Euroradio
Навіны свету за 5 хвілін
Навіны з усяго свету за 5 хвілін. Кожную пятніцу. Вельмі коратка і на тваёй мове.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
ІхНоравы: Бруднае паветра Еўропы і перамір'е ў сектары Газа 24.11.2023 2:50
Пакуль у сектары Газа вызваляюць закладнікаў, польскія дальнабойшчыкі працягваюць страйк на ўкраінскай мяжы. Што не так з паветрам Еўропы і навошта ў Іспаніі стварылі першую віртуальную мадэль?
Свет у полымі: Італія бяднее, а ў Ісландыі вывяргаецца 17.11.2023 3:33
Свет у полымі: Італія бяднее, а ў Ісландыі вывяргаецца by Euroradio
Свет у полымі: Італія бяднее, а ў Ісландыі вывяргаецца 17.11.2023 3:33
Свет у полымі: Італія бяднее, а ў Ісландыі вывяргаецца by Euroradio
Іх норавы: беднасць у Італіі і Афрыцы, выплаты геям у Аўстрыі і “Карона" 27.10.2023 4:58
Аўстрыя клапоціцца пра правы геяў і выдаткоўвае на гэта мільёны еўра. А ў гэты ж час недзе ў Афрыцы няпоўналетніх дзяўчатак адпраўляюць замуж і нараджаць замест таго, каб аддаць у школу. Але добра, што пераключыць увагу ад праблем і несправядлівасці сучаснасці дапамагаюць серыялы. Што чуваць у свеце і што глядзець гэтай восенню — у нашым кароткім аглядзе міжнародных навін.
У Еўропе — какаінавая эпідэмія, у Капітоліі — зноў шум 20.10.2023 3:25
Пакуль Ілан Маск невядома што вырабляе з Твітарам (які цяпер “Х”), яго “Тэслы” хутка саступяць кітайскім электрамабілям. А краіны Балтыі высвятляюць, хто займаецца дыверсіямі і шкодзіць камунікацыям. Пра гэта і іншае — у нашым кароткім аглядзе міжнародных навін.
Пуцін — дыктатар (цяпер афіцыйна) 13.10.2023 2:50
Уладзімір Пуцін стаў дыктатарам. Гэта, здаецца, ні для кога не сакрэт, але цяпер такі тытул ён атрымаў афіцыйна. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
Чаму Бэкхэм мусіць мадэраваць дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты 06.10.2023 5:44
Нічога новага: яшчэ адзін нобелеўскі лаўрэат прэміі міру не можа прыйсці па сваю ўзнагароду, бо сядзіць у турме. Новую нобелеўскую лаўрэатку трымае ў зняволенні Іран. Беларусь зноў у незайздроснай кампаніі — зрэшты, у гэтым таксама нічога новага.
Cтала вядома, калі Зямля стане непрыдатнай для жыцця 29.09.2023 3:57
Жыццё на Зямлі знікне, але перад гэтым абмяркуем першую падлодку Тайваня, чарговы этап супрацьстаяння Байдэна і Трампа, развіццё самай хайповай нейрасеткі. Гэта — наш традыцыйны агляд міжнародных навін.
Мафія па самыя памідоры, а з Slipknot робяць гімны феміністак 15.09.2023 3:54
Пра галоўныя міжнародныя навіны вы даведаецеся і без нас — жудасны патоп у Лівіі, жарсці вакол сына Джо Байдэна і гэтак далей. А вось па-сапраўднаму цікавыя падзеі ў гэтым патоку вылоўліваць не так проста. Але для гэтага ёсць Еўрарадыё — мы сабралі для вас самыя цікавыя міжнародныя навіны.
Іх норавы: Трамп усё адмаўляе, а за каментары ўжо расстрэльваюць 01.09.2023 4:12
Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін. Дональд Трамп не вінаваты (па версіі Дональда Трампа). А ў адной краіне вынеслі смяротны прысуд за каментары — і гэта не Беларусь (пакуль што).
Свінні ратуюць людзей, а талібы пайшлі па “беларускім сцэнары” 18.08.2023 4:44
Свінні ратуюць людзей, а талібы пайшлі па “беларускім сцэнары” — #ІхНоравы
Украінская бабуля-падарожніца і падводны музей для браканьераў 11.08.2023 3:48
У Нідэрландах выявілі найбуйнейшую партыю наркотыкаў, але нават гэта не спалохае 96-гадовую ўкраінскую бабулю, якая сабралася наведаць там унучку. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Іх норавы: Трамп у судзе (зноў) і паліцыя нораваў на вуліцах Ірана (зноў) 04.08.2023 5:49
У Тэхасе людзі на конях, усюдыходах і дронах дапамагалі сям'і знайсці збеглую казу Вілі — і знайшлі. "Нават маленькая козачка важная: яна навучыла нас, што мы мусим клапаціцца адно пра аднаго. Калі мы разам, няма практычна нічога, з чым мы не можам справіцца", — кажуць мясцовыя жыхары. Калі б не такія гісторыі, агляды міжнародных навін былі б занадта змрочнымі. Дзякуем тэхаскім фермерам за веру ў...
Трамп падмануў Вялікага Брата, кліматычны калапс прыпадзе на 2057 28.07.2023 4:15
Паспяховыя дзяржавы, якія хацелася б браць за прыклад, часам прымаюць спрэчныя рашэнні. Вось як Сінгапур: здавалася б, краіна будучыні, а карае смерцю, як у Сярэднявеччы. Але не толькі яны натхняюцца мінулым. Навукоўцы прадказваюць, што чалавецтва са сваім прагрэсам хутка адкаціцца на 12 тысяч гадоў назад. Гэта яшчэ не канец свету, але гучыць так сабе… Толькі Трамп не сумуе: назваў пракурора вар’я...
Рэпрэсіі ў Беларусі, вайна ва Украіне, страйк супраць штучнага інтэлекту. Гэта адбываецца адначасова 14.07.2023 6:22
Гэта штодзённы агляд галоўных сусветных навін ад Еўрарадыё. Калі хочаце вярнуць веру ў людзей і падчас паўстання машын заўзець за чалавецтва — адразу гартайце ў канец.
Іх норавы: мядзведзь у басейне, Айван і Хэйлі ў Рыме і пацяпленне — усюды 07.07.2023 5:46
У адной краіне заняліся пераасэнсаваннем каланіялізму — і не ў той, пра якую вы падумалі. А ў іншай мядзведзі панадзіліся хадзіць у госці да чалавека, есці яго ежу і гуляць з яго катамі — і зноў не ў той.
Парыж гарыць, а паўднёвакарэйцы прыкметна маладзеюць усяго за ноч 04.07.2023 6:10
Пасля паведамленняў пра паездку Яўгена Прыгожына ў Мінск BBC давялося даць сваім чытачам тлумачэнні і адказаць на пытанне: "Where exactly is Belarus?"
Санкцыі не працуюць, а праз Беёнсэ расце інфляцыя 16.06.2023 6:46
Калі Беёнсэ выходзіць на сцэну ў Стакгольме, у публікі пачашчаецца сэрцабіцце, а па ўсёй Швецыі расце інфляцыя. Што? Не, мы не перагарнулі старонку, і гэта не свецкая хроніка.
Трамп зноў ідзе ў суд, а свет атрымлівае ліст ад Толкіна 09.06.2023 5:03
Нейкі сюррэалізм! І гэта мы не пра падзеі ў Беларусі, а пра тое, якім на гэтым тыдні было неба ў Нью-Ёрку. Як звычайна ў пятніцы, адцягнем вас ад чытання навін з Беларусі навінамі з усяго свету.
Сярэднявечны стэндап і самы багаты чалавек на Зямлі (зноў Маск) 02.06.2023 5:03
Нават у сярэднявеччы людзям трэба было выдыхнуць і схадзіць на стэндап. Стэндапаў у нас для вас няма, прапануем перавесці дух ад чытання навін з Беларусі за чытаннем навін з усяго свету. Пра сярэднявечныя стэндапы ў гэтым аглядзе таксама раскажам.
Нейрачыпы ставяць на ногі, а зумеры патрабуюць пахвалы і прызнання 26.05.2023 7:14
Чытаеш навіны з дому — і здаецца, што свет вярнуўся ў змрочнае сярэднявечча. Каб вярнуць вам і сабе адчуванне рэальнасці, раскажам, што адбывалася ў свеце, пакуль Расія дзялілася з Беларуссю ядзернай зброяй.
Адсканаваны "Тытанік" і дзікае паляванне папарацы 19.05.2023 4:31
Частка амерыканцаў застанецца без TikTok! А прынц Гары ледзь не паўтарыў сумны лёс сваёй маці — прынцэсы Дыяны. Пра гэта і не толькі ў кароткім аглядзе сусветных навін ад Еўрарадыё — усё самае цікавае за тыдзень і амаль без палітыкі.
Прабачэнне ад паліцыі і расчараванне Нэтфлікса 12.05.2023 5:09
Калі мінулыя выходныя вы правялі за стрымам каранацыі Чарльза, то ў бліжэйшыя выходныя сачыце за выбарамі ў Турцыі. Але будзьце акуратныя — у беларусаў магчымыя флэшбэкі. А калі няма часу сачыць за ўсімі падзеямі і выбарамі ў свеце — проста слухайце па пятніцах агляды сусветных навін ад Еўрарадыё, мы перакажам усё самае галоўнае.
Кандыдат з сэрцайкам, мараканскае сонца і найлепшы від на карону 05.05.2023 5:43
Праз год пасля святкавання плацінавага юбілею каралевы Вялікабрытанія будзе каранаваць яе сына Карла III. Адцягнем вас ад скролінгу навін з Беларусі навінамі з усяго свету.
Шыран заспяваў у судзе, а паўднёвакарэйскі прэзідэнт — у Вашынгтоне 02.05.2023 6:00
На гэтым тыдні мы падрыхтавалі для вас агляд сусветных навін, у якім вас [амаль] нічога не напалохае. Дзе шукаць страшныя навіны, вы ведаеце самі. У падкасце выкарыстаныя матэрыялы CBS, Ed Sheeran, Marvin Gaye.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.