Andrei Plotski
Rp: Music therapy. Ex tempore
Падкаст пра музыку, музыкантаў і ... не толькі
¿Dónde escuchar?
Podcasts en la app Replaio Radio Muy prontoLos podcasts llegarán muy pronto a la app. Instálala ahora y sé el primero en descubrir una forma totalmente nueva de vivir los podcasts
Episodios
Выпуск #40. J J Cale 30.10.2025 24:23
J J Cale: Я пішу песні пад гітару толькі калі няма чым займацца. Я проста гітарыст і аўтар песень, а ў шоў-бізнэсе мне рабіць няма чаго…
Выпуск #39. Electric light orchestra 26.03.2025 32:05
Electric light orchestra выпраменьвае сваёй творчасцю крыштальна чысты музычны сусвет…
Выпуск #38. Dylan covers 09.01.2025 33:51
Bob Dylan: калі я гляджу навіны, то разумею: светам кіруюць тыя, хто ніколі не слухае музыку
Выпуск #37. Bob Dylan 22.12.2024 35:49
Bob Dylan: жыццё – не пошукі сябе, жыццё – гэта стварэнне сябе
Выпуск #36. Ryszard Rynkowski 28.04.2024 34:35
Ryszard Rynkowski спявае пра жыццёвыя навэллы, якія бываюць прыхільнымі і варожымі, а часамі непрыемнымі і нават непрымальнымі...
Выпуск #35. Django Reinhardt 28.03.2024 35:00
Джанго Рэйнхардт зрабіў для гітары вельмі шмат. Яго стыль не падобны на іншых. Зоркамі былі і будуць іншыя гітарысты, аднак другога Джанго Рэйнхардта не будзе…
Выпуск #34. Plant & Krauss 17.02.2024 36:42
Роберт Плант і Элісон Краусс кайфавалі ад працэса рэанімацыі забытых мелодый, адшуканых у шчылінах дзесяцігоддзяў…
Выпуск #33. David Bowie 28.01.2024 39:17
David Bowie: рабіць у жыцці трэба не тое, что ад цябе патрабуюць, а тое, што жадае душа...
Выпуск #32. Notabene 24.12.2023 41:25
Асалода музыкі – толькі гэта можа злучыць пяць абсалютна розных асоб на даволі вялікі прамежак часу…
Выпуск #31. Bebe 07.12.2023 35:53
Бебе: каго хвалюе, што я раблю? Каго хвалюе, што я кажу? Я такая як ёсць, застануся такой і не змянюся...
Выпуск #30. Cover-Bel 11.11.2023 37:26
No comments - усё і так зразумела...
Выпуск #29. Radiohead 28.10.2023 45:18
Radiohead не падобныя на тыповых класікаў і дыназаўраў рока, не паўтараюцца на сваіх альбомах, нікога нікуды не вядуць …
Выпуск #28. Валеры Дайнека 04.07.2023 33:56
Усё што ўмеем рабіць немагчыма вывучыць за адну ноч – так як гэта робіць студэнт напярэдадні іспытаў. Гэта вынік няпростых выматваючых штодзённых заняткаў, памылак і асэнсавання сваіх магчымасцяў...
Выпуск #27. Yugopolis 31.03.2023 32:00
Канцэпцыя праекта Yugopolis – выкананне рок-музыкі краін былой Югаславіі ў новых апрацоўках і на польскай мове…
Выпуск #26. Måneskin 11.03.2023 36:28
Магчыма, гурт Måneskin канчаткова знайшоў сваю нішу на небасхіле, а быць можа – пошук яшчэ працягваецца…
Выпуск #25. Scorpions 27.02.2023 35:24
Па колькасці і прыгажосці рок-баллад Scorpions наўрад ці маюць сабе канкурэнтаў…
Выпуск #24. George Gershwin 04.02.2023 37:29
Джордж Гершвін – гэта неверагоднае спалучэнне амерыканскага і эўрапейскага, джаза і классікі, сур’ёзнага і легкадумнага…
Выпуск #23. Paolo Conte 13.01.2023 30:41
Паола Контэ – гэта не брэнд адзення альбо абутку, гэта брэнд музычны з П’емонта, майстар не толькі гукаў, але і словаў…
Выпуск #22. Astor Piazzolla 30.12.2022 50:03
Astor Piazzolla: Музыка – больш чым жанчына. З жанчынай можна развітацца, з музыкай – не. Ажаніўшыся аднойчы, сыйдзеш з ёй ў магілу...
Выпуск #21. Зміцер Вайцюшкевіч 22.11.2022 36:30
Творчасць шмат якіх паэтаў трапіла пад пільны прафесійны погляд Зміцера Вайцюшкевіча. Як вынік – шыкоўныя кружэлкі па-за межамі часу…
Выпуск #20. Carlos Gardel 07.11.2022 29:45
Карлас Гардель – гэта гармата аргентынскай культурнай экспансіі, які распаўсюдзіў сваю адзіную пассію – танго – на ўвесь сусвет...
Выпуск #19. Red Hot Chili Peppers 19.10.2022 36:15
Red Hot Chili Peppers – гэта лад жыцця. Яго трэба вывучаць? Не! – дастаткова папросту слухаць
Выпуск #18. The Great BG 30.09.2022 32:47
БГ трэба не толькі чуць, але і бачыць. Уражанні ад такога павялічваюцца ледзь не ўдвая. А можа і значна больш...
Выпуск #17. Marek Grechuta 13.09.2022 50:04
Замест архітэктурных аб’ектаў Марэк Грэхута ствараў шэдэўры музычныя. І пры кожным зручным выпадку нагадваў – лепшыя дні яшчэ чакаюць нас наперадзе …
Выпуск #16. Roy Orbison 07.03.2022 43:46
Вакальная магутнасць Роя Орбісана не мела нічога агульнага з дэцыбэлламі. Але сваім голасам, па меркаванню Боба Дылана, Рой Орбісан мог разварушыць нават нябожчыка ...
Podcasts similares
Replaio no es editor de podcasts; los nombres de los programas, las portadas y el audio pertenecen a sus autores y se distribuyen a través de canales RSS públicos