Радыё Ўнэт
Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Навіны /19.01.2021/ 19.01.2021 17:18
Навіны на Радыё Ўнэт 19 студзеня: - 22 студзеня пройдзе анлайн-пасяджэнне Савета бяспекі ААН аб свабодзе СМІ ў Беларусі. Чакаецца выступленне Святланы Ціханоўскай. - Напярэдадні Ціханоўская прапанавала АБСЕ ўзяць на сябе арганізацыю дыялогу для вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі, а таксама заклікала міжнародныя арганізацыі дапамагчы ў арганізацыі бяспечнага вяртання дадому для яе і іншых лід...
Інтэрв'ю з Алегам Рудаковым /18.01.2021/ 19.01.2021 7:20
Самы вядомы беларус Прыбайкалля Алег Рудакоў раскажа, як сёлета нашыя суайчыннікі адсвяткавалі ў Іркуцку беларускія Каляды.
Інтэрв'ю з Паўлам Дабравольскім /18.01.2021/ 19.01.2021 10:53
Павел Дабравольскі - журналіст парталу Навіны.бай сёння падзеліцца з намі сваімі ўспамінамі аб затрыманні, пра сукамернікаў і дзе адбываць содні прыемней.
Інтэрв'ю з Кірылам Кедуком /18.01.2021/ 18.01.2021 25:49
Знакаміты беларускі і польскі піяніст, лаўрэат пятнаццаці міжнародных конкурсаў Кірыл Кедук - з ім размаўляем пра музычную класіку беларускіх пратэстаў.
Навіны /18.01.2021/ 18.01.2021 17:03
Навіны на Радыё Ўнэт 18 студзеня: - Сёння члены Савета IIHF Міжнароднай федэрацыі хакея прынялі канчатковае рашэнне: матчы чэмпіянату свету па хакеі 2021 будуць перанесены з Менска. Беларуская федэрацыя хакея зараз чакае тлумачэнняў ад МФХ. - Суд арыштаваў Навальнага на 30 сутак, гэта значыць да 15 лютага. Лідары Еўрапейскага Звязу, прадстаўнікі Вашынгтона, а таксама краіны Балтыі – Латвія, Літва...
Сатырычная рубрыка ў пятніцу - 7 серыя /16.01.2021/ 16.01.2021 10:13
Рыгор Фекаліс - гэта сатырычная перадача, у якой нашы слухачы пазнаюць універсальныя рысы прапагандысцкага стылю. Таварыш Фекаліс вельмі сур’ёзны ў сваіх высновах, але будзьма з ім асцярожныя і ўспрымайма яго з усмехам.
"Беларусь у начы" з Бэллай Фокс /15.01.21/ 15.01.2021 30:02
Як кожную пятніцу можаце паслухаць праграму Вэллы Фокс, нашай карэспандэнткі ў Літве. 15 студзеня яна паразмаўляла з Андрэем Стрыжаком, аўтарам праекта BYSOL, i Народнай Амбасадай Беларусі ў Іспаніі.
Навіны /15.01.2021/ 15.01.2021 15:44
Навіны на Радыё Ўнэт 15 студзеня: - Ініцыятыва BYPOL сёння апублікавала чарговы аўдыё запіс, на якім чалавек з голасам, падобным да голасу намесніка кіраўніка МУС Мікалая Карпенкова, распавядае аб новых відах спецыяльных сродкаў, якія паступілі на ўзбраенне і павінны прымяняцца ў дачыненні да грамадзян. - Пяць дзяржаў-партнёраў Еўрапейскага Звязу далучыліся да санкцый супраць Беларусі: Албанія, Па...
Вольга Шпарага пра рэформу адукацыі - Частка 1 /14.01.2021/ 15.01.2021 13:36
Нашая карэспандэнтка Анастасія Крывашэева паразмаўляла з прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай у галіне адукацыі Вольгай Шпарагай пра адукацыю ў новай Беларусі. Хто распрацоўвае новую сістэму адукацыі, які досвед лічыцца найлепшым прыкладам і як хутка ўжо можна будзе пабачыць змены ў навуковым асяроддзі Беларусі?
