Radio Vaticana - Vatican News
У люстэрку вечнасці
Сяргей Харэўскі ў сваім падкасце распавядае пра мастакоў, дойлідаў і фатографаў розных эпох, знітаваных з Беларуссю праз свае творчасць і лёсы, што адлюстраваліся “У люстэрку вечнасці”, у якім сёння мы бачым самі сябе ў жыцці зямным.
Autor
Radio Vaticana - Vatican News
Categoría
Web del podcast
Último episodio
8 de jul. de 2026
¿Dónde escuchar?
Podcasts en la app Replaio Radio Muy prontoLos podcasts llegarán muy pronto a la app. Instálala ahora y sé el primero en descubrir una forma totalmente nueva de vivir los podcasts
Episodios
Эдвард Баніфацы Паўловіч. Мастак-асветнік і мэмуарыст 30.04.2025 9:38
У новым выпуску падкаста мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі знаёміць нас з Эдвардам Баніфацыем Паўловічам – таленавітым мастаком, асветнікам і мемуарыстам XIX стагоддзя. Нарадзіўшыся ў 1825 годзе ў шляхецкай сям'і, Паўловіч атрымаў адукацыю ў Жыровічах, Слоніме і славутай Слуцкай гімназіі. Яго творчы шлях праляжаў праз Вільню, Пецярбург, Еўропу і вярнуўся на родную Навагрудчыну, дзе ён заснаваў жаноч...
Юзэф Азямблоўскі. Мастак і гравёр з Мінска 10.04.2025 9:38
У гэтым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра славутага жывапісца, які здабыў сабе славу пры жыцці, але так і застаўся малавядомым на сваёй Бацькаўшчыне, у родным Мінску. Гаворка ідзе пра Юзэфа Азямблоўскага, які нарадзіўся ў беларускай сталіцы ў маі 1805 года — 220 гадоў таму. У лёсе гэтага мастака адбілася вялікая эпоха ХІХ стагоддзя — ад часоў пры...
Сяргей Цыкоўскі. Летуценны рэаліст 27.03.2025 11:47
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра мастака Сяргея Цыкоўскага. Гэты ўраджэнец Пінска вядомы ў свеце дзякуючы сваім дэкаратыўным пейзажам і партрэтам, стыль якіх сёння пазначаюць як “мадэрнісцкі рэалізм”. Ён пакінуў вялікую спадчыну, якая прадстаўлена ў вядучых музеях ЗША і іншых краін. На жаль, на радзіме імя гэтага выбітнага мастака ўсё яшч...
Андрэй Кромер. Будаўнік святыняў 13.03.2025 12:26
Пакаленні мастакоў, скульптараў, дойлідаў імкнуліся ствараць хараство, даючы нам уяўленне пра каштоўнасці вечныя, узняўшыся над зямной рэчаіснасьцю. У гэтым выпуску праграмы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае распавядаць пра мастацтва і дойлідства Беларусі і пра лёсы іх стваральнікаў у хрысціянскім кантэксце. На гэты раз гаворка ідзе пра дойліда перыяда барока – Андрэя...
Валенцій Ваньковіч. Майстар партрэта і зняможаны летуценнік 27.02.2025 11:15
У гэтым выпуску падкаста У люстэрку вечнасці мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра творчасць і лёс мастака Валенція Ваньковіча – выдатнага майстра партрэта XIX стагоддзя, чыя творчасць пакінула глыбокі след у беларускай і еўрапейскай культуры. Юнацтва Ваньковіч правёў у Полацку, дзе пачаў мастакоўскую навуку, а затым – працягнуў яе ў Вільні, у славутым старажытным унівэрсітэце. Працаваў у...
Ян Франкевіч. Архітэктар барока 15.02.2025 11:24
У гэтым выпуску падкаста У люстэрку вечнасці мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра неверагодны лёс архітэктара Яна Франкевіча — ураджэнца Мінска, езуіта, вучня Яна Марыі Бернардоні, стваральніка першых храмаў у стылі барока ў нашых краях. Гледзячы сёння на велічныя храмы, збудаваныя паводле праектаў Яна Франкевіча ў Беларусі, Літве і Польшчы, мы ўсведамляем, што на зямлі мінае ўсё, а харас...
