Radio Vaticana - Vatican News

У люстэрку вечнасці

Arts BE ↓ 55 episodes

Сяргей Харэўскі ў сваім падкасце распавядае пра мастакоў, дойлідаў і фатографаў розных эпох, знітаваных з Беларуссю праз свае творчасць і лёсы, што адлюстраваліся “У люстэрку вечнасці”, у якім сёння мы бачым самі сябе ў жыцці зямным.

Author

Radio Vaticana - Vatican News

Category

Arts

Podcast website

www.vaticannews.va

Latest episode

Jul 8, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Ян Дамель. З Сібіры ў Мінск 08.07.2026

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі распавядае пра няпросты лёс Яна Дамеля – мастака, які прайшоў праз ссылку ў Сібір, але пасля вяртання ў Мінск стварыў свае найбольш значныя творы. Гістарычныя палотны, партрэты і алтарныя абразы Дамеля сталі важнай часткай мастацкай спадчыны Беларусі, а жыццёвы шлях – сведчаннем таго, як вера, талент і стойкасць дапамагаюць пераадольва...

Зыгмунт Фогель. Пястун лёсу, зямляк караля 01.07.2026

У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Зыгмунда Фогеля – мастака і архітэктара, які нарадзіўся ў беларускім Воўчыне і стаў адным з творцаў пры двары апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Фогель аб’ездзіў землі Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, пакінуўшы сотні акварэляў замкаў, касцёлаў, палацаў і гарадоў, многія з...

Віктар Юноша-Пятроўскі. Дойлід Віцебска і Варшавы 10.06.2026

Новы выпуск прысвечаны славутаму дойліду і інжынеру Віктару Юношу-Пятроўскаму. Пры жыцці ён здабыў вялікую славу, але сёння яго імя мала вядомае на Радзіме, у Беларусі. Стваральнік пакінуў бачны след у архітэктуры Беларусі і Польшчы. У Віцебску па яго праекце збудаваны неагатычны касцёл Святой Барбары, які цудам ацалеў і да 2011 года быў кафедральным саборам. Таксама ён перабудаваў гарадскі тэатр...

Язэп Гілярый Главацкі. Майстар ілюзій, жывапісец і літограф 21.05.2026

У чарговым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра выбітнага мастака Язэпа Гілярыя Главацкага – майстра ілюзій, жывапісца і літаграфа, які нарадзіўся ў Мінску і пакінуў значны след у мастацтве Беларусі, Літвы і Польшчы. Язэп Гілярый Главацкі вырас у творчай сям’і, вучыўся ў Віленскім універсітэце пад кіраўніцтвам Яна Рустэма, ствараў тэатральныя дэкарац...

Эдмунд Фрык. Будаўнік дзіўных палацаў і касцёлаў 12.05.2026

У новым выпуску аўтарскай праграмы Сяргея Харэўскага “У люстэрку вечнасці” — аповед пра Эдмунда Фрыка, таленавітага архітэктара, інжынера і энцыклапедыста родам з Гарадзеншчыны. Яго палацы, касцёлы і гарадскія праекты ўпрыгожылі Перм, Віцебск, Коўна, Варшаву і іншыя гарады, а створаныя ім будынкі і сёння здзіўляюць сваёй прыгажосцю і маштабам. Аўтар расказвае пра жыццё дойліда, які будаваў неагаты...

Павел Валынцэвіч. Святар з фатакамерай 09.04.2026

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра айца Паўла Валынцэвіча – праваслаўнага святара-настаўніка і аднаго з піянераў беларускай фотасправы. Нарадзіўшыся ў Вялікай Бераставіцы ў 1875 годзе, ён прайшоў праз дзве сусветныя вайны, змены ўладаў і шмат цяжкасцяў, але ніколі не пакідаў радзіму. Яго фатаздымкі, зробленыя з 1900–1959 год, захавалі жыццё...

Марыя Гажыч. Мастачка-манахіня 02.04.2026

У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Марыю Гажыч – адну з першых жанчын-мастачак у нашым краі, таленавітага жывапісца, рэстаўратара і настаўніцу. Жыццё Марыі Гажыч – гэта шлях ад свецкага мастацтва і еўрапейскіх акадэмій да манаскага паклікання і служэння Богу пад імем сястры Паўлы. Аўтар падкаста знаёміць з яе творчымі поспехамі ў Варшаве, П...

Ян Астроўскі. Вандроўны скульптар-патрэтыст вялікае эпохі 26.02.2026

У новым выпуску падкаста “У люстэрку Вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра Яна Астроўскага – скульптара, чые бюсты нацыянальных герояў і прадстаўнікоў культурнай эліты ХІХ стагоддзя дазваляюць нам сёння глядзець у люстэрка Вечнасці. Ад маладосці ў Сянне і навучання ў Кейданах да прац у Вільні і прызнання на міжнародным узроўні – жыццё Астроўскага было поўнае прыгод і творчых пош...

Рафал Слізень. Медальер і абшарнік-рамантык 12.02.2026

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра скульптара, жывапісца, архітэктара і калекцыянера Рафала Слізеня. Ён нарадзіўся ў 1804 годзе ў сядзібе Бартнікі, што цяпер знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне. Атрымаў адукацыю ў школе базыльянаў і Полацкім езуіцкім калегіюме, а потым вывучаў юрыспрудэнцыю і мастацтва ў Віленскім універсітэце. Разам з акадэмі...

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч. Мастачка і настаўніца 29.01.2026

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Магдалену Бутаўт-Андрайковіч — вельмі вядомую некалі мастачку і філантропку, бадай самую значную жаночую асобу ў гісторыі жывапісу ХІХ стагоддзя ў нашым краі. Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася на Палессі, вывучала жывапіс у Мюнхенскай каралеўскай Акадэміі мастацтваў, шмат падарожнічала, перадусім па Італіі, д...

Ружа Парчэўская. Стваральніца абразоў і мініятураў 15.01.2026

У падкасце “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі працягвае знаёміць з лёсам мастакоў, якія імкнуліся ствараць незямную прыгажосць у нашай зямной штодзённасці. Новы выпуск прысвечаны жыццю і творчасці Ружы Парчэўскай – арыгінальнай мастачкі, імя якой цесна звязана з Беларуссю і Літвой. Добра адукаваная і глыбока рэлігійная, Ружа Парчэўская першай сярод жанчын у нашых краях пачала ўдзельнічаць у мас...

Казімер Вікенці Хршчановіч. Руплівы будаўнік сталіцы 01.01.2026

Пакаленні дойлідаў стваралі хараство, каб пакінуць нам сведчанне пра каштоўнасці вечныя. У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра архітэктара, чыя праца ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя надала Мінску імпазантны сталічны выгляд. Казімер Вікенці Хршчановіч – вучань Караля Падчашынскага, галоўны архітэктар Мінскай губерні, аўтар шматлікіх значных пабудоў...

Караль Падчашынскі. Дойлід-практык і тэарэтык 18.12.2025

Новы выпуск падкаста “У люстэрку вечнасці” прысвечаны выбітнаму дойліду ХІХ стагоддзя Каралю Падчашынскаму – архітэктару-практыку і найбуйнейшаму тэарэтыку архітэктуры ў нашых краях. Гэта расповед пра чалавека, чыя творчасць сфармавала цэлую эпоху і пакінула глыбокі след у Беларусі, Літве і Польшчы. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра жыццёвы шлях Падчашынскага – ад Жырмунаў на Воранаўшч...

Лявон Дашкевіч. Таямнічы фатограф і лекар 20.11.2025

У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядяе пра неверагодны лёс Лявона Дашкевіча – чалавека са шляхетнага роду, настаўніка, лекара-фізіёлага і аднаго з пачынальнікаў фотамастацтва ў Беларусі і на Каўказе. Яго талент і праца доўгі час заставаліся ў цені, а сапраўднае прызнанне прыйшло толькі пасля смерці. Спадчына фатографа – тонкія, пяшчотныя, поўныя святла і любові да Беларусі здым...

Атон Краснапольскі. Скульптар і дойлід-наватар 07.11.2025

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” Сяргей Харэўскі запрашае слухачоў адкрыць для сябе асобу і спадчыну Атона Краснапольскага — выдатнага скульптара, архітэктара і тэарэтыка мастацтва. Гэты творца, на вялікі жаль, яшчэ малавядомы ў Беларусі. Яго жыццё ахоплівае Мінск, Вільню, Кракаў, Парыж і Гданьск, а творы спалучаюць гармонію і наватарства, што стаіць па-за часам. У Мінску Краснапольс...

Ян Булгак. Летапісец святла 06.11.2025

У гэтым выпуску падкаста "У люстэрку вечнасці" размова ідзе пра Яна Булгака – майстра святла і ценю, этнографа і краязнаўца, чые фатаграфіі захоўваюць непаўторны вобраз Вільні, Наваградчыны і беларускай вёскі пачатку ХХ стагоддзя. Ягоныя здымкі, поўныя сонца і паэзіі, вучаць бачыць таямніцу ў паўсядзённым і вечнае ў звычайным. Да 1912 года Булгак жыў пад Мінскам, дзе стварыў цэлую галерэ...

