Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ 500 episodi

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Autore

Euroradio

Categoria

News

Sito del podcast

euroradio.fm

Ultimo episodio

10 lug 2026

Dove ascoltare?

I podcast nell'app Replaio Radio In arrivo

I podcast stanno per arrivare nell'app. Installala ora e scopri per primo un modo tutto nuovo di vivere i podcast

Scaricala su Google Play Installala gratis Android quasi 10 mln di download · valutazione 4,8 iOS in arrivo

Episodi

Ірына Сухій, Таццяна Новікава. 40-годдзе Чарнобыля і ядзерная спадчына Лукашэнкі 24.04.2026

26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС — тэхналагічнай катастрофы, ад якой так ці інакш пацярпелі мільёны людзей. Радыяцыйны след не знік, а наступствы трагедыі працягваюць уплываць на здароўе, экалогію і дзяржаўныя рашэнні. Праз чатыры дзесяцігоддзі мы ўсё яшчэ гаворым не толькі пра памяць, але і пра сучаснасць. Пра рэгулярныя медыцынскія праверкі, якія могуць дапамагч...

Чаму Лукашенко ўчапіўся за аўташколы? — Еўразум за 24 красавіка | Новости Беларуси за 24 апреля 24.04.2026

Чаму Лукашенко ўчапіўся за аўташколы? — Еўразум за 24 красавіка | Новости Беларуси за 24 апреля by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. Пра “перамогу” Трампа над Іранам і вайну КДБ супраць КР 24.04.2026

Трамп то перамагае ў чарговы раз Іран, то спрабуе з ім замірыцца. Іран таксама перакананы ў сваёй перамозе над ЗША і мірыцца не спяшаецца. Ізраіль ціха стаіць убаку і працягвае вырашаць свае пытанні. У гэты час увесь свет жыве ў прадчуванні вялікага эканамічнага крызісу і ў чаканні новай сусветнай вайны. У гэты час Лукашэнка вучыць Трампа жыццю, лукашэнкаўскія спецслужбы змагаюцца з выбарамі ў Каа...

Яўген Красулін. Спецслужбы vs дыяспары: чаму рэжымы так баяцца структур эміграцыі 24.04.2026

Беларусы любяць прыгадваць, як у іх у часы БНР было ажно 4 дзяржаўныя мовы: беларуская, польская, руская ды ідыш. І што цяпер у нас дзве дзяржаўныя мовы. Каб напружання ў грамадстве не было. (Ці вы хочаце, як ва Украіне?! (с)) Але калі пачаць разбірацца ў гісторыі “моўнага пытання”, то можна даведацца, і як беларусаў “апалячвалі” ў Рэчы Паспалітай, і як іх русіфікавалі ў Расійскай імперыі. Зараз Б...

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнку пасадзілі ў верталёт, а расійская прапаганда разгубілася 24.04.2026

Увесь тыдзень Лукашэнка аблятае свае ўладанні на верталёце. Акрамя кінематаграфічных кадраў з "вяртушкай", у гэтым можа быць яшчэ адзін, невідавочны сэнс: з верталёта каровы не падаюцца такімі "абасранымі"... Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра "нармалізацыю" аўташколаў, расійскі сцяг у вакне ў "Мінск-Міры" і раскол у расійскіх элітах, якія стаміліся жыць без ін...

Звароты жанчын да Пуціна і Лукашэнкі — Еўразум за 23 красавіка | Новости Беларуси за 23 апреля 23.04.2026

Звароты жанчын да Пуціна і Лукашэнкі — Еўразум за 23 красавіка | Новости Беларуси за 23 апреля by Euroradio

Дэбаты: Рыжычэнка супраць Коласа | выбары ў КР 23.04.2026

Дэбаты: Рыжычэнка супраць Коласа | выбары ў КР by Euroradio

Аліса Рыжычэнка. Уратуюць ці патопяць беларускую эканоміку “танны долар” і дарагое паліва 23.04.2026

Амбасадары краін-чальцоў ЕС ухвалілі крэдыт у памеры 90 мільярдаў еўра для Украіны і 20-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Абмежаванні закранаюць як пэўныя тавары, якія экспартуюцца ў Беларусь ці з Беларусі, так і транзіт праз тэрыторыю нашай краіны. Агулам такое рашэнне сведчыць пра нязменнасць палітыкі ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі — санкцыйны ціск працягваецца, бо ніякіх зрухаў у пытанні а...

Мікіта Забуга, Генадзь Манько. Ці гарантуе паліграф “чысціню” дэмсіл ад агентуры, і хто блакіруе гэтую ідэю 23.04.2026

Пытанні бяспекі і абароны ад пранікнення ў шэрагі чальцоў Каардынацыйнай рады, іншых структур і агулам дэмсіл былі актуальнымі апошнім часам, і выглядае на тое, што будуць актуальнымі і надалей. А магчыма, стануць яшчэ больш актуальнымі і надзённымі. Як і пытанні стварэння беларускага вызвольнага войска на фоне не толькі мілітарызацыі рэжыму Лукашэнкі і ўзмацнення рэпрэсій у дачыненні да беларусаў...

Таццяна Нікіціна: трымацца сваіх каранёў і сваёй беларускасці — мая ідэя 23.04.2026

23 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, былая вядоўца кітайскага тэлебачання, вандроўніца Таццяна Нікіціна. Дзе б мы ні знаходзіліся, мы мусім захоўваць у сабе сваю беларускасць. А для гэтага трэба памятаць гісторыю сваёй краіны і сваёй сям’і, любіць сваю культуру і падтрымліваць усё беларускае. Толькі так мы захаваем сябе і сваю нацыю, пераканана Таццяна Нікіціна. Пра тое, чаму ў эміграцыі...

У чым памылка ЗША ў стасунках з Іранам — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля 22.04.2026

У чым памылка ЗША ў стасунках з Іранам — Еўразум за 22 красавіка | Новости Беларуси за 22 апреля by Euroradio

Ірына Сідорская. “Мова прыніжэння”: якія сацыяльныя ліфты для жанчын прапануе Лукашэнка 22.04.2026

Напярэдадні 8 сакавіка Лукашэнка звярнуўся да беларускіх жанчын са стандартнымі словамі віншаванняў і падзякі. Здавалася б, нічога іншага ад яго чакаць і не даводзіцца, калі б не адно “але” — ён прапанаваў жанчынам звяртацца да яго наўпрост, і ён, нібыта, усе іх праблемы павырашае А да Пуціна звярнулася расійская блогерка Вікторыя Боня, якая даўно жыве ў Манака, але якой баліць за Расію і расіян....

Анастасія Лузгіна. 32 мільёны для дзяржпрадпрыемстваў. Ці адаб'юцца патрачаныя грошы? 22.04.2026

Дзяржава зноў нарошчвае долю ў буйных прадпрыемствах — у абмен на фінансавую падтрымку. У 2025 годзе як мінімум пяць дзяржпрадпрыемстваў атрымалі больш за 32 мільёны рублёў: цэментныя заводы, шкляная і дрэваапрацоўчая галіны. Пры гэтым грошы фактычна не вяртаюцца ў бюджэт — замест гэтага ўзмацняецца кантроль дзяржавы. На гэтым фоне Беларусь экспартуе тавараў прыкладна ў дзесяць разоў менш, чым Пол...

Паліна Прысмакова. Прэзідэнтамі не нараджаюцца: ці можна любога навучыць кіраваць краінай 22.04.2026

2020 год паказаў, што беларусы незадаволеныя як Лукашэнкам, так і той сістэмай дзяржаўнага кіравання, якая пры ім была створана. Сістэма, калі ўсё вырашаецца вертыкаллю ўлады, а ад людзей нічога не залежыць — рэжым не цікавіцца меркаваннем грамадзян краіны і не справаздачыцца перад імі ні за свае дзеянні, ні за рашэнні і іх вынікі. Тое, як людзі падчас пратэстаў і кавіднай эпідэміі вырашалі прабле...

Роза Турарбекава. Трамп ізноў “перамог” Іран: чым гэта пагражае свету і як закране Беларусь 22.04.2026

Трамп працягнуў рэжым спынення агню па Іране. Як вядома, ЗША Іран перамаглі, і цяпер “расколатая ўлада” гэтай краіны толькі павінна дамовіцца паміж сабой і выпрацаваць адзіны план для мірнага пагаднення з ЗША. Відаць, менавіта з гэтай нагоды Іран адмовіўся ад удзелу ў новых перамовах з Вашынгтонам, а Вэнс скасаваў сваю паездку ў Пакінстан. Гэта азначае, што супрацьстаянне працягнецца, і энергетычн...

Павел Усаў. Back in the USSR: ці зацягне Лукашэнка Беларусь у вайну і ў БССР 22.04.2026

Лукашэнка ізноў загаварыў (не пра тое, што “ён наеўся ўлады і гатовы быў бы саступіць сваё крэсла іншаму, але”… — гэта слухаць ужо нават не цікава) пра памылковую адмову ад сістэмы кіравання “як у Савецкім Саюзе”. Захад падмануў, а мы, савецкія людзі, і паверылі. Што праўда, беларусы даўно, спадзяюся, не савецкія, вяртання ў аднапартыйнае камуністычна-гэбісцкае мінулае не жадаюць. Але адзін прыхіл...

Беларусам забароняць скардзіцца ў Тык-Ток? — Еўразум за 17 красавіка | Новости Беларуси за 17 апреля 17.04.2026

Беларусам забароняць скардзіцца ў Тык-Ток? — Еўразум за 17 красавіка | Новости Беларуси за 17 апреля by Euroradio

Дэбаты: Мартынава супраць Пракопчык | выбары ў КР 17.04.2026

Дэбаты: Мартынава супраць Пракопчык | выбары ў КР by Euroradio

Вольга Лойка. Пра тое, як Лукашэнку “рыбаў паказвалі”, і ці будзе пакараны забудоўшчык “Мінск-Свету”? 17.04.2026

Каб беларусы мелі да бульбы не толькі скварку (і чарку), але і рыбу — менавіта такой праблемай заняўся Лукашэнка. І паехаў у рыбгас. Там яму і прыгожых “рыбаў паказалі”, і якасць корму для рыб на сабе выпрабаваў дырэктар фірмы-вытворцы — скарыстаўся момантам і сам тых кармоў на вачах у Лукашэнкі і міністраў пад’еў. Ці падаравалі Лукашэнку на развітанне мех рыбы, як напярэдадні карову на жывёлагадо...

Аляксандр Кныровіч. Пра “лішніх” дактароў, гульню Мацкевіча і таемны “Сувалкі клуб” 17.04.2026

эма дактароў у Беларусі і беларускіх дактароў за мяжой не адпускае як галоўнага эксперта па медыцыне — Лукашэнку, так і саміх дактароў. Эксперт па ўсіх пытаннях “на блакітным воку” расказвае, што ў Беларусі і дактароў хапае, і заробкі ў іх добрыя, і ўзровень медыцыны вышэйшы за еўрапейскі. А тыя няўдзячныя, каго дзяржава вывучыла бясплатна і хто з’ехаў за мяжу, толькі і могуць, што мыць у Польшчы...

Ці зменяцца адносіны Венгрыі і Беларусі пры новым прэм'еры — Еўразум за 16 красавіка | Новости Беларуси за 16 апреля 16.04.2026

Ці зменяцца адносіны Венгрыі і Беларусі пры новым прэм'еры — Еўразум за 16 красавіка | Новости Беларуси за 16 апреля by Euroradio

Аляксандр Дабравольскі. “Каардынацыйная манархія”: чаму Офіс не хоча “адпусціць” КР 16.04.2026

Офіс Святланы Ціханоўскай хоць і заклікае беларусаў да ўдзелу ў тым ці іншым выглядзе ў выбарах у Каардынацыйную раду, але сам наўпрост у выбарах удзелу не бярэ і свайго, “офіснага”, спіса кандыдатаў у дэлегаты не выстаўляе. Тым не менш, менавіта ў сёлетняй выбарчай кампаніі ўдзельнічае вялікая колькасць людзей, якія маюць непасрэднае дачыненне альбо да самога Офіса, альбо да афіляваных з ім струк...

Антон Пянькоўскі. На што здольнае NATO без ЗША, і пры чым тут Украіна і бяспека Беларусі 16.04.2026

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, па яго словах, абыякавы як да пройгрышу, так і да далейшага лёсу няўдачніка Віктара Орбана, а новы прэм’ер Венгрыі Петэр Мадзьяр яму вельмі нават даспадобы. Тым не менш, менавіта пасля выбараў у Венгрыі Трамп у чарговы раз рашуча заявіў пра жаданне скасаваць удзел ЗША ў NATO. Маўляў, надакучылі баявому прэзідэнту ЗША гэтыя еўрапейскія баязліўцы-левакі. Што насамрэч ста...

Павел Шаўцоў: адчуваць сябе беларусамі і будаваць нацыю на сваёй зямлі 16.04.2026

16 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Апякунскай рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане Павел Шаўцоў. Шмат гадоў робіцца ўсё, каб беларускасць у беларусах канчаткова знішчыць. І часам здаецца, што гэтыя планы захопнікаў і манкуртаў сапраўды здзяйсняюцца. Але нават праз крывавы бетон, якім заліваюць нашу свядомасць і нашу зямлю, наша беларускасць усё адно прасочваецца і напаўняе сокам бел...

Міхаіл Кірылюк. Ад выбараў у КР да міжнародных спраў: хто і як будзе адказваць за гвалт 16.04.2026

Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання пройдуць з 11 па 17 траўня, але цікавасць да іх выглядае неадназначнай. Частка беларусаў адкрыта кажа, што галасаваць не плануе, іншыя лічаць выбары важным дэмакратычным досведам. У апытанні Еўрарадыё большасць адказала, што не будзе ўдзельнічаць, а ў каментарах спрачаюцца: для адных гэта “сімулятар”, для іншых — адзіны спосаб развіваць уласную пал...

Ascolta il podcast euroradio.fm su Replaio

Radio e podcast in un'unica app - gratis e senza registrazione. Installala oggi e non perderti il lancio

Scaricala su Google Play

Replaio non è un editore di podcast; i nomi dei programmi, le copertine e l'audio appartengono ai rispettivi autori e vengono distribuiti tramite feed RSS pubblici