mave

БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА

History BE ↓ 10 episodes

карпарацыя "Крывіцкі Край” прадстаўляе вашай увазе падкаст " БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА"Тут вы зможаце пачуць успаміны валанцёраў з розных археалагічных экспедыцый, іх уражанні ад раскопак і археолагаў!

Author

mave

Category

History

Podcast website

kryvickikraj.mave.digital

Latest episode

Feb 27, 2024

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

ВЫПУСК 5.2. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: КРЫХУ ПРА МАСТАЦТВА І МАСТАКОЎ, МІНСК І АРХЕАЛОГІЮ / ПЛАВІНСКІ / 27.02.2024

Выпуск 5.2 знаёміць нас з нарысам, прысвечаным мастаку Язэпу Драздовічу, а таксама з разважаннямі пра асобу даследчыка-археолага і археалогію ў цэлым. Нарысы змешчаны ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010). Як звязаны Язэп Драздовіч і так званая “Мінская брама”? Ці мог Язэп Драздовіч...

ВЫПУСК 5.1. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: ЗНАКАМІТЫЯ БЕЛАРУСКІЯ СКАРБЫ / ПЛАВІНСКІ / 19.02.2024

Выпуск 5.1 атрымаўся не зусім тыповы: ён знаёміць нас з нарысамі, прысвечанымі найбольш цікавым археалагічным знаходкам на тэрыторыі Беларусі, змешчанымі ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010). Даследчык – актыўны папулярызатар археалагічнай навукі, аўтар шматлікіх выстаў, арганізатар...

ВЫПУСК 4.2. ВЫТРЫМКІ З ДЗЁННІКА: ПОЛАЦК ТАЯМНІЧЫ І ДЭТЭКТЫЎНЫ / ТАРАСАЎ / 27.01.2024

Выпуск 4.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі, разважаннямі і вытрымкамі з палявога дзённіка Сяргея Тарасава – археолага, гісторыка, пісьменніка і асветніка, спецыяліста па гісторыі Полацка IX–XVIII стст., кандыдата гістарычных навук (1992). Адкуль мы маем копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, і дзе захоўваецца яго арыгінал? Дзе ў Полацку можна злавіць самага тлустага карася? Што такое царкоўная археа...

ВЫПУСК 4.1. ВЫТРЫМКІ З ДЗЁННІКА: “МАРУ СТАЦЬ АРХЕОЛАГАМ!” / ТАРАСАЎ / 12.01.2024

Выпуск 4.1 знаёміць нас з успамінамі , разважаннямі і вытрымкамі з палявога дзённіка Сяргея Тарасава – археолага, гісторыка, пісьменніка і асветніка, спецыяліста па гісторыі Полацка IX–XVIII стст., кандыдата гістарычных навук (1992). Даследчык праводзіў раскопкі на Верхнім замку, Ніжнім замку, Запалоцці, Задзвінні і ў іншых раёнах старажытнага Полацка. У 2000¬–2006 гг. даследаваў старажытны Мінск:...

ВЫПУСК 3.2. АРХЕОЛАГІ ДАПАЎНЯЮЦЬ ЛЕТАПІСЦАЎ: ЯК ГЕОРГІ ВАСІЛЬЕВІЧ КАПАЎ ПОЛАЦК І ЗАСЛАЎЕ / ШТЫХАЎ / 03.01.2024

Выпуск 3.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі і разважаннямі аднаго з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолагаў, гісторыка-медыевіста, кандыдата (1965) і доктара гістарычных навук (1983), прафесара (1987) Георгія Штыхава . Даследчык, як мы пісалі раней, не проста крывічоў капаў, але і кіраваў экспедыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Лукомлі, Лагойску, Копысі і іншых гарадах. Дзякуючы Георгію...

ВЫПУСК 3.1. АРХЕОЛАГІ ДАПАЎНЯЮЦЬ ЛЕТАПІСЦАЎ: ЯК ГЕОРГІ ВАСІЛЬЕВІЧ ЕЗДЗІЎ СА ШКОЛЬНІКАМІ ПА РАСКОПКАХ / ШТЫХАЎ / 12.12.2023

Выпуск 3.1 знаёміць нас з успамінамі і разважаннямі аднаго з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолагаў, гісторыка-медыевіста, кандыдата (1965) і доктара гістарычных навук (1983), прафесара (1987) Георгія Штыхава. Даследчык займаўся вывучэннем курганных могільнікаў паўночнай і цэнтральнай Беларусі другой паловы I тыс. н.э. – пачатку ІІ тыс. н.э., кіраваў археалагічнымі экспедыцыямі ў Полацку, Віц...

ВЫПУСК 2.3. НАТАТКІ ПРА БАДЗЯННІ Ў 1924-1929: ПАЛЕССЕ ІЗНОЎ / УЛАШЧЫК / 28.09.2023

Выпуск 2.3 скончвае нашае знаёмства з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка. Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ....

ВЫПУСК 2.2. НАТАТКІ ПРА БАДЗЯННІ Ў 1924-1929: ЛЕТА 1929 ГОДА / УЛАШЧЫК / 20.07.2023

Выпуск 2.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка. Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ. П...

ВЫПУСК 2.1. НАТАТКІ ПРА БАДЗЯННІ Ў 1924-1929: ЛЕТА 1928 ГОДА / УЛАШЧЫК / 12.06.2023

Выпуск 2 знаёміць нас з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка. Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ. Праз некалькі...

ВЫПУСК 1. МОЙ УЗДЗЕЛ У АРХЕАЛАГІЧНАЙ ЭКСПЕДЫЦЫІ / РЫТАР / 25.03.2023

Выпуск 1 знаёміць нас з успамінамі ўдзельніцы археалагічнай экспедыцыі 1928 года па даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Іны Рытар. Іна Рытар (пасля замужжа - Іна Каханоўская) – беларуская пісьменніца (псеўданім – Аляксандра Саковіч). Нарадзілася 27 снежня 1906 г. У 1921 г. маладая дзяўчына прыязджае ў Мінск, вывучае беларускую мову і гісторыю, па...

Listen to the БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.