Радыё Свабода
Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: svaboda.org
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Суды рыхтуюць да вайны. Чаму праваліўся імпічмэнт Лукашэнкі? Таямніца Крэўскага замка 19.11.2026 10:51
Лукашэнка загадаў судам рыхтавацца да вайны. Але ці можна так? Улады прызналі, што дамагаюцца зьняцьця амэрыканскіх санкцыяў узамен за палітвязьняў. А што Менск можа прадаць яшчэ? У Беларусі экстрэмісцкім прызналі нават чат аматараў валейболу. Роўна 30 гадоў таму ў Беларусі пачалася спроба адхіліць Аляксандра Лукашэнку ад улады праз імпічмэнт. У Крэўскім замку археолягі знайшлі прыступкі Кейстута....
Статкевіч хвалюецца за Ціханоўскага? Лукашэнка хоча на перамовы. Беларусы ў купэ са знакамітасьцямі 18.11.2026 9:23
Чаму Мікола Статкевіч заклікаў Сяргея Ціханоўскага вярнуцца да самога сябе? Навошта Лукашэнка даў інтэрвію францускаму часопісу? Навошта ўлады працягваюць спэцыяльныя вытворчасьці супраць беларусаў за мяжой? Што запатрабавала ад афіцыйнага Менску Міжнародная арганізацыя працы? Чаму беларусаў захапіў флэшмоб «Тваё купэ» са знакамітасьцямі? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 лі...
ЧАЛЫ пра тупік Лукашэнкі: эканоміка, Пуцін і страх пераменаў 18.11.2026 1:14:41
Калі сыстэма Лукашэнкі слабее, чаму ён трымаецца ва ўладзе ўжо 32 гады? У «Канапе» Сяргей Чалы адказвае на нязручныя пытаньні пра свае прагнозы, эканоміку Беларусі і залежнасьць ад Пуціна. Гаворым пра рызыку новай вайны, вызваленьне палітвязьняў і магчымасьць пераменаў.
Што засталося ад Крымскага мосту? Бюджэт без падтрымкі Расеі. Рэпрэсіі за беларушчыну 18.11.2026 8:44
Як Украіна правяла маштабную апэрацыю супраць Крымскага мосту і што гэта азначае для Расеі? Чаму бюджэт Беларусі на наступны год больш сьціплы, чым папярэднія, і ці зможа Менск разьлічваць на расейскую дапамогу? Пра што сьведчыць жорсткі прысуд кіраўніцы культурнай прасторы «Парасон»? За што нямецкую прэмію імя братоў Грым атрымала беларуская пісьменьніца Вольга Гапеева? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай...
Генэрал на чале Віцебшчыны. Какошнікі на канцэрце Кадышавай. 50 дзён на адмену «экстрэмізму» 18.11.2026 12:48
Улады публічна прызналі, што над Беларусьсю лётаюць украінскія і расейскія дроны. Чаму былога кіраўніка Генштабу Муравейку, які адпрацаваў намесьнікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, прызначылі кіраўніком Віцебшчыны? Чаму беларусы ў какошніках фанацеюць на канцэрце Кадышавай і як гэта зьвязана з турмой? Як праходзіць кампанія «50 дзён без «экстрэмізму«»? Хто можа ўдзельнічаць у ко...
Лойка: Лукашэнка больш цьвяроза ацэньвае рэальнасьць, чым Пуцін 13.11.2026 31:45
Пра што сьведчаць апублікаваная хакерамі расейская база стратаў у вайне і тое, колькі ў ёй ураджэнцаў Беларусі? Колькі праўды ў заявах Лукашэнкі пра хуткае заканчэньне расейскай вайны ва Ўкраіне і пра тое, што Беларусь і Расея не рыхтуюцца ваяваць з NATO і Эўразьвязам? Чаму сын Лукашэнкі езьдзіў у Арабскія Эміраты? Хто ва ўладзе Беларусі кантралюе рээкспарт у Расею тавараў, забароненых расейскім э...
Як караюць афіцэра КДБ, які апублічыў размовы пра забойства. Схема Лукашэнкі з Додзікам 12.11.2026 10:20
Экс-падпалкоўніку КДБ Аляксею Храловічу, які апублічыў тэлефонныя размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зьняволеньня; спэцыяльныя пасланьнікі прэзыдэнта ЗША вядуць перамовы з Пуціным у Маскве, а ў Дубліне Зяленскі сустрэўся зь Ціханоўскай. Таксама разьбіраемся, як Беларусь рээкспартуе польскія грушы ў Расею і колькі каштуе француская вакцына ад грыпу, якая зьявілася ў Беларусі. У прагра...
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 11 лістапада і тлумачым, што яны значаць. 11.11.2026 12:23
Чаму ўлады Беларусі папярэджваюць пра прылёт дронаў Літву, але не сваіх грамадзянаў? Што расейцы на перамовах расказвалі амэрыканцам пра нібыта захопленыя імі тэрыторыі Ўкраіны? Пра што Лукашэнка амаль чатыры гадзіны размаўляў з Пуціным? І што рабіў у Эміратах ягоны сын Дзьмітры? Таксама – пра сапсаваныя яйкі, вяртаньне анкалягічнай хваробы ў журналісткі Кацярыны Пытлевай і шостую гадавіну сьмерці...
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 лістапада і тлумачым, што яны значаць. 10.11.2026 9:39
Лукашэнка паляцеў у Расею на сустрэчу з Пуціным. Што абмяркоўваюць тэт-а-тэт? Чаму карыстальнікі сацсетак крытыкуюць відэа Лукашэнкі з кацянятамі? Як беларусаў здаюць сілавікам праз даносы ў сацсетках? Што ня так з помнікам жанчыне-маці ў Быхаве? І колькі інстанцый трэба абыйсьці ў санаторыі «Буг», каб атрымаць ключы ад нумару? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 лістапада і т...
1500 беларусаў загінулі за Расею? Трагедыя ў Кракаве. Сакрэт пераможцаў Гедройця 09.11.2026 12:01
Колькі беларусаў загінула на вайне Расеі супраць Украіны? Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве? Лукашэнка зноў узяўся за разьвіцьцё рэгіёнаў. Пра што сьведчыць прыклад Шклоўскага раёну, які за час ягонага прэзыдэнцтва страціў амаль палову насельніцтва? Чаму латвійскі палітык, які ўцёк у Беларусь ад крымінальнага перасьледу, прадае сваю нерухомасьць у Рызе? Чаму імёны перамож...
Спрэчка Касьцюговай і Кучынскага. Фрыдман – пра новыя ролі Лукашэнкі. Вынікі тыдня 06.11.2026 55:22
У сёньняшнім выпуску праграмы «ПіК Свабоды» палітоляг Аляксандар Фрыдман дапаможа разабрацца ў міжнародных амбіцыях Лукашэнкі і выніках выбараў у ЗША. А прадстаўнік Офісу Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і грамадзкая дзяячка Настасься Касьцюгова паспрачаюцца пра тое, хто і як дамагаецца вызваленьня палітвязьняў і што трэба рабіць далей.
Ціханоўская пакрыўдзілася. Цапкала паскардзіўся Трампу на Літву 05.11.2026 11:18
Расказваем пра падзеі 5-га лістапада і тлумачым, што яны значаць. У былы саўгас Лукашэнкі ўкладуць амаль 30 млн даляраў. А навошта? Ціханоўская ўпершыню падрабязна адказала на публічную крытыку мужа. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі. Што тая нарабіла? Судзяць вядомага арт-мэнэджара, яму робяць перавязкі проста падчас суду. Беларускія палітыкі папрасілі Трампа ўмяшацца ў справы Літвы.
Выбары ў ЗША зачэпяць Беларусь. Зьніклі відэа Ціханоўскага. Канада ня пусьціць беларусаў на хакей 04.11.2026 10:04
Дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Кангрэс ЗША. Як вынікі выбараў могуць паўплываць на перамовы з уладамі Беларусі аб вызваленьні палітвязьняў? Амэрыканскі сэнатар, чые продкі паходзяць зь Беларусі, зноў абраны на сваю пасаду. Зь Ютуб-каналу Сяргея Ціханоўскага выдалілі некалькі ролікаў за выкарыстаньне без дазволу відэа памерлага Мікіты Мелказёрава. У «ПіКу Свабоды» апавядаем пра навіны...
Чаму былая паплечніца расчаравалася ў Ціханоўскай. Навошта кіраўнік АБСЭ прыехаў да Лукашэнкі 03.11.2026 9:58
Па паказаньнях Рамана Пратасевіча палітвязьню далі 15 год турмы. Былая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту заявіла, што ня хоча, каб Сьвятлана Ціханоўская стала прэзыдэнткай Беларусі. Намесьніцай камандзіра беларускай роты дронаў ва Ўкраіне стала жанчына. У ПіКу Свабоды апавядаем пра навіны 3 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
ШУКЕЛОВІЧ. «Беларускі Данбас», беларуская Сыцылія і страчаная Беларусь 03.11.2026 1:26:07
Што робіць нас беларусамі – мова, памяць пра продкаў ці месца нараджэньня? І што мы губляем, калі зьнікаюць вёскі і жывая беларуская гаворка? Віктар Шукеловіч, вядоўца праграмаў «Вяскоўцы» і «Сармацкі воз» на Белсаце, аб’ехаў Беларусь і пабачыў яе зусім ня той, якой чакаў. У «Канапе» са Зьмітром Гурневічам – пра нечаканых патрыётаў у вёсках, беларускую «Сыцылію» пад Пінскам, польскія і літоўскія к...
Пра што маўчалі арганізатары пратэстаў. Кібэрпартызаны ўзламалі Расстат. Беларусы адзначаюць Дзяды 03.11.2026 9:53
Эдуард Пальчыс заявіў, што быў асноўным каардынатарам пратэстаў 2020 году, а кібэрпартызаны ўзламалі расейскую статыстычную службу. Сёньня беларусы адзначаюць Дзяды. У ПіКу Свабоды мы апавядаем пра навіны 2 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
«Трэба, каб у нас быў нуль талерантнасьці да ідыётаў». Вынікі тыдня з Сашам Філіпенкам 30.10.2026 48:47
Як рэагаваць на праявы расізму з боку былых палітвязьняў? Як ставіцца да Пратасевіча? Што можа зьмяніць ліст групы былых палітвязьняў? Як Лукашэнка скарыстаў гуманітарную місію для жыхароў Алешак? Ці ёсьць рэжым у Беларусі вынікам Ночы расстраляных паэтаў за сталінскім часам? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі гэтага тыдня з пісьменьнікам Сашам Філіпенкам, амэрыканістам Антонам Пянькоўскім і дас...
Фінаў аштрафавалі за «Лукашэнку-таракана». Сапега расказала пра паніку Пратасевіча 29.10.2026 10:32
Як гуманітарная місія зьвязала Беларусь з ініцыятывай Мэляніі Трамп? Чаму Соф’я Сапега ня верыць у вэрсію пра Пратасевіча як агента КДБ? І як у беларускай міліцыі маёр можа кіраваць палкоўнікамі? У «ПіКу Свабоды» расказваем пра падзеі 29 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
МАЦУКЕВІЧ - пра беларускія скарбы і чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі 29.10.2026 1:01:34
Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь? Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе на нацыянальную ідэнтычнасьць: вяртаньне артэфактаў, імёнаў і падзеяў у грамадзкую сьвядомасьць. А таксама пра пра межы палітычнага ціску, санкцыі, ізаляцыю і «трыгеры», якія могуць зацікавіць моладзь гісторыяй.
Лукашэнка абяцае амністыю для жанчын. Статкевіч крытыкуе ліст палітвязьняў. Знос дамоў у Менску 28.10.2026 13:53
Лукашэнка анансуе новую амністыю, перадусім для жанчын. Ці закране яна палітвязьняў? Чаму зварот былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў выклікаў крытыку Міколы Статкевіча? Колькі насамрэч прапануюць за працу на беларускіх прадпрыемствах, якія запрашаюць работнікаў з Таджыкістану? Мы раскажам пра новы знос прыватных дамоў у Менску і пра тое, дзе ў Эўропе беларусы ўшануюць памяць расстраляных паэ...
Як дачка расстралянага паэта выжыла ў ГУЛАГу. Мая Кляшторная 28.10.2026 51:19
Яе бацьку, беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралялі ў 1937 годзе. Маці арыштавалі, калі Маі было чатыры месяцы, і адправілі ў сталінскі лягер разам зь немаўлём. Як выглядала дзяцінства за калючым дротам і што дапамагло ёй выжыць? Гутарку запісала журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь у сьнежні 2016 году. У падкасьце Мая Кляшторная згадвае Акмалінскі лягер А.Л.Ж.И.Р., дзіцячы спэцпрыёмнік...
РАГАТКО – пра Ціханоўскую без прыўкрас, беларускае балота і ціск Расеі на мозг 28.10.2026 1:04:06
У праекце «Канапа» са Зьмітром Гурневічам Наста Рагатко і яе кніга «Носи с собой» – мастацкі тэкст, які ўвесь час прымушае спытаць: «а гэта пра каго?». Наста была галоўнай рэдактаркай «Куку.org», працавала ў камандзе Ціханоўскай, потым сышла і напісала кнігу. У размове пра працу ў офісе Ціханоўскай, папулярнасьць і давер да палітыкаў, уплыў Расеі і два канцэпты Беларусі.
АКУДОВІЧ. Міт пра ВКЛ – гэта пастка. Калі была ідэальная Беларусь? 28.10.2026 1:00:33
Гісторык Цімох Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь ізноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР – маральным тупіком. Чаму Беларусь ня мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму менавіта гэта адкрывае ёй шлях у будучыню.
Першая рэакцыя на ліст палітвязьняў. Ці паедуць таджыкі ў Беларусь? Унікальнае фота 1926 году 28.10.2026 10:36
Што вядома пра трох беларусаў, якіх асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве»? Як прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы адрэагаваў на ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Ці паедуць таджыкістанцы на заробкі ў Беларусь, дзе ім абяцаюць ад 750 да 1200 даляраў? Што вядома пра пляны Анджэя Пачобута стала вярнуцца ў Беларусь і якую карціну мастака з Гом...
Рэакцыя дачок зьніклых на прысуд Гараўскаму. Спрэчка вакол ліста палітвязьняў. Вяртаньне Мачада 28.10.2026 13:19
Суд у Швайцарыі прызнаў былога байца спэцатраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданьні Красоўскага. Але не Захаранкі. Як зрэагавалі дочкі Красоўскага і Захаранкі? Як палітвязьні, праваабаронцы і аналітыкі ацанілі ліст палітвязьняў да эўрапейскіх лідэраў? Як у Вэнэсуэле сустракалі ляўрэатку нобэлеўскай прэміі міру Марыю Мачада? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра пад...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.