Зроблена ў Польшчы
Зроблена ў Польшчы
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: buymeacoffee.com
Δημιουργός
Зроблена ў Польшчы
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
23 Σεπ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Дроны над Польшчай: дапамога ад Беларусі і НАТА, першыя сірэны, вострая рэакцыя Мэнтцэна 17.09.2025 48:39
Каля 20 расейскіх дронаў былі ў польскім небе, упершыню Польшча збіла некалькі БПЛА Расіі. Якая была рэакцыя прэзідэнта Наўроцкага і прэм’ера Туска? Што кажа Мэнтцэн і іншыя палітыкі Канфедэрацыі? Хто вінаваты ў начным налёце: што пішуць у польскім інтэрнэце? І дзе знайсці інфармацыю аб тым, як дзейнічаць падчас такіх здарэнняў? Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» дэталі ноч...
У Беларусі кіравала фінансамі, у Польшчы думала пра таксі: як вывучыць польскую мову і знайсці працу 14.09.2025 42:56
Другі выпуск рубрыкі пра жыццё мігрантаў у Польшчы: гісторыя беларускі Волі пра тое, як знайсці сябе ў новай краіне і чаго не трэба рабіць першы час у эмірацыі. Важны момант: інтэрв’ю цалкам запісанае на польскай мове, а для гледачоў і глядачак даступныя субтытры на беларускай, украінскай і рускай мовах. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee...
Што з польскім грамадзянствам для мігрантаў, посьпехі Наўроцкага ў ЗША, новая праца Дуды 11.09.2025 49:05
Караль Наўроцкі выглядае шчаслівым пасля сустрэчы з Дональдам Трампам у Вашынгтоне: што там адбылося? Пра што дамовіўся прэзідэнт Польшчы з калегам з ЗША? Як паспелі паспрачацца ўрад і каманда прэзідэнта з нагоды паездкі Наўроцкага? І другая тэма выпуска: новы праект урада пра падтрымку Украіны. Што ў ім прапануецца і ці ёсць там нешта пра падаўжэння тэрміна для атрымання грамадзянства? Разважаем...
Што хоча змяніць Наўроцкі для мігрантаў у Польшчы | Ці трэба будзе чакаць грамадзянства 15 гадоў? 03.09.2025 42:18
Што будзе пасля вета прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе Украіне? Ці прымуць у Польшчы прапанову прэзідэнта, каб павялічыць срок атрымання польскага грамадзянства? І які галоўны фейк пра атрыманне замежнікамі грамадзянства жыве ў Польшчы? Гэта новы выпуск пра гучнае вета прэзідэнта Наўроцкага. Гэта падкаст «Зроблена ў Польшчы», які мы запісалі з гледачамі і глядачкамі ўжывую....
Наўроцкі будуе новую Польшчу? Чаму Туска і Наўроцкага не было ў Вашынгтоне, палякі пра перамовы 27.08.2025 36:09
Новы прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі хоча перапісаць канстытуцыю і пераўтварыць краіну ў прэзідэнцкую рэспубліку. Наколькі гэта сур’ёзна? Што кажуць іншыя палітыкі? Чаго хочуць грамадзяне Польшчы? І ці сапраўды Польшчы патрэбная змена канстытуцыі? А таксама: чаму ні Туска, ні Наўроцкага не было на сустрэчы Зяленскага і Трампа ў Вашынгтоне (тэорыі!), і што палякі думаю пра мірныя перамовы Расіі і...
Як Польшча змянілася для мігрантаў за 20 гадоў: асабісты досьвед беларуса 24.08.2025 34:51
Як змянілася Польшча за 20 гадоў? Як ставіліся да мігрантаў у Польшчы 20 гадоў таму? Колькі трэба часу мігранту, каб пачаць адчуваць сябе як дома ў новай краіне? На гэтыя і іншыя пытанні адказваем у новай сумеснай рубрыцы падкастаў «Зроблена ў Польшчы» і «Праца-Ваца». Вядоўца Таня Дзямчук будзе размаўляць з мігрантамі ў Польшчы, якія тут абжыліся і могуць распавесці, як гэта зрабілі. Першы госць —...
Шалёны тыдзень прэзідэнта Наўроцкага: сазвон з Трампам, біцуха з акна палаца і фан-сектар «Лехіі» 20.08.2025 37:27
Караль Наўроцкі моцна пачаў свой прэзідэнцкі тэрмін. Пасля інаўгурацыі ён схадзіў на фан-сектар гданьскай «Лехіі», паказаў мускулы ў акно прэзідэнцкага палаца і перахапіў сустрэчу з Трампам у Дональда Туска. А яшчэ — выступіў на вайсковым парадзе і прапанаваў перапісаць Канстытуцыю Польшчы, загаварыў пра тое, каб павялічыць польскую армію да 500 тысяч чалавек. І гэта толькі за першыя 10 дзён! Новы...
Чаму палякі так абурыліся на канцэрт Каржа ў Варшаве? Тлумачым дэпартацыі, шок і галоўныя прэтэнзіі 16.08.2025 42:42
Канцэрт беларуса Макса Каржа на забітым фанатамі стадыёне Нарадовым у Варшаве выклікаў буру хэйту: полькі і палякі пісалі пра дзікуноў з Усходу, польскія палітыкі адпраўлялі наведвальнікаў на фронт. У выніку прэм’ер Польшчы Дональд Туск аб’явіў пра дэпартацыі 63 чалавек за злачынствы падчас канцэрту Каржа. Але чаму выступ беларуса выклікаў такую рэакцыю польскага грамадства? Што абурыла полек і па...
Стасункі з Украінай, пытанне мігрантаў, развал ураду Туска: чаго чакаць ад прэзідэнта Наўроцкага 14.08.2025 33:39
Караль Наўроцкі з 6 жніўня заступае на пасаду прэзідэнта Польшчы. Пасля перамогі на выбарах прайшло 2 месяцы, з таго часу мы ўжо больш ведаем пра планы прэзідэнта Наўроцкага. Чаго ад яго чакаць? Якая будзе галоўная мэта прэзідэнтуры Караля Наўроцкага? Ці варта баяцца Дональду Туску? Якіх зменаў чакаць у пытаннях міграцыі і стасункаў з Украінай? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы р...
Новы скандал, над якім жартуе ўся Польша: урад Туска размеркаваў грошы на яхты і клуб для дарослых 13.08.2025 42:55
Польскія прадпрымальнікі атрымалі ад Еўрапейскага саюза грошы на яхты, салярыі, рэмонт кватэр і нават на клуб для дарослых. Урад Дональда Туска гэта зацвердзіў. Што адбываецца? Што гэта за грошы з KPO (і што такое KPO), якія атрымалі бізнэсоўцы? Калі гэта грошы, якія выдзяляліся яшчэ падчас пандэміі, то чаму мы праіх размаўляем толькі зараз? Абмяркоўваем вялікі скандал, над якім жартуе і з якога з...
Мэнтцэн абразіў Качыньскага: раскол паміж ПіС і Канфедэрацыяй па пытанні міграцыі 03.08.2025 26:33
Галоўнае супрацьстаянне польскай палітыкі прама зараз: Славамір Мэнтцэн супраць Яраслава Качыньскага. Як так атрымалася, што дзве партыі, якія быццам бы павінны стварыць кааліцыю на наступных выбарах, так актыўна сварацца? Чаму гэта асабліва важна для нас: адзін з пунктаў падзелу — пытанне міграцыі. Новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» — пра новы канфлікт паміж Славамірам Мэнтцэнам з «Канфедэ...
Вынікі прэзідэнта Дуды: галоўныя дасягненні і паразы за 10 гадоў | Падтрымка беларусаў і Украіны 30.07.2025 33:36
Анджэй Дуда сыходзіць на прэзідэнцкую пенсію — з 6 жніўня ў Польшчы будзе новы прэзідэнт: Караль Наўроцкі. Гэтым выпускам падкаст «Зроблена ў Польшчы» ў экспрэс-фармаце ўзгадвае галоўныя моманты двух кадэнцый Дуды. Галоўныя дасягненні, паразы і мемныя моманты. Як так адбылося, што чалавек, якога называлі «ручкай Качыньскага», не размаўляе з лідарам партыі ПіС з 2017 года? 👏 Падтрымайце падкаст, к...
