kalasyai

Каласы пад сярпом ШІ

"Штось няўлоўнае коціцца з гарадоў у вёскі… не дым, не гул, а нібы ціхі розум, што без вачэй глядзіць, без языка гаворыць, ды ўсё пра нас ведае. Людзі кажуць — інтэлект штучны. А можа ж, і праўда: самі яго зрабілі, ды ўжо не самі і правім. Во яно як павялося — усё разумнейшае, ды ці найлепшае?.. Вось і гаворым цяпер, як у былыя часы пра дождж ці вайну: пра тое, што далёка, а сэрца ўжо адчувае — блізка." Раз на два тыдні распавядаем пра Штучны Інтэлект.

Koniecznie odwiedź stronę podcastu i wesprzyj twórcę: kalasyai.podbean.com

Autor

kalasyai

Kategoria

Technology

Strona podcastu

kalasyai.podbean.com

Ostatni odcinek

30 cze 2026

Gdzie słuchać?

Podcasty w aplikacji Replaio Radio Już wkrótce

Podcasty trafią do aplikacji już wkrótce. Zainstaluj teraz i jako pierwszy zobacz nowe podejście do podcastów

Pobierz z Google Play Zainstaluj za darmo Android 5 mln+ pobrań · ocena 4,8 iOS niedługo

Odcinki

#26 - Рабатызацыя Беларусі, каханне з робатам, Grok у Пентагоне і магутны Fable 5 30.06.2026

Сёння абмяркоўваем беларускі АСМR, таямніцы нашых дыялектаў, тры галоўныя якасці для працы ў Anthropic і як праграмістцы дазволілі не выкарыстоўваць ШІ на працы праз рэлігію. Гаворым пра адмену ШІ-звальненняў, супермагутную Claude Fable 5 і кітайскую GLM 5.2, як Ілон Маск стаў першым у свеце трыльянерам, а SpaceX купіла Cursor за $60 мільярдаў. Не абышлі бокам і айчынныя навіны - указ аб рабатызац...

#25 - ШІ-светлафоры ў Беларусі, працэсар-пластыр, Gemini Omni, Claude Opus 4.8, гаўно і трэскі 18.06.2026

Сёння абмяркоўваем беларускія «ШІ-светлафоры», відэаманіторынг купальшчыкаў на Цнянцы, гаворым пра забарону выезду за мяжу для кітайскіх ШІ-інжынераў, укараненне ШІ ў беларускі РЭБ, перакладчык для жывёл і цуда-пластыр з Чыкага, які ратуе сэрцы. Разбіраемся са злівам ад Цукерберга пра навучанне ШІ-агентаў на працы супрацоўнікаў Meta і новым факультатывам па ШІ ў беларускіх школах. Таксама абмяркоў...

#24 - Сакрэты Пентагона, робат-манах, табло ганьбы і ШІ-скандал з Mark Formelle 21.05.2026

Вітаем у новым выпуску падкаста! Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і чаму Meta звальняе тысячы людзей, каб купіць больш відэакарт, разбіраем GPT-5.5, новыя магчымасці Image...

#23 - Cабакі з кулямётамі, клон Цукерберга, GPT 5.5., DeepSeek v4 і ШІ-магістратура ў БНТУ 06.05.2026

Вітаем у новым выпуску падкаста! Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і чаму Meta звальняе тысячы людзей, каб купіць больш відэакарт, разбіраем GPT-5.5, новыя магчымасці Image...

#22 - Першы афлайн у замку: эмоцыі ў ШІ, кланаванне калег, звальненні і крыху віна 29.04.2026

Вітаем усіх у нашым першым афлайн-выпуску! Мы запісалі яго ў сапраўдным замку — з віном, мікрафонамі, жывымі эмоцыямі і шчыльнай порцыяй ШІ-навінаў. У выпуску гаворым пра эмоцыі ў нейрасетак, AI-сумоўі, звальненні дзеля дата-цэнтраў, кланаванне калег, робатаў, акуляры для спісвання, Мальера ад штучнага інтэлекту і пра тое, ці не час нам усім патроху рыхтавацца да вельмі дзіўнай будучыні. Далучайце...