Інтэрв'ю з сустаршынём партыі «Беларуская Хрысцінская Дэмакратыя» Віталем Рымашэўскім /14.01.2021/ 15.01.2021 14:40
Якім чынам могуць разгортвацца падзеі, навошта спатрэбіўся Усебеларускі народны сход і якія выйсці з палітычнага крызісу ёсць сёння ў Лукашэнкі і яго каманды – абмеркавала Вольга Сямашка з сустаршынём партыі «Беларуская Хрысцінская Дэмакратыя», экс-кандыдатам у прэзідэнты Віталем Рымашэўскім.
Інтэрв'ю з Уладзімірам Кавалкіным /14.01.2021/ 15.01.2021 32:43
14 студзеня мы пагаварылі з эканамістам, кіраўніком праекту «Кошт урада» Уладзімірам Кавалкіным. Ці развітаецца Беларусь у 2021-ым з макраэканамічнай стабільнасцю і чаму грамадству важна кантраляваць не толькі ўласныя, але і дзяржаўныя фінансы?
Навіны /14.01.2021/ 14.01.2021 15:57
Навіны на Радыё Ўнэт 14 студзеня: - Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская правяла рабочую сустрэчу з міністрам эканомікі і інавацый Літвы Аушрыне Армонайте. Абмяркоўвалася магчымасць кропкавых тарыфных санкцый супраць Беларуськалій, на якім больш 130 чалавек працягваюць стачку нягледзячы на ціск і рэпрэсіі. - Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, публікуючы сёння сваю Су...
Вячаслаў і Марына Касінеравы - удзельнікі анархічнага руху ў Беларусі /13.01.2021/ 14.01.2021 33:24
Вячаслаў і Марына Касінеравы (Косинеровы) - удзельнікі анархічнага руху ў Беларусі. Iх можна знайсці: Facebook: https://www.facebook.com/groups/dissident.by/ Instagram: im_dissidentby Telegram: dissidentby Старонка ў сеціве: http://www.dissidentby.com/
Рыгор Астапеня пра даследванне «Chatham House». 14.01.2021 6:11
Брытанскі сацыялагічны цэнтр «Chatham House» правеў даследванне пра перавагі беларусаў. Са спісу прапанавалася выбраць трох палітычных ці грамадскіх дзеячаў. Па выніках першыя месцы атрымалі Віктар Бабарыка, Аляксандр Лукашэнка і Павал Латушка. Аб даследванні з адным з яго аўтараў, Рыгорам Астапеням, паразмаўляла нашая карэспандэнт Анастасія Крывашэева.
Інтэрв'ю з Вольгай Трацяк /13.01.2021/ 13.01.2021 22:14
У студыі Радыё Ўнэт кандыдат гуманітарных навук, выкладчыца Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту - Вольга Трацяк. З Вольгай мы паразмаўлялі пра кафедру беларусістыкі, пра цікавыя навукова-адукацыйныя ініцыятывы і пра тое, як стаць студэнтам факультэту беларускай філалогіі.
Навіны /13.01.2021/ 13.01.2021 19:09
- Сёння Святлана Ціханоўская ад імя беларускага народа атрымала літоўскую прэмію Свабоды. Урачыстая цырымонія адбылася ў літоўскім Сейме падчас адзначэння 30 гадавіны штурму Віленскага тэлецэнтра. Грашовую частку літоўскай прэміі ў памеры 5 тысяч еўра Святлана Ціханоўская перадасць сем'ям загінулых мірных пратэстоўцаў у Беларусі. - У падтрымку беларусаў у Літве з’явілася інсталяцыя Жыве Беларусь....
