Радыё Свабода
Гісторыя на Свабодзе
Вакол Беларусі ідзе вайна гісторыяў. Расея страляе ня толькі ракетамі і снарадамі, але і гістарычнымі аргумэнтамі. Мінулае Беларусі вачыма беларусаў — асноўная тэма падкасту «Гісторыя на Свабодзе».
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
Нямецкі гісторык пра «захоп» Менску яго жыхарамі 03.07.2023 15:42
«У 2020 годзе масы змаглі ажывіць вялізныя гарадзкія прасторы. За мяжой усё гэта выглядала як народнае сьвята ці карнавал. У любым выпадку, людзі зрабілі горад сваім», мяркуе нямецкі гісторык-урбаніст Томас Бон. Ці можа горад уплываць на псыхіку і культуру яго жыхароў? У чым спэцыфіка Менску як гарадзкога цэнтру? Чаму навукоўцы казалі раней пра дэфіцыт гарадзкой культуры ў Беларусі? Пра гэта і пра...
«Сэкс — радасьць, а ў ВКЛ умелі радавацца і сяляне, і шляхта». Гісторык пра інтым у Вялікім княстве.mp3 23.06.2023 33:45
У савецкія часы казалі, што ў “СССР няма сэксу”. А ці быў сэкс у Вялікім княстве Літоўскім? Якія ў той час былі норавы беларусаў і як тагачасная дзяржава рэгулявала сэксуальныя адносіны? У эфіры “Гісторыі на Свабодзе” расказвае гісторык Натальля Сьліж, аўтарка кніг пра сэксуальнае жыцьцё ў ВКЛ.
Як амэрыканцы ўратавалі беларусаў 14.06.2023 30:32
Сёлета ў чэрвені спаўняецца 100 гадоў адной малавядомай, амаль забытай, але важнай падзеі: Беларусь пакінулі 13 амэрыканскіх грамадзянаў, якія працавалі ў Менску, Гомелі і Віцебску. «Прыгоды АРА ў Беларусі» – так называецца кніга пра самую вялікую гуманітарную дапамогу насельніцтву Беларусі ў ХХ стагодзьдзі. Чаму гэта падзея важная? Чаму яна забытая? І наогул, што азначае памяць пра гістарычныя па...
Беларусы за «Русь» ці за «Літву» 07.06.2023 16:11
Расея зрабіла свой погляд на гісторыю зброяй. Расейскія мэдыя перапоўненыя гістарычнымі аргумэнтамі, якія часта маюць мала агульнага з рэальнасьцю. Адпаведна, узрастае роля папулярызацыі праўдзівай гісторыі і праўдзівых гістарычных фактаў. Як да гісторыі ставяцца беларусы? Якія праблемы і тэмы цікавяць іх у першую чаргу? Як да іх можна данесьці гістарычную праўду? Пра гэта мы сёньня пагаворым з гі...
Хто пачаў адраджэньне 1980-х? 31.05.2023 20:04
Якія падзеі прадвызначылі выбар нацыянальнага шляху разьвіцьця Беларусі пасьля распаду СССР у 1991 годзе? Хто стаяў ля вытокаў беларускага адраджэньня 1980-х гадоў? І ці сапраўды гэта было адраджэньнем? Пра гэта і пра іншае Дзьмітры Гурневіч гаворыць з журналістам і гісторыкам Сяргеем Абламейкам.
Як дэкалянізаваць Беларусь і чаму беларусам трэба адарвацца ад расейскага кантэксту 24.05.2023 35:01
21 траўня ў Нью-Ёрку завершылася Сусьветная канвэнцыя ASN. У канвэнцыі прымалі ўдзел і беларускія дасьледчыкі, прайшлі і два круглыя сталы, прысьвечаныя пытаньням дэкалянізацыі Беларусі. Расказвае ўдзельнік канфэрэнцыі, супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў Усходняй Эўропы (Варшава), Антон Сайфулаеў.
Ці ўсе помнікі трэба аднаўляць 17.05.2023 20:26
Ці ўсе помнікі гісторыі ў Беларусі беларускія? Ці ўсе зь іх трэба ахоўваць, захоўваць і аднаўляць? І ці можа краіна існаваць бяз помнікаў гісторыі і культуры? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з дацэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, экспэртам Міжнароднай рады па захаваньні помнікаў і памятных мясьцін Сьцяпанам Стурэйкам.
Інтэрвію са швэдзкім гісторыкам, якога цытуе Марзалюк і прапаганда 09.05.2023 27:49
Імя гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга ня раз за апошнія два гады гучала ў дзяржаўных СМІ. Ігар Марзалюк і прапагандысты прыводзілі цытаты зь яго кніг як аргумэнт на карысьць сьледзтва аб генацыдзе беларускага народу. Мы распыталі ў швэдзкага навукоўца, што ён пра ўсё гэта думае. Пэр Андэрс Рудлінг — прафэсар катэдры гісторыі Люндзкага ўнівэрсытэту. Ягоная спэцыялізацыя — нацыяналізм. Ён аўтар кнігі...
Ці магчыма дамовіцца гісторыкам Беларусі і Літвы 03.05.2023 30:29
Як пераадолець адчужанасьць паміж беларусамі і літоўцамі? Ці магчымыя зьмены ў гістарычнай сьвядомасьці літоўцаў калі мова ідзе пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і разуменьне гэтай дзяржавы? Што для гэтага павінны зрабіць беларусы? Гутарка зь літоўскім гісторыкам, дырэктарам Інстытуту Вялікага Княства Літоўскага ва Унівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, доктарам Русьцісам Камунтавічусам,...
«Невядомы Менск». Ці магчыма аднавіць Стары горад 29.04.2023 33:34
Невядомы Менск. Частка 13. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі з усімі эканамічнымі і тэхнічнымі абгрунтаваньнямі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе.
Які народ жыве на Віленшчыне 26.04.2023 28:57
Ці сапраўды Віленшчына беларуская? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?
«Невядомы Менск». Найвялікшая загадка менскай фотагісторыі 22.04.2023 32:10
Частка 12. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра найбольшую загадку менскай фотагісторыі – поўную адсутнасьць у архівах даваенных здымкаў Замчышча, пра прыгожую спробу абараніць рэшткі Старога гораду ў 1956 годзе і пра тых, хто гэтай спробе перашкодзіў.
«Невядомы Менск». Загадкавае савецкае разьмінаваньне 15.04.2023 38:03
Невядомы Менск. Частка 11. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, якія падзеі разгортваліся ў вызваленым Менску – пра дзіўнае савецкае разьмініраваньне, пра зносы старых будынкаў і пра генплян 1946 – 1951 гадоў, які цалкам пагубіў Замчышча.
Чаму Лукашэнка замахнуўся на Радзівілаў і Сапегаў 12.04.2023 20:42
Аляксандр Лукашэнка заклікаў да аб'ектыўнасьці ў ацэнцы гістарычнай праўды і заявіў, што пэрыяды Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у свой час былі занадта рамантызаваныя. На яго думку, Радзівілы і Сапегі не былі ніякімі патрыётамі, бо «прадаліся палякам» і «нажываліся на карку народа».
«Невядомы Менск». Хто разбурыў стары Менск у вайну 08.04.2023 37:16
Невядомы Менск. Частка 10. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра нямецкія бамбаваньні і падпалы першых дзён вайны, пра знос немцамі паловы Старога гораду, а таксама пра савецкія бамбаваньні ў часы акупацыі і вызвольнага штурму.
Загадка самага пасьпяховага беларуса імпэрыі 05.04.2023 19:46
Хто дапамог Яўхіму Карскаму стварыць «Этнаграфічную мапу беларускага племені»? Якую ролю ў яго жыцьці адыгралі князі Сьвятаполк-Мірскія? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з кандыдатам гістарычных навук, былым загадчыкам катэдры этналёгіі гістарычнага факультэту БДУ Паўлам Церашковічам.
«Невядомы Менск». Апошняя спроба Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад 01.04.2023 29:06
У дзявятай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра разгром нацыянальнага руху ў БССР у 1929 — 1930 гадах, пра апошнюю спробу Міколы Шчакаціхіна ўратаваць Стары горад і пра тое, як генплян Менску зьвязаны з найвышэйшым кіраўніцтвам СССР.
Што ня так з фільмам пра партызанаў, якія вывелі беларускіх габрэяў за лінію фронту 29.03.2023 29:33
У Беларусі паказваюць расейскі фільм “Праведнік” - гісторыю чырвонаармейца Мікалая Кісялёва, які падчас вайны вывеў з гета ў беларускай вёсцы больш за 200 габрэяў. У 2016 годзе кнігу пра гераічны ўчынак Кісялёва выдала Іна Герасімава, былая дырэктарка Музэю гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.
«Невядомы Менск». Каналізацыя замест рэстаўрацыі 25.03.2023 34:54
У восьмай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра створаны ў 1925 годзе Інбелкультам плян рэстаўрацыі Замчышча і створаны ўладамі замест яго плян сацыялістычнай рэканструкцыі Менску, таксама пра сьлед, які ў беларускай літаратуры пакінулі тыя падзеі.
«Гісторыя на Свабодзе». Ці пазначыў Скарына на партрэце свой узрост? 22.03.2023 24:25
Чаму Беларусь апынулася ў ліку чатырох краін, якія першымі перайшлі на Грыгарыянскі каляндар? Чаму многія даты беларускай гісторыі памылковыя? Ці праўда, што Скарыну ў 1517 годзе, калі ён выдаў Біблію, было 47 гадоў? Мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Сьвятланай Куль-Сяльверствай.
«Невядомы Менск». Чаму не зьявіліся вуліцы Скарыны і Каліноўскага 18.03.2023 27:49
Невядомы Менск. Частка 7. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як і чым у сярэдзіне 1920-х гадоў савецкія ўлады адказалі на спробы Інбелкульту мэмарыялізаваць Стары горад і захаваць яго для нашчадкаў.
Хто каго навучыў піць гарэлку — беларусы расейцаў ці наадварот? 15.03.2023 26:37
Які напой нашы продкі лічылі самым дарагім і самым паважаным? Ці можна разглядаць спосаб вытворчасьці і спажываньня алькаголю важнай часткай беларускай культуры? На новым Ютуб-канале «Гісторыя на Свабодзе» мы гаворым зь беларускім гісторыкам, членам Польскага этналягічнага таварыства Ягорам Сурскім.
«Невядомы Менск». Як і куды зьнікла манаграфія пра Стары Менск 10.03.2023 29:28
Невядомы Менск. Частка 6. Аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як у 1920-я гады супрацоўнікі Інбелкульту стварылі манаграфію пра помнікі старога Менску з некалькімі сотнямі фотаздымкаў, як яна не была выдадзеная і зьнікла.
Ці была беларусізацыя пачатку 90-х гадоў гвалтоўнаю 08.03.2023 19:52
Сёньня нярэдка можна пачуць пра гвалтоўную беларусізацыю пачатку 90-х, пра навязваньне беларускай мовы ў школах і грамадзкім жыцьці і нават пра выцясьненьне з краіны расейцаў. Як гэта было насамрэч? Пра гэта мы гаворым з выкладчыцай Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, доктарам гісторыі Аленай Маркавай.
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.