#21 - Беларускі ШІ-журналіст, марш супраць ШІ, робат учыніў вэрхал, закрыццё Sora 06.04.2026

Сёння абмяркоўваем, чаму OpenAI нечакана закрывае Sora і ці канец гэта эпосе відэа-хайпу, разбіраемся з таямнічай мадэллю Claude Mythos ад Anthropic, зазіраем у закуліссе кітайскага ШІ, дзе заснавальнікам Manus забаранілі выезд з краіны, гаворым пра еўрапейскія дата-цэнтры за $10 млрд, беларускі кантэкст у ІТ і культурныя кропкі: ад Віктара Марціновіча да новага падкаста «Кропкі над ё».  На дэсерт...

#20 - беларусы канкуруюць з Suno, людзі закохваюцца ў ChatGPT, Альтман прадае ШІ па лічыльніку 28.03.2026

Вітаем у новым выпуску! Сёння ўтульна разважаем пра тое, як Сэм Альтман хоча прадаваць нам ШІ па лічыльніку, нібы ваду ці святло, і што прынесла абнаўленне GPT 5.4 з кантэкстам у мільён токенаў. Гаворым пра «Macrohard» Ілана Маска і будучыню кампаній з аднаго чалавека, а таксама пра тое, чаму 98% беларускіх студэнтаў не могуць жыць без нейрасетак. Абмяркоўваем беларускі «Беллегпрам» з яго нейрапры...

#19 - ШІ выбірае ядзерную зброю, новыя скарачэнні, страх страты працы і што такое "нейраморфы" 10.03.2026

Вітанкі, шаноўныя! КПСШІ на сувязі. Сёння разбіраемся, чаму дата-цэнтры OpenAI папракаюць за празмернае спажыванне вады, абмяркоўваем страх страціць працу праз ШІ і разважаем, чаму ў ваенных сімуляцыях ChatGPT амаль заўсёды выбірае ядзерны ўдар — і прычым тут Anthropic. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ...

Сэкс-скандал у OpenAI, ШІ-песні Акадэміі навук і патэнт на лічбавую смерць / КПСШІ #18 19.02.2026

Вітанкі! Падкаст «Каласы пад сярпом ШІ» зноўку ў вашых падкаст-прыёмніках! Сёння пачынаем з «капэруса» і «кутаса», потым заныравем у вір ШІ-скандалаў: чаму топ-менеджарку OpenAI звольнілі за дыскрымінацыю і навошта Сэм Альтман прыбраў слова «бяспека» з місіі кампаніі? Абмяркоўваем ШІ-акуляры і кулоны ад Apple і тое, як кітайскія мадэлі пачынаюць «наступаць на пяткі» амерыканскім.  Не абышлося і бе...

Molt-манія, падлеткам забараняюць ШІ, канец універсітэтаў і дзіўны беларускі ШІ-стартап / КПСШІ #17 07.02.2026

Прывітанне, сябры! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні. Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым жыццём, але часам «злівае» вашы паролі. Разбіраемся, чаму ШІ-агенты стварылі ўласную сацсетку Moltbook...

Цяжарнасць ад ChatGPT, лічбавізацыя Беларусі, Вайфу ў слоіку і Google ведае пра цябе ўсё/ КПСШІ #16 23.01.2026

Прывітанне, сябры! Гэта 16-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя вар’яцкія і значныя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні. Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube) пад парасонам Gemini і ці не страшна давяраць карпарацыі ўсё сваё лічбавае жыццё. Разбіраем скандал вакол Grok і Ілана Маска, пасля якога ней...

Бот замест хлопца, памідоры ад Claude, псіхоз ад ChatGPT і шунты ў галаву ад Маска / КПСШІ #15 08.01.2026

Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft пад сцягам «Microslop». Зазірнем на завод «Гарызонт», дзе Лукашэнку паказалі «ШІ-тэлевізар» і разумную даільную ўстаноўку, і абмяркуем дз...

Псіхадэлікі для ШІ, Adobe у ChatGPT, беларускі робат-даяр і людзі года / КПСШІ #14 27.12.2025

Сёння абмяркоўваем навіны OpenAI: GPT-5.2, інтэграцыі з Adobe і працу з PDF. Разбіраем навуковыя даследаванні пра тое, ці сапраўды працуе ролевы промцінг і навошта дубляваць запыты да нейрасетак. Глядзім на крыху жудасную ШІ-рэкламу McDonald's, тэсцім праграму для карэкцыі паставы і нават «псіхадэлікі» для ботаў, каб змяніць іх успрыманне.  Не прайшлі міма скандалаў: як навуковец напісаў 113 артык...

ШІ ведае твой адрас, робаты-стэндаперы, catwalk, канец працы і хакерскія вершы / КПСШІ #13 11.12.2025

Сёння абмяркоўваем, як ChatGPT вучыцца «каяцца» ў памылках і адначасова падсоўвае рэкламу, а Grok ад Ілона Маска злівае адрасы і ўбудоўвае брэнды прама ў кіно. Гаворым пра кітайскі прарыў DeepSeek, вялікае аб'яднанне пад сцягам Linux Foundation і «нейрасеткавы кансіліум» ад Андрэя Карпаты. Вы даведаецеся, чаму вершы сталі хакерскай зброяй, як нейрасеткі ратуюць калядны настрой беларусаў і ці варта...

Забойцы ChatGPT, ШІ ў ПВТ, геннамадыфікаваныя дзеці і размовы з памерлымі / КПСШІ #12 29.11.2025

Сёння абмяркоўваем «забойцу ChatGPT» — Google Gemini 3 Pro з Dynamic View і Image Pro, глядзім на Claude Opus 4.5 і на тое, як нават Лінус Торвальдс кажа «так» вайб-кодзінгу, разбіраем ШІ-кансультанта па грантах, які разнёс Web Summit 2025, і кошыкі Waitrose з камп’ютарным зрокам. Гаворым пра плюшавага мядзведзя, продаж якога закрылі з-за «разгульнага» ШІ, Vine без ШІ-контэнту ад Джэка Дорсі, туры...

Робаты — як людзі, відэакарту зашпулілі ў космас, новы GPT-5.1 і ударатрывалы ШІ-самалёт / КПСШІ #11 20.11.2025

Сёння гаворым пра GPT-5.1 і новы, больш “чалавечны” ChatGPT, пра групавыя чаты і агент Aardvark, які палюе на ўразлівасці ў кодзе, разабрацца спрабуем і з тым, чаму Ян ЛеКун сыходзіць з Meta, а World Labs будуе прасторавы ШІ замест чарговай LLM. Паглядзім на вяртанне Сашчэпкі ў выглядзе Mico ў Copilot, на касмічныя датацэнтры Nvidia, на даследаванне, дзе польская мова раптам стала лепшай для промп...

ChatGPT для дарослых, ШІ-булінг, агучка праз музыку і як Кітай становіцца манаполіяй ШІ / КПСШІ #10 25.10.2025

Сёння абмяркоўваем: як OpenAI дазволіла дарослы кантэнт у ChatGPT, што за Claude Skills і чаму Microsoft ператварае Windows у Copilot OS, слухаем як ElevenLabs і Suno гавораць па-беларуску, як чат-боты кіруюць рэальнымі грашыма, і што робіць AI у судах і школах. Абмяркуем роба-фабрыкі ў Кітаі, фестываль ШІ-фільмаў у Варшаве і скандал вакол «матэматычнага прарыву» GPT-5. А яшчэ робат-экскаватар, дз...

Ачмурэнная SORA 2, першая ШІ-акторка, робаты-метаморфы і беларуская лаянка / КПСШІ #9 11.10.2025

Сёння разбіраем Sora 2 ад OpenAI, новы партнёрства з Nvidia і дата-цэнтры на 17 ГВт, катастрофу ў Паўднёвай Карэі і бацькоўскі кантроль у ChatGPT. Глядзім, як Apple рыхтуе Veritas і абноўлены Siri, а Anthropic вяртае сабе трон з Claude Sonnet 4.5. Пагаворым пра YouTube Labs, API Tinker ад Міры Мураці, першую ШІ-актрысу і кітайскую візу для інжынераў. Завяршаем робатам, нэўраімплантамі і «чырвонымі...

Акуляры Цукерберга, ШІ-урады і ці ўсе загінем праз стварэнне суперінтэлекта? / КПСШІ #8 04.10.2025

Сёння абмяркоўваем, як рызанінг-сістэма OpenAI разбіла ўсіх на чэмпіянаце свету па праграмаванні, чаму Цукерберг гатовы “змарнаваць” сотні мільярдаў дзеля звышрозуму і навошта Meta робіць свае акуляры з ШІ. Гаворым пра Gemini ў Chrome, празрысты ChatGPT са Швейцарыі і пра тое, як праграмісты зарабляюць на чыстцы вайб-кода. Разбіраем першы закон ЕС пра ШІ, ШІ-урады ў Непале і Японіі, прагноз хвароб...

Anthropic vs аўтарскі кантэнт, беларускі спектакль пра ШІ, робаты-унукі і тэлепатыя / КПСШІ #7 15.09.2025

Сёння разбіраем, як Claude можа закрыць ваш чат дзеля «псіхічнага здароўя», глядзім на новыя крокі OpenAI — ад Jobs Platform да OpenAI for Science, чытаем пра мільярдныя сыходы з Meta і інвестыцыі ў Mistral. Абмяркоўваем гучныя судовыя справы супраць Anthropic і Midjourney, шоу ў варшаўскім метро, словы з ChatGPT у жывой англійскай і тэлевізары з Copilot. І напрыканцы — робат-студэнт у Шанхаі, лял...

GPT-5, што такое кантэкст, востраў пад кіраўніцтвам ШІ, вершы і робаты якія нас уразілі / КПСШІ #5 31.08.2025

Сёння абмяркоўваем GPT-5, Stargate Norway на 100 тыс. GPU і Study Mode у чате GPT, што такое «кантэкст», як Perplexity Chrome купіць хоча, гаворым пра адмову навукоўца ад $1 млрд ад Цукерберга, пра востраў пад кіраваннем ШІ, роба-сабак, лятаючых робатаў і «суперслухавыя» акуляры, новыя правілы YouTube, брытанскі Online Safety Act, беларускі стартап на Times Square і ШІ-кліп Крамбамбулі. Фінал — пр...

Казкі для дзетак, GPT-5 не зайшоў, ШІ-даенне ў Беларусі, BelarusianGLUE і Нанабанана! / КПСШІ #6 31.08.2025

Сёння абмяркоўваем OpenAI і крызіс GPT-5, новыя магчымасці Claude і праблемы Grok, як Google запускае AI-фітнес-трэнера і эксперыментуе з відэа па-беларуску. Разбіраем Нанабанана, беларускія стартапы і першы бэнчмарк па беларускай мове BelarusianGLUE. Гаворым пра дроны з пярцовым газам у школах Фларыды, міжнародныя гульні гуманоідных робатаў ды этыку. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtub...

Słuchaj podcastu Каласы пад сярпом ШІ w Replaio

Radio i podcasty w jednej aplikacji - za darmo, bez zakładania konta. Zainstaluj już dziś i nie przegap premiery

Pobierz z Google Play

Replaio nie jest wydawcą podcastów; nazwy audycji, okładki i audio należą do ich autorów i są rozpowszechniane przez publiczne kanały RSS