічных навук, распавядае нашаму журналісту, Івану Савановічу, пра адносіны з ЗША.
Акцыя Лукашук /17.12.20/ 18.12.2020 0:55
Грамадскія актывісты правялі акцыю Я/Мы дыктатура ля амбасады Беларусі ў Варшаве. Была ідэя павітаць беларускіх дыпламатаў на іх жа на працы. Толькі ў гэты раз, ад імя дыктатуры. Расказвае арганізатар Антон Лукашук. У планах Антона арганізаваць падобныя акцыя ля дыпламатчных прадстаўніцтваў Беларусі ў іншых гарадах Польшчы.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.