Мэнтцэн хоча выгнаць мігрантаў з Польшчы? Пратэсты супраць іншаземцаў і фэйкі пра мігрантаў 23.07.2025 39:00
Пратэсты супраць міграцыі ў 80 гарадах Польшчы: што адбываецца і ці трэба хвалявацца? Што кажуць Славамір Мэнтцэн і іншыя палітыкі пра мігрантаў? Ці сапраўды пратэсты напраўлены толькі супраць нелегальнай міграцыі? Як такія антымігранція акцыі псуюць жыццё не толькі мігрантам, але і ўсёй Польшчы? Абмяркоўваем пратэсты супраць міграцыі ў Польшчы, міфы пра мігрантаў у Польшчы, а таксама колькі гроша...
Хто заменіць Туска? Качыньскі хоча разваліць урад, Сікорскі абараняе мігрантаў у Польшчы 17.07.2025 41:43
Прэм’ер Дональд Туск, падаецца, губляе кантроль над кааліцыйным урадам. Рэканструкцыя зацягваецца, праблемы ніхто не вырашае. Маршал Сейма Шыман Галоўня на гэтым фоне дамаўляецца з Яраславам Качыньскім (так кажуць): ёсць новыя падрабязнасці таемных сустрэч. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі моцна выступіў супраць антымігранцкіх настрояў: добры ці дрэнны знак? А таксама Гжэгаж Браўн,...
Сакрэт Галоўні і Качыньскага, бура вакол ураду Туска, Польшча зачыніла межы з Германіяй і Літвой 09.07.2025 40:15
Шыман Галоўня і Яраслаў Качыньскі тайна сустрэліся ноччу ў кватэры польскага дэпутата — цяпер іх сустрэчу абмяркоўвае ўся Польшча (і мы). Аб чым дамаўляліся маршал Сэйму і лідар ПіС? Ці гэта здрада Шымана Галоўні і развал кіруючай кааліцыі пад кіраўніцтвам Дональда Туска? Тэорыі, рэакцыі палітыкаў — абмяркоўваем усё, што вядома. Другая вяліка тэма — міграцыя. Польша павярнула часовы кантроль на ме...
Што ўкраінскія бежанцы далі Польшчы, колькі новых беларусаў з польскімі пашпартамі, крызіс на мяжы 02.07.2025 39:48
Вялікі скандал на польскай мяжы: замест паліцыі і памежнікаў машыны цяпер правяраюць грамадзянскія патрулі. Што адбываецца і з чаго ўсё пачалося? Спойлер: пакуль мы абмяркоўвалі скандал, урад Дональда Туска ўвёў часовы кантроль на межах Польшчы з Нямеччынай і Літвой. Што яшчэ адбываецца ў польскай палітыцы і вакол яе: Яраслава Качыньскага зноў абралі прэзэсам партыі Права і справядлівасць, выйшаў...
Сварка Дуды і Туска вакол выбараў, антымігранцкі скандал на 1 млн праглядаў: Польшча пасля выбараў 25.06.2025 49:07
Палітычнае жыццё Польшчы працягвае бурліць! Не заціхае скандал вакол пераліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах. Палітык Раман Гертых заклікае пералічыць галасы, нават Дональд Туск стаў больш радыкальным у сваіх ацэнках. Да чаго гэта прывядзе? Абмяркоўваем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы». Таксама шмат гаворым пра ксенафобію (нажаль): відэа з парай палякаў, якія абражаюць украінку і бел...
Ці будзе пералік галасоў? Усё пра фальсіфікацыі на выбарах прэзідэнта Польшчы | Што з урадам Туска 18.06.2025 48:30
Польша абмяркоўвае фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах. Ёсць пацверджанні таго, што на некаторых участках для галасавання пераблыталі галасы кандыдатаў: вынік Наўроцкага запісалі Тшаскоўскаму і наадварот. Што гэта: звычайныя памылкі ці сістэма? І што за трэнінгі праводзіў ПіС перад выбарамі? Ну і галоўнае: ці магчымы пералік галасоў ці нават перавыбары? Таксама абмеркавалі, навошта ўраду Дональд...
Чаму Тшаскоўскі прайграў выбары? 10 прычын: нелюбоў да Туска, правал у інтэрнэце, фокус на Наўроцкім 11.06.2025 59:14
Рафал Тшаскоўскі выглядаў фаварытам выбараў прэзідэнта Польшчы — аж да саміх выбараў. Як так атрымалася, што ён прайграў палітыку-навічку Каралю Наўроцкаму, пра якога дрэнна ведалі нават у партыі Права і справядлівасць? Гэта вялікі разбор прычын паразы Рафала Тшаскоўскага на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года ад падкаста «Зроблена ў Польшчы». Узгадваем антырэйтынг прэм’ера Дональда Туска, дзіўныя рухі...
