Радыё Ўнэт
Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Інтэрв'ю з гісторыкам Даньелям Ціхорскім пра ВКЛ /03.12.2020/ 12.12.2020 20:37
Якая гістарычная памяць у беларусаў? Якія самыя слаўныя моманты беларускай гісторыі, каторымі варта ганарыцца і распаўсюджваць? У беларускай гісторыі, на працягу шматлікіх стагоддзяў, у часе Полацкага Княства, ВКЛ, Рэчы Паспалітай, адбылося шмат падзеяў, якія павінны стаць асновай гістарычнай памяці грамадства, бо мінулае ў нас багатае. Пра каралёў, князёў, бітвы, уніі і перамогі...
Беларускі моладзевы хаб у гасцях у Радыё Ўнэт /3.12.2020/ 12.12.2020 28:23
Да нас у госці завітала офіс-менеджар Беларускага Моладзевага Хабу Ганна Каневска. Гэтым разам Ганна распавядала пра: - запланаваную паездку ў Лодзь з мэтай наведаць беларускую дыяспару; - салявыя пячэры для беларусаў; - воркшопы пляцення вянкоў; - і што наведваць псіхолагаў увогуле не сорамна, а нават варта звяртацца па прафесійную дапамогу.
Вывучэнне мовы /02.12.2020/ 12.12.2020 20:12
Гэтым разам у эфіры Радыё Ўнэт мы вучым нашую вядоўцу Сашу… польскай мове! Так-так, польскай мове. Саша мужна змагалася з перакладам словаў, знаёмых ёй па-беларуску і па-расейску, на польскую мову. Аб тым хто перамог у гэтай бітве вы зможаце даведацца паслухаўшы рубрыку “Вывучэнне мовы”.
Беларускі моладзевы хаб у гасцях у Радыё Ўнэт /1.12.2020/ 12.12.2020 26:54
Офіс-менеджар Хабу Ганна Каневска ў нашай студыі распавядае пра: дуб беларуска-польскай салідарнасці чым займаецца Беларускі Моладзевы Хаб дармовыя стрыжкі для бежанцаў з Беларусі 90-годдзе Караткевіча ШтоДзеКалі вебінары пра першыя крокі ў Польшчы.
Вязні сумлення /1.12.2020/ 12.12.2020 10:19
“Першапачаткова, я не журналіст, я - музыкант”. Наста Мацкевіч знаёміць нас з гісторыяй рубрыцы «Вязні сумлення» і дэманструе фрагменты, якія больш за ўсё закранулі асабіста яе і далейшым лёсам гэтых людзей.
Славянская міжмоўная навука /26.11.2020/ 12.12.2020 31:10
А мы працягваем прадзірацца праз нетры нашага шматмоўнага свету, і сёння нашым чароўным трусікам на доследы будзе наша каляжанка Дар’я Леанюк, якая не толькі адкажа на пытанні гаспадароў эфіру ды прафесійна паразважае аб загадках семантыкі славянскіх моваў, але і сама пераўцеліцца ў прафесара ды пад канец павучыць нас польскай мовы. Павучыць…польскай мовы ці пол...
Размова: Стася Гліннік - сустваральніца Беларускага моладзевага хабу ў Варшаве /26.11.2020/ 12.12.2020 26:24
У студыі Радыё Ўнэт сузаснавальніца Беларускага моладзевага хабу Стася Гліннік працягвае цыкл размоваў пра дапамогу людзям, якія былі вымушаныя пераехаць ў Польшчу. Стася радзіць, як спланаваць пераезд і якія дакументы варта падрыхтаваць заранёў.
Даньель Ціхорскі распавядае пра Каралеўскія Лазенкі /24.11.2020/ 12.12.2020 21:58
А ці ведалі вы, што ў парку Каралеўскія Лазенкі ў Варшаве таксама ёсць беларускі след? Як Лазенкі звязаныя з Беларуссю, супрацоўнік музея парку Даньель Ціхорскі распавёў нашаму карэспандэнту Лявону Маліноўскаму.
Беларускі моладзевы хаб у гасцях у Радыё Ўнэт /24.11.2020/ 12.12.2020 25:21
Сёння нашым госцем у студыі быў Аляксандр Лапко – кіраўнік Цэнтру Беларускай Салідарнасці і дырэктар Беларускага Моладзевага Хабу. Ён распавёў пра дзейнасць Беларускага Моладзевага Хабу, дапамогу пацярпелым, беларускіх лекараў і затрыманне адміністратара канала «Белыя халаты» у Тэлеграме.
Вучым мову /23.11.2020/ 12.12.2020 31:58
Чарговая порцыя беларускіх пратэставых слоўцаў у выкананні нашага калегі з Варшавы Бартэка.
Беларускі моладзевы хаб у гасцях у Радыё Ўнэт /19.11.2020/ 12.12.2020 21:37
Радыё Ўнэт працягвае знаёміць слухачоў з дзейнасцю Беларускага моладзевага хабу. Офіс-менеджар хабу Ганна Каневска распавядае пра падтрыманне беларускіх студэнтаў у Польшчы, псіхалагічную дапамогу і поспехі ініцыятывы.
Лявон Маліноўскі размаўляе са спецыялістам у сферы лічбавай дзяржавы Міхаілам Ананьіным /19.11.2020/ 12.12.2020 21:33
Архітэктар лічбавых рашэнняў Міхаіл Ананьін расказвае пра тэхналогіі лічбавай дзяржавы - цэлага комплексу інавацыйных капутарных сістэмаў, якія дапамагаюць людзям ствараць незалежныя і празрыстыя інстытуцыі. Адным з найлепшых прыкладаў выкарыстання гэтых тэхналогіяў з’яўляецца Эстонія, дзе 99% дзяржаўных паслуг надаюцца праз інтэрнэт. Зусім нядаўна і нашыя незалежныя...
Лявон Маліноўскі паразмаўляў з грамадскай дзяячкай і філосафам Нікай Выгоўскай/17.11.2020 12.12.2020 13:17
Ці праўда, што мы сталі цяжарам для нашай планеты? Наш эксперт заклікае пераасэнсаваць сваю ролю на зямлі: не толькі браць яе рэсурсы, але і аддаваць ёй сваю творчасць, знаходзіць гармонію з прыродай унутры грамадства. Для гэтага людзі прыдумалі шмат новых цікавых методык. І яны дзейнічаюць.
Беларускі моладзевы хаб у гасцях у Радыё Ўнэт /17.11.2020/ 12.12.2020 21:28
Аляксандр Лапко з Беларускага моладзевага хаба падказвае, чым цікавым заняцца беларусу ў Варшаве падчас эпідэміі каранавірусу, распавядае пра паб-кўіз, інфармацыйныя і інтэграцыйныя сустрэчы ў Варшаве.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" - 4 серыя /11.12.2020/ 12.12.2020 21:59
Жэстачайшая рубрыка таварышча Фекаліса раскажа нашым слухачам пра нечаканыя дробязі жыцця “гасударства” і свету. У гэтым шоу агучваюцца самыя “чэсныя” навіны, а таксама прыводзяцца цытаты самага вядомага дзеяча краіны пераможнай стабільнасці. Гэтага вы не пачуеце ў іншых навінах.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" - 3 серыя /05.12.2020/ 12.12.2020 20:55
Жэстачайшая рубрыка таварышча Фекаліса раскажа нашым слухачам пра нечаканыя дробязі жыцця “гасударства” і свету. У гэтым шоу агучваюцца самыя “чэсныя” навіны, а таксама прыводзяцца цытаты самага вядомага дзеяча краіны пераможнай стабільнасці. Гэтага вы не пачуеце ў іншых навінах.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" - 2 серыя /02.12.2020/ 12.12.2020 16:12
Жэстачайшая рубрыка таварышча Фекаліса раскажа нашым слухачам пра нечаканыя дробязі жыцця “гасударства” і свету. У гэтым шоу агучваюцца самыя “чэсныя” навіны, а таксама прыводзяцца цытаты самага вядомага дзеяча краіны пераможнай стабільнасці. Гэтага вы не пачуеце ў іншых навінах.
Рыгор Фекаліс у праграме "Секс з Ярмошынай" - 1 серыя /20.11.2020/ 12.12.2020 19:35
Знаёмцеся з новым вядоўцам Радыё Ўнэт Рыгор Фекаліс і яго аўтарскай праграмай "Секс з Ярмошынай".
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.