Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: svaboda.org
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам 11.09.2026 52:11
Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч. На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера фі...
Сілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату 10.09.2026 10:04
Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі? МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне. Таксама ў выпуску — як беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з...
«Архіпэляг БЕЛАГ» вяртаецца. Свабода запускае другі сэзон падкаст-сэрыялу пра карную сыстэму Беларусі 10.09.2026 0:42
14 верасьня Беларуская служба Радыё Свабода выпускае другі сэзон візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Коўл рыхтуе вызваленьне палітвязьняў. Новы кантроль за выездам беларусаў. Булінг у Баранавічах 09.09.2026 10:38
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл наведае Беларусь 14 верасьня. Чаго чакаюць і чаго асьцерагаюцца праваабаронцы? Як прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь можа паўплываць на беларусаў, якія просяць абароны ў Польшчы? Раскажам пра новыя правілы кантролю за беларусамі, якія выяжджаюць за мяжу, пра гісторыю школьніка зь Баранавічаў, які стаў ахвярай булінгу, і пра салідарнасьць белар...
«Пачобут выпрабоўвае рэжым Лукашэнкі». Кватэры падаражэлі на $10 000. Іранскі Boeing зноў у Менску 08.09.2026 12:22
Былы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Што зробяць улады? Іранскі грузавы Boeing трэці раз за некалькі тыдняў прыляцеў у Менск. Што магло быць на борце? 8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы: Аршанская бітва і 35 гадоў з дня прысягі на вернасьць Беларусі. Чаму пасьля гіпатэкі пад 1% новабудоўлі падаражэлі на $10 тысяч? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра галоўны...
Высылка беларусаў зь Літвы: чаму гэта адбываецца? 07.09.2026 14:10
Расказваем пра падзеі 7-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Новы палітычны сэзон для беларускіх дэмакратычных сілаў можа стаць вырашальным, заявілі ў Офісе Ціханоўскай. Што гэта значыць? Лукашэнка прыняў сьпікера так званай Палаты Прадстаўнікоў, генэрал-маёра КДБ і моцна хваліў. Ці ёсьць за што? Як беларускія прапагандысты перапісваюць гісторыю Ратка Младзіча і што замоўчваюць, ушаноўваючы яг...
Фядута пра Ціханоўскага і «Нашу Ніву». Алеўскі пра «напад зь Беларусі». Бесараб пра могільнік АЭС 04.09.2026 50:08
У новым выпуску «ПіКа Свабоды» – пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй і магчымыя наступствы для Беларусі – пра гэта гаворым з журналістам Цімурам Алeўскім; канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», унутраныя сваркі беларускай дэмакратычнай супольнасьці і пошук больш канструктыўнай размовы – з паліттэхнолягам Аляксандрам Фядутам; і, нарэшце, н...
Статкевіч умешваецца ў скандал Ціханоўскага. Што будзе з рэйсамі на Маскву? 03.09.2026 10:54
У сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра. Таксама прааналізуем канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай» і блогерамі, сустрэчу Анджэя Пачобута з папам Льв...
Трагедыя ў Калінкавічах. Расейскае неба закрыецца? Куды ляцець беларусам? Сьлед Лукашэнкі ў Турцыі 02.09.2026 8:40
Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, што расейскае неба стане небясьпечным для цывільных рэйсаў. Што гэта азначае для авіякампаніі «Белавія» і беларусаў, якія могуць лётаць толькі праз Расею? Што стала прычынай гібелі трох работнікаў «Водаканала» у Калінкавічах? Былы міністар унутраных справаў Турцыі ў судзе прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі. Як двух беларусаў у Літве асудзілі за махлярств...
Што новага ў школах. Дроны на Кіеў ляцяць уздоўж Беларусі. Лукашэнка папракае Расею і Кітай 01.09.2026 11:35
Што зьменіцца ў Беларусі ад 1 верасьня? Як адбываецца мілітарызацыя навучаньня ў беларускіх школах? Чаму Лукашэнка папракае Расею, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасьці і навошта Беларусі Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва? Чаму расейскія дроны ляцяць на Кіеў уздоўж беларускай мяжы? Як улады паказалі блогерам Пішчалаўскі замак, і што насамрэч трэба расказваць пра былую Валадарку? У «ПіКу Свабоды»...
Новыя вызваленьні палітвязьняў. Беларусь стала азіяцкай у геапалітыцы. Забарона прычосак у школе 31.08.2026 9:47
Расказваем пра падзеі 31-га жніўня і тлумачым, што яны значаць. Новыя вызваленьні палітвязьняў у Беларусі магчымыя ўжо ў сярэдзіне верасьня. Пра гэта заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. Лукашэнка паляцеў у Кіргізстан, дзе возьме ўдзел у адкрыцьці VI Сусьветных гульняў качэўнікаў і саміце ШАС. Беларускія станкі на амаль мільён даляраў трапілі на прадпрыемствы расейска...
Лукашэнка ў Пуціна. Дырэктар ЦРУ ў Маскве. Што яны хаваюць? Вынікі тыдня з Аляксандрам Фрыдманам 28.08.2026 37:28
Ці зьвязаная чарговая паездка Лукашэнкі ў Маскву зь нечаканым візытам дырэктара ЦРУ ў Расею? За кратамі памёр ваенны злачынца, камандзір арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч. Якія шанцы на міжнародны суд адказных за катаваньні і сьмерці ў Беларусі? Чаму “пірацкая экспэдыцыя” беларусаў ў Данію па крыж Сафіі Менскай выклікала дыскусію гісторыкаў? У “ПіКу Свабоды” з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі...
Лукашэнка прадае гаспадаркі за 1 базавую. Дрон на мяжы. Прыцэлы для Расеі | Навіны 27 жніўня 27.08.2026 9:55
Лукашэнка зноў разьбіраў праблемы сельскай гаспадаркі Віцебшчыны і прапанаваў перадаваць стратныя гаспадаркі бізнэсу — некаторыя ўсяго за адну базавую. На беларуска-расейскай мяжы праз дрон закрылі пункт пропуску, а менскі завод «Пеленг», які вырабляе прыцэлы для расейскіх танкаў, будуе новы корпус. Таксама расказваем, чаму 90% украінцаў нэгатыўна ставяцца да Лукашэнкі, навошта будуць правяраць шк...
Што дырэктар ЦРУ рабіў у Маскве? Ціханоўскі супраць СМІ. Беларуса зьбілі ў Вроцлаве 26.08.2026 11:03
Як прайшоў нечаканы візыт кіраўніка ЦРУ у Маскву, і пра што Джон Рэткліф мог весьці перамовы з расейскімі спэцслужбамі? Раскажам пра напад у Вроцлаве на 66-гадовага беларускага таксіста праз «усходні акцэнт», пра прапанову Сяргея Ціханоўскага зьвяртацца да заходніх донараў са скаргамі на «недабрасумленныя» незалежныя СМІ, абавязковыя вайсковыя зборы для навучэнцаў каледжаў і сьмерць пасажыра рэйсу...
Беларускія прэпараты на вайне. 1,5 млн на санаторый у Крыме | Навіны 25.08.2026 10:26
35 гадоў таму Беларусь юрыдычна стала незалежнай. Ці быў Лукашэнка супраць незалежнасьці і як ён галасаваў 25 жніўня 1991 году? Беларускі прэпарат ратуе параненых расейскіх вайскоўцаў. Хто стаіць за яго вытворчасьцю? І навошта ўлады выдаткоўваюць 1,5 мільёна рублёў на рамонт санаторыю ў анэксаваным Крыме? Таксама – гісторыя пра булінг школьніка ў Баранавічах і парады псыхоляга бацькам. Падзеі 25 ж...
У беларусаў возьмуць ДНК. Туры ў Паўночную Карэю. Статкевіч выбачаецца перад Украінай 24.08.2026 11:38
У “ПіКу Свабоды” расказваем пра асноўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць. У чым небясьпека базы ДНК? Паясьняе былы супрацоўнік крымінальнага вышуку Станіслаў Лупаносаў. Навошта ўладам Беларусі бязьвіз у Паўночную Карэю? Разважае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Як талібы выкарыстоўваюць Лукашэнку. 150 год гісторыі роду Мілінкевічаў 21.08.2026 1:01:11
Сёньня ў «ПіКу Свабоды» гісторык і палітоляг Яўген Красулін аналізуе візыт кіраўніка хунты М’янмы ў Беларусь. Якія інтарэсы аб’ядноўваюць дыктатараў? Навошта ў Менск прыяжджала дэлегацыя талібаў з Афганістану і чаму прапаганда Лукашэнкі практычна не паведамляла пра гэта. Чаму інкамунікада і адзінота гэта інструмэнты катаваньня ў беларускіх турмах? Расказвае былы палітвязень Ігар Карней, які напіса...
Кіраўнік хунты ў Менску. Лекарка Лукашэнкі ў раскошы. Беларусак правераць на бясплодзьдзе 20.08.2026 9:47
Кіраўнік хунты М’янмы ў Менску. Роза Турарбекава – пра збліжэньне ізаляваных рэжымаў. Таксама ў выпуску: раскошнае жыцьцё асабістай лекаркі Лукашэнкі, абавязковая праверка беларускіх жанчын на бясплодзьдзе, вышук былых футбалістаў і завочны суд над «каліноўцамі». Падзеі 20 жніўня ў «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь.
Рыжанкоў у КНДР. Бяляцкі ў вышуку. Міністар у гневе. Навіны 19 жніўня 19.08.2026 11:16
Беларусь усё больш збліжаецца з КНДР, Аўганістанам і М’янмай. Навошта Лукашэнку адносіны з ізаляванымі рэжымамі і наколькі гэты курс зьвязаны з Расеяй? Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага абвясьцілі ў вышук у Беларусі і Расеі. Раскажам, што гэта для яго значыць. Таксама – дзе і калі можна будзе разьвітацца з Аляксандрам Мілінкевічам і чаму беларусы масава водзяць дзяцей да рэпэтытараў, нягледзяч...
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 жніўня і тлумачым, што яны значаць. 18.08.2026 10:53
Лукашэнка атрымаў у падарунак новы беларускі аўтамат на фоне дронавай рэвалюцыі ў сучасных войнах. Пра што дамовіцца ў Менску аўганская ўрадавая дэлегацыя? Даляр перасягнуў псыхалягічную мяжу ў 3 рублі, а Расея выдаткоўвае сотні тысяч даляраў на пашырэньне «русского мира» у Беларусі. Раскажам пра затрыманьне літоўскага бізнэсоўца ў Беларусі і новы раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы». У...
Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць зь Беларусі 17.08.2026 9:31
У Варшаве беларуса зьбілі пасьля заўвагі пра сабак і патрабавалі «валіць дадому» праз акцэнт у польскай мове. ЗША рыхтуюць новае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? У Кыргызстане знайшлі целы альпіністаў, сярод якіх могуць быць беларусы. А зь Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх сьвятароў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня 14.08.2026 44:06
Першая беларуска зьявілася на вокладцы амэрыканскага часопісу Time. Чаму беларусы па-рознаму ставяцца да тэнісісткі Арыны Сабаленкі? Як захаваць для нашчадкаў спадчыну выбітных беларусаў, якія пайшлі з жыцьця гэтым летам? У выніковым «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры інтэрвію з...
Улады маўчаць пра згарэлыя фуры. Беларусы загінулі ў Грузіі. У зоне «БЕЛ» клічуць ваяваць 13.08.2026 8:41
У «ПіКуСвабоды” мы апавядаем пра навіны 13 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
Статкевічу — 70. Як віншавалі за кратамі. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы 12.08.2026 11:21
Міколу Статкевічу сёньня 70 гадоў. Згадаем, як палітвязьня віншавалі з народзінамі за кратамі — салютамі ля Магілёўскай турмы і акцыяй «Неба для Статкевіча». Памёр легендарны трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека, якога адхілілі ад працы за пазыцыю ў 2020 годзе. У Латвіі пасьля выяўленьня тунэлю на мяжы зь Беларусьсю пачалі апэрацыю «Пярэварацень». А ў Эўропе сёньня назіраюць адно з самых...
Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцыяльны выпуск 11.08.2026 41:45
На 80-м годзе жыцьця памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Спэцыяльны выпуск «ПіКа Свабоды» мы прысьвяцілі Аляксандру Мілінкевічу, ягонаму жыцьцю і ролі ў найноўшай гісторыі Беларусі. У эфіры шмат архіўных відэа з Мілінкевічам, галасы ягоных блізкіх, сяброў, паплечнікаў, палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Вядучая Ганна Соўсь разам з палітычным аглядальнікам Віталём Цыганков...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.