Радыё Ўнэт
Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва).Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
“Invictus 1863”/23.01.2024 23.01.2024 11:08
Праз паўгады пасля стварэння ў Беластоку клуба гістарычнай рэканструкцыі адбылася яго прэзентацыя. Прымеркавалі яе да пачатку Студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў, вядомага беларусам як "Паўстанне Каліноўскага". У хабе “Новая зямля” ўдзельнікі клуба прадсталі са зброяй і ў адзенні паўстанцаў таго перыяду і заклікалі далучацца да сваіх шэрагаў.
"Касары"/23.01.2024 23.01.2024 28:21
"Касары"-- гурт, які адраджае ў Варшаве ўнікальную спеўную традыцыю беларусаў. Пабывалі на іх рэпетыцыі.
Канферэнцыя “Джыджытал для эмігрантаў у Польшчы”/23.01.2024 23.01.2024 10:51
Канферэнцыя была арганізавана анлайн-школай ІТ і маркетынга К2 і праводзілася ў афлайн і анлайн-фармаце. Прагучала, што Польшча істотна адстае ў выкарыстанні ІТ- і лічбавых тэхналогій ад Беларусі, але пераезд вялікай колькасці дасведчаных спецыялістаў, засваенне эмігрантамі новых спецыяльнасцей можа хутка змяніць сітуацыю. Чаму абяцаюць навучыць--слухайце ў нашым рэпартажы.
Мова Нанова/22.01.2024 22.01.2024 12:28
Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» адзначаюць 10-годдзе. Гэта адбываецца ў складаных умовах, калі і мноія выкладчыкі, і шмат хто са слухачоў мусіцлі ўцякаць з краіны, а саму ўстанову, якая ладзіла курсы, улады ліквідавалі. Тым не менш, «Мова Нанова» зараз сустракаюць беларусаў шмат у якіх гарадах і краінах і працягваюць карыстацца папулярнасцю. Распавядае суарганізатарка курсаў у Варшаве Алеся Ка...
Акцыя салідарнасці ў Беластоку з рэпрэсаванымі дзеячамі культуры/21.01.2024 21.01.2024 7:14
Беларусы прыйшлі да Генеральнага консульства РБ у Беластоку, каб выказаць сваю салідарнасць са зняволеннымі музыкамі гуртоў Tor band і Nizkiz, а таксама іншымі дзеячамі культуры, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі. Яны патрабавалі вызвалення ўсіх палітвязняў і казалі аб важнасці культуры ў жыцці народа.
Вадзім Кабанчук, тур Палка Каліноўскага па Еўропе/20.01.2024 20.01.2024 4:56
Кіраўніцтва Палка імя Кастуся Каліноўскага ў нядзелю пачынае шэраг сустрэч з беларусамі ў розных гарадах Еўропы. Асноўныя мэты гэтага туру радыё Ўнэт патлумачыў намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук.
Аіда Абдрахамава, пратэсты ў Башкартастане/19.01.2024 19.01.2024 11:02
У Башкартастане пачалі з’яўляцца заклікі сабрацца на акцыю пратэсту ў сталіцы рэспублікі. Да гэтага пратэсты праходзілі толькі ў невялікім горадзе Баймак за 400 км ад Уфы. Далучацца да акцый пратэсту запрашаюць і жыхароў іншых нацыянальных рэспублік Расійскай Федэрацыі. Наколькі моцнае жаданне нерасійскіх народаў Расіі вызваліцца з-пад імперскага прыгнёту нам пракаментавала чалец Лігі вольных нацы...
Аляксей Кротаў, стачка шахцёраў на "Беларуськаліі"/19.01.2024 19.01.2024 27:52
19 студзеня адзначаецца Дзень салідарнасці працоўных свабоднай Беларусі. Гэтую дату тры гады таму прапанаваў стачкам «Беларуськалія». 19 студзеня 2021 Вярхоўны суд Беларусі разглядаў касацыйную скаргу салігорскіх шахцёраў. Сябры стачкаму аспрэчвалі рашэнне Мінскага абласнога суда, які прызнаў страйк незаконным. Шахцёры заклікалі працоўных з іншых прадпрыемстваў падтрымаць іх і прыйсці ў суд. Тым,...
Аляксандр Баль: «На родине моей беда, беда!»/18.01.2024 18.01.2024 29:47
У 2020 годзе ў беларускім ютубе разляцелася пранізлівае «На родине моей беда, беда!» – песня вядомага беларускага барда Аляксандра Баля. Неўзабаве з Аляксандрам Балем можна будзе сустрэцца ў Варшаве. 27 студзеня ён сыграе вялікі канцэрт у прасторы Scena Chmielna. Напярэдадні выступу мы запісалі з выканаўцам вялікае інтэрв'ю.
Тэатр прыгнечаных/18.01.2024 18.01.2024 9:40
Ідэя бразільскага тэатральнага рэжысёра Аўгусту Боала, заснавальніка “Тэатра прыгнечаных”, знайшла сваіх паслядоўнікаў у Беластоку сярод беларускай дыяспары. У межах ініцыятывы “Актыўным быць файна” (АБФ) яны ствараюць “Форум тэатр” -- своеасаблівы гурток псіхатэрапеўтычнай самападтрымкі.
"З Украінай у сэрцы": адкрыццё выставы ў Чарнігаве/17.01.2024 17.01.2024 7:55
У Чарнігаўскім абласным мастацкім музеі імя Р. Галагана адкрылася фотавыстава «З Украінай у сэрцы». Яна распавядае пра беларусаў, якія загінулі ў расійска-ўкраінскай вайне за свабоду Украіны і Беларусі.
Павел Латушка і Яцэк Бжазоўскі/17.01.2024 17.01.2024 12:01
Пра дапамогу беларускім эмігрантам з легалізацыяй дакументаў, а беларускай меншасці - з фінансаваннем іх няўрадавых арганізацый, ішла гаворка 16 студзеня на сустрэчы ваяводы Падляшша Яцэка Бжазоўскага з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўніком па транзіце ўлады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Паўлам Латушка.
Алена Жываглод: стратэгія на выбарах/17.01.2024 16.01.2024 29:37
25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы «адзіны дзень галасавання»--будуць выбіраць дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў. Падрабязней пра будучы склад парламента, «актыўны байкот» і магчымую легалізацыю выбараў радыё Ўнэт пагаварыла з лідаркай ініцыятывы «Сумленныя людзі» Аленай Жываглод.
Аляксандр Валодзін/16.01.2024 16.01.2024 26:33
Часта ў каментарах да фатаграфій Аляксандра Валодзіна можна прачытаць, што яго фота нагадваюць кадры з кінафільма. Адчуванне гэтае невыпадковае. «Мне падабаецца здымаць дакументальнае кіно, і фатаграфаваць я пачаў, каб навучыцца будаваць кампазіцыю кадра», – распавядае ў інтэрв’ю фатограф-дакументаліст і самаіранічна дадае, што на яго фотаапараце цяпер 104 000 кадраў, з якіх ён больш за 100 000 са...
Візіт беларускай дэлегацыі на Падляшша/16.01.2024 16.01.2024 8:29
Улады Падляшша гатовы падтрымліваць беларускіх бізнесменаў і дзеячаў культуры Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнік па транзіце ўлады ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка наведвае Беласток. Напярэдадні адбылася сустрэча з маршалкам ваяводства Артурам Касіцкім.
"Сіндром эмігранта", размова з псіхолагам / 15.01.2024 15.01.2024 7:59
Як адаптавацца ў эміграцыі, як інтэгравацца ў новую супольнасць і пры гэтым не згубіць сваю беларускую ідэнтычнасць? Такія пытанні паўстаюць, напэўна, перад кожным новым прадстаўніком дыяспары. Хтосьці за мінулыя гады ўжо перажыў свой складаны псіхалагічны час, а для кагосьці ўсё яшчэ наперадзе.
Ганна Янкута "Час Пустазелля"/12.01.2024 12.01.2024 10:15
«Час пустазелля» – вялікі празаічны дэбют Ганны Янкуты, добра вядомай беларускаму чытачу сваімі вершамі, бліскучымі перакладамі і дзіцячымі гісторыямі пра ката Шпрота. Кніга, жанр якой сама пісьменніца вызначае як «(не)раман», выйшла некалькі месяцаў таму ў выдавецтве «Янушкевіч» і ўжо атрымала нямала станоўчых і кранальных водгукаў.
Наталля Міхаліна Скарынкіна/10.01.2024 10.01.2024 29:24
Калі вы цікавіцеся жыццём беларускага тэатра ў замежжы, то цалкам верагодна маглі чытаць рэцэнзіі гэтай беларускай аўтаркі. Наталля Міхаліна Скарынкіна піша крытычныя водгукі на спектаклі беларускіх незалежных творцаў, размаўляе з рэжысёрамі, акцёрамі і пісьменнікамі. На кожную больш-менш заўважную тэатральную падзею ў Варшаве беларуска прыязджае з чэшскага Брно, дзе жыве апошнія некалькі гадоў, с...
Павел Свярдлоў/10.01.2024 10.01.2024 32:59
Еўрапейская камісія заклікала Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыя, прасоўваючы іх кантэнт. Справа ў тым, што пашукавікі спачатку выдаюць карыстальнікам інфармацыю ад дзяржаўных медыя, а, каб знайсці артыкулы незалежных СМІ, беларусам даводзіцца патраціць значна больш часу. Пра тое, з якімі выпрабаванні сутыкаюцца беларускія незалежныя медыя ў з...
Антон Пянькоўскі. Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 09.01.2024 34:20
Дональд Трамп – «фундаментальная пагроза амерыканскай дэмакратыі». Так у сваёй першай перадвыбарнай прамове 2024 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў выбаршчыкаў аб небяспецы, якая пагражае Амерыцы, калі да ўлады вернецца рэспубліканец Трамп. Пра тое, ці сапраўды амерыканскай дэмакратыі можа хоць нешта пагражаць у залежнасці ад таго, хто кіруе краінай, а таксама чаму дэмакраты і рэспубліканцы...
Анатоль Лябедзька: Ясь Гаспадар – гэта кандыдат здаровага беларуса 09.01.2024 7:29
На парламенцкіх выбарах ў Беларусі апазіцыю будзе прадстаўляць віртуальны кандыдат– Ясь Гаспадар. Зараз вырашаецца, як ён будзе выглядаць і як камунікаваць з выбаршчыкамі. Палітычныя пункты яго праграмы – еўрапейскі выбар Беларусі, Еўрасаюз і НАТА – усё тое, пра што не раскажуць праўладныя кандыдаты.
Жаночы клуб у Беластоку дапамагае пераадолець “сіндром эмігранта”/ 08.01.2024 08.01.2024 8:04
Тры беларускі -- Ганна, Іна і Марына -- псіхолаг, выкладчыца ёгі і юрыст, якія былі вымушаны пакінуць радзіму, увосень 2023 года арганізавалі ў Беластоку штотыднёвы “Жаночы клуб”. Сустрэчы гэтыя апынуліся цікавымі не толькі для жанчынам, але і для мужчын, якім таксама патрэбна псіхалагічная дапамога для ўладкавання і інтэграцыі на новым месцы.
Наталля Сацункевіч, праваабарончы цэнтр "Вясна"/05.01.2024 05.01.2024 15:19
Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў звесткі пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны. Асноўныя лічбы і факты агучыла нам праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч.
Сяржук Сыс пра сваю новую кнігу «Dом»/ 05.01.2024 05.01.2024 10:34
У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сяржука Сыса «Dом. Паэзія выгнання 2021-2023». Пра тое, што ўвайшло ў зборнік і як стваралася кніга распавядае аўтар.
Наталля Васілевіч пра навэлы заканадаўства ў сферы рэлігійных арганізацый /05.01.2024 05.01.2024 22:10
Беларускія ўлады значна ўскладнілі жыццё вернікам. У чацвер Лукашэнка падпісаў закон, якім ўнесены папраўкі ў заканадаўства аб дзейнасці рэлігійных арганізацый. Напрыклад, сталі больш жорсткімі патрабаванні да іх рэгістрацыі, кіраўнікамі рэлігійных аб’яднанняў не могуць быць тыя, хто па меркаванні ўлад датычны да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, а цэрквам забаронена займацца дзейнасцю пал...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.