Радыё Ўнэт

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

News BE ↓ 2518 episodes

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.

Author

Радыё Ўнэт

Category

News

Podcast website

radiounet.fm

Latest episode

Mar 13, 2024

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android almost 10M downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Аўтарская праграма «ЕВАлюцыя» - 1 серыя /08.01.2021/ 09.01.2021

ЕВАлюцыя – гэта мірная рэвалюцыя, якая пачалася з «Евы». Мы помнім, што арышт карціны Хаіма Суціна стаў адным са штуршкоў, які праявіў народнае абурэнне, і сімвалам, вакол якога людзі пачалі кансалідавацца. Яе насілі на адзенні, пашыралі ў інтэрнэце і абмяркоўвалі ў коле сяброў. У гэтай перадачы Алена Грушэўская і Саша Раманава абмяркоўваюць навіны з Беларусі і свету і даюць ім сваю ацэнку ды інтэ...

Сатырычная рубрыка ў пятніцу - 6 серыя /09.01.2021/ 09.01.2021

Рыгор Фекаліс - гэта сатырычная перадача, у якой нашы слухачы пазнаюць універсальныя рысы прапагандысцкага стылю. Таварыш Фекаліс вельмі сур’ёзны ў сваіх высновах, але мы будзьма з ім асцярожныя і ўспрымайма яго з усмехам.

"Беларусь у начы" з Бэллай Фокс - Інтэрв'ю з прадстаўнікамі Народнай Амбасады ў Літве /08.01.21/ 09.01.2021

Прадстаўнікі Народнай Амбасады ў Літве абвесцілі, што сфакусуюцца на інфармацыйнай падтрымцы ўцекачоў з Беларусі, правядзенні сустрэчаў з прадстаўнікамі літоўскіх і міжнародных інстытутаў зацікаўленых у распаўсюдзе інфармацыі пра Беларусь, а таксама падзяліліся сваімі крыніцамі натхнення і планамі на 2021 год.

"Беларусь у начы" з Бэллай Фокс - Інтэрв'ю з Міхаілам Рубінам /08.01.21/ 09.01.2021

Сёння адбыўся запуск эфіраў "Беларусь у начы" з Бэллай Фокс, карэспандэнткай Радыё Ўнэт у Літве.  Бэлла запрасіла франкфуртцкага муніцыпальнага дэпутата і сакратара "Беларусы Замежжа" - Міхаіла Рубіна

Навіны /08.01.2021/ 08.01.2021

Навіны на Радыё Ўнэт 8 студзеня: Літва хоча прыцягнуць ЗША да вырашэння беларускга пытання ужо месяц працуюць народныя амбасады Беларусі у ЗША прапанавалі абвясціць імпічмент Трампу Украіна пашырае меры барацьбы з распаўсюджаннем каронавірусу Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч развітаўся з вернікамі ў Мінску і Гродне

Інтэрв'ю з Вікторыяй Міхно /07.01.21/ 07.01.2021

Шчыра віншуем усіх праваслаўных з Калядамі! Добрага нам усім года і, як любілі казаць нашыя продкі, "на здароўе нам, на злосць ворагам, на безгалоўе вялікім панам і тым бесавым сынам, што завідуюць нам".   Дарэчы, як рыхтаваліся ў народзе да гэтага свята, якімі былі самыя сакральныя яго моманты і галоўныя атрыбуты? Пра гэта і не толькі нам расказала дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва ў Мен...

Ана Мацкевіч у Сашы Раманавай і Алены Грушэўскай /05.01.2021/ 06.01.2021

У першым выпуску аўтарскай перадачы Сашы Раманавай і Алены Грушэўскай госць Ана Мацкевіч. Ана расказвае пра сваё супрацоўніцтва з ХУБ і BCSF, а таксама пра свой фільм “МІнск 2020”, які можна будзе паглядзець у нас на старонцы. Тут можна паглядзець трэйлер: https://youtu.be/FPD63AzhmSs

Інтэрв'ю з сямейнай парай, якая дапамагала пацярпелым беларусам /05.01.2021/ 05.01.2021

Сёння ў нашым эфіры людзі, якія не змаглі заставацца ў баку падчас пратэстаў - гэта сямейная пара. Наста Машчава і Артур Фінкевіч. Даведаўшыся, што адбывалася на Акрэсціна яны ўзялі машыну і пачалі развозіць людзей па дамах. Знаёміліся, размаўлялі, метадычна перапісвалі кантакты пацярпелых і распавядалі пра рэабілітацыйную праграму Беларускага дому ў Варшаве. А нядаўна ў Насты выйшаў дакументальны...

