Забі зяпу
Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі
Вітаю, мяне завуць Уладзь і я люблю расказваць дзіўныя ды захапляльныя гісторыі, пра якія я прачытаў у сеціве. У гэтым падкасьце я гавару з сваімі сябрамі пра ўсё крутое, што мы знайшлі (ды праверылі) ў інтэрнэце. Ад рэлігійных напрамкаў да эканамічный войнаў, ад канфліктаў у Афрыцы да беларускіх партыйных дзеячоў часоў БССР. Сьмяемся, хвалюемся, спачуваем і пазнаём новаеПадкаст выпускае студыя Забі зяпу: https://linktr.ee/zabiziapuПадтрымаць праэкт: patreon.com/zabiziapuНе забывайце дасылаць нашыя выпускі сваім сябрам ды знаёмым. Кожная падабайка й рэпост дапамагаюць нам працаваць далей
Author
Забі зяпу
Category
Podcast website
Latest episode
Nov 17, 2023
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Дзед Талаш | Колас, балоты ды містыфікацыі 17.11.2023 34:43
Дзед Талаш даўно стаў адным з самых вядомых вобразаў у беларускай літаратуры, помнік у гонар яго стаіць на плошчы Якуба Коласа ў Менску, а твор пра ягонае жыцьцё быў напісаны яшчэ падчас ягонага жыцьця. Але ён складаная фігура. Мы анічога ня ведаем пра маладыя гады Талаша, а шмат з той інфармацыі пра ягонае жыцьцё мы атрымалі проста празь асабістыя ўспаміны (якія часам гучаць вельмі дзіўна). У нов...
Вялікі габрэйскі пісьменьнік зь Беларусі | Мойшэ Кульбак 10.11.2023 39:47
З 29 на 30 кастрычніка беларусы адзначалі сумны дзень — так званую Чорную ноч, альбо Ноч расстраляных паэтаў. У гэтым выпуску гаворым пра аднаго зь іх — Моэйшэ (Майсея) Кульбака. Ён нарадзіўся ў Смаргоні, выкладаў у Вільні, працаваў у тэатры ў Бэрліне, выдаваўся ў ЗША, а потым нечакана павярнуўся ў Менск і напісаў свой гэніяльны раман «Зельманцы» пра жыцьцё адной вялікай габрэйскай сям'і падчас ху...
Будызм, Мікалай ІІ і Савецкая ўлада | Агбаан Даржын 27.10.2023 52:52
Агбаан Даржын альбо Агван Даржыеў — вядомы буддысцкі дзеяч пачатку ХХ стагодзьдзя. Мікіта Вяшчанка расказвае пра яго яскравую гісторыю: з адкрыцьцём першага буддысцкага храму ў гісторыі, філёзофскімі трактатамі й ідэяю тыбэцкай аўтаноміі Падтрымаць падкаст: patreon.com/zabiziapu Усе нашыя сацыяльныя сеткі ды іншыя падкасты: linktr.ee/zabiziapu Тэлеграм-канал Вікці: t.me/parressia Тэлеграм-канал М...
Галоўная фэміністка Сярэднявечча | «Спор пра жанчын» Хрысьціны Пізанскай 20.10.2023 43:07
У гэтым выпуску гаворым пра тое, як у Сярэднявеччы праз жанчынаў-аўтаркаў пачалася дыскусія пра становішча й уяўленьне жанчынаў. Як Хрысьціна Пізанская спрачалася з галоўнымі аўтарытэтамі свайго часу? Чаму яе пошукі праўды ўскалыхнулі ўсю Эўропу ды пачалі доўгія спрэчкі, якія доўжыліся да ХІХ стагодзьдзя? Пра гэтае ўсё расказвае паэтка, дасьледчыца літаратуры ды сяброўка Ўладзя Вікця Ўдовіна. Такс...
Гістарычныя раёны Менску | Афрыка, Ляхаўка ды Людамонт 13.10.2023 48:13
Часам на анлайн-мапах можна заўважыць невялічкія надпісы: часам каля цяперашняй вуліцы Кастрычніцкай вылазіць нечаканая Ляхаўка, а каля Музэя Вялікай Айчынай Вайны з'яўляецца надпіс пра Замчышча. У гэтым выпуску Еша расказвае пра гісторыю з'яўленьня гэтых гістарычных назоў. Чаму, як і дзе? А яшчэ чытае рэп, пакуль Уладзь задае самыя дзіўныя й недарэчныя пытаньні Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja...
МММ | Маўродзі, махлярства, містыфікацыі 06.10.2023 51:26
Абмяркоўваем самую дзіўную й самую папулярную фінансавую піраміду свайго часу. МММ ува Ўкраіне звалася «Ми Маємо Мету» й нават была зарэгістраванаю як партыя. І Сяргей Маўродзі, яе стваральнік, сапраўды сваю мэту меў. Чалавек, ад якога пацярпелі Беларусь, Украіна, Расея, Нігерыя, Паўднёвая Афрыка ды Зымбабвэ, запэўніваў, што ствараў свае піраміды, каб учыніць фінансавы апакаліпсіс. Празь яго былі...
Першы супергерой у гісторыі | Эпас пра Гільгамеша 29.09.2023 46:49
На беларускую мову варта перакласьці шмат чаго. Але выключнай стратай з’яўляецца адсутнасьць чароўнага твора — «Эпаса пра Гільгамеша». Гэта адно з найстарэйшых захаваных літаратурных твораў у сьвеце, якое дакладна вас зьдзівіць сваім сюжэтам. А расказвае пра яго Ганна Дзягель з падкаста «Так склалася гістарычна» Падкаст Так склалася гістарычна: pc.st/1584542781 Тэлеграм падкасту: t.me/vikipedyja П...
Геніальная мастачка Рэнесансу | Сафанісба Ангісола 22.09.2023 39:40
Як шмат вы знаеце жанчын-мастачак? Уладзь сустрэўся з Ганнай Дзягель з падкасту Так склалася гістарычна, каб расказаць ёй пра Сафанісбу Ангісолу — адну з самых вядомых мастачак свайго часу, вучаніцу Мікеланджэла й прыдворную мастачку гішпанскага караля. Сёньня пра яе амаль забыліся ды выключылі з гісторыі. Выпраўляем памылку! Падкаст Так склалася гістарычна: pc.st/1584542781 Тэлеграм падкасту: t.m...
Палеская гаворка | Як сфармавалася й чаму памірае 15.09.2023 38:47
Пра Палесьсе ў коле беларускамоўнае моладзі вельмі шмат мэмаў і ўвогуле размоваў. Балоты зрабілі гэтую мясцовасьць недасяжнаю для русіфікацыі ды нават савецкае беларусізацыі. Праз гэтае там сфармавалася свая асаблівая гаворка, недзе нагадваючая ўкраінскую мову. Як яе спрабавалі прасоўваць? І чаму ў нас няма абароны палескае гаворкі ды аўтаноміі рэґіёну? І чаму асноўны прыхільнік ідэі палескай аўта...
Тэрарыст, філёзаф, вундэркінд | Унабомбер, Тэадор Качынскі 08.09.2023 56:03
Тэадор Канчынскі альбо проста Ўнабомбер — самы дарагі крымінальнік свайго часу, а яшчэ адзін з самых уплывовых тэрарыстаў сучаснасьці. Былы прафэсар матэматыкі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Бэрклі, які нечакана зыйшоў з сваёй пасады, з'ехаў у глухую вёску ды пачаў дасылаць самаробныя бомбы сваім былым супрацоўнікам ды кіроўцам крамаў камп'ютараў Якая была ягоная ідэалёгія? Як яму ўдалося 18 гадо...
Як Ісьляндыя ў 1970-х ваявала за рыбу з Брытаніяю | Трасковыя войны 14.07.2023 47:24
Ісьляндыя — самая дзіўная краіна Эўропы: ад яе гісторыі да цяперашняй міжнароднай палітыкі. Уся эканоміка краіны зьвязаная на рыбе, таму ў новым выпуску абмяркоўваем тое, як Ісьляндыя сваёй прагай атрымаць больш рыбы перамагла ды зьняважыла Брытанію. Пра тры вайны паміж гэтымі краінамі з 1960-х да 1980-х. Уладзь расказвае свайму сябру Мікіце, а вы дасылаеце сваім сябрам. Такая ў нас дамова Падкаст...
Найуплывовейшы сучасны філёзаф зь Беларусі, пра якога вы нават ня чулі | Яўген Марозаў 07.07.2023 51:42
Вы ведалі, што адзін з самых вядомых сучасных сусьветных крытыкаў інтэрнэту ды тэхналёґіяў, які піша пра схаваныя складанасьці ды нечаканыя хібы сучасных тэхналёґіяў, нарадзіўся ды вырас у Беларусі? Яго завуць Яўген Марозаў, ён піша свае аналітычныя тэксты для New York Times, The Wall Street Journal ды The Guardian. А ячшэ кнігі з правакацыйнымі назвамі ды ґіґанцкімі тыражамі. У новым выпуску Ўлад...
Як Аўганістан стаў залежным ад наркотыкаў? 23.06.2023 40:10
Аўганістан лічацца адным зь лідараў па вырабку гэраіна. Звычайна ў гэтым абвінавачваецца тэрарыстычная арґанізацыя «Талібан», але ці гэта сапраўды так? У новым выпуску Ўладзь размаўляе са сваёй сяброўкай Паўлінай, дасладчая праца якой прысьвечана наркотыкам Аўганістана. Як Аўганістан стаў залежным ад апіятаў? Пры чым тут СССР ды ЗША? Чаму забароны на вырабку наркотыкаў не працуюць так, як трэба?...
M.I.A.: геніальная музыка і дачка тамільскага рэвалюцыянера 16.06.2023 41:56
Ведаеце музыку M.I.A.? Аўтарку трэкаў Paper planes ды Bad Girls. Прадусарку аднаго з альбомаў Мадонны? Нават калі вы знаеце ейныя вядомыя трэкі, вы маглі анічога ня чуць пра ейную гісторыю. А там была грамадзянская вайна на роднай Шры-Лянцы, рэвалюцыянер-бацька, жабрацкае дзяцінства ў міграцыйных цэнтрах Брытаніі, а потым выбітная карʼера музыкі, якая зьмяніла хіп-хоп, дадаўшы яму палітычны аспэкт...
Хто такія трубадуры? 09.06.2023 47:25
Трубадуры для нас сёньня — гэта нейкае імя намінальнае. Нейкія людзі зь Сярэднявечча, якія праходзілі да дам у замках ды пісалі ім вершы, а тыя за гэтага скідвалі паэтам дарагія хусткі ў знак вялікага каханьня. Звычайна больш ніхто нічога ня ведае. У тым ліку вядучы падкасту Ўладзь, якому ягоная сяброўка Вікця раскажа пра тое, як зьвязаныя трубадуры й рамантызм ХІХ стагодзьдзя, як яны апявалі міза...
Самы шалёны ґэнэрал Грамадзянскай вайны | Булак-Балаховіч 02.06.2023 57:55
Ґэнэрал Булак-Балаховіч — гэта чалавек-трыкстэр. Ён пачынаў Першую сусьветную як звычайны вайсковец, скончыў — як кіраўнік аддзела, падтрымліваючы чырвоных. А потым стаў белым, з сваім аддзелам забіраў Пскоў, дзе атрымаў рэпутацыю акрутнага кіраўніка за тое, што вешаў тых, хто падтрымліваў бальшавікоў. Потым ён перайшоў на бок Польшчы, а пазьней увогуле пачаў Палескі паход, падчас якога забраў Маз...
Машэраў: міт пра ідэальнага савецкага беларуса 26.05.2023 51:54
Пётар Машэраў застаецца адным з самых любімых кіраўнікоў дзяржавы для вялікай колькасьці беларусаў. Вядомы партызан, мэцэнат, пры ім Менск атрымаў званьне горада-героя, пры ім жа пачалося будаўніцтва мэтро. Але таксама беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову ды руйнаваліся гістарычныя будынкі. У гэтым выпуску аналізуем вобраз Машэрава, як ён сканструяваў вобраз “Белоруссии-партизаночки”...
Людзі, якія верылі, што жывуць у пекле | Катары 16.05.2023 42:54
Паўднёвая Францыя, ХІІ стагодзьдзе. Усё болей узмацняецца рух людзей, якія называюць сябе “добрымі хрысьціянамі”. Яны вераць у тое, што чалавецтва жыве ў кайданах злога Бога, які стварыў хлусьлівы сьвет матэрыі. Яны адмаўлялі Стары Запавет, першародны грэх, лічылі, што жанчыны могуць быць сьвятаркамі ды былі пацыфістамі. Як так атрымалася? Чаму Папа Рымскі Інакентый ІІІ пачаў супраць іх крыжовы па...
Трэйлер новага падкасту пра гістарычныя цікавосткі з усяго сьвету 12.05.2023 1:57
16 траўня студыя падкастаў Забі зяпу выпускае новы падкаст — Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі — у ім ягоны вядоўца Ўладзь Кароткі будзе разам са сваімі сябрамі расказваць пра ўсё цікавае, што яны знайшлі ў сеціве. Пра мастачак Рэнэсансу, трубадураў, Машэрава ды Ісьляндыю. З жартамі, фактамі ды асабістымі гісторыямі. Будзе цікава ды лямпава. Першы выпуск будзе пра катараў — вернікаў ХІІ стагодзьдзя,...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.