Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Visita il sito del podcast e sostieni chi lo crea: euroradio.fm
Dove ascoltare?
I podcast nell'app Replaio Radio In arrivoI podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast
Episodi
Скаргі пад забаронай і правакацыі Расіі — Еўразум за 23 лістапада | Новости Беларуси за 23 ноября 23.11.2026 36:52
Скаргі пад забаронай і правакацыі Расіі — Еўразум за 23 лістапада | Новости Беларуси за 23 ноября by Euroradio
Юрый Дракахруст. Нашчадкі НКУС: ці пяройдзе ідэалагічнае супрацьстаянне з Захадам у вайну 23.11.2026 48:53
Пакуль Трамп выбіраў лепшае сумеснае фота са сваім “сябрам” Пуціным, каб запосціць яго ў сацсеткі, гэты самы сябра не проста рыхтаваў, але і здзяйсняў планы гібрыдных атак на краіны НАТА. Ад правакацый пад чужым сцягам на польскай мяжы (з тэрыторыі Калінінградскай вобласці) да “выпадковых залётаў” балістычных ракет і дронаў на тэрыторыю іншых краін НАТА. А другі “сябра Пуціна”, ці, дакладней, яго...
Вольгай Лойка. Каму катэдж за тры мільёны, а каму брудная вада з крана і турма за Тік-Ток 23.11.2026 43:27
На беларускім рынку токенаў новы дэфолт… Калі вы не зразумелі, пра што гаворка, то гэтая навіна не для вас. Праходзім (я разам з вамі) далей. Пад Мінскам на продаж выставілі чарговы асабняк — гэтым разам за 3,15 мільёна долараў, а ўздоўж агароджы адной са шматлікіх лукашэнкаўскіх рэзідэнцый вырас цэлы квартал маёнткаў, коштам ад аднаго мільёна і вышэй, “сваіх людзей”. Але і тут большасці беларусаў...
Аляксандр Каваленка. Пра Керчанскі мост, Балтыйскі флот і ўдарныя групы тэрабароны Лукашэнкі 23.11.2026 41:32
Пуцін абяцае неўзабаве аднавіць Керчанскі мост і жорстка адпомсціць Украіне за ўдар па сімвале “расійскай велічы”. Ці дазволяць украінскія ракеты і дроны той сімвал не тое што аднавіць, а ўвогуле захаваць — вялікае пытанне. А ў тым, што расіяне будуць помсціць, ніхто не сумняваецца. Што ніякім чынам не спыняе ўдараў па расійскіх аб’ектах: ад НПЗ у глыбіні Расіі да Балтыйскага флоту ў Калінінградск...
Беларусы рвуцца працаваць на склад Вайлдберыз — чаму? / Лойка і Махоўскі 20.11.2026 36:41
Гэта праграма "І што?" — агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак" https://www.youtube.com/@belmarket.by1990 Андрэй Махоўскі.
Павел Латушка. Ці пагражае Лукашэнку “змова генералаў” і як перабудаваць дэмсілы 20.11.2026 56:28
Усё часцей чуваць размовы пра непазбежнасць мірных перамоў і заключэння нейкага мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй. І пытанне прысутнасці беларускага боку ці хаця б беларускай пазіцыі на такіх перамовах хвалюе як рэжым Лукашэнкі, так і беларусаў дыяспары. У звязку з магчымым мірным пагадненнем узнікае і пытанне пра санкцыі, а таксама пра вызваленне палітвязняў ды шляхі выхаду з глыбокага ў...
Грамадзянская вайна ў Беларусі — ці такое магчыма? — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября 20.11.2026 35:35
Грамадзянская вайна ў Беларусі — ці такое магчыма? — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября by Euroradio
Уладзімір Жыгар. Расійская вайна на беларускіх шасі: ці сапраўды Лукашэнка хоча міру? 20.11.2026 41:27
Пакуль лідары розных краін гавораць пра неабходнасць спынення вайны ва Украіне, лукашэнкаўскі рэжым працягвае пашыраць супрацу з расійскай ваенкай. Не, Лукашэнка таксама кажа, што хоча міру, і нават плацоўку для мірных перамоў гатовы прадаставіць, але і пра наладжванне добрых стасункаў з Еўропай ён таксама гаворыць. Вось толькі ні мігранты, ні кантрабанда не працягваюць ісці з тэрыторыі Беларусі д...
Аляксандр Фрыдман. Здаровы прагматызм: ад гандлю палітвязнямі да перамоў у Кітаі 20.11.2026 47:01
У Пуціна нарэшце атрымалася тое, чаго ніяк не можа дасягнуць Лукашэнка, — выйсці з палітычнай і дыпламатычнай ізаляцыі. А менавіта так ацэньваюць эксперты сам факт удзелу кіраўніка Расіі ў трохбаковай сустрэчы з Дональдам Трампам і Сі Цзіньпінам. Нягледзячы на тое, што Пуціну, нібыта, адвялі ролю “хлопчыка за суседнім сталом”. Такі вось прагматычны падыход да арганізацыі сустрэчы з боку кітайскай...
Аляксандр Кныровіч. Пра чэшскае піва, працоўных мігрантаў і пра “краўцоўкі” для Кныровіча 20.11.2026 37:18
Беларускія НПЗ атрымалі магчымасць зарабіць на патрэбе Расіі ў бензіне і ўдала ёй скарысталіся: цягам студзеня — верасня паставілі на расійскі рынак больш за 1 мільён тон паліва. Кішэнны лукашэнкаўскі алігарх Цяцерын таксама здолеў добра зарабіць на пастаўках. Праўда, не бензіну, а піва, і не з Беларусі, а ў яе. Прытым у абыход санкцый, але каму цікавыя ў СК гэтыя нюансы? Яшчэ з цікавага апошніх д...
Валянцін Стэфановіч. Плато рэпрэсій: ці гатовы рэжым да “адлігі” і як з ім дамаўляцца 19.11.2026 45:24
Нядаўна на літоўска-беларускай мяжы размясцілі плакаты з папярэджаннем пра небяспеку паездак у Беларусь. За кратамі паводле палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Літвы, асуджаныя да чатырох і 15 гадоў калоніі. Агулам жа, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 24 замежнікі застаюцца палітвязнямі ў Беларусі. Палітычны пераслед, затрыманні і прысуды не спыняюцца, а памілаваныя палітвязні, які...
Саміт на траіх і "святы" Карпанаў — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября 19.11.2026 33:42
Саміт на траіх і "святы" Карпанаў — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября by Euroradio
Іван Краўцоў. Усё будзе “ОКІ”? Пра ШІ-партыі, “Наступ” на Офіс і стратэгію перамоў 19.11.2026 42:16
Следам за Віктарам Бабарыкам, які, па яго словах, займаецца стварэннем новага праекта Belarus Network, і Марыяй Калеснікавай, у якой таксама ёсць планы па стварэнні “нечага свайго”, пра заснаванне сваёй палітычнай структуры нечакана заявіў і яшчэ адзін удзельнік “каманды Бабарыкі” — Іван Краўцоў. Вось толькі і яго “ОКІ” (Офіс Краўцова Івана), і дэманстрацыя беларусаў Варшавы сталіся не больш як ШІ...
Аляксандр Паршанкоў: у салідарнасці — наша сіла, і ў гэтым заключаецца сёння наша ідэя 19.11.2026 1:04:06
19 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, дактарант Карлавага ўніверсітэта, скарыназнаўца Аляксандр Паршанкоў. Нашаму грамадству неабходна як мага больш інвеставаць у нашу культуру. Толькі ў гэтым сёння наша выратаванне як нацыі. Бо беларусы ізноў апынуліся ў сітуацыі, калі ў сваёй краіне іх актыўна русіфікуюць і пераследуюць за нацыянальнае, а ў эміграцыі наша ідэнтычнасць міжволі размываецца. І...
Ксенія Вязнікоўцава, Аляксандр Ярашэвіч. “Фаварыты”: як становяцца фаварытамі Лукашэнкі і што яны з гэтага маюць 19.11.2026 45:07
За больш як трыццаць гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі сфарміравалася кола людзей, якія дзякуючы сувязям з уладай атрымліваюць грошы, уплыў, доступ да дзяржаўных рэсурсаў і іншыя прывілеі. Журналісты-расследавальнікі “Бюро” стварылі базу “Фаварыты”, дзе сабралі пацверджаную інфармацыю пра дзейнасць фаварытаў і фаварытак Лукашэнкі, іх сямейныя і дзелавыя сувязі, дзейныя і ранейшыя акт...
Трамп, Пуцін і Сі Цзінпін паціснулі рукі ў Кітаі — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября 18.11.2026 31:32
Трамп, Пуцін і Сі Цзінпін паціснулі рукі ў Кітаі — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября by Euroradio
Трамп, Пуцін і Сі Цзінпін паціснулі рукі ў Кітаі — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября 18.11.2026 31:32
Трамп, Пуцін і Сі Цзінпін паціснулі рукі ў Кітаі — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября by Euroradio
Роза Турарбекава. Сустрэча Пуціна, Сі і Трампа — што насамрэч стаіць за ідэяй? 18.11.2026 42:31
Трамп выправіўся ў трохдзённае азіяцкае турнэ, у межах якога — на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва — плануе сустрэчы з Сі Цзіньпінам і Уладзімірам Пуціным. Пуцін зацікаўлены, каб у Сі абмяркоўвалі не эканоміку, а вайну з Украінай і будучую архітэктуру бяспекі ў Еўропе. Трампу таксама гэта выгадна, бо ён хоча паспяховай здзелкі з Пуціным. Але ці выгадна гэта Сі? Пра п...
Павел Усаў. У які бок трансфармуецца рэжым Лукашэнкі? У якім часе ён жыве? 18.11.2026 46:45
Мікола Статкевіч выказаўся пра Ціханоўскага. "Зараз шмат хто пнецца ў "лідары", — піша палітык. — Але, на жаль, у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі сапраўдных альтэрнатыўных лідараў было вобмаль. Сяргей па сваіх якасцях — сапраўдны лідар. Таму і быў прэвентыўна нейтралізаваны". На якіх "несапраўдных" лідараў намякае былы палітвязень? Што змяняе версія Эдуарда Пальчыса пра тое, як каардынавалі...
Муравейка кіруе Віцебшчынай і помнік у Быхаве — Еўразум за 17 лістапада | Новости Беларуси за 17 ноября 17.11.2026 42:05
Муравейка кіруе Віцебшчынай і помнік у Быхаве — Еўразум за 17 лістапада | Новости Беларуси за 17 ноября by Euroradio
Андрэй Махоўскі . “Чорная метка” чыноўнікаў: ці ўратуе Муравейку “ваенны менеджмент” 17.11.2026 45:37
Прызначэнне кіраваць Віцебскай вобласцю ўжо даволі даўно стала для чыноўнікаў свайго роду пакараннем, “чорнай меткай” няўдачніка. І вось на гэтую пасаду прызначаны чарговы новы кіраўнік — былы начальнік Генштаба Муравейка. Знаходжанне яго (пасля Генштаба) на пасадзе намесніка кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі не паспеў заўважыць ніхто — відаць, нават ён сам. І вось цяпер гэты генерал будзе з...
Яўген Красулін. Вяртанне ў ХІХ стагоддзе: дзе наша месца ў “новым парадку”, які рыхтуюць? 17.11.2026 40:22
Ніколі такога не было, і вось ізноў: лідары трох наймацнейшых краін свету збяруцца, каб у чарговы раз падзяліць гэты свет паміж сабой. Размова пра запланаваную на 19 лістапада сустрэчу ў Пекіне лідараў ЗША, Кітая і Расіі. Лідарства ў кожнай з дзяржаў рознае: і па ўзроўні карозіі, якая тое лідарства разбурае, і па адпаведнасці памеру магчымасцей амбіцыям. Тым не менш, ёсць перасцярогі, што свету па...
Чаму беларусам прасцей аб'яднацца вакол рэстарана чым вакол нацыянальнай ідэі? 17.11.2026 42:02
Адзін з уладальнікаў культавага бара "Карма" Глеб Кавалёў разам з парнёрамі адкрыў у цэнтры Варшавы новае месца — The Hermit. Гэта кавярня са сняданкамі, спешэлці-кавай і натуральным віном унутры якой — невялікая крама антыкварыяту і вінтажу. Па задуме гаспадароў у кафэ мусяць хадзіць палякі. Аднак, падобна, новую прастору ўжо аблюбавалі беларусы. Па словах Глеба, беларусы ў эміграцыі маюць веліза...
Ірына Сідорская. Ад помніка жанчыне да Ціханоўскага: супраць Лукашэнкі, але не супраць патрыярхату? 17.11.2026 48:26
У Быхаве ўсталявалі помнік жанчыне-маці. Але пытанні да такога помніка ўзнікаюць не толькі праз яго выгляд. Ёсць яшчэ і пытанне да ушаноўвання жанчыны найперш праз мацярынства. Што праўда, не толькі ўлада Лукашэнкі кіруецца патрыярхальнымі ўяўленнямі. Публічныя выступленні Сяргея Ціханоўскага паказваюць, як гэтыя ўяўленні могуць праяўляцца і ў дэмакратычнай супольнасці. А ёсць і яшчэ адна гісторыя...
Кар'ера Муравейкі: з генералаў у губернатары — Еўразум за 16 лістапада | Новости Беларуси за 16 ноября 16.11.2026 40:59
Кар'ера Муравейкі: з генералаў у губернатары — Еўразум за 16 лістапада | Новости Беларуси за 16 ноября by Euroradio
Podcast simili
Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici