Радыё Свабода

Гісторыя на Свабодзе

History BE ↓ 111 episodes

Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».

Author

Радыё Свабода

Category

History

Podcast website

www.svaboda.org

Latest episode

Sep 11, 2025

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

«Невядомы Менск». Чаму зь Менску ў 1925 годзе ўцёк прафэсар Кацэнбоген 04.03.2023

Невядомы Менск. Частка 5. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як Інбелкульт у сярэдзіне 1920-х гадоў заняўся вывучэньнем Менскага Замчышча і што з гэтага атрымалася.

Ці быў Статут ВКЛ сапраўднай канстытуцыяй 01.03.2023

Многія беларусы ганарацца Статутамі Вялікага Княства Літоўскага і называюць іх «першымі ў Эўропе канстытуцыямі». Але ці так гэта? І ці маюць рацыю тыя, хто называе Статуты звычайнымі судзебнікамі, зборнікамі крымінальнага права? Мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян.

«Невядомы Менск». Дзе ў Менску хацелі збудаваць Дом ураду БНР 25.02.2023

Невядомы Менск. Частка 4. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як дзеячы БНР у 1918 — 1920 гадах прапанавали адрэстаўраваць Замчышча і пабудаваць там сядзібу ўраду і сойму Беларускай Народнай Рэспублікі.

Як і калі заканчваюць свой век дыктатуры 22.02.2023

Ці былі ў рэжыму ў Беларусі гістарычныя аналягі? Як яны заканчвалі сваё існаваньне? І ці заўсёды ўдаецца пакараць катаў? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным.

«Невядомы Менск». Як у 1919–1920 гадах БНР ператварыла Менск ў сталіцу 18.02.2023

Невядомы Менск. Частка 3. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, калі ў Менск прыйшла цывілізацыя і як ва ўмовах польскай акупацыі 1919 – 1920 гадоў Менск, дзякуючы намаганьням сотняў беларускіх дзеячоў, пачаў рэальна ператварацца ў сталіцу Беларусі.

Як перамагчы ў «вайне гісторыяў» 15.02.2023

Вайна ва Ўкраіне пачалася праз паўгода пасьля публікацыі гістарычнага артыкулу Ўладзіміра Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў». Ці можна сёньня гаварыць пра вайну гісторыяў і што рабіць гісторыкам, якія знаходзяцца на іншым (ад расейскага) баку фронту?

«Невядомы Менск». Розныя твары старога Менску і яго атмасфэра 11.02.2023

Невядомы Менск. Частка 2. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як пажары мянялі выгляд Менску, пра геаграфію і выгляд Старога гораду, а таксама пра тое, чым кармілі і чым гандлявалі на Нізкім рынку.

Колькі людзей са зброяй у руках ваявалі за БНР 08.02.2023

Калі ў Беларусі пачалі ствараць сваё войска? Як беларусы баранілі Варшаву ад беларусаў у войску Тухачэўскага? Колькі наогул людзей са зброяй у руках баранілі БНР і яе ідэалы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, прафэсарам Алегам Латышонкам, аўтарам кнігі «Жаўнеры БНР».

«Невядомы Менск». Ці быў у Менску Стары горад і хто яго будаваў 04.02.2023

Невядомы Менск. Частка 1. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра гістарычны цэнтар Менску, пра сваё дзяцінства ў ім і пра цывілізацыйную прыналежнасьць аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі.

Навошта расейцы робяць з Каліноўскага Бандэру 01.02.2023

У Расеі вядзецца кампанія з мэтай дэгераізацыі асобы Кастуся Каліноўскага ў беларускай гісторыі. З гэтай мэтай там пішуць кнігі, здымаюць фільмы, працуе цэлы сайт і група людзей, якія спрабуюць даказаць, што Каліноўскі ня мае дачыненьня да Беларусі.

«Расея страляе ня толькі ракетамі». Трэйлер новага падкасту «Гісторыя на Свабодзе» 11.01.2023

Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».

Listen to the Гісторыя на Свабодзе podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.