Іван Клімчук • Тэхнабеларус
Айцікаст
Вітаю! Мяне завуць Іван Клімчук, я дасведчаны праграміст і больш за 15 год працую ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Магчыма, вы мяне так сама ведаеце па праекту Тэхнабеларус, дзе я распавядаю пра тэхналогіі і праграмаванне па-беларуску.«Айцікаст Навіны» — гэта падкаст з аглядам апошніх падзей, якія мне падаліся цікавымі ці адметнымі, а так сама мае каментарыі адносна агучаных тэм. Я планую рабіць выпускі кожны тыдзень, але магчымы і пропускі, калі цікавых навін не набярэцца на выпуск. Сайт: https://ikby.tech
Be sure to visit the podcast's website and support the creator: ikby.tech
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Пашырэнне пошуку зніжак крадзе грошы ў ютубераў (Навіны №6) 15.01.2025 13:44
У гэтым выпуску пагаворым пра навіны штучнага інтэлекту і абнаўленні для разумных дамоў. Я так сама распавяду пра цікавы выпадак крадзяжу грошай праз дадатак да браузера. А яшчэ пагаворым пра новыя ракеты, самую папулярную мову праграмавання мінулага года і шмат чаго іншага. 💰 Падтрымаць праз Patreon 🤑 Падтрымаць праз Telegram Прыемнага праслухоўвання! ⏰ Таймкоды 00:00 🧐 Пачатак 00:04 🧐 Агляд...
Манетызацыя YouTube больш недаступна з Беларусі (Навіны №5) 17.12.2024 8:39
У гэтым выпуску пагаворым пра новыя мадэлі штучнага інтэлекту, разбярэмся, што за разумная калонка Adam, якая ўмее гаварыць па-беларуску, паглядзім на прарыўны квантавы чып ад Google, а так сама агучым дрэнныя навіны для ютубераў з Беларусі і разбяром яшчэ некалькі цікавых рэлізаў. 💰 Падтрымаць праз Patreon 🤑 Падтрымаць праз Telegram Прыемнага праслухоўвання! ⏰ Таймкоды 00:04 🧐 Агляд выпуску 0...
Apple сочыць за супрацоўнікамі на працы і дома (Навіны #4) 11.12.2024 7:09
У гэтым выпуску пагаворым пра цёмныя часы для Intel, жудасныя ўмовы працы ў Apple, самае сучаснае метро і новы браўзер Dia, а так сама ўзгадаем пра рэкордную цану Bitcoin і штучны інтэлект Grok. 🖐 Падтрымаць праз Patreon Прыемнага праслухоўвання! ⏰ Таймкоды 00:04 🧐 Агляд выпуску 00:26 🙀 Цёмныя часы для Intel 01:59 🍏 Жудасныя ўмовы ў Apple 03:22 🚈 Самае сучаснае метро 04:24 👨💻 Новы браўзер...
Вызваленне JavaScript з лап карпарацыі зла (Навіны #3) 03.12.2024 6:13
Штучны інтэлект супраць махляроў, патчы для вядомай гульні Stalker 2, забарона сацсетак для падлеткаў, трывожная аналітыка па вакансіях для праграмістаў і гісторыя вызвалення JavaScript, а для асабліва цярплівых навіны падкасту ў канцы выпуску. 🖐 Падтрымаць праз Patreon Прыемнага праслухоўвання! ⏰ Таймкоды 00:04 🧐 Агляд выпуску 00:23 🤖 ШІ супраць махляроў 01:33 ☢️ Патчы для STALKER 2 02:18 📵 С...
Чарговы вялікі зыход карыстальнікаў з Твітара (Навіны #2) 19.11.2024 4:01
У сённяшнім выпуску новы рэкорд кошту біткоіна, DOGE, але не той, што мемкоін, спрэчная рэклама Coca-Cola, ISO-вобразы Windows для архітэктуры ARM і чарговы вялікі зыход з Твітара. Агляд навін за прошлы, 46 тыдзень 2024 года. 🖐 Падтрымаць праз Patreon ⏰ Таймкоды: 00:04 🧐 Агляд выпуску 00:20 🤑 Новы рэкорд кошту Bitcoin 00:48 🐶 DOGE, але не той, што мемкоін 01:26 🤖 Спрэчная рэклама Coca-Cola 02...
Вядомая мінская кавярня супраць ноўтбукаў (Навіны #1) 12.11.2024 4:39
У гэтым выпуску новыя правілы блакіроўкі ў Твітары, першы драўляны спадарожнік у космасе, змены ў рэйтынгу моў праграмавання ад GitHub, скандал ад уладальніка мінскай кавярні, якая супраць ноўтбукаў і новы дамен кампаніі OpenAI. Агляд навін за прошлы, 45 тыдзень 2024 года. 🖐️ Падтрымаць праз Patreon ⏰ Таймкоды: 00:04 Прывітанкі 00:23 Новыя правілы блакіроўкі 01:14 Першы драўляны спадарожнік 01:5...
Трэйлер падкасту «Айцікаст Навіны» 11.11.2024 0:59
Айцікаст Навіны — гэта падкаст з аглядам апошніх падзей, якія мне падаліся цікавымі ці адметнымі, а так сама мае каментары адносна агучаных тэм.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.