Радыё Ўнэт

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

News BE ↓ 2518 episodes

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.

Author

Радыё Ўнэт

Category

News

Podcast website

radiounet.fm

Latest episode

Mar 13, 2024

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android almost 10M downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Навіны /17.12.2020/ 18.12.2020

Вечаровыя навіны 17 снежня на Радыё Ўнэт: - Еўрасаюз афіцыйна зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Франак Вячорка пракаментаваў прыняцце трэцяга пакету санкцый. - Перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі можа стаць платным. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко. - У Беларусі апублікавалі закон аб па...

Інтэрв'ю з Mікітай Мітарам /16.12.2020/ 17.12.2020

У нашым сённяшнім эфіры мы сустрэліся з вельмі цікавым госцем, які, уцякаючы з Беларусі, перасёк 3 мяжы, каб апынуцца ў Польшчы. За сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, Мікіта Мітар трапіў пад пераслед па палітычных матывах і зараз пачынае будаваць новае жыццё на новым месцы.

Інтэрв'ю з аднім з удзельнікаў свабоднага хору /15-16.12.2020/ 17.12.2020

Запрашаем на інтэрв'ю з прадстаўніком свабоднага хору.

Навіны /16.12.2020/ 17.12.2020

Вечаровыя навіны 16 снежня ў эфіры «Жыве Беларусь уначы»: Еўразвяз прыняў новы санкцыйны спіс у дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Юзьвяк. Дэмакратычная апазіцыя Беларусі атрымала ганаровую прэмію імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Як перадае Белсат, урачыстае ўзнагароджанне прайшло 16 снежня ў Бруселі. Сенат Ка...

Карэспандэнт з Менску /16.12.2020/ 17.12.2020

Запрашаем на пастаянную рубрыку ад панядзелка да чацвярга з нашым менскім карэспандэнтам Аляксандрам Гардзеевым.

Інтэрв`ю з Даротай Зелінскай /15.12.2020/ 16.12.2020

"Я  журналіст - нашто вы б'яце мяне?" - так Дарота Зеліньска назвала сваю  кнігу. Гэтая кніга пра небяспечнае жыццё журналістаў і іх гераічную  працу па ўсім свеце, а цяпер яшчэ і на Беларусі. Журналістка расказвае,  якія трагічныя факты з жыцця беларускіх журналістаў яе абурылі, а якія  ўзрушылі і чаму яна захацела асвятліць іх і распавесці пра іх свету. Як  жывуць г...

Інтэрв`ю з юрыстам Змітром Солтанам /15.12.2020/ 16.12.2020

З юрыстам Змітром Солтанам мы пагутарылі аб канстытуцыі і самакіраванні. - Што засталося ад беларускай дзяржавы пасля таго, як беларусы адмовілі Аляксандру Лукашэнку ў легітымнасці? - Чым адрозніваецца канстытуцыя 1994 года ад прынятай Лукашэнкам у 1996 годзе? - Якая роля беларускіх чацікаў і панадворкаў у адраджэнні беларускай рэспублікі Гэта няпростыя і неадназначныя пытанні і нашаму эксперту пр...

Карэспандэнт з Менску /15.12.2020/ 15.12.2020

Запрашаем на пастаянную рубрыку ад панядзелка да чацвярга з нашым менскім карэспандэнтам Аляксандрам Гардзеевым.

Навіны /15.12.2020/ 15.12.2020

Вечаровыя навіны 15 снежня ў эфіры «Жыве Беларусь уначы»: - Мікалаю Статкевічу, беларускаму палітыку і лідару партыі Народная Грамада, прад'явілі новае абвінавачанне – да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў Facebook. - Сябра Народнага Антыкрызіснага Кіравання пры Офісе Святланы Ціханоўскай Святлана Хілько прапануе рэформу беларускай міліцыі....

Дзяніс Герасімчык пра бізнес у Беларусі і ў Польшчы і пра тое, як навучыцца вадзіць аўтамабіль / 14.12.2020 15.12.2020

Дзяніс Герасімчык распавядае пра бізнес у Беларусі і ў Польшчы аналізуе праблематыку і параўноўвае іх. Як стаць прадпрымальнікам у Польшчы? Дзяніс дзеліцца асабістым досведам і дае парады.

Іна Саўсун, народны дэпутат, якая ініцыявала падоўжанне легельнага тэрміну знаходжання ва Украіне для беларусаў: што перашкаджае прыняць закон? 15.12.2020

Беларусы могуць легальна знаходзіцца ва Украіне не больш за 90 дзён. Тым, хто збягае ад палітычнага пераследу ў Беларусі, гэта прыносіць шмат праблемаў. Мы паразмаўлялі з народным дэпутатам Інай Саўсун, якая лабіюе закон аб падоўжанні тэрміну да 180 дзён. Чаму рашэнне ўсё яшчэ не прынятае?

Арцём Важанкоў распавядае пра працу назіральнікам на выбарах /14.12.2020/ 15.12.2020

Арцём Важанкоў распавядае пра працу назіральнікам на выбарах. Як выглядаюць сапраўдныя дэмакратычныя выбары і як у кантэксце гэтых крытэрыяў з’явіліся: Беларусь, Чэхія, Эстонія, Польшча і Украіна.

Карэспандэнт з Менску /14.12.2020/ 15.12.2020

Запрашаем на пастаянную рубрыку ад панядзелка да чацвярга з нашым менскім карэспандэнтам Аляксандрам Гардзеевым.

Навіны / 14.12.2020 / 15.12.2020

Вечаровыя навіны 14 снежня ў эфіры "Радыё Ўнэт": - Сілавікі захапілі Тэлеграм-канал «Контроль за минскими автозаками», паведамляе Еўрарадыё. - Святлана Ціханоўская прыбыла з афіцыйным візітам у Берлін. Галоўным момантам стала сустрэча з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. Днём раней Святлана Ціханоўская сустрэлася з сябрам Прэзідыума Каардынацыйнага савета, нобелеўскім лаўрэатам па...

Жыхарка менскага раёну Тамара аб дынаміцы пратэстаў і ціску праз дзіця. «Світанак Свабоды» /14.12.2020/ 14.12.2020

Кіеўскай студыі Радыё Ўнэт жанчына распавяла аб тым, што адчувала, калі ў яе двары пачалі затрымліваць людзей, і як цяпер чуецца яе 11-гадовы сын, якому пасля размоваў з дырэктарам школы прыйшлося звярнуцца да псіхолага.  Дырэктар распытвала ў хлопца аб тым, як ён ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі.

Падсумаванне нядзелі 13.12 на Радыё Ўнэт /13.12.2020/ 13.12.2020

Запрашаем на падсумаванне нядзелі 13.12, разам з кіеўскай студыяй Радыё Ўнэт!

Першая частка інтэрв'ю з Ганнай Вярэніч /11.12.2020/ 12.12.2020

«У цябе не можа быць адрознага ад рэдакцыі меркавання». Як з кіраўнічкі сайта аднаго з большых СМІ Берасцейшчыны стаць удзельніцай мітынгаў і пайсці пад суд? Мы звязаліся з Ганнай Вярэніч з Пінску, якая распавяла сваю гісторыю  працы журналісткай на дзяржаўным СМІ, пазнейшае звальненне ды атмасферу ў  працы перад і пасля выбараў. Таксама яна расказала пра адчуванні, калі  цябе здыма...

Радыё Ўнэт: "Жыве Беларусь уначы" ("Białoruskie Noce") - Інтэрв'ю з Дар'яй Лосік /11.12.2020/ 12.12.2020

У эфіры Радыё Ўнэт вельмі важны госць - жонка палітзняволенага, аднаго  са стваральнікаў тэлеграм каналу “Беларусь головного мозга” -  Дар’я  Лосік. Дар’я распавяла нам пра затрыманне свайго мужа Ігара Лосіка,  вобшук і абвінавачванні, а таксама пра сапраўдную моц кахання.

Інтэрв`ю з Паўлам Аглашэвічам / 10.12.2020 / 12.12.2020

З намі на сувязі Павел Аглашэвіч – заснавальнік цэнтру развіцця асобы  «Аглашай», прафайлер, нлп-трэнер. Мы пагаворым пра спосабы эмацыйнай  перазагрузкі, як захаваць спакой у сям'і калі вы розных поглядаў і што  павінна здарыцца, каб беларусы палюбілі АМАП. Аб усім гэтым у нашым  інтэрвʼю!

Анастасія Баравікова, спецыяліста спраў легалізацыі знаходжання (ў Польшчы) / 10.12.2020 / 12.12.2020

“Я стаю на вакзале ў Варшаве. У мяне няма ніякай візы, адны толькі  пашпарт і маленькая торба з уласнымі рэчамі. Што рабіць?” Гэта адно з  пытанняў на якое адказала наш госць - Анастасія Баравікова, якая працуе ў  якасці спецыяліста спраў легалізацыі знаходжання (ў Польшчы) ў  Моладзевым Хабе, які з’яўляецца кампанентам ЦБС. Акрамя гэтага Анастасія  адказала на наступныя п...

“Нас не кармілі і мы спалі як маглі” - Інтэрв`ю з Уладзімірам /09.12.2020/ 12.12.2020

“Нас не кармілі і мы спалі як маглі” - інтэрв’ю з чалавекам, які ад  першага дню пратэстаў браў у іх удзел і адсядзеў за гэта 15 содняў. Наш  госць Уладзімір распавядае пра ўмовы ўтрымання і пра тое, як адбываў  пакаранне.

Інтэрв`ю з псіхолагам Рэнатай Макух / 08.12.2020 / 12.12.2020

Гэтым разам да нас завітала псіхолаг Беларускага моладзевага хабу Рэната  Макух, якая распавяла пра праблемы, з якімі можна сутыкнуцца ў новай  краіне пры пераездзе, і пра тое, як розныя людзі спраўляюцца з  адаптацыяй.

Інтэрв`ю з Вольгай Гардзейчык /08.12.2020/ 12.12.2020

Як заспявалі беларусы Варшавы? У эфіры Радыё Ўнэт журналіст, тэлевядоўца Вольга Гардзейчык -  ініцыятар стварэння Беларускага хору ў Варшаве. Вольга распавяла пра  ініцыятыву і гісторыю стварэння хору: як незнаёмыя дагэтуль музыкі  сабраліся і адчулі патрэбу спяваць разам. Пагутарылі крыху і наагул пра  феномен беларускай патрыятычнай музыкі.

Інтэрв`ю з Глебам Каштанавым /07.12.2020/ 12.12.2020

Глеб  Каштанаў - малады беларускі мастак, які нарадзіўся ў Віцебску і  стрыт-арты якога ўпрыгожваюць увесь свет! Ад грузінскіх сценаў да  старонкі Снуп Дога ў Інстаграм - паўсюль можна сустрэць яго працы. Мы паразмаўлялі з Глебам пра мастацтва, планы і, канешне, пра  палітыку. Аб тым, што адбываецца ў Беларусі вачамі мастака - у нашым  інтэрв’ю.

Інтэрв'ю з Васілем Грудовікам /4.12.2020/ 12.12.2020

У  госці сённяшняй праграмы завітаў барабаншчык групы «Істота» - Васіль  Грудовік, які ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Беларусі. Пасля аднаго з  сутыкненняў з міліцыяй ён вырашыў уцячы з краіны. Ён каротка правёў ва  Украіне, а цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Васіль расказаў пра свае  перажыванні ў нашым эфіры. Да размовы далучыўся і Глеб Сямёнаў - журналіст КУКУ.org, ужо вам...

Listen to the Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.