Зроблена ў Польшчы
Зроблена ў Польшчы
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: buymeacoffee.com
Δημιουργός
Зроблена ў Польшчы
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
23 Σεπ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Беларусы ў Польшчы: колькі зарабляюць, дзе працуюць, ці ведаюць польскую | Беларусы хочуць з’ехаць? 15.01.2026 35:45
Беларусы ў Польшчы: запіс сустрэчы з гледачамі і глядачкамі ў Варшаве! Што адбываецца з беларускай міграцыяй у Польшчы? Ці беларусы надалей масава прыязджаюць у краіну на Вісле? Якая структура беларускай міграцыі і як яна змянілася напрацягу года? Дзе беларусы працуюць і колькі зарабляюць? Як беларусам жывецца ў Польшчы і ці яны плануюць тут застацца? І як адрозніваюцца мігранты з Беларусі і Украі...
Туск і Наўроцкі: хто пераможа? Вайна паміж ПіС, Мэнтцэнам і Браўнам | Галоўныя пагрозы для Польшчы 07.01.2026 33:18
Што чакае Польшчу ў 2026 годзе? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы раскрываем падрабязнасці барацьбы паміж Яраславам Качыньскім, Славамірам Мэнтцэнам і Гжэгажам Браўнам за галасы палякаў. Аналізуем, што адбываецца ў Праве і справядлівасці, і цяжкае становішча, у якім апынуўся лідар партыі Качыньскага, а таксама прагназуем далейшыя крокі былога прэм'ер-міністра Матэуша Маравецкага...
Выбары прэзідэнта, пратэсты супраць мігрантаў, заняпад Тшаскоўскага | Вынікі года польскай палітыкі 31.12.2025 47:10
Падкаст «Зроблена ў Польшчы» назваў чалавека 2025 года ў польскай палітыцы і падвёў вынікі: галоўныя падзеі, пераможцы і прайграўшыя. Шмат пра прэзідэнцкія выбары і іх вынікі, шмат пра тэму мігрантаў, пра міжнародную сітуацыю і іншыя галоўныя тэмы года. 🎙 Жывы запіс падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў Варшаве 10 студзеня 2026 года, самы час набыць квіткі: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy/e/492...
Крызіс у ПіС перад Раством, палітычныя сваркі за Вігілійным сталом | Польская палітыка падчас святаў 31.12.2025 33:31
Што адбываецца ў польскай палітыцы падчас Вігіліі, Раства і Новага года? Які дзень у святочны перыяд для полек і палякаў найважнейшы? Якая партыя сустракае Раство ў крызісе і ад каго чакаць зваротаў з польскіх палітыкаў? І галоўнае пытанне: каго б з польскіх палітыкаў вы запрасілі за Вігілійны стол? Кірыл і Максім абралі сваіх кандыдатаў. Гэта новы, святочны выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы». W...
Як хутка стаць сваёй у Польшчы: праца ў Żabka, польскі Tinder і жыццё па-за Варшавай (чаму?) 21.12.2025 39:27
Беларуска Арына пераехала ў Польшчы з 200 даляраў у кішэні. Яна працавала ў знакамітай Жабцы, атрымлівала прапановы працы ў масажным салоне. Арына Вясна распавяла пра пошукі працы амаль без польскай мовы, як знайшла цудоўнае месца працы і чаму менавіта яно, як атрымлівала пагрозы ад працадаўцы і чым займалася на здымках гучнага польскага фільма Lalka. Гэта бодрая размова пра тое, як экспрэс-курсам...
Польскі пашпарт ці сталы побыт: што лепш? Чаму беларусам важна мець магчымасць галасаваць у Польшчы 18.12.2025 30:15
Карта сталага побыту ці польскае грамадзянства: ці варта беларусам спяшацца, каб атрымаць пашпарт Польшчы? У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем прывілеі, якія дае польскае грамадзянства. Дзе без пашпарта немагчыма працаваць і ці сапраўды сталы побыт дае амаль што такія самыя правы? І чаму так важна набыць палітычныя правы ў краіне, у якой ты жывеш? 👏 Стварайце падкаст «Зроблена ў...
Супольныя героі беларусаў і палякаў: Касцюшка, Каліноўскі, Міцкевіч | Кім мы разам можам ганарыцца? 10.12.2025 35:10
Беларусы і палякі стагоддзямі жылі побач і разам будавалі супольную дзяржаву — Рэч Паспалітую Двух Народаў. Нас аб'ядноўвае не толькі мяжа паміж нашымі краінамі, але і вялікі пласт нашай агульнай і вялікай спадчыны. Пра тое, чым нашыя народы могуць разам ганарыцца, пра вялікіх прадстаўнікоў культуры: як Адам Міцкевіч, Эліза Ажэшка і Агінскі. Пра нашых супольных герояў: як Тадэвуш Касцюшка, Кас...
Якая розніца паміж палякамі і беларусамі ў эміграцыі? Куды з’язджаюць людзі з Польшчы і Беларусі 03.12.2025 41:53
Сотні тысяч беларусаў і мільёны палякаў жывуць па-за межамі сваіх краін. У сваёй гісторыі нашыя народы перажылі некалькі вялікіх хваляў міграцыі, а ў розных краінах па ўсім свеце ёсць шматлікія беларускія і польскія дыяспары. У новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» мы абмяркоўваем падабенствы і розніцы беларускай і польскай міграцый, куды гістарычна выязджалі нашыя продкі, у якой краіне свету знаходз...
Як план Бальцэровіча ўратаваў Польшчу і чаму яго ненавідзяць | Польскі эканамічны цуд 01.12.2025 42:36
Гэта другая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэровіча. У новым выпуску мы пагутарым пра ход рэформ міністра фінансаў Лешка Бальцэровіча: як паўстаў план рэформ і якія галоўныя змены былі ўведзеныя. Абмяркуем галоўныя напрамкі дзейнасці Бальцэровіча і што менавіта было зроблена, каб перабудаваць эканоміку Польшчы. І раскажам пра ацэнкі праведзеных рэформ, за што іх хваляць,...
Барацьба з мігрантамі, пагроза для Качыньскага, схватка з Тускам | 100 дзён прэзідэнта Наўроцкага 28.11.2025 54:05
Мінулі першыя 100 дзён прэзідэнта Караля Наўроцкага — выдатная нагода, каб ацаніць першыя ўражанні ад ягонай прэзідэнтуры. Як выглядае сітуацыя з выкананнем перадвыбарчых абяцанняў? Ці Прэзідэнт Польшчы стане новым лідарам правых і пачне пагражаць уладзе Яраслава Качыньскага? Чаму Дональд Туск можа быць задаволены з адкрытай барацьбы з новым прэзідэнтам? І ці новы прэзідэнт пагражае мігрантам, які...
Як адраджаць беларускую культуру ў Польшчы | Што палякаў цікавіць у беларускай традыцыйнай культуры 23.11.2025 37:23
Новы госць вядоўцы «Зроблена ў Польшчы» Тані Дзямчук — Яўген Барышнікаў, беларускі айцішнік, як з’ехаў у Польшчы і займаецца тут традыцыйнай беларускай культурай. Ён распавёў пра цікаўнасць палякаў да беларускай культуры, як збегчы з айці і які навык патрэбен кожнаму беларуску і беларуске. Пра паездкі ў польскія сем’і ў дзяцінстве, інтэграцыі ў Польшчы праз беларускую культуру, чым Гданьск лепшы з...
Калісьці палякі ездзілі на закупы ў Беларусь, а зараз Польшча здзіўляе свет наймацнейшай эканомікай 20.11.2025 27:43
Гэта першая частка міні-серыяла пра польскі эканамічны цуд: план Бальцэрэвіча. У першым відэа падкаста «Зроблена ў Польшчы» распавядаем, у якім становічшы была Польшча ў свае першыя посткамуністычныя гады. Як палякі штурмавалі беларускую мяжу, чаму ўвогуле стала патрэбная шокавая тэрапія, і як самога Бальцэрэвіча, які правёў рэформу, знайшлі праз выпадак. А таксама параўноўваем былога польскага мі...
Новыя правілы: як Туск хоча змяніць атрыманне польскага грамадзянства | Экзамен на грамадзянства 13.11.2025 51:20
Як іншаземцу атрымаць польскае грамадзянства? Якія ёсць шляхі, колькі трэба чакаць і якія патрабаванні да ўзроўню валодання польскай мовай? І галоўнае зараз: як гэтыя правілы хочуць змяніць прэзідэнт Караль Наўроцкі і прэм’ер Польшчы Дональд Туск? У якога з праектаў больш шансаў? Разбіраемся ў тым, што вядома пра праект урада па зменах у закон аб польскім грамадзянстве. Нядаўна апублікавалі прыкла...
Каму шкодзіць новы скандал: Качыньскаму ці Туску? Адно слова змяняе стаўленне палякаў да беларусаў 05.11.2025 51:31
У Польшчы новы вялікі скандал: у ім адразу і PiS Яраслава Качыньскага, і KO Дональда Туска. Скандал разгарнуўся вакол CPK — гэта Centralny Port Komunikacyjny, вялікі інфраструктурны праект Качыньскага. Гэтая тэма гучала і падчас прэзідэнцкай кампаніі, у асноўным PiS крытыкаваў KO, што ўлады нічога не робяць. Але высветлілася: людзі PiS прадалі прыватнай фірме кусок зямлі, крытычна важны для праект...
Еўра-2012 у Польшчы: рускі марш у Варшаве, беларус у зборнай Украіны, скандалы і грошы | Герчыкаў 02.11.2025 54:05
Калісці Польшча і Украіна разам прымалі вялікі футбольны турнір: Еўра-2012. Складана ўявіць, але сборная Польшчы тады гуляла супраць Расіі. А рускія фанаты хадзілі маршам па Варшаве: можаце ўявіць, што адбывалася падчас гэтых маршаў. Што даў Польшчы чэмпіянат Еўропы па футболе? Ці патрэбныя зараз краіне такія вялікія стадыёны? Што казалі пра польскіх фанатаў у брытанскіх медыя пасля турніра? Галоў...
Туск і Качыньскі рыхтуюцца да выбараў: усім папіццот | Вынікі апытанняў: хто фаварыт на выбарах? 30.10.2025 52:16
Галоўныя партыі Польшчы рыхтуюцца да наступных парламенцкіх выбараў. З гэтай нагоды лідары ПіС (Права і справядлівасць) і ПО (Грамадзянская платформа) Яраслаў Качыньскі і Дональд Туск правялі вялікія канферэнцыі. Качыньскі шукаў новую праграму 500+, якая павярне яго да ўлады: пэўныя прапановы былі моцна сацыялістычныя. Туск шмат натхняў і казаў пра аб’яднанне, а яшчэ абнавіў новую назву партыі (ні...
Туск помсціць Тшаскоўскаму за выбары? Што далей будзе з Рафалам і начны скандал у Варшаве 22.10.2025 36:53
Былы кандыдат у прэзідэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі даў першае вялікае інтэрв’ю пасля выбараў: разбіраем галоўнае. Скандал у Варшаве вакол забароны на продаж алкаголю ноччу і прычым тут Туск і Тшаскоўскі. І пра будучыню прэзідэнта польскай сталіцы: ці чакаць палітыка на наступных выбарах? Ці, можа, у Еўрапарламенце? Гэта новы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымай...
Чым падобныя беларусы і палякі | Як знайсці працу ў Польшчы і хутчэй вывучыць польскую мову 19.10.2025 37:27
Беларуска Марыя працуе ў польскай брэндынгавай агенцыі: знайшла працу, калі ведала польскую на ўзроўні B1. Як увогуле шукаць працу ў Польшчы? Як можна ў экспрэс-рэжыме палепшыць польскую мову? І чым падобная праца ў польскіх і беларускіх агенцыях? Ці сапраўды Макс Корж меў рацыю, калі казаў, што беларусы і палякі падобныя? Гэта новая размова з беларускай ў Польшчы ад Тані Дзямчук на канале «Зробле...
Навошта Наўроцкі змагаецца з мігрантамі? Радыкальны праект пра польскі пашпарт для замежнікаў 16.10.2025 46:30
Прэзідэнт Караль Наўроцкі зноў накіраваў у Сейм праект закона, які павялічвае тэрміны для атрымання польскага грамадзянства. І пачалося: свой праект анансаваў польскі ўрад, а потым партыя PiS даслала свой законапраект, які перапужаў шмат мігрантаў. Калі абагульніць, то ўсе хочуць ускладніць атрыманне польскага грамадзянства для замежнікаў. Самыя жорсткія патрабаванні знаходзяцца ў праеце партыі Яр...
Нечаканая праблема з украінскімі мігрантамі ў Польшчы і таямнічая будучыня Галоўні: што далей? 08.10.2025 45:27
Маршал Сейма Шыман Галоўня некалі быў самым папулярным польскім палітыкам, а зараз можа зусім сыйсці з палітыкі Польшчы. Як так атрымалася, якія памылкі зрабіў Галоўня і прычым тут Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся ў яскравым падзенні польскага палітыка і разбіраем тэорыі яго будучыні. А таксама выкрываем нечаканую праблему з украінскімі мігрантамі, з якой можа сутыкнуцца Польшча. Апытанні кажуць, шт...
Беларус корміць палякаў кебабамі: як вывучыў мову праз польскі рэп і паляк, закаханы ў Беларусь 05.10.2025 38:58
Як вывучыць польскую мову па польскім рэпе, частаваць бездобных гарбатай і праз гэта адкрыць кебабную ў Варшаве? Новы герой рубрыкі Тані Дзямчук — беларус Аляксей, які падыходзіць да кебаба як да мастацтва і раскрывае сакрэт таго, як мігрантам адчуць сябе ў Польшчы як дома. Лайфхакі па вывучэнню польскай мовы, размовы пра ежу як мастацтва і шмат пра ветлівасць палякаў да мігрантаў — у новым выпуск...
Лех Валенса: герой ці здраднік? Гісторыя вызваліцеля Польшчы ад камунізма і адыёзнага прэзідэнта 01.10.2025 38:59
Што вы ведаеце пра Леха Валенсу? Легенда «Салідарнасці», лаўрэят Нобелеўскай прэміі міру, чалавек, які выратаваў Польшчу ад камунізма. І раптам: прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзгадвае Валенсу не самымі прыемнымі словамі. Што адбываецца? У новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» разбіраемся ў супярэчлівай гісторыі легендарнага Леха Валенсы. Новы падкаст распавядае шлях Леха Валенсы ад барац...
Што вы не ведалі пра налёт расейскіх дронаў на Польшчу: дэталі ад авіяцыйнага інжынера 28.09.2025 30:13
Былы авіяцыйны інжынер Андрэй — новы госць падкаста «Зроблена ў Польшчы». Андрэй і яго 9 гадоў досьведа дапамагаюць разабрацца ў дэталях налёта расейскіх дронаў на Польшчу: што за самалёты былі ў небе і навошта, ці варта ўвогуле адпраўляць самалёты супраць дронаў, ці меў рацыю Мэнтцэн і якія папулярныя фэйкі з’явіліся падчас налёта. А таксама — парады па бяспецы падчас і пасля налёту дронаў і як п...
Наўроцкі ці Мэнтцэн? Хто стане новым лідарам правых у Польшчы замест Качыньскага 24.09.2025 38:11
Наўроцкі, Мэнтцэн, а можа Дуда? Ці Босак? Ці ўсё ж такі сам Яраслаў Качыньскі? Разбіраемся, хто прэтэндуе на лідарства сярод палітыкаў польскай правіцы. А таксама ацэньваем шансы і розныя сцэнары. Пра што яшчэ ў гэтым выпуску: чаму актыўнасць Наўроцкага дапамагае Туску, хто пераможа ў супрацьстаянні Мэнтцэна і Качыньскага, а хто — самы інтэлегентны лідар на правым баку палітычнай сцэны Польшчы. Гэ...
Як беларусам уплываць на польскую палітыку, чаму палякі не галасуюць за Левых, будучыня Мэнтцэна 22.09.2025 38:41
Чаму біяграфія Шымана Галоўні выглядае так, быццам ён той самы сын мамінай сяброўкі? Як беларускія мігранты могуць уплываць на польскую палітыку? Якая будучыня чакае Славаміра Мэнтцэна? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні — з запісу сесіі пытанняў і адказаў у Лодзі. Сустрэча адбылася яшчэ ў траўні 2025 году, перад прэзідэнцкімі выбарамі. Зараз цікава паглядзець і ўзгадаць тыя адказы, бо яны не с...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS