Радыё Свабода

Радыё Свабода

News BE ↓ 500 episodes

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.

Author

Радыё Свабода

Category

News

Podcast website

svaboda.org

Latest episode

Jul 10, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Навумчык: Пазьняка не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя 11.10.2024

У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.

Які лёс падрыхтавалі «Белсату» 10.10.2024

Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў на Піншчыне хату кіраўніка тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкага. Перад гэтым рэжым Лукашэнкі прызнаў тэлеканал экстрэмісцкай арганізацыяй. Непажаданай арганізацыяй канал абвясьцілі і ў Расеі. Пра праблемы «Белсату» і яго кіраўніка гаворым у эфіры «ПіКу Свабоды».

За што насамрэч Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна? 09.10.2024

За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду ад Пуціна? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.

Ці спадзяецца Лукашэнка на ядзерную зброю? 08.10.2024

Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў.

Перанос баявых дзеяньняў у Беларусь: два погляды 07.10.2024

Украінскі дэпутат на Форуме свабоднай Расеі прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі, каб гэта была супольная апэрацыя з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і каб нехта зь беларускіх лідэраў быў гатовы ўзяць на сябе ўладу. У праграме “ПіК Свабоды” прапанову сустаршыні міжфракцыйнага дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэкалянізацыю Расеі» Алега Дунды абмяркоўваем з Вадзімам Кабанчук...

Як дроны мяняюць вайну 04.10.2024

Як дроны мяняюць сучасную вайну? Як працуюць пілёты дронаў, наколькі пашыраныя цалкам аўтаномныя дроны і наколькі ўжо зьдзясьняюцца прагнозы фантастаў пра арміі робатаў? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Кірыл Якімовіч, удзельнік міжнароднай ініцыятывы па праектаваньні і вырабе дронаў, сузаснавальнік арганізацыі Prague Support Team, якая, сярод іншага, займаецца дапамогай бел...

Што паказала гутарка з Васкрасенскім 03.10.2024

Ці павінна быць вызваленьне палітвязьняў найвышэйшым прыярытэтам? Чаго хоча Лукашэнка ў абмен на палітвязьняў? Чаму афіцыйны Менск дамагаецца, каб па зьняволенага Андрэя Пачобута прыехаў польскі міністар Сікорскі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае правабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.

Фрыдман: Лукашэнка асьцярожны з Ізраілем 02.10.2024

Іран уначы выпусьціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. У Тэгеране заявілі, што гэта адказ на гібель саюзьнікаў Ірана ў барацьбе з Ізраілем — лідэраў груповак ХАМАС і Хізбала. Да чаго імкнуцца бакі канфлікту і як гэта бачаць у Менску, каго падтрымліваюць? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман.

Тры ўдары Латушкі па Лукашэнку 01.10.2024

Ці мае прэцэдэнты пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд на рэжым Лукашэнкі? Чаму прадметам пазову ня стаў прымусовы вываз украінскіх дзяцей? Якія палітычныя наступствы будзе мець літоўскі пазоў у МКС? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПІК Свабоды» адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, намесьнік старшыні Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.

Ці будуць судзіць Лукашэнку. Рыжанкоў і Ціханоўская ў ААН 30.09.2024

Беларусь на сустрэчах ААН у Нью-Ёрку прадстаўлялі дзьве дэлегацыі: міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова і лідаркі дэмакратычных сілаў Сьвятланы Ціханоўскай. Якіх вынікаў можна чакаць ад гэтых візітаў? А таксама чаму Аляксандар Лукашэнка так расхваляваўся наконт магчымага разгляду яго справы ў Гаазе? Абмяркоўваем у “ПіКу Свабоды” з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і юрысткай-міжна...

Хто і калі «стварыў» Беларусь 30.09.2024

Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны – гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія ў камэнтарах на Ютубе абмяркоўваюць гледачы і слухачы Свабоды, мы гаворым з габілітаваным доктарам гістор...

Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду 27.09.2024

Навошта былога палітвязьня Рамана Пратасевіча ізноў пачынае актыўна выкарыстоўваць прапаганда і прапануе яму стаць мэдыятарам у дыялёгу паміж дзяржавай і апазыцыяй. Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі ў Менску? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і прадстаўнік Руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.

Чаму ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустым 26.09.2024

У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расея пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю — гэта прадугледжана ў праекце абноўленай рэдакцыі ядзернай дактрыны Расеі. Яе анансаваў Уладзімір Пуцін. Навошта гэтыя зьмены спатрэбіліся менавіта цяпер, да чаго яны могуць прывесьці і хто або што можа спыніць ядзерную пагрозу з боку Расеі? Глядзіце інтэрвію з Максімам Старчакам, экспэртам у расейскай ядзерн...

Што Ціханоўская робіць у ААН 25.09.2024

Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Чаго яе каманда можа дабіцца праз структуры ААН? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях.

Двубой Лойкі і Стрыжака: паразуменьне з уладай ці ціск на яе 24.09.2024

Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца кіраўнік фонду салідарнасьці BySoI Андрэй Стрыжак і рэдактарка выданьня «План Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка.

Як перасьледуюць сем’і палітвязьняў у Беларусі 23.09.2024

Якія рэпрэсіі зазнаюць родныя палітвязьняў у Беларусі? Як улады караюць за дапамогу родным за кратамі і робяць жыцьцё невыносным? Расказвае маці былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай Людміла Класкоўская, якая была вымушаная эвакуавацца зь Беларусі. Сёлета ў студзені яе затрымліваў КДБ падчас масавага рэйду па сваяках палітвязьняў.

«Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэт 20.09.2024

Навошта хадзіць у музэі і тэатры? Ці не выкідаваньне гэта грошай у паветра, асабліва ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры».

Як ціснуць на Лукашэнку і Абрамовіча, а не на беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў 19.09.2024

Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.

Ці варта казаць «дзякуй» Лукашэнку за памілаваньні? Адказ Шрайбмана 18.09.2024

Зь якой мэтай Лукашэнка мілуе палітвязьняў? Ці варта дзякаваць яму за гэта? Што ў Беларусі залежыць ад дэмакратычных сілаў? Што больш імаверна – вяртаньне ў 2019-ы ці ў 2020-ы год? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Як балты і славяне паразумеліся ў рамках ВКЛ 18.09.2024

Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы слухачы ў камэнтарах на Ютубе, мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.

«Не мужчынам, якія зьехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаваньні» 17.09.2024

Чаму Вольга Гарбунова падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту? Чаму былая палітзьняволеная ня хоча больш быць палітыкам і што зьбіраецца рабіць далей? Пра гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» расказвае былая прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова, якая больш за 20 гадоў дапамагала...

Ці варта беларусам баяцца расейскага інфармацыйнага ўплыву? 16.09.2024

Ці можна казаць пра нейкую ясную інфармацыйную палітыку адносна Беларусі ня толькі з боку расейскай ўлады, але і з боку расейскай апазыцыі? Наколькі беларусам варта асьцерагацца расейскага інфармацыйнага ўплыву і як ён мяняецца ў апошнія гады? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» кажа Марыя Садоўская-Камлач, дырэктарка фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».

Былы камандуючы NATO кажа, што рабіць зь Беларусьсю 13.09.2024

На пытаньні Радыё Свабода адказаў Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove), былы вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сілаў NATO ў Эўропе.

Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць і як засылаюць шпіёнаў за мяжу 12.09.2024

Як можна выяўляць шпіёнаў і якія захады засьцярогі варта рабіць? Ці магчымы абмен арыштаваных беларускіх шпіёнаў на палітвязьняў? У чым небясьпека, калі пачынаеш у кожным падазраваць шпіёна ці агента спэцслужбаў? Як тут знайсьці балянс паміж асьцярожнасьцю і празьмернай падазронасьцю? Адказвае прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.

Трамп vs Гарыс. Хто каго «зьесьць на абед» пасьля выбараў у ЗША 11.09.2024

У аўторак у Злучаных Штатах Амэрыкі віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны казалі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся выбарцам? Госьця праграмы «ПіК Свабоды» — доктарка навук, прафэсарка Ўнівэрсытэту Паўднёвай Флорыды Тацяна Кулакевіч.

Listen to the Радыё Свабода podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.