Зроблена ў Польшчы
Зроблена ў Польшчы
Вітаем на канале падкаста «Зроблена ў Польшчы» — тут сувядоўцы Кірыл і Макс размаўляюць пра польскую палітыку. Кірыл — блогер, па адукацыі спецыяліст па палітычнаму маркетынгу. Макс — блогер, па адукацыі журналіст. За апошнія гады у Польшчы значна вырасла беларуская, украінская і іншыя дыяспары, а польская палітыка ўжо моцна ўплывае на нашае жыццё. Таму мы вырашылі распавядаць вам пра механізмы і цікавосткі палытычнай сістэмы Польшчы. «Зроблена ў Польшчы» — гэта не «фальшыўка», тут будзе толькі праўда 😉 Падтрымаць падкаст: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: buymeacoffee.com
Δημιουργός
Зроблена ў Польшчы
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
23 Σεπ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Тшаскоўскі ўзарваўся, Мэнтцэн правакаваў, Наўроцкі робіць поспехі | Рэакцыя на прэзідэнцкія дэбаты 29.04.2025 50:10
Рэакцыя на новыя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы ў Super Express. Гэта былі ўнікальныя дэбаты, падчас якіх яны толькі задавалі пытанні адно аднаму. Дзякуючы гэтаму гледачы і глядачкі пабачылі шмат міні-дуэляў: Тшаскоўскі супраць Наўроцкага, Галоўня супраць Мэнтцэна і іншыя. Як змяніліся Тшаскоўскі і Наўроцкі з мінулых дэбатаў, перфомансы Мэнтцэна, моцныя рэакцыі Беят, крынж ад Мацяка і Браў...
Дэбаты: правал Тшаскоўскага, трыўмф Галоўні | Як Качыньскі і Валенса прайгралі выбары пасля дэбатаў 23.04.2025 36:13
Прэзідэнцкія дэбаты перад выбарамі ў Польшчы: што яны змянілі? Тшаскоўскі і Мэнтцэн губляюць падтрымку. Шыман Галоўня і Караль Наўроцкі маюць повады да радасці. Разбор дэбатаў у TV Republika: ці ў тэлеканала атрымалася зладзіць сапраўдныя дэбаты? І як серыя дэбатаў паўплывала на бягучую прэзідэнцкую кампанію ў Польшчы? Таксама заглянем у гісторыю дэбатаў: як Лех Валенса і Яраслаў Качыньскі прайгра...
За каго галасаваць беларусам Польшчы: што абяцаюць Тшаскоўскі, Наўроцкі і Мэнтцэн перад выбарамі 16.04.2025 41:51
Падкаст «Зроблена ў Польшчы» разабраў праграмы кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы і спрабуе зразумець, хто з прэзідэнтаў будзе лепшым для беларусаў Польшчы. Абмяркоўваем галоўныя абяцанні фаварытаў прэзідэнцкіх выбараў: Рафала Тшаскоўскага, Караля Наўроцкага і Славаміра Мэнтцэна. Хто з кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы абяцае панізіць падаткі і павысіць нараджальнасць, хто скасуе забарону абортаў, а хт...
Рэакцыя на першыя прэзідэнцкія дэбаты: галоўны крынж, хто перамог і прайграў | Выбары ў Польшчы 13.04.2025 33:43
Рафал Тшаскоўскі выклікаў на дэбаты Караля Наўроцкага, але ўсё пайшло не па плане. Дэбатаў было двое, на іх прыехала шмат кандыдатаў, а Рафал Тшаскоўскі, у выніку, не тое каб выйграў. У спецвыпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» ў палявых умовах абмяркоўваем першыя дэбаты перад выбарамі ў прэзідэнты Польшчы. Адбыліся яны 11 красавіка ў знакамітым горадзе Коньске. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам па...
Сцэнары для Польшчы пасля выбараў: развал ПіС, крызіс урада Туска, новыя датэрміновыя выбары 09.04.2025 42:14
Хто стане наступным прэзідэнтам Польшчы ў выніку выбараў-2025? Хто б з кандыдатаў ні выйграў, краіну і далей чакаюць бурныя падзеі. На нашую думку, нават з прэзідэнтам Рафалам Тшаскоўскім у Польшчы могуць адбыцца датэрміновыя парламенцкія выбары. А што будзе, калі Караль Наўроцкі стане прэзідэнтам? Што будзе з урадам Дональда Туска і ці застанецца ён прэм’ерам Польшчы? А калі на выбарах пераможа С...
Хто стане новым прэзідэнтам Польшчы: Тшаскоўскі, Наўроцкі ці Мэнтцэн? Прагноз вынікаў выбараў 2025 02.04.2025 32:50
1 чэрвеня мы даведаемся, хто стане новым прэзідэнтам Польшчы па выніках выбараў: чакаць фінальныя лічбы кандыдатаў засталося некалькі тыдняў. Каб чакаць было цікавей, мы з дапамогай магіі, сабакі і штучнага інтэлекту зрабілі найбольш дакладны прагноз вынікаў выбараў у прэзідэнты Польшчы 2025 года. Каго з кандыдатаў выбраў сабака Тофі? Што паказала варажба па кнізе: прэзідэнтам стане Рафал Тшаскоўс...
Выбары ў Польшчы: 82% беларусаў прагаласавалі за гэтага прэзідэнта | Мэнтцэн пераможа з Тшаскоўскім? 26.03.2025 39:58
Выбары ў Польшчы 2025 года усё бліжэй. Што адбываецца з галоўнымі кандыдатамі і за каго прагаласуюць беларусы, якіх усё больш у Польшчы? Спрабуем разабрацца! У другі тур выбараў могуць патрапіць і Славамір Мэнтцэн, і Караль Наўроцкі: хто з іх больш небяспечны для фаварыта Рафала Тшаскоўскага? І хто з кандыдатаў з большай верагоднасцю стане прэзідэнтам Польшы? Таксама ў выпуску: прэзідэнт, за якога...
Польшча пачне дэпартацыю беларусаў? Галоўныя злачынцы сярод мігрантаў, Мэнтцэн у другім туры выбараў 19.03.2025 37:11
Славамір Мэнтцэн даганяе Караля Наўроцкага ў даследаваннях і рвецца ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў 2025 года! У чым сакрэт паспяховай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Польшчы ад Канфедэрацыі? І чаму сярод маладых людзей Мэнтцэн перамог бы ўжо ў першым туры прэзідэнтскіх выбараў 2025 у Польшчы? Рапарт аб злачыннасці сярод мігрантаў у Польшчы: як беларусы выглядаюць на фоне іншых нацыянальнасцяў? Ч...
Туск шкодзіць Тшаскоўскаму перад выбарамі, Наўроцкі — міма 2-га тура, Галоўня можа зняцца з гонкі 12.03.2025 41:34
Да выбараў у прэзідэнты Польшчы засталося 2 месяцы, таму падкаст «Зроблена ў Польшчы» бліжэй прыглядаецца да галоўных кандыдатаў. Рафал Тшаскоўскі — 100% фаварыт, але яму шкодзяць свае. Караль Наўроцкі не падабаецца нават выбаршчыкам партыі ПіС і мае ўсе шансы праляцець міма другога тура. Сітуацыя Шымана Галоўні такая, што можна здымацца з выбараў. А для каго гэтая кампанія добрая? 👏 Падтрымайце...
Тшаскоўскі прайграў бы ёй на выбарах-2025 | Роля першай дамы ў польскай палітыцы 06.03.2025 36:48
У партыі ПіС Яраслава Качыньскага ёсць еўрадэпутатка, якая магла б перамагчы на выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе — гэта Беата Шыдла. Але чаму замест яе з Рафалам Тшаскоўскім змагаецца Караль Наўроцкі? І ці магчымая яшчэ замена кандыдата ад Права і справядлівасці? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patr...
Трамп дамовіцца з Пуціным? Роля Польшчы ў перамовах па Украіне | Дзяржпераварот Туска, якога не было 26.02.2025 36:25
Трамп кажа пра перамовы з Расіяй, добра кажа пра Пуціна і крытыкуе Зяленскага: што адбываецца? Прэзідэнт ЗША дамаўляецца з Пуціным аб падзеле Украіны? Ці прамова віцэ-прэзідэнта Вэнса ў Мюнхене азначае абвяшчэнне Новага сусветнага парадку? І як на гэта рэагуе Еўропа? А як выглядае сітуацыя Польшчы? Што робяйь польскі ўрад на чале з Тускам і прэзідэнт Дуда? І як выглядалі візіты генерала Кэлага і м...
Чаму палякі ўсё горш ставяцца да ўкраінцаў? | Як палякі самі сталі ахвярамі ксенафобіі ў Брытаніі 19.02.2025 46:13
Апытанні паказваюць: стаўленне палякаў да ўкраінцаў пагаршаецца. Але чаму? І як хейт да ўкраінцаў ўплывае на беларусаў, якія жывуць у Польшчы? Падкаст «Зроблена ў Польшчы» разбіраецца ў дынаміцы польска-украінскіх стасункаў, а таксама ўзгадвае стаўленне брытанцаў да палякаў перад Брэксітам — і знаходзіць шмат падобнага да сітуацыі ў Польшчы з мігрантамі з Украіны. Таксама абмеркавалі фейкі пра ўкр...
Розніца паміж беларусамі і ўкраінцамі ў Польшчы | Як мігранты ратуюць польскую эканоміку 12.02.2025 24:31
Ці гэта праўда, што мігранты ў Польшчы жывуць на сацыяльныя выплаты? Нацбанк Польшчы апублікаваў справаздачы пра мігрантаў з Беларусі і Украіны, а вядоўцы падкаста «Зроблена ў Польшчы» прачыталі гэтыя дакументы і распавядаюць галоўнае: пра заробкі, сферы працы, польскую мову і планы на грамадзянства і жыццё ў Польшчы. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https:...
Наўроцкі стане прэзідэнтам? | Антыукраінскія настроі перад выбарамі | Туск не выконвае абяцанні 05.02.2025 35:19
Чаму Кірылу сорамна за кампанію двух галоўных кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы: Рафала Тшаскоўскага і Караля Наўроцкага? Адкуль у прэзідэнцкай кампаніі антыўкраінская тэма? Як Тшаскоўскі спрабуе выглядаць як Радаслаў Сікорскі? Як на гэта зарэагуе ягоны электарат? Скандалы вакол Караля Наўроцкага: як гэта можа паўплываць на ягоную падтрымку? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім:...
Дэпутат ПіС збег у Венгрыю | Праблемы кандыдатаў ад Левых | Афера з Фондам справедлівасці 29.01.2025 39:15
Дэпутат Яраслава Качыньскага атрымаў палітычны прытулак у Віктара Орбана ў Венгрыі: што адбываецца? Вядомы асноўныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы ад Левых: кароткія прафайлы і іх невялікія шансы. Як фонд з добрай ідэяй пераўтварыўся ў прыватную скарбонку кааліцыянта Права і справядлівасці? Галоўныя палітычныя навіны і падзеі Польшчы ў падкасце «Зроблена ў Польшчы». 🚙 Аўташкола Denis Drive ў Варш...
Сусветная рэвалюцыя Трампа: што з Польшчай? | Наўроцкі даганяе Тшаскоўскага | Скандал з WOŚP 22.01.2025 39:24
«Распачалася залатая эра Амерыкі», — сказаў Дональд Трамп пасля інаўгурацыі 20 студзеня. Што гэта азначае для свету і Польшчы? Чаго можна спадзявацца з боку старога-новага прэзідэнта ЗША? Прэзідэнцкая кампанія афіцыйна пачалася ў Польшчы: дата выбараў, што будзе адбывацца, як увогуле стаць прэзідэнтам Польшчы і чаму задаволены Славамір Мэнтцэн? 🚙 Аўташкола Denis Drive ў Варшаве і ва Ўроцлаве: • С...
Як Качыньскі забараніў аборты ў Польшчы | Ці дазволіць аборты Тшаскоўскі, калі пераможа на выбарах? 15.01.2025 1:02:00
Разбор сітуацыі з абортамі ў Польшчы ў падкасце «Зроблена ў Польшчы». Гісторыя канфлікта вакол права на аборт, роля касцёла і як ПіС праз фактычную забарону абортаў у 2020 годзе прайграў наступныя выбары — гэты выпуск дапаможа разабрацца ў пытанні. Да таго ж, гэта першы эпізод з госцяй: у падкаст завітала Воля Ланеўская, феміністка, трэнерка WenDo і намінантка прэміі «Жанчына года 2024» польскага...
Пілсудскі быў беларусам? Мігранты з Беларусі — ідэальныя для Польшчы | Беларусы ў польскай палітыцы 08.01.2025 24:07
Ці праўда, што нацыянальны герой Польшчы Юзаф Пілсудскі быў беларусам? Ці існавала ў Польшчы партыя беларусаў? І чаму мігранты з Беларусі — ідэальныя для Польшчы? Новы выпуск падкаста «Зроблена ў Польшчы» — пра беларускую меншасць у Польшчы і яе ўдзел у польскай палітыцы! 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon ht...
Памылка Тшаскоўскага, Галоўня ў агні, мемныя выбары | Над чым польская палітыка смяялася ў 2024-м 01.01.2025 23:24
Першы выпуск «Зроблена ў Польшчы» ў 2025 годзе! Узгадваем, з чаго смяяліся ў польскай палітыцы ўвесь 2024-ы. Шыман Галоўня ставіў на месцы дэпутатаў, Рафал Тшаскоўскі памыляўся, а кандыдаты ў дэпутаты вельмі моцна крэатывілі. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Смешныя вы...
Галоўныя палітык і лузер Польшчы 2024 года | Плюсы ЕС і НАТА для Польшчы | Калядны СПЕЦВЫПУСК 25.12.2024 29:53
Падкаст «Зроблена ў Польшчы» — з вынікамі года ў польскай палітыцы. Абмяркоўваем галоўныя падзеі, гадавіны і людзей! Абвяшчаем галоўных палітыка і лузера ў польскай палітыцы ў 2024 годзе! Хто стаў чалавекам года і чаму? І каму не пашанцавала больш за іншых? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreo...
Кандыдат ПіС даганяе Тшаскоўскага | Вялікі скандал з топавымі польскімі палітыкамі | Навіны Польшчы 18.12.2024 27:32
Усю палітычную эліту Польшчы страсае вялікі карупцыйны скандал. Як польскія палітыкі, па версіі следства, куплялі сабе дыпломы, каб зарабляць вялікія грошы? За што арыштавалі прэзідэнта Уроцлава і еўрадэпута Права і справядлівасці? Ці хлусіць Шыман Галоўня? І як Кшыштаф Босак з Канфедэрацыі блытаецца ў паказаннях? 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://b...
Памылкі і дасягненні новай улады Польшчы за першы год | Ацэньваем працу ўрада Дональда Туска 11.12.2024 35:27
13 снежня 2023 года ў Польшчы ўладу пряняла Кааліцыя на чале з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. Прайшоў год — і ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» падводзім першыя вынікі працы новага ўраду. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https://patreon.com/zroblenaupolscy Ці выбаршчыкі Кааліцыі, якія горача віта...
Хто стане прэзідэнтам: Тшаскоўскі ці Наўроцкі? Чаму шчаслівы Качыньскі, праблемы кандыдатаў ПіС і ПО 04.12.2024 36:07
Вядомыя галоўныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы на выбары 2025 года. Першы абзор і параўнанне плюсаў і мінусаў Рафала Тшаскоўскага (ПО) і Караля Наўроцкага (ПіС, але ёсць нюанс). Што трэба ведаць пра будучага прэзідэнта Польшчы і яго галоўнага канкурэнта — у 15-м выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы». 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.c...
8 прычын любіць ПіС Яраслава Качыньскага: апошні пункт — спецыяльна для беларусаў 27.11.2024 30:57
Гэта не памылка: новы выпуск «Зроблена ў Польшчы» цалкам прысвечаны добрым справам партыі ПіС. Мы разбраліся, што файнага пакінула Права і Справядлівасць пасля 8 гадоў кіравання. Асобны пункт — пра справы на карысць беларусак і беларусаў. Бо не ўсё толькі дрэннае звязана ў Польшчы са знакамітым Яраславам Качыньскім. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https:/...
Перамога Трампа: адстаўка Туска і канец саюзу ЗША і Польшчы? | Cікорскі — будучы прэзідэнт Польшчы? 20.11.2024 31:02
Дональд Трамп разграміў дэмакратаў і стане 47-м Прэзідэнтам ЗША! Чаму гэта сталася магчымым, якія памылкі зрабілі дэмакраты і як гэта паўплывае на выбары ў прэзідэнты Польшчы 2025 года і стасункі паміж краінамі? Падкаст «Зроблена ў Польшчы» адказывае на ўсе пытанні. 👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: • Buymeacoffee https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy • Patreon https...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS