Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 500 episodi

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Autore

Euroradio

Categoria

News

Sito del podcast

euroradio.fm

Ultimo episodio

10 lug 2026

Dove ascoltare?

I podcast nell'app Replaio Radio In arrivo

I podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast

Scaricala su Google Play Installala gratis Android quasi 10 mln di download · valutazione 4,8 iOS in arrivo

Episodi

Ці выратуе беларускі бензін Расію? — Еўразум за 3 чэрвеня | Новости Беларуси за 3 июня 03.06.2026

Ці выратуе беларускі бензін Расію? — Еўразум за 3 чэрвеня | Новости Беларуси за 3 июня by Euroradio

Рубэн Меграбян . Чаму Ерэван больш не хавае свайго стаўлення да Лукашэнкі і дэмсіл 03.06.2026

Форум Еўрапейскай палітычнай супольнасці, саміт Арменія — ЕС прайшоў 4–5 траўня і сабраў у Ерэване звыш 40 еўрапейскіх лідараў. Прысутнічала на ім, упершыню наведаўшы Арменію, і Святлана Ціханоўская. І сам Форум, і прысутнасць на ім Ціханоўскай, і выказванні, якія прагучалі ў тыя дні ад розных палітыкаў у адрас Расіі і Беларусі, выклікалі нервовую рэакцыю Масквы і Мінска. Як гэта ні дзіўна, але на...

Яраслаў Чарнагор. Кіеў зрабіў выбар: якой будзе стратэгія Украіны па Беларусі? 03.06.2026

Напярэдадні візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў быў прызначаны пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Ім стаў навуковец і аналітык, які даўно і пільна займаецца беларускім пытаннем, — Яраслаў Чарнагор. Былы дырэктар праграм аналітычнага цэнтра “Украінская прызма” і афіцэр ССА УСУ, Чарнагор не толькі неаднаразова браў удзел у мерапрыемствах дэмсіл Бе...

Арцём Брухан. Як у Беларусі скончылася мірнае неба і ці напалохала гэта чыноўнікаў 03.06.2026

Наўзамен КР-3 прыходзіць КР-4, а беларусы так і не разабраліся не толькі з тым, што карыснага было за два гады зроблена Каардынацыйнай радай, але і ўвогуле — навошта ім яна патрэбная. А ў гэты час і простыя беларусы, і чыноўнікі ў самой Беларусі раптам заўважылі, што абяцанага і гарантаванага ім у абмен на лаяльнасць мірнага неба практычна не стала. Ды і пагрозы з боку Кіева выглядаюць неяк пагроз...

Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Разам і назаўжды: як змяняецца стаўленне ўкраінцаў да беларусаў і Лукашэнкі? 03.06.2026

Пасля нязвыклага для сябе маўчання ў некалькі дзён Лукашэнка ўсё ж не вытрымаў і пракаментаваў візіт у Кіеў дэлегацыі дэмсіл на чале са Святланай Ціханоўскай. Маўляў, добра, што запрасілі — паглядзелі на гэтых тэрарыстаў, якія хочуць арганізаваць напад з Украіны на Беларусь. Дасталася і Зяленскаму, які і на Лукашэнку “гоніць”, бо, відаць, нечага “курнуў ці панюхаў”. У самой Украіне рэакцыя на візі...

Лукашэнка пагражае Пашыняну — Еўразум за 2 чэрвеня | Новости Беларуси за 2 июня 02.06.2026

Лукашэнка пагражае Пашыняну — Еўразум за 2 чэрвеня | Новости Беларуси за 2 июня by Euroradio

Дзмітрый Гурневіч. Ціхая дыпламатыя, "ментальны калгас" і ШІ для перамен 02.06.2026

Пакуль Алесь Бяляцкі піша Папе, Ватыкан працягвае прытрымлівацца "ўсходняй палітыкі" Казаролі — стратэгіі маўчання і кампрамісаў, якая дзесяцігоддзямі ператварала Касцёл у своеасаблівы "філіял кампартыі" дзеля выжывання. Чаму Святы Пасад выбірае "хрысціянскую цярплівасць" там, дзе трэба крычаць пра рэпрэсіі, і як атрымліваецца, што сапраўдным вызваленнем людзей займаюцца прагматыкі кшталту Трампа,...

Анатоль Лябедзька. Кіеўскія інсайды, "рамонт" КР і лонданскі дэсант 02.06.2026

Візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў і яе сустрэча з Уладзімірам Зяленскім пакінулі па-за ўвагай нямала важных дэталяў. Што насамрэч змянілася ў адносінах дэмакратычных сіл з Украінай і якія крокі стануць наступнымі пасля гэтага знакавага поціску рук? Разбіраем інсайды, пра якія не пісалі СМІ, і высвятляем, як цяпер выглядае дарожная мапа супрацоўніцтва з Кіевам і чаго чакаць ад гэтага альянсу ў найб...

Анастасія Лузгіна. Бензін для Расіі, рост заробкаў і выклікі ШІ — чаго чакаць ад эканомікі? 02.06.2026

Беларусь плануе павялічыць пастаўкі бензіну ў Расію на фоне дэфіцыту паліва, які там узнік. Разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной абмяркуем, як гэта адаб'ецца на беларускім бюджэце. Таксама прааналізуем бягучую сітуацыю на валютным рынку і прычыны росту рэальных заробкаў: высветлім, наколькі ўстойлівая гэтая тэндэнцыя і якія рызыкі яна ў сабе нясе. Акрамя таго, закранём доўгатэрміновыя прагнозы...

Ціск ці дыялог — што больш эфектыўна? — Еўразум за 1 чэрвеня | Новости Беларуси за 1 июня 01.06.2026

Ціск ці дыялог — што больш эфектыўна? — Еўразум за 1 чэрвеня | Новости Беларуси за 1 июня by Euroradio

Яўген Красулін. “Непрымірымыя” vs “рэалісты”: які шлях вядзе да здрады, а які — да перамогі? 01.06.2026

Верагодна, для большасці тых, хто далучыўся да працэсаў грамадзянскай актыўнасці і супрацьстаяння рэжыму, гэта стане адкрыццём, але сённяшняя барацьба стратэгій — не новая. І беларусы, і іншыя народы ўжо праходзілі гэты этап, калі грамадства рабіла выбар далейшай стратэгіі адносна пануючага ў краіне рэжыму: заставацца на пазіцыі непрымірымых барацьбітоў ці ісці на пагадненне ў разліку на паступову...

Іван Ступак. Ці здольныя краіны НАТО абараніць сябе ад расійскіх дронаў? 01.06.2026

Тэма магчымага “гарачага” канфлікту паміж Беларуссю і Украінай не сыходзіць як са старонак СМІ, так і з абмеркаванняў у сацсетках. А пакуль абменьваюцца аргументамі прыхільнікі тэорыі нападу з беларускай тэрыторыі на Украіну з экспертамі па прэвентыўных ударах украінскіх вайскоўцаў па аб’ектах у Беларусі, расійскі дрон упаў на шматпавярховік у румынскім горадзе. А Румынія, на хвіліначку, член НАТО...

Юрый Дракахруст. Пернік для Лукашэнкі ад Макрона і бізун ад Келага: што адбываецца 01.06.2026

У Астане Лукашэнка хваліўся сваімі панібрацкімі стасункамі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і тым, як ён ласкава пагадзіўся на просьбу прыняць у сябе давераную асобу кіраўніка Францыі. “Днямі літаральна — у панядзелак-аўторак (не памятаю) — гэты чалавек будзе тут. Не хачу называць яго прозвішча. І я яму выкажу дэталёва ўсе праблемы, якія існуюць”, — распавядаў Лукашэнка. Хоць і прызнаў, шт...

Вольга Лойка. Ці ёсць у беларусаў грошы на адпачынак у Беларусі, і пры чым тут вайна 01.06.2026

У красавіку сярэдні заробак у Беларусі, паводле Белстата, склаў 2952,9 рубля. Пры гэтым заробак у бюджэтнікаў з дзяржкіравання ў тым жа месяцы быў 4004,2 рубля. Здавалася б, за бюджэтнікаў можна парадавацца, але тут, як кажуць, “ёсць нюанс” — не ўсе бюджэтнікі аднолькава любімыя дзяржавай пад кіраваннем Лукашэнкі. Як і не ўсе пенсіянеры роўныя, асабліва пасля ўнесеных змен: з 1 ліпеня спіс прафесі...

Святлана Ціханоўская. Якія “дзверы” адчыняе візіт у Кіеў і што ён дае беларусам? 29.05.2026

Першы візіт Святланы Ціханоўскай прыцягнуў шмат увагі і сапраўды быў даволі насычаным. І хоць яго называюць палітычна-сімвалічным, чакаецца, што ён будзе мець шмат практычных вынікаў. І можа нават паўплываць на пэўныя змены ў еўрапейскай палітыцы адносна як дэмсіл і беларусаў за мяжой, так і рэжыму Лукашэнкі. Што праўда, не абышлося і без крытыкі візіту: ад складу дэлегацыі да ўдзельнікаў і фармат...

Што за расіяне набываюць кватэры ў Беларусі — Еўразум за 29 траўня | Новости Беларуси за 29 мая 29.05.2026

Што за расіяне набываюць кватэры ў Беларусі — Еўразум за 29 траўня | Новости Беларуси за 29 мая by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. Мінск, Кіеў ці Калінінград — куды, адкуль і як хутка чакаць нападу? 29.05.2026

Пакуль Макрон папярэджвае Лукашэнку аб недапушчэнні новага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі, а “Мадзьяр” кажа пра вызначаныя 500 аб’ектаў у Беларусі, якія ў выпадку пераходу Лукашэнкам “чырвоных ліній” адразу патрапяць пад удар беспілотнікаў, Лаўроў папярэджвае НАТО аб недапушчальнасці… захопу Калінінграда! І гэта ў той час, калі ЗША ў перамоўным фармаце абстрэльваюць Іран, Іран — Кувейт, а...

Ігар Кізім. Чаму Кіеў вырашыў “злаваць дзеда”, і пры чым тут візіт Ціханоўскай 29.05.2026

“Нарэшце гэта здарылася. І гэта лагічна”, — так пракаментаваў візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Гэты візіт стаў не толькі пачаткам “афіцыйных” стасункаў украінскай улады з беларускімі дэмсіламі ў асобах Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай, але і чарговым пацвярджэннем — Кіеў вырашыў усур’ёз “злаваць дзеда”. Што стала т...

Аляксандр Кныровіч. Ціханоўская ва Украіне, Лукашэнка ў Казахстане 29.05.2026

У расійскіх дронах і ракетах, у тым ліку ў “Арэшніку”, знайшліся кампаненты, вырабленыя на “Інтэграле”. Не выключана, што яны ёсць і ў беспілотніку, які ўночы на 29-га траўня пацэліў у шматпавярховік у румынскім горадзе Галац. І што з гэтым будзе рабіць Брусэль? Абмяркуем у стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам. А яшчэ пагаворым пра вынікі візіта Ціханоўскай ва Украіну, жаданне Лукашэнкі засядл...

А Коўл прыедзе? — Еўразум за 28 траўня | Новости Беларуси за 28 мая 28.05.2026

А Коўл прыедзе? — Еўразум за 28 траўня | Новости Беларуси за 28 мая by Euroradio

Антон Пянькоўскі. Бітва за рэсурсы: пра калійную дыпламатыю Трампа і лёс палітвязняў 28.05.2026

Анансаваны месяц таму прыезд у Мінск, “цягам двух-трох тыдняў”, спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла да гэтага часу не адбыўся. Затое стала вядома, што Вашынгтон “неафіцыйна” звярнуўся да кіраўніцтва Літвы, Польшчы і Украіны з прапановай разглядзець варыянты транзіту праз іх тэрыторыю беларускага калію. І Літва, і Украіна, адказваючы не адміністрацыі Трампа, а журналістам, заявілі, што пра зняцце т...

Ксенія Вязнікоўцава. “Прыдворная сяброўка”: гісторыя адной беларускай бізнес-вумен 28.05.2026

Людміла Няронская, бадай, самая паспяховая і абмяркоўваемая бізнес-вумен у Беларусі. За сваю кар'еру яна змагла пабудаваць адразу дзве квітнеючыя імперыі: паліўна-транспартную і рыбную. Але, як высветліла “Бюро”, у Няронскай ёсць не толькі прафесійны нюх, але і асаблівы талент — знаходзіць карысныя сувязі і выкарыстоўваць іх для ўласнага ўзбагачэння. Можа, нехта здзівіцца, але і тут без “сям’і Лук...

Ігар Тышкевіч. Шпілька Лукашэнку: што стаіць за кампліментамі Зяленскага Ціханоўскай? 28.05.2026

Украіна распачала вялікую геапалітычную гульню, у якой выкарыстоўвае і Беларусь разам з Лукашэнкам і яго рэжымам, і дэмакратычныя сілы — праз запрашэнне Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Такое меркаванне па выніках паездкі Ціханоўскай ва Украіну таксама прысутнічае. Наколькі яно экспертнае, казаць складана. На фоне шматлікіх заяў і пагроз у адраз Мінска, папярэджанняў асабіста Лукашэнку ў выпадку ўцягв...

Надзея Нортан: цікаўцеся сваёй беларускасцю — і тады вы будзеце цікавыя іншым 28.05.2026

28 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан. Раскіданыя па ўсім свеце беларусы сёння не знікаюць бясследна, а няспынна працуюць над стварэннем сваёй, альтэрнатыўнай ад рэжымнай, Беларусі. І хай сёння яна геаграфічна знаходзіцца па-за межамі нашай краіны, але прыйдзе час, калі і гэта...

Што будзе пасля вайны? — Еўразум за 27 траўня | Новости Беларуси за 27 мая 27.05.2026

Што будзе пасля вайны? — Еўразум за 27 траўня | Новости Беларуси за 27 мая by Euroradio

Ascolta il podcast euroradio.fm su Replaio

Radio e podcast in un'unica app - gratis e senza registrazione. Installala oggi e non perderti il lancio

Scaricala su Google Play

Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici