Euroradio

Навіны свету за 5 хвілін

News BE ↓ 125 episodes

Навіны з усяго свету за 5 хвілін. Кожную пятніцу. Вельмі коратка і на тваёй мове.

Author

Euroradio

Category

News

Podcast website

euroradio.fm

Latest episode

Jan 24, 2025

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Яўген Малалетка выйграў World Press Photo, Ілан Маск адабраў птушачак 21.04.2023

Перад доўгімі выходнымі ў Беларусі быў насычаны інфармацыйны тыдзень — усе як быццам спяшаліся дарабіць розныя справы, стварыць інфанагоды і правесці мерапрыемствы, каб з чыстым сумленнем пайсці перадыхнуць. У свеце таксама адбывалася шмат чаго цікавага. Мы кожны тыдзень збіраем навіны, якія трапілі на старонкі сусветных СМІ, але засталіся незаўважанымі ў Беларусі. Пачытайце, каб было што абмеркав...

Жыццё на Марсе, Кітай-міратворац і кароль Чарльз III Эмпатычны 14.04.2023

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прызначыў Лэдзі Гагу сустаршынёй камітэта па мастацтве і гуманітарных навуках. А NASA на 3D-прынтары надрукавала Марс. Дакладней, асяроддзе пражывання чалавека на Марсе — і там цэлы год будуць жыць, вырошчваць гародніну і нават не па-сапраўднаму выходзіць у адкрыты космас 4 добраахвотнікі. Гэта не навіны культуры і эскапізму — гэта рэгулярны агляд сусветных навін ад Еўрара...

У чым яшчэ вінаваты Трамп і хто падпаліў любімае бістро прэзідэнта 07.04.2023

Ці можа чалавек, якому выставілі крымінальнае абвінавачанне, балатавацца ў прэзідэнты? Больш за два гады таму адказ на гэтае пытанне хваляваў беларусаў. А цяпер гэта тлумачыць сваім чытачам CNN. На гэтым тыдні Дональд Трамп зрабіўся першым прэзідэнтам ЗША, якому выставілі крымінальнае абвінавачанне. І так, Трамп усё яшчэ можа балатавацца — прычым нават калі суд палічыць яго вінаватым. Што яшчэ зда...

Суд над прэзідэнтам, уражлівыя школьнікі і цудоўнае выратаванне ката 31.03.2023

У Расіі затрымалі журналіста Wall Street Journal. ФСБ заявіла, што яго падазраюць у шпіянажы — журналіст нібыта спрабаваў выведаць дзяржаўную тайну, пісала CNN. Нават у Беларусі ўразіліся і пачалі абмяркоўваць: а ці абыходзіліся ў нас так з замежнікамі, ці толькі са сваімі? Якія таямніцы выведвалі замежныя журналісты на гэтым тыдні і пра што пісалі сусветныя медыя — у рэгулярным пятнічным аглядзе...

Карціна на ўнівермагу і абдымкі для мядзведзя 24.03.2023

Выгаралі на працы? А ў ЗША як раз шукаюць прафесійнага абдымальніка мядзведзяў. Але, можа, вы не выгаралі, а проста стаміліся? Тады як звычайна завяршыце працоўны тыдзень традыцыйным пятнічным аглядам сусветных навін ад Еўрарадыё — і ідзіце на выхадныя.

Адкуль у Парыжы тоны смецця і чым абернецца прагулка басанож? 17.03.2023

Што будзе, калі выправіцца басанож на прагулку па самым памяркоўным горадзе ў свеце? Як скончыць "халодную вайну" паміж зацятымі супернікамі? І адкуль на вуліцах Парыжа — тоны смецця? Гэта рэгулярны міжнародны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.

Незаконнае захоўванне алігатара і новы Твітар 10.03.2023

За падзеямі ў Грузіі вы і так сачылі, а мы раскажам пра тыя міжнародныя навіны, якія вы маглі прапусціць.

Як прымусіць чалавека гаварыць па-ірландску і каму Jay-Z даслаў сто ружаў 03.03.2023

Як прымусіць чалавека гаварыць па-ірландску і каму Jay-Z даслаў сто ружаў Кароткі агляд сусветных навін — таго, што абмяркоўваюць у Ірландыі, Турцыі, ЗША... і ў Камбоджы.

Сёння свет афарбаваўся ў жоўта-сіні — у знак салідарнасці з Украінай 24.02.2023

Кароткі агляд сусветных навін і сусветнай салідарнасці.

Неапазнаныя лятаючыя шары і амерыканскі Чарнобыль 17.02.2023

Без панікі. Неапазнаныя лятаючыя аб'екты, якія з пачатку лютага збіваюць над Штатамі — гэта не іншапланецяне. Ну, хутчэй за ўсё. Працягвайце даведвацца пра ўсе важныя сусветныя навіны тыдня з кароткіх аглядаў на Еўрарадыё.

Мафіёзі ў піцэрыі, касцюм ад паўстання машын і адзін вялікі цуд 11.02.2023

На амерыканскую кангрэсменку Энджы Крэйг напалі ў ліфце яе вашынгтонскага шматпавярховіка, піша ВВС. Кангрэсменка не разгубілася і запусціла ў нападніка кубачкам з гарачай кавай. А пасля гэтага спакойна адправілася на паседжанне Кангрэса. "Ніхто не звязваецца з Энджы", — напісалі ў твітары яе паплечнікі па партыі. Жадаем вам вытрымкі Энджы і расказваем, што яшчэ здарылася ў свеце.

Дэкаланізацыя па-аўстралійску і крызіс па-брытанску 03.02.2023

Любы аўстраліец падтрымае размову пра дэкаланізацыю не горш за вашых сяброў у Фэйсбуку. Гэта чарговы агляд сусветных навін. У Беларусі са светам больш агульнага, чым здаецца. Няма часу чытаць? Слухайце! Скарыстаныя аўдыяматэрыялы Daily Mail

Скарбашукальнікі зводзяць з розуму вёску, Ассанжу не даюць развітацца з Вествуд 13.01.2023

Што адбываецца зараз у каралеўскай сям'і і вакол яе вы ведаеце і без нас. Так што ў гэтым аглядзе не будзе ні слова пра прынца Гары і яго стасункі з братам, чытайце смела.

06.01. Навіны свету за 5 хвілін: "амністыя" ў М'янме, скандал у каралеўстве і затрыманне наркабарона 06.01.2023

Новы год толькі пачаўся — а нам ужо ёсць, пра што вам расказаць. Гэта штотыднёвы міжнародны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.

30.12. Навіны свету за 5 хвілін: радыкальнае рашэнне для каляднай песні і гірлянда ў блэкаўт 30.12.2022

Калі вакол мала добрых навін, значыць, трэба пашырыць радыус пошуку. Гэта спецыяльны пераднавагодні агляд сусветных навін ад Еўрарадыё. Тут з вамі не здарыцца нічога страшнага. Гэта кароткі агляд пераднавагодніх сусветных навін. Скарыстаны песні Last Christmas гурта Wham і All I want for Christmas выканаўцы Mariah Carey.

23.12. Навіны свету за 5 хвілін: Зяленскі ў Кангрэсе, паліцэйскія — у "Контры", каланіялізм у музеях 23.12.2022

На гэтым тыдні мы даведаліся, што свабоду слова не пацягнуў нават Ілан Маск. Ён папрасіў карыстальнікаў Twitter сказаць, ці варта яму заставацца выканаўчым дырэктарам кампаніі — і прайграў. "Голас народа" сказаў, што Маску ўжо пара ў адстаўку. Тады бізнэсмэн перадумаў даваць права голасу ўсім карыстальнікам Twitter і ўвёў новае правіла. Цяпер будуць улічвацца толькі галасы тых, хто аформіў платную...

16.12. Навіны свету за 5 хвілін: карупцыйны скандал, прэзідэнт у паліцыі і лісты Санце 16.12.2022

Сельскі настаўнік не адолеў "правакоў" ў Кангрэсе, Еўрапарламент сутыкнуўся з найбуйнейшым карупцыйным скандалам, а карыстальнікі Твітару даведаліся, дзе заканчваецца свабода слова па Ілану Маску. Гэта традыцыйны кароткі агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.

09.12. Навіны свету за 5 хвілін: змова з удзелам прынца, рэжым палёту, фэйк-ньюс і цяжкая коўдра 09.12.2022

Дзяржаўны пераварот, абвінавачванні ў карупцыі, адыёзны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах — і ўсё гэта не пра Беларусь. Што адбылося ў свеце на гэтым тыдні, чытайце ў рэгулярным аглядзе Еўрарадыё. А калі няма часу чытаць, слухайце нас на любой зручнай платформе.

02.12. Навіны свету за 5 хвілін: тэорыі змовы, абед у Вашынгтоне і viva magenta 02.12.2022

Што адбываецца, калі ў Ілана Маска сканчаецца цярпенне, а ў скураной канапе прэзідэнта знаходзяць грошы? Слухайце ў штотыднёвым аглядзе сусветных навін ад Еўрарадыё.

25.11. Навіны свету за 5 хвілін: амністыя, шатландскі рэферэндум і вяртанне імператара 25.11.2022

Амністыя — але не ў Беларусі. Рэферэндум аб незалежнасці — але не на часова акупаваных тэрыторыях. Як звычайна па пятніцах адцягваем вас ад чытання навінаў, да якіх вы прывыклі, і расказваем, што адбывалася на гэтым тыдні ў свеце. У матэрыяле выкарыстана песня гурта АВВА.

18.11. Навіны свету за 5 хвілін: што агульнага ў Маска з Неронам, за што заканселілі Чэмпіянат свету 18.11.2022

Гэта традыцыйны кароткі агляд сусветных навінаў. Калі хочаце добрых навін, вам прыйдзецца прыйдзецца даслухаць гэты агляд да канца.

11.11. Навіны свету за 5 хвілін: выбары ў ЗША, недарэчная курыца і забарона на нашэнне яек 11.11.2022

Беларускія дзяржСМІ на гэтым тыдні былі вельмі зацікаўленыя прамежкавымі выбарамі ў ЗША. Мы не будзем аналізаваць карані гэтай цікавасці, але распавядзем вам пра прамежкавыя выбары ў ЗША, і пра іншыя важныя сусветныя навіны, якія нельга прапусціць на гэтым тыдні. Але каго мы падманваем? Бо вы сапраўды ведаеце, што пра няважныя навіны мы Вам таксама раскажам — як робім кожную пятніцу. Няма часу чыт...

28.10. Навіны свету за 5 хвілін: сепаратызм і карона, выбары ў тропіках і антыканец свету 28.10.2022

Брытанскі прэм'ер заклапочаны пераездам, у Бразіліі б'юцца праз палітычныя погляды, а канадскія парламентарыі не хочуць прыносіць прысягу брытанскай кароне. Адным словам, у адрозненне ад цэн у Беларусі, свет не замёр. Раскажам, што адбывалася ў ім на гэтым тыдні.

14.10. Навіны свету за 5 хвілін: адзіночны пікет у Кітаі, забастоўка ў Францыі і смайлікі бумераў 14.10.2022

Пакуль у Беларусі вырашалі, абвешчаны ці не абвешчаны ў краіне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, мы адарваліся на чытанне сусветных навін. Расказваем вам самае галоўнае.

07.10. Навіны свету за 5 хвілін: Ілан Маск, "высокая мода" і мабілізацыя 07.10.2022

Кожны тыдзень мы збіраем навіны, якія трапілі на старонкі сусветных СМІ, але прайшлі незаўважанымі ў Беларусі. Мы ж разумеем, што сачыць за ўсім гэтым, калі ў нашым рэгіёне ўсё наэлектрызаванае, — цяжкавата. Але вы нічога не прапусціце.

Listen to the Навіны свету за 5 хвілін podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.