Зоф’я Федаровіч. Мастачка-сцэнограф 30.01.2025 10:53
У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі разглядае жыццё і творчасць Зоф’і Федаровіч, таленавітай сцэнографкі і мастачкі, чыя кар'ера была абмежавана раннім і трагічным канцом. Нарадзіўшыся ў Мінску ў 1893 годзе ў інтэлігентнай каталіцкай сям'і, яна атрымала адукацыю ў Кракаве і Маскве, а пазней пераехала ў Парыж, дзе прысвяціла сябе мастацтву, пішучы пейзажы, партрэты і нацюморты ў духу ма...
Антоні Філіповіч-Дубовік. Дойлід памежжа 16.01.2025 10:03
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае распавядаць пра мастацтва і дойлідства Беларусі і пра лёсы іх стваральнікаў у хрысціянскім кантэксце. У гэтым падкасце гутарка ідзе пра Антонія Філіповіча-Дубовіка, віленскага дойліда і інжынера, аўтара праектаў мноства храмаў і некалькіх дзясяткаў прыватных дамоў у Беларусі і Літве. За сваё жыццё Філіповіч-Дубовік спраектаваў звыш 230 будынкаў, з іх – 76...
Зыгмунд Юркоўскі. Фатограф - летапісец Віцебска 07.01.2025 9:59
Гэты выпуск прысвечаны Зыгмунду Юркоўскаму – аднаму з піянераў не толькі беларускай, але і расійскай і літоўскай фатаграфіі. Юркоўскі быў вынаходнікам імгненнага затвора, а таксама аўтарам ранніх фотаздымкаў Віцебска, якія сталі часткай культурнай спадчыны Беларусі. Яго фотаатэлье было адкрыта у 1867 годзе на вуліцы Замкавай і праіснавала ажно 38 гадоў! Многія з фотаздымкаў Юркоўскага сталі візіто...
Дзмітрый Сцялецкі. Мастак з даўніх эпох 10.12.2024 10:40
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае ў гэтым выпуску пра творы і лёс Дзмітрыя Сцялецкага, выбітнага мастака, які зрабіў вялікі ўнёсак у мастацтва, але доўгія гады пражыў у эміграцыі. Нарадзіўся ў Брэсце ў 1875 годзе, атрымаў адукацыю ў Санкт-Пецярбургу і Парыжы. Сцялецкі захапляўся старажытным мастацтвам, адлюстроўваў міфічны і гістарычны вобраз Усходняй Славяншчыны ў ілюстрацыях, скульптура...
Леон Гаспар. Мастак і падарожнік 27.11.2024 10:08
Пакаленні мастакоў і дойлідаў стваралі хараство, даючы нам уяўленне пра каштоўнасці вечныя, узняўшыся над зямной рэчаіснасцю. У гэтым выпуску гутарка ідзе пра Леона Гаспара, аднаго з такіх творцаў, чалавека незвычайнага лёсу, славутага жывапісца, чыя творчасць добра вядомая па абодва бакі Атлантыкі. Ягоныя творы знаходзяцца ў многіх амерыканскіх музеях і прыватных калекцыях Амерыкі, Канады, Францы...
Юзаф Чаховіч. Летапісец Вільні 26.11.2024 9:29
У гэтым выпуску Сяргей Харэўскі распавядае пра лёс Юзафа Чаховіча, аднаго з піянераў не толькі літоўскай, але і беларускай і ўкраінскай фатаграфіі. Ён быў летапісцам віленскага жыцця, амаль 15 гадоў адзіным фатографам у Вільні. Чаховіч меў у Вільні ўласны дом, дзе і трымаў фотаатэлье, насупраць уваходу ў Бэрнардынскі сад. Ён быў вядомы як выдатны партрэтыст, але, перадусім, яго цікавілі вуліцы і п...
Станіслаў Шабунеўскі. Архітэктар і грамадзянін 25.11.2024 10:30
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае распавядаць пра творы мастацтва і дойлідства Беларусі і пра лёсы іх стваральнікаў у хрысціянскім кантэксце. Гэтым разам ён апавядае пра вялікага беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, чыё імя было схаванае ў савецкі час. Гэты вядомы дойлід быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе і лічыўся ворагам народа да 1989 года, калі афіцыйная рэабілітацыі аднавіла яго...
Тамаш Жаброўскі. Астраном-архітэктар 22.11.2024 9:20
У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра выдатнага архітэктара позняга барока, аднаго з найбольш яскравых прадстаўнікоў віленскай архітэктурнай школы ракако. Яшчэ пры жыцці ён здабыў сабе славу як астраном і матэматык. Тамаш Жаброўскі – выдатны беларускі і літоўскі асветнік з ордэна Езуса. Найбольш вядомы архітэктурны твор Жаброўскага – астранамічная абсерваторыя ў Вільні. Ян...
Леў Дабжынскі. Вобразы Вільні 21.11.2024 10:34
У гэтым выпуску гаворка ідзе пра мастака Льва Дабжынскага. Асноўнымі ў яго творчасці былі вобразы Вільні і яе шматлікіх святыняў. Ім былі створаныя дзясяткі палотнаў і графічных аркушоў у розных тэхніках, на якіх мы бачым касцёлы, дамы, пакручастыя віленскія завулкі. Леў Дабжынскі быў заснавальнікам і чынным удзельнікам гэтак званае “Віленскай групы” мастакоў, створанай у 1937 годзе. У Вільні з по...
Вінцэнт Лукашэвіч. Мастак памежжа 20.11.2024 10:38
Вінцэнт Лукашэвіч нарадзіўся ў Ракаве ў 1861 годзе, у даволі заможнай шляхецкай сям’і Дамініка Лукашэвіча. Тамсама, у Ракаве, ён і быў ахрышчаны ў колішнім дамініканскім касцёле Святога Духа. Школьную адукацыю ён завяршыў у недалёкім Мінску, а затым абраў сабе шлях мастака, працягнуўшы сваю адукацыю ў малявальнай школе Івана Трутнева ў Вільні да 1881 году. Затым выправіўся ў далёкі Пецярбург, у ст...
Бэнэдыкт Тышкевіч. Граф-фатограф 15.11.2024 11:32
Гэты выпуск Сяргей Харэўскі прысвяціў фотамастацтву. Гутарка ідзе пра выбітнага фатографа і падарожніка, чыё імя дзесяцігоддзямі было невядомае ў Беларусі, хоць ён знесмяроціў людзей нашага краю, захаваўшы іх вобразы ў люстэрку Вечнасці. Ягоныя творы — сапраўдныя шэдэўры беларускай фатаграфіі. Выявы беларускіх сялян і вясковых прыгажунь у строях таго часу, у натуральным асяроддзі — гэта сведчанне...
Ян Тысевіч. Забыты мастак 13.11.2024 9:54
У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра мастака, чыё імя забытае на радзіме, у Беларусі, амаль згубілася ў гісторыі… Гаворка ідзе пра Яна Тысевіча, сапраўднае імя якога насамрэч было Ўладзіслаў Невяровіч. Нарадзіўся ён у маі 1814 году ў старасвецкім фальварку Марцыбелішкі Ігуменскага павета, у сучасным Чэрвеньскім раёне. А праз чатыры гады яго, сына яснавяльможных Ёахіма Нев...
Станіслаў Жукоўскі. Майстра краявiдаў і iнтэр’ераў 12.11.2024 9:33
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае распавядаць пра творы мастацтва і дойлідства Беларусі і пра лёсы іх стваральнікаў у хрысціянскім кантэксце. Гэтым разам гаворка ідзе пра славутага жывапісца, вялікага майстра рэдкага жанру – інтэр’еру, Станіслава Жукоўскага. Ён нарадзіўся ў шляхецкай сям'і пад Ваўкавыскам і менавіта на беларускай зямлі ўвабраў у сябе тыя фарбы і сюжэты, якімі любуюцца на я...
Вітальд Бялыніцкі-Біруля. Класік беларускага мастацтва 11.11.2024 9:28
Мастакі, дойліды і фатографы розных эпох, імкнуліся ствараць незямное хараство у нашай зямной паўсядзённасці. І такім чынам іх творы, і іх уласныя лёсы, адлюстраваліся ў люстэрку вечнасці, у якім сёння мы бачым незваротнае мінулае і сваю цяпершчыну. Варта тут згадаць і аднаго з самых значных мастакоў у гісторыі нашай краіны, акадэмiка жывапiсу, народнага мастака Беларусі, ганаровага акадэмiка Акад...
Іпаліт Гараўскі. Пейзажыст-рамантык 08.11.2024 11:04
У гэтым выпуску падкаста У люстэрку вечнасці Сяргей Харэўскі распавядае пра жывапісца, які паходзіў з мастакоўскага роду Гараўскіх і чые імя амаль згубілася ў гісторыі. Біяграфія Іпаліта Гараўскага поўная няпэўнасцяў і таямніц, галоўная з якіх – апошнія гады ягонага жыцця. Нам невядомыя ні месца, ні час, ні абставіны канца ягонага зямнога шляху. Адной з самых адметных работ Іпаліта Гараўскага з'яў...
Марыя Пшаздзецкая. Мастачка і мэцэнатка 06.11.2024 9:59
У гэтым выпуску Сяргей Харэўскі распавядае пра славутую мэцэнтаку і філантропку, мастачку-мініятурыстку Марыю Пшаздзецкую. Яна нарадзілася ў Паставах 13 лістапада 1823 года, была дачкой палкоўніка напалеонаўскай арміі, славутага арнітолага Канстанціна Тызенгаўза і Валерыі Ваньковіч. У Паставах прайшо яе дзяцінства, там яна стварыла свае першыя мастацкія творы. Мастацкая творчасць Пшаздзецкай цяпер...
Януарый Сухадольскі. Мастак-баталіст 05.11.2024 11:16
Гэты выпуск прысвечаны славутаму жывапісцу, які здабыў сабе славу пры жыцці, але прайшоў няпросты шлях зямны, страціўшы многіх блізкіх… Гаворка ідзе пра Януара Сухадольскага, які нарадзіўся ў 1797 годзе ў Гродне. Там, над Нёманам, прайшло ягонае маленства. Род Сухадольскіх паходзіць з Ваўкавыскага павету. Дзед славутага мастака быў ваяводам гарадзенскім, а бацька скарбнікам літоўскім, паслом Чатыр...
Казімір Альхімовіч. Паўстанец, выгнанец, мастак 04.11.2024 8:38
У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Казіміра Альхімовіча – славутага жывапісца, чые творы сталі вядомы па абодва бакі Атлантыкі яшчэ пры ягоным жыцці. Казімір Альхімовіч стварыў больш за 100 твораў, разнастайных па жанрах і тэматыцы. Гэта і гістарычныя палотны, такія як Пахаванне Гедзіміна, Смерць Міхаіла Глінскага ў цямніцы, Абарона Ольштына, і міфалагічныя вобразы міну...
Напалеон Орда. Майстра архітэктурнага пейзажу 01.11.2024 11:34
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра славутага мастака з унікальным лёсам і незвычайным іменем – Напалеон Орда. Гэты творца вядомы перадусім як майстар архітэктурнага пейзажу, чые творы сталіся класікай беларускага і еўрапейскага мастацтва. Уласна, толькі паводле ягоных пейзажаў, мы сёння ведаем, як выглядала Беларусь 200 гадоў таму, у люстэрку Вечнасці. Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютаг...
Podcasts similares
Replaio no es editor de podcasts; los nombres de los programas, las portadas y el audio pertenecen a sus autores y se distribuyen a través de canales RSS públicos