Euroradio
Навіны свету за 5 хвілін
Навіны з усяго свету за 5 хвілін. Кожную пятніцу. Вельмі коратка і на тваёй мове.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
30.09. Навіны свету за 5 хвілін: Расія на антыдэпрэсантах і дэмакратыя з кулакамі 30.09.2022 4:37
Раскажам пра злых выбаршчыкаў, крыўдлівых чыноўнікаў і навіны каралеўскага двара. Адным словам, пра ўсё, што вы маглі прапусціць на гэтым тыдні, пакуль чыталі памяткі на выпадак ядзернай вайны.
23.09. Навіны свету за 5 хвілін: дыпламатычная катастрофа, пратэсты ў Іране і мяцежны кансерватар 23.09.2022 6:04
Дарагія слухачы Еўрарадыё, мы разумеем, што на гэтым тыдні адрывацца ад навін Беларусі і Украіны было небяспечна. Але не менш небяспечна — не ведаць, што адбываецца ў свеце. Таму мы прачыталі сусветныя навіны за вас і пераказваем самае галоўнае, як робім кожны тыдзень. Няма часу чытаць? Слухайце на любой зручнай платформе.
16.09. Навіны свету за 5 хвілін: мільярдэр адмаўляецца ад грошай, а кот Гацэк працягвае таўсцець 16.09.2022 4:44
Мы ўпэўненыя, што вы не прапусцілі дрэнныя навіны гэтага тыдня. Але маглі прапусціць добрыя. Еўрарадыё не дазволіць гэтаму здарыцца. Мы сабралі ўсе пазітыўныя навіны, якія вы не заўважылі, — а ўсё астатняе вы ведаеце і без нас.
09.09. Навіны свету за 5 хвілін: чаму ўсе так любілі каралеву Лізавету II і любяць Галадрыэль 09.09.2022 5:30
У суботу, у Вялікабрытаніі прынц Чарлз будзе афіцыйна абвешчаны каралём Карлам III. Вы ведаеце пра гэта, як напэўна ведаеце загадзя і пра тое, што сённяшні агляд сусветных навін мы пачнём з навін з Шатландыі. Гэта традыцыйны кароткі агляд сусветных навін. Выркарыстаныя матэрыялы з ВВC, Guardian і The Royal Family.
02.09. Навіны свету за 5 хвілін: выкраданне машыны для галасавання, атака на Кіршнэр і лянівы 02.09.2022 5:06
Эксперты МАГАТЭ нарэшце трапілі на Запарожскую АЭС. І вядома, гэта галоўная навіна, якую апошнія тыдні чакалі ў Беларусі і наогул у рэгіёне. Але пакуль спецыялісты ААН дабіраліся да Запарожжа, свет працягваў жыць сваім жыццём. Раскажам, якім яно было.
19.08. Навіны свету за 5 хвілін: Салман Рушдзі зноў жартуе, а прэм'ер Фінляндыі напіваецца 19.08.2022 7:04
Лаўрэат Букераўскай прэміі пісьменнік Салман Рушдзі на гэтым тыдні атрымаў сур'ёзныя раненні. Яго атакавалі проста перад лекцыяй. Пісьменнік цудам выжыў, правёў некаторы час пад ШВЛ, а як толькі сам змог дыхаць і гаварыць — пачаў жартаваць. Калі ўжо Рушдзі пасля ўсяго гэтага жартуе, то і мы можам дазволіць сабе расказваць вам не толькі сур'ёзныя, але і пацешныя навіны з усяго свету. Але пачнём з с...
12.08. Навіны свету за 5 хвілін: пікет чат-бота, "Дыснэй" супраць "Нэтфлікса" і шчаслівы Бэн Афлек 12.08.2022 3:58
Навінаў палітыкі досыць у Беларусі і вакол яе, так што ў гэтым аглядзе раскажам вам столькі свецкіх гісторый, колькі вы яшчэ не чыталі на Еўрарадыё
05.08. Навіны свету за 5 хвілін: Сміт перапрашае, збожжа выязджае, а ў прэзідэнта праблемы 05.08.2022 5:54
На гэтым тыдні вы выдыхнулі — пасля візіту Нэнсі Пэлосі на Тайвань Трэцяя сусветная вайна не пачалася. Недзе ў гэты час з той жа нагоды журыліся адміны тэлеграм-каналаў. А Еўрарадыё сачыла не толькі за самалётам Пэлосі, але і за іншымі сусветнымі навінамі. Сцісла перакажам іх усе. Але пачнём з Тайваня.
29.07. Навіны свету за 5 хвілін: У беларускім інфаполі крытыка дэмсіл, у суседзяў — вайна 29.07.2022 5:07
У беларускім інфармацыйным полі працягваецца крытыка дэмакратычных сіл, у інфаполі найбліжэйшых суседзяў — вайна, а што там у далёкім замежжы? Шакіру, напрыклад, захацелі пасадзіць у турму за нявыплату падаткаў. На Еўрарадыё традыцыйны агляд сусветных навін за тыдзень.
