Радыё Ўнэт
Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
9 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. 10.11.2023 32:42
9 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму. Менавіта ўначы 9 лістапада 1938 года ў Германіі і Аўстрыі прайшла серыя габрэйскіх пагромаў. «Крыштальная ноч», якую ўчынілі нацысты, стала першай масавай акцыяй гвалту Трэцяга рэйха супраць габрэяў. Пра фашызм у ХХІ стагоддзі, талерантнасць беларусаў і захапленне падлеткаў правай ідэалогіяй, паразмаўл...
«Салідарнасць унутры Беларусі не знікла, проста цяпер яна непублічная». Ганна Краўчанка, кіраўніца праекту Каардынацыйнай рады «Движбот» 10.11.2023 29:56
«Движбот» – гэта бяспечны інструмент, які з дапамогай нескладаных механікаў дазваляе мяняць Беларусь. Менавіта так апісвае свой праект Каардынацыйная Рада. Схема працы выглядае вельмі проста. Карыстальнік падпісваецца на бот у тэлеграме ці вайберы, пасля чаго некалькі разоў на тыдзень атрымлівае заданні, якія трэба выканаць максімальна аператыўна. Заданні розныя: ад падтрымкі сем’яў палітзняволены...
У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве ў чацьвер адбылася сустрэча «Уплыў беларускай літаратуры» 10.11.2023 8:08
У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве ў чацьвер адбылася сустрэча «Уплыў беларускай літаратуры». Правяла яе літаратуразнаўца, перакладчыца і выкладчыца беларускай літаратуры Марына Казлоўская. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся асноўныя цяжкасці, з якімі сутыкаліся беларускія пісьменнікі і паэты на працягу гісторыі, праблемы з якімі яны сутыкаюцца сёння, а таксама цяжкасці з якімі сутыкаюцца чытачы ,...
Віктар Сямашка прадставіў сваю новую кнігу вершаў 10.11.2023 10:10
Журналіст, музыкант і паэт Віктар Сямашка прадставіў падчас фестываля “Прадмова” ў Беластоку сваю новую кнігу вершаў “Аўтар мае рацыю заўжды”. Прэзентацыя была аздоблена невялікім канцэртам самога аўтара. На ёй пабываў наш беластоцкі карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч.
Кніга Уладзіміра Някляева «Sam». Пагарталі выданне і пагаварылі пра яго з паэтам 10.11.2023 9:44
Летам гэтага года ў выбітнага беларускага паэта Уладзіміра Някляева выйшла кніга «Sam». У перакладзе на беларускую яе назва гучыць як «Адзін»: паводле аднайменнага верша, з якога і распачынаецца паэтычнае падарожжа ў творчыя сусветы Някляева. Мы пагараталі двухмоўнае выданне (кніга выйшла па-беларуску і па-польску) і пагаварылі пра яго з Уладзімірам Някялевым.
Украінская журналістка Наталля Пазняк-Хаменка: інтэрнэт-хэйт беларусаў ва Украіне – ІПСА, аўтары якой сядзяць на Лубянцы 10.11.2023 15:10
Беларусы, якія жывуць ва Украіне амаль у адзін голас кажуць, што за больш як паўтара года паўнамаштабнай вайны з Расіяй, якая пачалася ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі, не сутыкаліся нажыва з хэйтам на свой адрас ад звычайных украінцаў. Але вось у інтэрнэце часам узнікаюць сапраўдныя цкаванні ўсіх без разбору ўладальнікаў беларускага пашпарту. Ці ёсць гэта пашыранай думкай ва ўкраінскім грамадств...
Другі фестываль беларускага дакументальнага кіно «1084 На мяжы» стартуе ва Украіне 09.11.2023 5:25
Ва Украіне пачынаецца фестываль дакументальнага кіно з назваю « 1084 На мяжы ». Гэта ўжо другі фестываль, першы адбыўся год таму. Сёлета падзея пройдзе ў пяці гарадах Украіны, а пачнецца сёння а 18-й гадзіне ў Адэсе. Падрабязней пра фармат і імпрэзы сёлетняга кінафестывалю радыё Ўнэт распавяла ягоная арганізатарка, праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская.
Еўрапейскі Саюз ад Лісабона да Віцебска: у Берліне стварылі Альянс парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» 09.11.2023 8:31
У Берліне на канферэнцыі парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» абвясцілі пра стварэнне адпаведнага Альянсу. У форуме парламентарыяў узяла ўдзел і лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская. Падрабязнасці пра сустрэчу дэпутатаў, якія ўваходзяць у парламенцкія групы «За дэмакратычную Беларусь» і мэты стварэння Альянсу радыё Ўнэт распавёў дарадца Офісу Святланы Ціханоўскай...
“За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і”: Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі 09.11.2023 11:18
У сераду 8 лістапада па выніках дэбатаў у Бундэстагу была прынята рэзалюцыя «За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і». Дакумент накіраваны на падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці ў цэлым і беларускай дыяспары ў Нямеччыне ў прыватнасці. У тэксце гаворыцца, што Бундэстаг выступае за захаванне беларускай культуры, ідэнтычнасці і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Германія асуджае ўдзе...
Выстава "Сумленнасць, мудрасць, годнасць" у беластоцкім хабе “Новая зямля”. 09.11.2023 14:45
Фотапартрэты палітвязняў - пенсіянераў і людзей пажылога ўзросту, якія з палітычных прычын апынуліся за кратамі ў Беларусі, прадстаўлены на выставе "Сумленнасць, мудрасць, годнасць" у беластоцкім хабе “Новая зямля”. Экспазіцыя адкрылася ўвечары 7 лістапада, а яе ініцыятарам выступіла Асацыяцыя палітвязняў "Да Волі". Распавядае Уладзімір Лапцэвіч.
Максім Пакроўскі пра канцэрты ў Польшчы! 08.11.2023 4:13
8.11 Вроцлаў 9.11 Гданьск 11.11 Варшава Білеты па спасылцы: tix.nogusvelo.com/ru/
«Зараз беларусы ва Украіне юрыдычна менш абароненыя, чым нават расійцы». Юрыстка Free Belarus Center Алэна Юркіна 08.11.2023 13:53
Нягледзячы на тое, што шмат на якіх міжнародных форумах многія спікеры сцвярджаюць пра агульнасць лёсу Беларусі і Украіны, пра тое, што без вольнай Беларусі не будзе вольнай Украіны і вольнай Еўропы, нягледзячы на тое, што беларусы сёння складаюць другую па колькасці этнічную групу ў складзе Узброеных Сіл Украіны пасля саміх украінцаў, Украіна застаецца той краінаю, дзе беларусы маюць і найбольш п...
Схадзіце абавязкова: у Варшаве адкрываецца фотавыстава для тых, хто сумуе па доме 08.11.2023 11:44
У сераду, 15 лістапада, у Музеі вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Dom» беларускага фатографа Алеся Кот-Зайцава. У гэтага праекта цікавая і доўгая гісторыя. Свой «Дом» Алесь Кот-Зайцаў пачаў ствараць яшчэ ў 2015 годзе – спрабаваў зразумець, што адбываецца з намі ў эміграцыі і рабіў фатаграфіі з Парыжу, Варашвы і звычайнай беларускай вёскі. Пазней па матывах кранальнага фотацыкла выйшла кніга,...
Дыскусіі аб фармаванні беларускай нацыі 07.11.2023 9:55
Падзеі 2020 года сталі беспрэцэдэнтным узрушэннем у гісторыі беларусаў. З гэтым пагадзіліся ўсе гісторыкі, якія прынялі ўдзел у дыскусіі аб фармаванні беларускай нацыі, што прайшла на фестывалі “Прадмова” ў Беластоку. У той жа час, як ставіцца да вынікаў беларускай рэвалюцыі, іх меркаванні падзяліліся - хтосьці параўноўвае іх з вынікамі паўстання нявольнікаў, а хтосьці бачыць вялікі зрух у нацыятв...
Прадстаўніца грамадскай арганізацыі “Сустрэча” Алена Жаркевіч. 07.11.2023 15:45
Беларуская грамадская арганізацыя “Сустрэча” вядомая ва Украіне сваім хабам, які стаў папулярным месцам сустрэчы беларусаў і ўкраінцаў у Кіеве. Але акрамя ўтрымання хаба, “Сустрэча” вядзе і актыўную валантэрскую дзейнасць, якую пачала яшчэ да таго, як з’явіўся хаб. Са жніўня “Сустрэча” планавала акцыю дапамогі жыхарам Херсонскай вобласці. І, хаця тую місію давялося трохі перафарматаваць, дапамога...
У Варшаве прайшла модная вечарынка, на якой свае калекцыі паказалі беларускія дызайнеркі Вольга Кучарэнка і Ціна Няборская. 07.11.2023 17:18
Худзі з мапай Беларусі, сэксі-арганза і вечаровы шык. Паглядзіце, якія крутыя калекцыі беларускіх брэндаў паказалі ў Варшаве Фэшн-імпрэза All Saints адбылася 5 лістапада ў беларускай артыстычнай прасторы Scena Chmielna. Падзея была натхнёная самым містычным і загадкавым святам – Днём усіх святых. З першых хвілін госці імпрэзы, якіх было каля сотні, акунуліся ў адпаведную атмасферу, якую дапамага...
Беларусы правядуць акцыю салідарнасці ў Брусэлі 07.11.2023 4:42
8 лістапада перад будынкам Еўрапарламента ў Брусэлі а 10 гадзіне беларусы правядуць акцыю салідарнасці, мэта якой – прыцягненне ўвагі заходніх палітыкаў да праблемы палітвязняў у Беларусі. Арганізатарамі акцыі выступаюць прадстаўнікі партыі Народная Грамада, грамадзянская кампанія Еўрапейская Беларусь і беларуская дыяспара Брусэля. Падрабязней аб самой акцыі, яе мэтах, а так сама аб ідэі, якая ста...
Выйшаў новы зборнік вершаў Андрэя Хадановіча 07.11.2023 0:09
Прэзентацыя новага зборніка твораў выбітнага паэта Андрэя Хадановіча адбылася на фестывалі “Прадмова” ў Беластоку. Невялікая кніжка пад назвай “Вершы” выйшла ў серыі “Паэты планеты”, дзякуючы беластоцкаму фонду “Камунікат”. Раней больш за сто выданняў з гэтай серыі выходзіла ў прыватным выдавецтве Зміцера Коласа, якое сёлета было ліквідавана ў Беларусі. Серыю “Паэты планеты” ўжо можна лічыць леген...
Акцыя ў падтрымку палітзняволеных у Беларусі і Расіі перад будынкам амбасады РФ 06.11.2023 10:17
У Варшаве ў нядзелю перад будынкам амбасады РФ прайшла міжнацыянальная акцыя ў падтрымку палітзняволеных у Беларусі і Расіі. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі дэмакратычных супольнасцяў Беларусі, Татарстана і Бураціі. Аб тым, што ў сённяшніх умовах можа яднаць дэмакратычныя сілы Беларусі і такой ад нас далёкай Бураціі нашаму радыё распавёў прадстаўнік бурацкага нацыянальнага руху «Бурят гюрюн» Зу...
Платформа “Другі Форум імя Астрожскіх”: што абмяркоўвалі ва Львове? 05.11.2023 13:14
У мінулыя выходныя ва ўкраінскім Львове адбывалася беларуска-ўкраінская экспертная платформа “Другі Форум імя Астрожскіх”, які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці вольнай Беларусі, Украіны, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады. Асноўныя вынікі імпрэзы даведаўся наш карэспандэнт Андрусь Гаёвы.
Tor Band: акцыя салідарнасці з музыкамі ў Беластоку 05.11.2023 10:20
У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурта Tor Band. Удзельнікі пікету выйшлі да Генеральнага консульства РБ, каб выказаць сваю нязгоду з палітычнымі рэпрэсіямі, якія дагэтуль працягваюцца ў Беларусі. Удзел у акцыі прыняў таксама былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка, на якога надоечы ў РБ была ўзбуджана новая палітычная крымінальная справа.
Увесь гэты лістапад у Варшаве (і не толькі) можна будзе бясплатна наведаць каралеўскія рэзідэнцыі 05.11.2023 9:10
Дачакаліся! Увесь гэты лістапад у Варшаве (і не толькі) можна будзе бясплатна наведаць каралеўскія рэзідэнцыі Паглядзець, як яшчэ якіх-небудзь пару стагоддзяў таму жылі каралі, можна будзе ў межах акцыі "Бясплатны лістапад". У горадзе ён праходзіць ужо ў дванаццаты раз: каб павысіць наведвальнасць у музеях. Менавіта ў лістападзе яны пусцеюць пасля летняга турыстычнага буму, і для гістары...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.