Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: svaboda.org
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
32 памілаваных. Навуковы цэнтар для Колі? Рэнтрансьлятары ў Беларусі зьнішчылі? Навіны 1 ліпеня 01.07.2026 10:15
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 32 чалавек. Ад сёньня беларускія банкі патрабуюць геалякацыю, калі вы хочаце карыстацца іх мабільнымі праграмамі. Ці купіць Інданэзія беларускі калійны камбінат?
Лукашэнка паляцеў на выпускны сына ў Пэкін. +40,4°С – рэкорд за 145 гадоў. Навіны 30 чэрвеня 30.06.2026 11:46
Лукашэнка прыляцеў у Пэкін ня толькі на перамовы, але на выпускны сына Мікаля, і ўжо ёсьць пытаньні, ці законна ён скарыстаўся дзяржаўным самалётам дзеля сямейнай падзеі. Беларусь склікала Раду бясьпекі ААН праз удар па аўтобусе з дзецьмі пад Бранскам. А ў краіне тым часам — гістарычная сьпёка: у Пінску зафіксавалі абсалютны тэмпэратурны рэкорд за 145 гадоў назіраньняў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай С...
Лукашэнка паміж Пуціным і Сі: што было за зачыненымі дзьвярыма. Сьпёка забівае. Навіны 29 чэрвеня 29.06.2026 14:40
Лукашэнка нечакана паляцеў у Кітай да Сі Цзіньпіна пасьля двухдзённых перамоваў з Пуціным на Валдаі. Пра што насамрэч дамовіліся? Ці не дамовіліся? Эўропу накрыла рэкордная сьпёка – і Беларусь у зоне небясьпекі. Ёсьць першыя ахвяры. Раскажам пра тых, каму найцяжэй – сотні палітвязьняў за кратамі ў гэтую сьпёку. І прыемная навіна: беларускія жанчыны ўпершыню пераплылі Ля-Манш. У "ПіКу Свабоды" з Га...
Алеўскі пра цяжкі час Лукашэнкі. Новыя дэталі выкраданьня Котава. Шэйман пашырае імпэрыю 26.06.2026 1:03:18
У “ПіКу Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня і тлумачым, што яны значаць. Сёньня мы пагаворым пра тое, ці дацісьне Пуцін Лукашэнку, каб Беларусь мацней дапамагала ў вайне супраць Украіны? Як Віктар Шэйман пашырае сваю бізнэс-імпэрыю. У Беларусі зьявілася новая кампанія, якая мае права гандляваць зброяй і зьвязаная яна з былымі сілавікамі. Пагаворым пра зьнікненьне Анатоля Котава. Ягоны б...
Ці выканаў Лукашэнка ўльтыматум Зяленскага і што будзе далей. Навіны 25 чэрвеня 25.06.2026 10:49
Зяленскі кажа, што Лукашэнка выканаў ультыматум. Але Украіна рыхтуецца да новага фронту з боку Беларусі і эвакуюе памежныя вёскі. На Горадзеншчыне праводзяць мабілізацыйныя вучэньні. Палітвязень, былы добраахвотнік Верамейчык, верагодна, перанёс інфаркт за кратамі. У Беларусі зноў гараць аўтобусы. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра падзеі 25 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
Пуцін ставіць Лукашэнку ўмовы? Новая апэрацыя КДБ. Школьнікі адмаўляюцца ад белмовы 24.06.2026 10:44
Калі Беларусь больш актыўна не далучыцца да вайны ва Ўкраіне, Расея пагражае абмежаваць фінансавую падтрымку, – піша Wall Street Journal. За 3 дні да заканчэньня ўльтыматуму Зяленскага галоўнакамандуючы арміі Беларусі едзе ў доўгатэрміновую камандзіроўку. Чаму ў Беларусі даражэе бэнзін і ці ўратуе беларускае паліва Расею. Усё менш выпускнікоў выбірае беларускую мову на цэнтральным тэставаньні. Як...
Тры дні да канца ультыматуму. Польшча пра візы, Коўл пра палітвязьняў, Сабаленка пра вясельле 23.06.2026 9:21
За тры дні да заканчэньня ўльтыматуму Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны захоўваць спакой і абвясьціў аб доўгай замежнай камандзіроўцы – з сустрэчай з Уладзімірам Пуціным. У выпуску таксама: адказ Польшчы на пытаньне пра візавыя запрашэньні для сваякоў беларусаў у эміграцыі, чаканьні ад новага візыту спэцпасланьніка Трампа Джона Коўла ў Менск і навіны пра вясельле першай раке...
Што будзе, калі Лукашэнка ня выканае ўмовы Зяленскага 22.06.2026 36:54
Якім будзе адказ Лукашэнкі на ўльтыматум Зяленскага? Ці пяройдзе канфлікт у ваенную фазу, ці застанецца ў межах палітычнага ціску і кулюарнай дыпляматыі? У спэцыяльным выпуску «ПіКа Свабоды« абмяркоўваюць палітычны аналітык з Кіева Ўладзімер Фясенка і беларускі палітычны аналітык Юры Дракахруст, кіраўнік Кіраўнік агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага пе...
Вайна прыйшла да беларусаў: дрон, Іран і страчаныя лекі 19.06.2026 44:06
Як поўнамаштабная вайна прыйшла ў беларускія дамы? Што стаіць за атакай на аўтобус зь беларускімі дзецьмі на Браншчыне? Хто найбольш выйграў ад падпісаньня пагадненьня паміж Іранам і ЗША і ці змогуць улады Беларусі спрычыніцца да праграмаў аднаўленьня Ірану? Чаму беларусы страцілі доступ да сучасных заходніх лекаў? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбе...
Беларусь уцягваюць у вайну. Масква ў агні. Як выкрадалі Котава 18.06.2026 13:59
Хто ўцягвае Беларусь у вайну? Што адбываецца пасьля інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласьці? Як была арганізавана спэцапэрацыя па выкраданьні былога беларускага чыноўніка Анатоля Котава. Найбуйнейшая атака дронаў на Маскву. Чаму ў Беларусі самая высокая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сардэчных хваробаў? Гісторыя беларускі, якая празь дзесяцігодзьдзі знайшла італьянскую сям’ю, што калісьці прыняла я...
Беларускія дзеці пад ударам. Расея хоча заліць Беларусь сваім віном. Загінуў вядомы лекар 18.06.2026 11:01
Аўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад удар дрона ў расейскай прыфрантавой зоне. Адна жанчына загінула, Украіна адмаўляе сваю датычнасць да атакі. У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 17-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
Лукашэнка прабачыўся перад Зяленскім. Беларусаў затрымалі у справе аб забойстве. Балотны футбол 16.06.2026 14:16
Лукашэнка заявіў, што Беларусь «як на далоні» для ваенных удараў Украіны і стрымана прабачыўся перад Зяленскім. У Польшчы забілі мастака, які маляваў карыкатуры на Пуціна, Кадырава і Лукашэнку. Па гэтай справе ўжо затрымалі двух грамадзян Беларусі. Як тэлефонныя махляры падманваюць беларусаў, прыкідваючыся сілавікамі і што рабіць, каб ня стаць ахвярай падману. Што такое балотны футбол, міжнародны...
Удар па Кіева-Пячорскай лаўры. Што прынясе Беларусі перамір'е на Блізкім Усходзе. Коўл кажа «хутка» 15.06.2026 12:57
Расея нанесла адзін з самых разбуральных удараў па Кіеве за апошнія месяцы – пацярпелі людзі, культурныя і рэлігійныя помнікі. Тым часам ЗША і Іран абвясьцілі пра мірную дамову, Лукашэнка сустрэўся з Лаўровым, а спэцпасланьнік Трампа адказаў, ці чакаць яго ў Менску. Пра падзеі 15 чэрвеня і іх значэньне – у выпуску навінаў «Піку Свабоды».
37 год турмы за «здраду». Беларусам бліжэй ВКЛ, чым Расейская імпэрыя. Сьцёб з Каржа 12.06.2026 44:28
У выніковым выпуску “ПіКа Свабоды” зь Дзмітрыем Гурневічам падсумоўваем падзеі тыдня. Сям’ю зь Менску асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі». Агулам на 37 гадоў. Мы пагаварылі з дачкой кінутых у турму Дзьмітрыя і Тацяны Корсакавых. Выбары ў Армэніі паказалі, што «не такая страшная Расея, як яна сама сябе малюе», кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Глядзіце зь ім размову пра то...
40 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на мундыялі 11.06.2026 9:12
Махляры гадамі тэрарызавалі гандлёвыя сеткі, пасьпяхова вымагаючы грошы. Следчыя будуць больш маніторыць TikTok і Threads, шукаючы экстрэмізм. Беларуская кампанія хацела набыць зброю для Ірану і трапіла пад санкцыі ЗША. Сёньня пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Беларусі ня будзе сярод 48 удзельнікаў, але на чэмпіянаце ёсьць беларускія сьляды. Навіны 11 чэрвеня.
Чалавек Трампа супакоіў беларусаў. Расея правакуе атаку на Беларусь. Як Макс Корж «данаціў» Украіне 10.06.2026 13:54
Ці спынены працэс вызваленьня палітвязьняў? Адказвае дарадца амэрыканскага прэзыдэнта Джон Коўл. Расея будуе дронавыя комплексы каля мяжы зь Беларусьсю. Чаму гэта небясьпечна для беларусаў? Украіна распрацавала танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Каму пачынаць баяцца? На самым стратэгічным заводзе сілавікі правяраюць каля 400 працаўнікоў. Навошта? Гэтыя і іншыя навіны 10 чэрвеня ў «ПіКу Свабоды».
Справа Лукашэнкі ў Гаазе. Боты ў Threads. Іранка пра пекла Акрэсьціна. Навіны 9 чэрвеня 09.06.2026 10:37
Што будзе са справай супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе пасьля адхіленьня ад пасады пракурора. На блогера Ігара Лосіка ў сацсетцы Threads за некалькі дзён падпісалася 800 ботаў. Затрымалі падазраванага ў масавым атручваньні дзяцей у Барысаве. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 9 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
«Працуйце як эфіёпы». Дактары адказалі Лукашэнку. Канцэрт Каржа. Бэнзін па ліміту? Навіны 8 чэрвеня 08.06.2026 11:59
Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць, а трэба як эфіёпы. Дактары адрэагавалі на прапанову Лукашэнкі вярнуцца, каб выносіць сьмецьце. Як адраджалі Савецкі Саюз на канцэрце Макса Каржа ў Стамбуле. Ці абмяжуюць продаж бэнзіну ў Беларусі, пакуль у расейцаў дэфіцыт паліва праз атакі ўкраінцаў па НПЗ. З Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 8 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
Таемныя перамовы з Лукашэнкам. Вызваленьняў больш ня будзе? Беларусь у лісьце Зяленскага Пуціну 05.06.2026 49:42
Чаму Зяленскі згадвае Беларусь у лісьце да Пуціна? Ці пачаў Эўразьвяз перамовы з афіцыйным Менскам? Што азначае для Беларусі разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Літве? Што стаіць за вучэньнямі сілавікоў па ўсёй Беларусі? За што насамрэч арыштоўвалі Хлястова? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня. У эфіры палітычны аглядальнік Юры Дракахруст, літоўскі вайсковы экспэрт Дарус Антанайціс, прадстаўнік...
Хлястоў выйшаў з турмы. Лукашэнка дараваў алігарху за 2020 год. Міліцыя рыхтуецца да пратэстаў 04.06.2026 13:46
«ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі чацьвярга, 4 чэрвеня. Ці сапраўды ў Менску адбыліся закрытыя кантакты з удзелам французскай выведкі і што гэта можа азначаць для Беларусі і адносінаў з ЭЗ? У Беларусь прыезаў расейскі алігарх беларускага паходжаньня Дзьмітрый Мазепін, які ў 2020 заклікаў Лукашэнку да дыялёгу з народам. У Беларусі працягваюцца вучэньні сілавікоў па падаўлен...
Расейскі дрон упаў пад Менскам. Куды зьнік Джон Коўл? Сэнсацыя на раскопках | Навіны 3 чэрвеня 03.06.2026 10:59
«ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі серады, 3 чэрвеня. Расейскі дрон упаў у Слуцку ўсяго за 100 кілямэтраў ад Менску. Што вядома пра палёты бесьпілётнікаў над Беларусьсю і чаму ў неба паднімалася беларуская авіяцыя? Камэнтуе прадстаўнік BELPOL Матвей Купрэйчык. Дзе зьнік спэцпасланьнік Дональда Трампа Джон Коўл і чаму ягоны візыт у Менск дагэтуль не адбыўся? Камэнтуе палітол...
Затрыманьне афіцэра КДБ, Бакіеў пад бокам у Лукашэнкі, мігранты для чыгункі | Навіны 2 чэрвеня 03.06.2026 11:16
Чым валодае Курманбек Бакіеў у Беларусі. Па вяртаньні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Лукашэнку ўцягнулі ў канфлікт паміж Пуціным і Пашыньянам. Беларуская чыгунка шукае рабочых у Нэпале і Пакістане. Жорсткая атака расейцаў на Кіеў і Дняпро Апавядаем пра навіны 2 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
Зьмены ў Беларусі з 1 чэрвеня. Лукашэнка нэрвуецца. Скандалы вакол добраахвотнікаў. Навіны 1 чэрвеня 02.06.2026 10:15
Мы пачынаем новы фармат «ПіКа Свабоды». Расказваем пра галоўныя навіны дня і тлумачым, што яны значаць. Ад панядзелка да чацьвярга глядзіце ўвечары выпуск навінаў. У пятніцу падводзім вынікі тыдня. Новыя цэны і новыя грошы: што зьмянілася ў Беларусі з 1 чэрвеня. Скандалы сярод добраахвотнікаў, нэрвовая рэакцыя Лукашэнкі – наступствы візыту Ціханоўскай у Кіеў. Праз увядзеньне абавязковага падатку н...
Лукашэнка стаў «прасунутым юзэрам»? Штучны інтэлект, Пуцін і Астана 29.05.2026 47:46
Лукашэнка справаздачыцца Пуціну ў Астане і чытае лекцыі пра штучны інтэлект. Пашыньян жорстка адказвае Лукашэнку. Дэталі аўдыенцыі Бяляцкага ў папы рымскага. Саша Філіпенка пра візыт у Кіеў і жарты для Зяленскага. Невядомыя факты пра справу Бабарыкі. Усё больш беларусаў едзе вучыцца ў Расею. Падсумоўваем падзеі тыдня разам з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Кла...
Ціханоўская ў Кіеве: гістарычны візыт ці расчараваньне? 28.05.2026 38:17
Чатыры гады беларуская апазыцыя намагалася зладзіць сустрэчу з Уладзімерам Зяленскім у Кіеве. І вось яна адбылася. Але што далей? Ці ўдасца вырашыць праблемы беларусаў, якія жывуць ва Ўкраіне, беларускіх добраахвотнікаў, і што гэты візыт дасьць беларускім дэмакратычным сілам. У «ПіКу Свабоды» прымаюць удзел беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне Мікіта Забуга і Аляксей Францкевіч, кіраўнік грамадзкага...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.