Навіны /05.01.2021/ 05.01.2021

Навіны на Радыё Ўнэт 5 студзеня: - У цэнтры ўвагі вось ужо другі дзень застаецца зліты запіс размовы, дзе быццам бы кіраўніцтва беларускага КДБ абмяркоўвае фізічнае знішчэнне апанентаў рэжыму, у тым ліку і журналіста Паўла Шарамета. Запіс апублікавала выданне  EUObserver, а яму прадставіў аудыё былы супрацоўнік «Алмаза» Ігар Макар. За гэтай гісторыяй сочыць наш карэспандэнт Аляксандр Гардзееў...

Інтэрв'ю з Анатолем Лябедзькам /04.01.2021/ 05.01.2021

Вольга Семашко абмяркоўвала Канстытуцыю новай Беларусі і арганізацыю Свабодных і сумленных выбараў з прадстаўніком Святланы Ціханоўская па канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам.

Інтэрв'ю з прадстаўнікамі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення: Анатолем Котавым і Яўгенам Бурым /04.01.2021/ 05.01.2021

Да нашай варшаўскай студыі завіталі прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення: Анатоль Котаў, які адказвае за міжнародную палітыку ў НАУ і Яўген Буры - прадстаўнік па эканамічных і фінансавых пытаннях. Мы абмеркавалі наступныя пытанні: -   Асноўныя задачы НАУ; - Ўзаемадзеянне са штабам Святланы Ціханоўскай; - Якая праца ўжо праведзена? На чым цяпер засяроджана асноўная ўвага? -  Ц...

Навіны /04.01.2021/ 04.01.2021

Навіны на Радыё Ўнэт 4 студзеня. Першыя навіны 2021 года! - Лукашэнка санкцыянаваў палітычныя забойствы сваіх апанентаў у Германіі ў апошнія гады. КДБ Беларусі абмяркоўвала варыянты замаху на журналіста Паўла Шарамета, які быў пазней забіты ва Украіне. На гэта адрэагавала паліцыя Украіны. - Польшча зрабіла нацыянальныя візы для беларусаў бясплатнымі да 2022 года. - Папа Рымскі Францыск напярэдадні...

Рэпартаж з акцыі салідарнасці з беларусамі ў Варшаве. 04.01.2021

Ля Палаца навукі і культуры сабраліся некалькі дзесяткаў беларусаў, са сцягамі, плакатамі і традыцыйным барабаншчыкам. Вольга Сямашка аб тым, як гэта было.

Леў Львоўскі аб эканамічных выніках 2020 году і прагнозах на 2021. 04.01.2021

Ці магчымы дэфолт? Як доўга зможа пратрымацца рэжым і ці правільным рашэннем было не закрываць на поўны карантын Беларусь? У эфіры «Світанку свабоды» паразмаўлялі з эканамістам, старшым навуковым супрацоўнікам Цэнтру эканамічных даследаванняў BEROC, Львом Львоўскім , аб выніках 2020 году і прагнозах на 2021. Слухайце ў нашым інтэрв'ю.

Вынікі 2020 года ў праграме «Ноч свабоды». 03.01.2021

Мы ўзгадваем найважнейшыя падзеі мінулага года ў Беларусі і ў свеце  разам з нашым госцем Яўгенам Магдам, украінскім палітолагам і дырэктарам  Інстытуту сусветнай палітыкі ў Кіеве.

Навіны /30.12.2020/ 31.12.2020

- Чацвёрты пакет санкцый Еўразвязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі можа быць прыняты ў канцы студзеня 2021 года. - 30 снежня Лукашэнка абвінаваціў апазіцыянераў, якія з'ехалі за мяжу ў пошуках новых падкопаў супраць краіны. - Чарнавы варыянт Канстытуцыі новай Беларусі і праект Выбарчага кодэкса ўжо гатовыя. - Улады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны пераслед грамадзян па палітычных матывах. У...

Навагоднія пажаданні ад Рыгора Фекаліса /30.12.2020/ 31.12.2020

Навагоднія пажаданні ад Рыгора Фекаліса для беларусаў!

Вынікі году на Радыё Ўнэт са Змітром Міцкевічам /30.12.2020/ 31.12.2020

Вынікі году на Радыё Ўнэт! Што тым часам адбылося ў Беларусі ў 2020 - эвалюцыя ці рэвалюцыя? А можа штосьці іншае? Вынікі году нам дапамог падвесці аналітык, вядоўца Белсату Зміцер Міцкевіч.

Інтэрв’ю з намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марцінам Пшыдачам /30.12.2020/ 30.12.2020

Нашыя журналісты Вольга Сямашка і Павел Бабаловіч узялі інтэрв’ю ў намесніка міністра замежных спраў Польшчы Марціна Пшыдача. Як з Варшавы бачаць развіццё адносін з Мінскам і калі польскія дыпламаты могуць вярнуцца ў Беларусь? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама святочныя віншаванні для беларусаў. Запрашаем!

У нашай студыі пастаянны госць - Алесь Лапко /29.12.2020/ 30.12.2020

Сёння традыцыйна ў нашай студыі з’явіўся прадстаўнік Беларускага моладзевага хаба і Цэнтра беларускай салідарнасці – Алесь Лапко. У падсумаванні падзеяў мінулага тыдня мы маглі пачуць між іншым пра: - Арганізаваную Цэнтрам Беларускай Салідарнасці акцыю давання падаркаў дзецям палітычных уцекачоў у лагеры ў Бяле Падляскай, - Працяг працы ініцыятывы BY_help, новыя ідэі і ціск уладаў на заснавальніка...

Разважаем пра Каляды з Лявонам Маліноўскім /29.12.2020/ 30.12.2020

З Лявонам Маліноўскім мы разважаем пра Каляды. Каляды на Беларусі – сапраўды трохмернае свята. Яго можна разглядаць з некалькіх розных перспектываў і якраз таму кожны знойдзе ў ім тое, што для яго выгодна. Вы ведалі, напрыклад, што Новы год гэта, так папраўдзе, другое свята ў цыкле Каляд. А колькі ўсіх святаў у калядным цыкле? Пакідайце свае каментары пад падкастам.

Інтэрв'ю з кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь - Андрэем Дзмітрыевым /29.12.2020/ 30.12.2020

Палітычныя вынікі адыходзячага года, самыя яркія падзеі 2020 і чаканні ад новага 2021 года ў нашай размове з кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь - Андрэем Дзмітрыевым.

Інтэрв'ю з гераіняй мему "ты затрымліваеш мяне, але робіш гэта без пашаны" /29.12.2020/ 30.12.2020

У нашую студыю завіталі знакамітыя госці – Арцём і Яна, якія ў разгорнутай размове расказалі нам пра іх досвед супрацьстаяння рэжыму. Яна вядомая як гераіня фоткі, на якой курыць цыгарэты ў час, калі АМАПаўцы вядуць яе ў аўтазак. Яна расказала падрабязней пра дэталі затрымання і тое, як адносіліся да яе сілавікі пасля вядомай фоткі. Пра свае ўражанні ад гэтых падзей ды далейшы ўдзел у пратэстах ра...

Навіны /29.12.2020/ 30.12.2020

- Удзельнікаў Усебеларускага сходу ўнясуць у санкцыйны спіс. - Каардынацыйная рада паспрабуе атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі. Пра гэтую заяву прэсавага сакратара Рады Антона Раднянкова паведамляе БелаПАН. - ByPol апублікаваў размову былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева, дзе той патрабуе злачынна захапіць Ціханоўскага. - 29 снежня ў судзе Наваградскага раёну вынесены прыс...

Карэспандэнт з Менску /29.12.2020/ 29.12.2020

Запрашаем на пастаянную рубрыку ад панядзелка да чацвярга з нашым менскім карэспандэнтам Аляксандрам Гардзеевым.

Listen to the Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.