Фэрдынанд Рушчыц. Нястомны мастак і настаўнік 05.11.2025

У новым выпуску падкаста "У люстэрку вечнасці" Сяргей Харэўскі расказвае пра Фердынанда Рушчыца – выбітнага мастака, чыя творчасць зрабіла магутны ўплыў на беларускі пейзажны жывапіс канца ХІХ – пачатку XX стагоддзя. Аўтар прасочвае яго шлях ад роднага Багданава і Мінска да Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, Варшавы і Вільні, дзе Рушчыц ствараў шэдэўры, вучыў пакаленні мастакоў і ўдзельн...

Мікалай Казак. Мастак нябачнай рэальнасці 04.11.2025

Мастакі ўсіх часоў імкнуліся ствараць незямное хараство ў нашай зямной штодзённасці, пераадолець межы бачнага і ў сваіх творах пакінуць нам уяўленне пра таямніцу вечнасці. Адзін з такіх творцаў — Мікалай Казак. Ён нарадзіўся на Палессі, а праславіўся ў Еўропе і Амерыцы. На Бацькаўшчыне імя мастака амаль не вядомае, хоць маштаб яго творчасці ставіць яго ў адзін шэраг з Малевічам і Суціным. У новым...

Надзея Хадасевіч. Мастачка і руплівіца 03.11.2025

У гэтым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці“ Сяргей Харэўскі распавядае гісторыю нашай славутай зямлячкі Надзеі Хадасевіч, мастачкі з Асецішчаў на Віцебшчыне, якая стала жонкай вядомага жывапісца Фэрнана Лежэ і ўвайшла ў эліту мастацкай супольнасці Францыі. Вучаніца Малевіча і Страмінскага, сяброўка Пікасо і Шагала, яна прайшла неверагодны шлях ад беларускай вёскі да сусветнага прызнання. Выдава...

Аляксей Брадовіч. Мастак без Айчыны 02.08.2025

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі запрашае здзейсніць захапляльнае падарожжа ў жыццё і творчасць аднаго з найвыбітнейшых дызайнераў XX стагоддзя, Аляксея Брадовіча.   Брадовіч – постаць, чыя мастацкая інтуіцыя і візуальнае адчуванне зрабілі рэвалюцыю ў галіне графічнага дызайну і моднай фатаграфіі, а яго імя ўпісана ў залаты фонд сусветнай культуры...

Мікалай Катовіч. Пецярбугскі архітэктар на Палессі 17.07.2025

У новым выпуску перадачы “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра незаслужана забытае імя ў гісторыі беларускай архітэктуры – Мікалая Катовіча, таленавітага дойліда, які будаваў тэатры і палацы ў Пецярбургу, а пасля прысвяціў сваё жыццё і здольнасці Беларускаму Палессю. Катовіч не прыняў савецкую ўладу і вярнуўся з Пецярбургу на радзіму, каб аздабляць наш край нават у ц...

Станіслаў Яроцкі. Летуценны даследчык Краю 03.07.2025

У новым выпуску праграмы "У люстэрку вечнасці" мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра польскага мастака Станіслава Яроцкага – летуценнага даследчыка, шчырага закаханага ў беларускі край. Гэта гісторыя пра творцу, які нарадзіўся ў Варшаве, вандраваў па Італіі, Германіі, Францыі. Вядомы ў свой час жывапісец, Яроцкі палюбіў беларуска-літоўскае памежжа і пражыў большую частку жыцця в...

Язэп Беркман. Мастак-патрыёт з Валожына 24.06.2025

У гэтым выпуску мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі працягвае расповед пра творцаў, чыя праца выходзіла далёка за межы чыстага мастацтва, уздымаючыся да хрысціянскіх вартасцяў і нацыянальнага подзвігу. Сёння мы знаёмімся з незаслужана забытым мастаком Язэпам Беркманам — чалавекам, чый лёс спалучыў у сабе мастацтва, пакутніцтва і вернасць сваёй зямлі. Нарадзіўшыся ў Валожыне ў 1834 годзе, Беркман прайш...

Уладзіслаў Страмінскі. Мастак Сонца 11.06.2025

У новым выпуску падкаста мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядае пра незвычайны лёс беларускага і польскага авангардыста, стваральніка стылю ўнізм – Уладзіслава Страмінскага. Гэты творца, нягледзячы на цяжкія фізічныя пакуты, здолеў пераўтварыць боль у мастацкую ідэю, а мінскую драўляную хату свайго дзяцінства — у крыніцу вечнага натхнення. Страмінскі сябраваў з Малевічам, вучыў маладых мастако...

Альфрэд Ромер. Мастак і гаспадар 23.05.2025

У гэтым выпуску “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра жывапісца і малявальшчыка са славутага мастакоўскага роду – Альфрэда Ромера, чыя біяграфія непарыўна звязаная з беларускім краем. Ён быў незвычайнай асобай: мастаком, этнографам, мастатцвазнаўцам і добрым гаспадаром на зямлі. Ромер пісаў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа і на рэлігійныя сюжэты...

Listen to the У люстэрку вечнасці podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.