Чаго чакаць беларусам ад новага прэзідэнта Польшчы? | Датэрміновыя выбары, Качыньскі супраць Туска 05.06.2025 49:24
Караль Наўроцкі выйграў выбары — кандыдат з падтрымкай ад партыі Права і справядлівасць стаў прэзідэнтам Польшчы. Але прыкладна дзве гадзіны шмат людзей жылі з адчуванне, што перамог Рафал Тшаскоўскі: чаму так адбылося? Таксама паглыбіліся ў лічбы: хто галасаваў за Наўроцкага, а хто за Тшаскоўскага. А таксама: што будзе з пытаннем мігрантаў і беларусаў у прыватнасці з прэзідэнтам Наўроцкім? Чаго ч...
Экзітполы памыліліся: Караль Наўроцкі — новы прэзідэнт Польшчы 02.06.2025 1:07:40
Караль Наўроцкі — новы прэзідэнт Польшчы. Экзітполы памыліліся, калі аддалі перамогу Рафалу Тшаскоўскаму адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў. Але ўжо ў першым late poll сітуацыя змянілася і перавага была на баку Караля Наўроцкага. Пасля падліку ўсіх галасоў Караль Наўроцкі атрымаў 50,89%, Рафал Тшаскоўскі — 49,11%. Розніца паміж вынікам кандыдатаў склала менш за 400,000 галасоў. За кожнага з к...
Гэты жарт патопіць Тшаскоўскага? Расчараванне беларусаў Падляшша, Наўроцкі стаў фаварытам выбараў 23.05.2025 42:56
Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі памяняліся месцамі, Славамір Мэнтцэн можа вырашыць, хто стане прэзідэнтам — аналіз першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Бонус: за каго прагаласавала беларуская меншасць Польшчы, а таксама полькі і палякі ў Беларусі. Таксама — галоўная з падзей першых дзён пасля выбараў: жарт, які можа патапіць Тшаскоўскага, скандал вакол новых дэбатаў і пончыкі ад кандыда...
Наўроцкі прайграе выбары праз скандал з кватэрай? Вынікі апошніх дэбатаў перад першым турам 16.05.2025 53:21
Выбары ў прэзідэнты Польшчы адбудуцца ўжо 18 траўня — засталося некалькі дзён. Прайшлі апошнія дэбаты ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы: хто на іх выйграў, а хто прайграў? Хвалім Наўроцкага і Беят, здзіўляемся дрэннай форме Тшаскоўскага, рэспектуем Станоўскаму, які ўзняў важную тэму. Перад першым турам выбараў таксама паглядзелі на вынікі апошніх апытанняў і паразважалі, як змяніліся іх вынікі...
Выбары ў Польшчы: падкаст, пасля якога вы ўсё зразумееце | Галоўныя фаварыты, адрозненні кандыдатаў 07.05.2025 42:49
Падкаст «Зроблена ў Польшчы» адказывае на базавыя пытанні перад выбарамі ў прэзідэнты Польшчы. Калі адбудуцца выбары? Хто галоўныя фаварыты і хто можа стаць прэзідэнтам? Чым адрозніваюцца кандыдаты ў прэзідэнты? На колькі гадоў абіраюць прэзідэнта? Ці можна давяраць апытанням? Ці ёсць на польскіх выбарах фальсіфікацыі і ці крута ўвогуле быць прэзідэнтам Польшчы: на што ён уплывае? Дашліце гэтае ві...
Галоўня за мігрантаў, Наўроцкі крадзе галасы Мэнтцэна | Як палепшыць жыццё мігрантаў у Польшчы 30.04.2025 32:50
Славамір Мэнтцэн страціў падтрымку і шансы на другі тур. Яго галасы адышлі кандыдату ад ПіС Каралю Наўроцкаму. А Шыман Галоўня перарадзіўся як кандыдат у прэзідэнты і павярнуўся да змаганне за трэцяе месца. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» абмяркоўваем кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы, якія пазмагаюцца за трэцяе месца на выбарах 2025 года. А таксама распавядаем, што кажа Шыман Галоўня пра пытан...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS