Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Bezoek zeker de website van de podcast en steun de maker: euroradio.fm
Auteur
Euroradio
Categorie
Website van de podcast
Nieuwste aflevering
16 nov. 2026
Waar luisteren?
Podcasts in de app Replaio Radio Binnenkort beschikbaarPodcasts komen binnenkort naar de app. Installeer nu en zie als eerste een compleet nieuwe kijk op podcasts
Afleveringen
Яўген Магда . Ад Абу-Дабі да НАТА: ці будзе шлях Украіны пралягаць праз “Мінск-3” 16.11.2026 39:32
Вынікам перамоў паміж Украінай, Расіяй і ЗША стала дамоўленасць пра абмен вялікай колькасцю палонных — ад тысячы да паўтары тысяч чалавек. І, здавалася б, усё. Але насамрэч “хвалі” ад тых двух перамоўных дзён працягваюць разыходзіцца. І вось стала яшчэ вядома, што ЗША прапаноўвалі Зяленскаму выхад УСУ з Данбаса наўзамен сяброўства Украіны ў НАТА, вырашана, што Еўропа будзе на аднолькавых правах з...
Уладзімір Кавалкін. Беларусы сталі больш траціць на рэстараны, але ці сталі яны багацейшымі? 16.11.2026 40:31
Паводле Белстата, летась беларусы і госці краіны патрацілі ў рэстаранах, кафэ і іншых установах грамадскага харчавання 7,4 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 5,2% больш, чым у 2024 годзе. Ці можна казаць, што галіна перажывае бум? Якія асноўныя прычыны такога росту? Калі беларусы ходзяць па рэстаранах — ці значыць, што яны сталі багацейшымі? Заробкі беларусаў, кошты на кватэры і рэстарацыі а...
Аляксандр Фрыдман. “За сталом ці на стале”: дзе месца Беларусі ў перамовах па Украіне? 13.11.2026 48:52
“Цэнтр новых ідэй” апублічыў вынікі новага даследавання, прысвечанага “аналізу грамадскіх настрояў, эканамічнага становішча, сацыяльнага даверу, медыяспажывання і знешнепалітычных арыентацый беларусаў у 2026 годзе”. І, паводле яго, 87% апытаных задаволеныя сітуацыяй у краіне, а на карысць стасункаў з Расіяй выказалася 70% апытаных. У гэты час Лукашэнка з Пуціным дэманструюць паказное адзінства, га...
Ці затухае амерыканскі трэк і навошта Каржу галасавыя з вайны — Еўразум за 13 лістапада | Новости Беларуси за 13 ноября 13.11.2026 35:34
Ці затухае амерыканскі трэк і навошта Каржу галасавыя з вайны — Еўразум за 13 лістапада | Новости Беларуси за 13 ноября by Euroradio
Мікалай Халезін . Ці можа ЕС сёння здымаць, а назаўтра ізноў вяртаць санкцыі ў дзеянне? 13.11.2026 41:58
Вызваляць палітвязняў, здымаючы з лукашэнкаўскага рэжыму тыя ці іншыя сакцыі, заклікаюць еўрапейскіх палітыкаў як былыя палітзняволеныя, так і частка прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл. Таксама праз такі гандаль прапануецца дамагацца ад Лукашэнкі спынення палітычных рэпрэсій. Калі ж рэжым нешта паабяцае, але слова свайго не стрымае, то, кажуць ініцыятары такога звароту, санкцыі Еўрасаюз адразу верне...
Кацярына Ваданосава. “Рэха дому”: ці далятае яно яшчэ да беларусаў замежжа? 13.11.2026 43:10
Апошнім часам нікога не здзівіш навіной, што з друку выйшла чарговая кніга таго ці іншага беларускага аўтара ці аўтаркі. Тым больш што нагод, каб адрэфлексаваць, выкласці свае думкі і адчуванні ў тэксце, у нас дастаткова. Гэта і турма, і эміграцыя, і вайна, і проста зменлівае жыццё. Тым не менш, на пэўныя кнігі і пэўных аўтараў хочацца звярнуць асаблівую ўвагу. У дадзеным выпадку — на аўтарку. Раз...
Аляксандр Кныровіч. Санкцыі ці дыялог? А чаму "ці"? 13.11.2026 43:58
Новае сацыялагічнае апытанне паказала небывалы ўзлёт патрыятызму ў беларусах. 87% задаволеныя сітуацыяй у краіне, а 74% аддаюць перавагу захаванню статус-кво. Вось толькі адказваць на пытанні, якія задавалі сацыёлагі, пагадзіўся толькі кожны 14-ы беларус... Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра новую цацку Лукашэнкі — Нежынскі горна-ўзбагачальны камбінат. Падобна...
Беларусь у планах ЗША, шостая гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі і візіт скандальнага пастара ў Мінск — Еўразум за 12 лістапада | Новости Беларуси за 12 ноября 12.11.2026 36:24
Беларусь у планах ЗША, шостая гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі і візіт скандальнага пастара ў Мінск — Еўразум за 12 лістапада | Новости Беларуси за 12 ноября by Euroradio
Настасся Касцюгова. Маргіналізацыя і камунікацыя: што сёння дапаможа вызваліць палітвязняў? 12.11.2026 39:43
“Мэта адна — шляхі яе дасягнення крыху розныя”, — кажуць прадстаўнікі розных стратэгій па вызваленні палітвязняў і дасягненні змен у Беларусі. Вось толькі гэта ніякім чынам не спыняе спрэчкі паміж прыхільнікамі і падпісантамі “Ліста палітвязняў” і яго крытыкамі. Ці, як выказаўся блогер Кныровіч, тымі, хто сваімі заявамі і скепсісам “маргіналізуе” падпісантаў “Ліста”. Усё гэта на фоне “крыжовага па...
Антон Пянькоўскі. “Замарозка”: ці сапраўды больш не варта чакаць Коўла ў Мінску? 12.11.2026 42:54
Пройгрыш Трампа і яго партыі на прамежкавых выбарах паставіў пад сумнеў будучыню і самога “перамоўнага трэка” паміж ЗША і Лукашэнкам, і, адпаведна, далейшага вызвалення палітвязняў. Рэдкія аптымісты сярод экспертаў выказваюцца на карысць таго, што праца Коўла ніяк ад унутраных палітычных праблем ЗША не залежыць. Тым не менш тое, што Коўл, насуперак абяцанням, усё ніяк да Мінска не даедзе, а ЕС не...
Юрась Губарэвіч. “Агенты перамен”: ці не заўчасна рыхтаваць чыноўнікаў для Новай Беларусі? 12.11.2026 42:15
Калі вы думаеце, што за мяжой у беларусаў толькі дзве магчымасці для навучання — ЕГУ ў Вільні і “Праграма Каліноўскага” ў Польшчы, — то вы моцна памыляецеся. І гаворка не толькі пра Вольны Беларускі Ўніверсітэт, заснаваны Аляксандрам Мілінкевічам. Ёсць яшчэ Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (акурат цяпер праходзіць чарговы набор на навучальныя курсы) ці, да прыкладу, “Кадравы рэзер...
Наталля Васілевіч. Пра візіт святара-прыхільніка Гітлера ў Мінск і спрэчкі пра турму і вызваленне 12.11.2026 38:36
У Беларусі пад “ліквідацыю” патрапілі рэспубліканскія аб’яднанні бахаі і мусульман. Працягваецца ліквідацыя абшчын хрысціян поўнага Евангелля, а ў каталікоў Беларусі не хапае святароў у прыходах. У той жа самы час лукашэнкаўскія чыноўнікі вітаюць у складзе нямецкай дэлегацыі, якая нечакана прыехала ў Мінск, пастара, які апраўдваў прыход Гітлера да ўлады і акупацыйную вайну Расіі супраць Украіны. А...
Другі дзень перамоў паміж Украінай і Расіяй у Абу-Дабі і долар па 3 рублі — Еўразум за 11 лістапада | Новости Беларуси за 11 ноября 11.11.2026 37:40
Другі дзень перамоў паміж Украінай і Расіяй у Абу-Дабі і долар па 3 рублі — Еўразум за 11 лістапада | Новости Беларуси за 11 ноября by Euroradio
Франак Вячорка. Пра перамовы з рэжымам, Коўла, палітвязняў і выбары для Ціханоўскай 11.11.2026 40:54
Пакуль адны заклікаюць еўрапейскіх палітыкаў наладжваць адносіны з Лукашэнкам дзеля вызвалення палітвязняў, іншыя заклікаюць тых жа палітыкаў да ўзмацнення ціску на рэжым… дзеля вызвалення палітвязняў. І хоць усе кажуць, што ў іх адна мэта, але метады дасягнення гэтай мэты толькі падзяляюць беларусаў. А тут яшчэ і Коўл усё ніяк у Мінск не едзе. Ужо нават ёсць сумневы, што тыя паездкі Вашынгтону ці...
Роза Турарабекава. Пра перамовы, “Мінск-3”, гуманіста Пуціна і міратворца Лукашэнку 11.11.2026 53:43
Па выніку першага дня перамоў у Абу-Дабі вядома пра поспехі па “гуманітарным трэку” — бакі фактычна дамовіліся наконт абмену палоннымі. Больш ніякай інфармацыі пакуль няма, хоць бакі і называюць дыялог “канструктыўным”. У гэты ж час Лукашэнка сустракаўся з Пуціным. Дзе таксама казаў пра расійскія войскі. Але ёсць нюанс: ён дзякаваў Пуціну за тое, што той трымае свае войскі ля беларускай мяжы як га...
Анастасія Лузгіна. Куды сыходзяць грошы: рэзервы, інфляцыя і бюджэт Беларусі? 11.11.2026 41:40
Долар перасягнуў адзнаку ў тры рублі, а золатавалютныя рэзервы за кастрычнік скараціліся амаль на 377 мільёнаў долараў. Галоўная прычына — падзенне кошту золата. Што адбываецца з беларускім рублём і чаго чакаць ад валютнага рынку? Чаму гадавая інфляцыя вырасла да 4,7% і якія цэны найбольш адчувальныя для беларусаў? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіно...
Перамовы ў Абу-Дабі і Лукашэнка, які раптам паляцеў да Пуціна — Еўразум за 10 лістапада | Новости Беларуси за 10 ноября 10.11.2026 33:40
Перамовы ў Абу-Дабі і Лукашэнка, які раптам паляцеў да Пуціна — Еўразум за 10 лістапада | Новости Беларуси за 10 ноября by Euroradio
Турма — не вайна: можна пасядзець да перамогі? Дэбаты Кныровіча і Красуліна 10.11.2026 1:14:29
Былыя палітзняволеныя звярнуліся да кіраўнікоў краін ЕС з заклікам далучыцца да амерыканскага перамоўнага трэка і зрабіць усё магчымае для вызвалення палітвязняў з лукашэнкаўскіх турмаў. Гэты зварот выклікаў шмат дыскусій адносна стратэгіі: ціск ці перамовы хутчэй дапамогуць дамагчыся вызвалення людзей і змен у Беларусі? На гэтым фоне словы Яўгена Красуліна пра тое, што “смяротнасць у турмах на ст...
Юрый Дракахруст. Ці пагодзіцца Еўропа “перагарнуць старонку”, калі Коўл не прыедзе? 10.11.2026 49:15
Павел Латушка і НАУ прадставілі “Праграму сапраўдных змен” з 10 пунктаў. У праграме прапісаны ўмовы, якія неабходна выставіць рэжыму, калі той сапраўды хоча наладзіць адносіны з Захадам. Але не толькі. Паводле распрацоўшчыкаў “Праграмы сапраўдных змен”, гэта яшчэ і “адказ на спробы Аляксандра Лукашэнкі ў чарговы раз прапанаваць Мінск у якасці «перамоўнай пляцоўкі» па ўрэгуляванні расійска-ўкраінск...
Страляніна ў Кракаве і канспіралогіі, яіх не мусіць быць — Еўразум за 9 лістапада | Новости Беларуси за 9 ноября 09.11.2026 35:38
Страляніна ў Кракаве і канспіралогіі, яіх не мусіць быць — Еўразум за 9 лістапада | Новости Беларуси за 9 ноября by Euroradio
Арцём Брухан. Пра Мінск-3, перагорнутую старонку, Коўла і палітвязняў 09.11.2026 45:15
Лукашэнка прапаноўвае ЗША і Еўропе “перагарнуць старонку” і пачаць аднаўляць стасункі, здымаючы з Беларусі санкцыі. Асноўны яго аргумент — стомленасць Захаду ад вайны ва Украіне і неабходнасць кампрамісаў і дээскалацыі. Дэмсілы папярэджваюць: рэжыму верыць нельга, але калі і пачынаць нейкі дыялог, то неабходна, каб апаненты рэжыму ў тым дыялогу бралі ўдзел. І ўсё гэта адбываецца на фоне правальных...
Аркадзь Мошас. Паспець за два месяцы: ці стане чаканы прыезд Коўла ў Мінск апошнім 09.11.2026 42:13
Усяго праз дзень пасля прамежкавых вынікаў, якія прывялі да страты рэспубліканцамі Кангрэса і Сената, Трамп кінуўся “перабіваць павестку” расказамі пра “прыгожую здзелку з Пуціным”. І здзелка гэтая такая прыгожая, што спадабаецца не толькі амерыканцам, але, не выключана, нават і еўрапейцам. Што праўда, беларусам больш цікава, ці чакаць здзелкі з Лукашэнкам і вызвалення палітвязняў. Але пра гэта Тр...
Вольга Лойка. Пра экспарт, “залатую” скумбрыю для беларусаў і рыццё акопаў аграрыямі 09.11.2026 42:16
Грошай у Беларусі стала больш. Паводле эканамістаў, “грашовая маса вырасла на 20,5%”. Але радавацца рана. Бо адначасова адпаведнага росту вытворчасці тавараў і паслуг няма, рэальны рост ВУП складае 2,9%. Што, папярэджваюць эксперты, прывядзе да росту інфляцыі, і ў 2027 годзе яна рызыкуе дасягнуць 6–7%. Пры гэтым у Беларусі значна выраслі кошты на мяса, яйкі і рыбу (тую ж скумбрыю), а ў наступным г...
Лойко и Маховский. Лукашенко опоздал — новая проблема главного трамписта . 06.11.2026 34:02
Обсуждаем, как Лукашенко опоздал — новая проблема главного беларуского трамписта, как спасают “Городец”, виртуозы вранья или гении высшей бюрократии — что происходит с “Недра Нежин”, Нацбанк перестал стесняться жизни в долг — беларусы в магазинах уже увидели первые последствия, почему резко подорожавшая курятина рискует стать новой картошкой
Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября 06.11.2026 28:18
Перапісаныя падручнікі і суверэнітэт, якога ў нас няма? — Еўразум за 6 лістапада | Новости Беларуси за 6 ноября by Euroradio
Vergelijkbare podcasts
Replaio is geen uitgever van podcasts; namen van shows, covers en audio zijn eigendom van hun makers en worden verspreid via openbare RSS-feeds