22.07. Навіны свету за 5 хвілін: "бульбасрач", мядзведзь і згушчонка, новы прэзідэнт у Шры-Ланцы 22.07.2022 4:31
Якіх толькі "бульбасрачаў" за мінулы тыдзень мы не бачылі. Яны з'яўляліся з такой інтэнсіўнасцю, што запаўнялі сабой усю інфармацыйную прастору. А ў свеце тым часам адбывалася шмат усяго цікавага.
15.07. Навіны свету за 5 хвілін: шлем чалавека-мурашкі, прэзідэнт на Мальдывах і сардэчнае эмодзі 15.07.2022 5:49
Тыдзень заканчваецца, а ў Шры-Ланцы ўсё толькі пачынаецца. У краіне больш няма нялюбага прэзідэнта, але хто стане новай уладай, пакуль незразумела. Біл Гейтс збіраецца пакінуць спіс самых багатых людзей свету, каб узначаліць новы спіс. А хлопчык, з якім ніхто не сябраваў, раптам атрымлівае ў падарунак шлем чалавека-мурашкі і тысячы прапаноў сяброўства з усяго свету.
08.07. Навіны свету за 5 хвілін: як запамінаць людзей, калі ты Брэд Піт, і чым запомніцца Джонсан? 08.07.2022 4:54
У гэтым аглядзе Брэд Піт расказвае, што рабіць, калі ў вас дрэнная памяць на твары. Ілан Маск параўноўвае рэальнасць і раманы Оруэла. Борыс Джонсан сыходзіць з пасады прэм'ера Вялікабрытаніі, але працягвае кіраваць урадам. А фанат цягнікоў з Францыі знаходзіць на мяжы з Беларуссю вагоны ад легендарнага "Усходняга экспрэса", апетага Агатай Крысці. Усе гэтыя навіны ў адным месцы можна паслухаць толь...
01.07. Навіны свету за 5 хвілін: знікненне Маска, перамога Турцыі і вялікая памылка аддзела кадраў 01.07.2022 4:40
Уладзімір Пуцін не хоча бачыць Борыса Джонсана топлес, Турцыя хоча бачыць курдаў у Анкары, а Ілана Маска даўно не бачылі ў твітары. А ўсе гэтыя навіны разам вы можаце ўбачыць толькі ў рэгулярных аглядах на Еўрарадыё.
24.06. Навіны свету за 5 хвілін: выратаваць Нотр-Дам, перамагчы лобі і скончыць з пірацтвам 24.06.2022 4:25
Галоўная і ва ўсіх сэнсах сусветная навіна гэтага тыдня — Украіне і Малдове прысвоілі статус кандыдатаў у ЕС. Гэта не значыць, што ў ЕС яны акажуцца проста заўтра — могуць прайсці гады і нават дзесяцігоддзі. А вось Еўрарадыё, у адрозненне ад еўрапейскіх чыноўнікаў, шануе час — і ваш час таксама. Таму кожную пятніцу мы вельмі коратка расказваем пра падзеі ў свеце. У вас ёсць пяць хвілін? Тады слуха...
17.06. Навіны свету за 5 хвілін: прэзідэнт з Ціктока, вайна віскі і барацьба Асанжа 17.06.2022 4:50
Расіянам прапануюць прабавіць летні адпачынак па-пуцінску, калумбійцы могуць выбраць прэзідэнтам мясцовага Трампа, а Асанжа вось-вось выдадуць у ЗША. Як заўсёды ў штотыднёвым аглядзе, вельмі коратка расказваем пра важныя сусветныя навіны. І пра тыя, без якіх сапраўды можна было б абысціся — але тады вы нічога не даведаліся б пра вайну віскі! Мы гэтага не дапусцім. Гэта кароткі агляд сусветных наві...
10.06. Навіны свету за 5 хвілін: межы Расіі, каралеўскі юбілей і "на капеечку" па-амерыканску 10.06.2022 4:59
Больш немагчыма рабіць выгляд, што навіны ў Беларусі і ў свеце існуюць самі па сабе. Вось сусветны крызіс харчавання, які набліжаецца, — гэта сусветныя навіны. А калі дадаць, што неўраджай можа здарыцца ў тым ліку праз падаражэнне калійных угнаенняў? Тады ўжо быццам бы і беларускія. Кожны дзень Еўрарадыё трымае вас у курсе галоўных падзей Беларусі. А ў пятніцы расказваем пра сусветныя навіны, якія...
03.06. Навіны свету за 5 хвілін: плацінавы юбілей каралевы, шутынгі ў ЗША, 100 дзён вайны 03.06.2022 4:33
Маці, накрывай на стол: у эфіры зноў традыцыйны агляд навін ад Еўрарадыё. Кожны тыдзень мы спрабуем злавіць у хуткай плыні навін нешта істотнае, але адцягненае ад асноўных тэм. У гэтым выпуску раскажам пра ўрачыстасці з нагоды плацінавага юбілею брытанскай каралевы, пра шутынгі ў ЗША, 100 дзён вайны ва Украіне і пра навукоўцаў, якія вырашылі, што ўсе важныя рашэнні трэба прымаць адразу пасля сексу...
27.05. Навіны свету за 7 хвілін: стральба ў школе, нервовыя расіяне і адзін справядлівы суд 27.05.2022 6:50
Іх норавы: стральба ў школе, нервовыя расіяне і адзін справядлівы суд. Пра карысць чытання: брытанец шмат чытаў пра Індыяну Джонса і знайшоў скарб. І яшчэ пра карысць чытання: калі ў пятніцы сачыць за аглядамі Еўрарадыё, будзеце ў курсе ўсяго важнага, што адбываецца ў свеце. А калі няма часу на чытанне, слухайце нас кожную пятніцу тут. Выкарыстаны матэрыялы BBC, The Global Times, CNN, Meduza.io, “...
20.05. Навіны свету за 7 хвілін: Маск vs дэмакраты, бунт скандынаваў і кот Сцяпан 20.05.2022 6:53
Калі хочаце ведаць, што адбывалася ў свеце на гэтым тыдні, слухайце рэгулярныя агляды Еўрарадыё. А калі вам не стае добрых навін — даслухвайце іх да канца. Крыніцы: Meduza, Forbes, Esquire, CNN, Wall Street Journal, Designated Survivor, NRM.
13.05. Навіны свету за 7 хвілін: расліны на Месяцы і пазоў ад бацькоў за адсутнасць унукаў 13.05.2022 6:59
Пару тыдняў таму ўвесь свет абмяркоўваў Ілана Маска і яго куплю Twitter. Сёння зноў усе абмяркоўваюць Ілана Маска. Толькі ўжо не куплю, а яго заяву пра прыпыненне здзелкі. Прадпрымальнік сказаў, што хоча дачакацца "падрабязнасцяў, якія пацвярджаюць, што спамавыя і фэйкавыя акаўнты сапраўды складаюць менш за 5% карыстальнікаў". Адмаўленне, торг, прыняцце?
6.05. Навіны свету за 8 хвілін: аўтазак з кандыцыянерам, віла за еўра і кранальнае вяртанне торта 06.05.2022 8:36
Марыупаль і эвакуацыя з "Азоўсталі" не сыходзілі на гэтым тыдні з першых палос сусветных медыя. Мы не без цяжкасці адрываліся на чытанне іншых навін. А цяпер адарвём ад навін пра вайну і вас. Але не больш, чым на 8 хвілін. Пра тое, што адбылося ў свеце на гэтым тыдні, як заўсёды, вельмі коратка.
29.04. Навіны свету за 5 хвілін: шопінг Ілана Маска, парад Кім Чэн Ына і чэры для прэзідэнта 29.04.2022 6:28
Навіны свету за 5 хвілін: шопінг Ілана Маска, парад Кім Чэн Ына і чэры для прэзідэнта Не забывайце у пятніцы слухаць падкаст Еўрарадыё пра важныя — а часам і не самыя важныя падзеі ў свеце. Каб заўсёды памятаць, што вар'яцкія навіны адбываюцца не толькі ў Беларусі.
1.04. Навіны свету за 5 хвілін - французская выведка, турэцкі суд і расчараванне Дэпард'ё 25.04.2022 6:10
Сурок Арчы з Маскоўскага заапарка зрабіў тое самае, што шмат хто з вас. Прачнуўся, прачытаў навіны — і ўцёк. Яго да гэтага часу шукаюць. Гэта рэгулярны кароткі агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.
15.04. Навіны свету за 5 хвілін - баявыя дроны над Мексікай, нелегальны ботакс і тур ад Джонсана 25.04.2022 6:44
Пакуль вы ўважліва сочыце за навінамі Украіны, раскажам, што адбываецца ў іншых частках свету. Тысячы ўцекачоў з Мексікі, гучная справа аб крыптавалютах і амерыканскіх санкцыях, міграцыйны крызіс у Ла-Маншы. Што, у свеце нешта здарылася? О так. І гэта кароткі агляд сусветных навін ад Еўрарадыё.
22.04. Навіны свету за 5 хвілін: справа Асанжа, каралеўская Барбі і бітва за Елісейскі палац 25.04.2022 6:28
Навіны свету за 5 хвілін: справа Асанжа, каралеўская Барбі і бітва за Елісейскі палац Мы ўпэўненыя, што вы ўважліва сочыце за навінамі з Беларусі і Украіны. А каб быць у курсе навін свету, ёсць спецыяльная рубрыка на Еўрарадыё. У вас ёсць пяць хвілін? Тады слухайце.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.