Інтэрв'ю з гуртом “Паветра” /13.01.2021/ 13.01.2021 18:29
З гуртом “Паветра” мы паразмаўлялі пра Беларусь, пра музыку гурту, ролю беларускай мовы ў іх творчасці і пра тое як пратэставы рух уплывае на творчыя асобы і іх жыццёвы шлях.
Інтэрв'ю з Валерам Цапкалам /12.01.2021/ 13.01.2021 13:49
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Валерый Цапкала абвясціў аб правядзенні Беларускага дэмакратычнага форуму, які павінен аб'яднаць «усе разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэннях як разумную альтэрнатыву народнай большасці» у адказ на Усебеларускі народны сход. Як будзе працаваць платформа – Валерый Цапкала расказаў нашаму карэспандэнту Анастасіі Крывашэевай. Размова таксама зайшла пра сыход...
Навіны /12.01.2021/ 12.01.2021 19:32
Навіны на Радыё Ўнэт 12 студзеня: - Святлана Ціханоўская выступіць 16 студзеня на з'ездзе нямецкай кіруючай партыі Хрысціянска-дэмакратычны звяз. Разам са Святланай выступяць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, канцлер Аўстрыі Зэбаст'ян Курц, кіраўнік Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск. - Больш за 60 кампаніяў з Беларусі вядуць перамовы аб пераездзе ў...
Інтэрв'ю з Георгіям Барташам /11.01.2021/ 12.01.2021 8:07
У хуткім часе ў Мінску пройдзе фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова. Яго прыгожым завяршэннем стане XIII Фэст аднаго верша "Зіма надзей. Зіма свабоды". Арганізатар праекта Георгій Барташ - пра тое, каго ўбачым і што пачуем на паэтычным марафоне.
Інтэрв’ю з Ігарам Ільяшом /11.01.21/ 12.01.2021 11:57
Аб тым, як трапіць на содні прама з уласнай кухні, аб камерах і сукамэрніках і аб тым, як не аддаваць любімую раскажа журналіст і па сумяшчальніцтве муж палітзняволенай журналістыкі Кацярыны Андрэевай - Ігар Ільяш.
Інтэрв'ю з Віктарам Корбутам /11.01.2021/ 12.01.2021 25:58
Гісторык і экскурсавод Віктар Корбут. Віктар Корбут расказвае нам пра свае турыстычныя сцежкі па Варшаве вачыма беларуса. Чым Варшава застанецца ў беларускай свядомасці, якая розніца паміж нашымі сталіцамі ў гісторыі і сучаснасці. Беларускія адрасы Варшавы - што абавязкова ўбачыць госцю з Беларусі.
Навіны /11.01.2021/ 11.01.2021 17:57
Вечаровыя навіны 11 снежня ў эфіры Радыё Ўнэт: - Лёс чэмпіянату свету па хакеі 2021 года сёння зноў у цэнтры ўвагі ў Беларусі. Менск наведвае старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазель. Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 павінен адбыцца ў Латвіі і Беларусі з 21 мая па 6 чэрвеня. - Роўна месяц застаўся да Ўсебеларускага народнага сходу. Праграма сходу да гэтага часу застаецца таямніцай. -...
Хто забіў Паўла Шарамета? Аўдыязапісы з КДБ і размова з Ганнай Бабінец. 11.01.2021 14:00
Выданне EUobserser апублікавала аўдыязапісы, якія сведчаць аб дачыненні Аляксандра Лукашэнкі да планавання забойства сваіх палітычных апанентаў. Нашыя карэспандэнты Вольга Сямашка і Анастасія Крывашэева разам з Ганнай Бабінец, журналісткай «Слідства.інфо», якая расследвала забойства Паўла Шарамета, разбіраюцца ў справе.
Радыё Ўнэт: "Вынікі тыдня" ("Podsumowanie tygodnia") - 10.01.2021 10.01.2021 47:01
У эфіры "Ноч свабоды" 10 студзеня мы абмеркавалі асноўныя падзеі мінулых дзён.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.