Bijaburbalka
Біябурбалка
“Біябурбалка” — падкаст пра біялогію, дзе мы разам з беларускімі даследчыкамі шукаем адказы на вашыя простыя і складаныя пытанні. Дасылайце свае пытанні і зваротную сувязь ў Telegram “Біябурбалкі”: https://t.me/bijaburbalka_questions/Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: https://www.instagram.com/bijaburbalka/https://t.me/bijaburbalka/Там можна больш даведацца пра наш праект, знайсці дадатковую інфармацыю па тэме выпускаў, а таксама анонсы наступных падкастаў.
Koniecznie odwiedź stronę podcastu i wesprzyj twórcę: podcasters.spotify.com
Autor
Bijaburbalka
Kategoria
Strona podcastu
Ostatni odcinek
15 sty 2025
Gdzie słuchać?
Podcasty w aplikacji Replaio Radio Już wkrótcePodcasty trafią do aplikacji już wkrótce. Zainstaluj teraz i jako pierwszy zobacz nowe podejście do podcastów
Odcinki
24. Чаму не ўсе мы памятаем сны? І чаму не ўсе сны мы памятаем? 15.01.2025 47:14
У гэтым выпуску высвятляем - ці ўсе людзі бачаць сны (і адкуль мы гэта ведаем) - ад чаго залежыць, ці запомнім мы, што нам сніцца - як сны натхняюць творчыя ідэі і дапамагаюць засноўваць гарады - і чаму, калі мы не спім, у нашым мозгу назапашваецца смецце
23. Як працуюць штучныя нейрасеткі? 26.12.2024 47:14
У гэтым выпуску распавядаем: - якім чынам штучны інтэлект вучыцца пазнаваць коцікаў; - што такое нейрасеткі-трансформеры, і ў чым нам хочацца быць да іх падобнымі; - а таксама як досвед у псіхалогіі і барацьбе з хаосам дапамог навукоўцам ў распрацоўцы тэхналогіі, што перавярнула сусвет.
22. Як біяінфарматыка дапамагае зразумець старэнне? 11.12.2024 46:14
У гэтым эпізодзе беларускі біяінфарматык Цімафей Падвіцкі з Універсітэта Кёльна распавядае, як матэматыка дапамагае біёлагам. Вы даведаецеся, чаму гены – гэта "чорная скрынка", як клеткі ў нырках клапоцяцца пра ваша здароўе і што ўсё гэта значыць для разумення старэння.
21. Навошта рэгуляваць працу генаў, і як у гэтым дапамагаюць мікраРНК? 27.11.2024 27:59
Другі сезон пачынаем з аповеда пра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2024. З яго вы даведаецеся, як адзін маленькі чарвячок прынёс "Нобеля" адразу тром навукоўцам, якім чынам клетка страўніка даведваецца, што ёй там трэба рабіць, і чаму мікраРНК дораць чалавецтву надзею на пераадоленне раку.
20. Што не змясцілася ў першы сезон? 14.07.2024 24:50
У апошнім выпуску сезона дзелімся бонуснымі гісторыямі ад нашых гасцёў-экспертаў. Марыя Сума распавядае, чаму не варта адмаўляцца ад сартыроўкі смецця, нават калі з двароў прыбіраюць асобныя кантэйнеры. Ад Дзмітрыя Лукашанца даведваемся, як белыя мядзведзі дапамагаюць палярнікам вучыць замежныя мовы. А Наста Кузьмянкова раскрывае сакрэт, якая сувязь паміж арабскімі шэйхамі і вывучэннем дроф. Яшчэ...
19. Чаму на дрэвах з'яўляюцца паразіты? 04.07.2024 32:48
У гэтым выпуску абмяркоўваем расліны - паразіты раслін. А таксама адзін грыб і адну незвычайную казурку, якая здатная з вярбы зрабіць ружу. Даведаемся, які з гэтых паразітаў самы рамантычны, і як дрэвы з імі змагаюцца - а яшчэ якія ў паразітызма ёсць станоўчыя бакі.
18. На якія вынаходніцтвы жывёлы натхнілі людзей? 30.06.2024 29:35
У гэтым выпуску распавядаем, як птушка зімародак можа дапамагчы пабудаваць цягнік, грыбы - маршрут, а тэрміты - вентыляцыю; што не атрымалася ў Да Вінчы і ў чым розніца паміж біёнікай і біям̶і̶міметыкай.
17. Што такое грынвошынг і пры чым тут відэагульні? 26.06.2024 44:34
Натхніўшыся размовай з Машай Сума ў папярэднім выпуску, Міша распавядае пра тое, як на экалагічныя праблемы ўплываюць... відэагульні! Абмяркоўваем, як карпарацыі выкарыстоўваюць гульні для піяру; што не варта рабіць, калі ў цябе засталося два мільёна нікому не патрэбных прыстаўкавых картрыджаў; і чаму ад гульні могуць быць як шкоднымі, так і карыснымі для навакольнага асяроддзя.
16. Ці праўда, што ў наш арганізм кожны дзень трапляе пластык, і чаму гэта небяспечна? 21.06.2024 36:08
Каб адказаць на гэтае пытанне, мы запрасілі ў выпуск экалагіню Марыю Сума, якую шмат хто ведае па праэкце "Зялёная мапа" і Школе "Экаідэі". Ад яе мы даведаемся, якая сувязь паміж мікрапластыкам, камарамі і мужчынскімі тэсцікуламі; што кожны з нас можа рабіць, каб паменшыць колькасць пластыку ў навакольным асяроддзі; а таксама якія бываюць эколагі, і што такое экафемінізм.
15. Што такое радыяцыйнае забруджванне і калі Беларусь ад яго пазбавіцца? 23.05.2024 30:47
Адказаць на гэтае сур'ёзнае і хутчэй хімічнае, чым біялагічнае пытанне, мы запрасілі даследчыцу ў галіне радыяхіміі - Яну Карслян. З выпуску даведаемся: - Як дзяўчынка з простай школы ў Гомелі зрабілася радыяхімікам і працавала перакладчыкам паміж навукоўцамі і праграмістамі, а пасля патрапіла на працу ў знакамітую Аргонскую нацыянальную лабараторыю ў ЗША. - Ці варта чакаць, што беларуская зям...
14. Што такое птушынае малако? 01.05.2024 20:49
У чатырнаццатым выпуску Міша прэзентуе топ-тры цікавосткі з тых, што не змясціліся ў папярэдні выпуск, дзе мы размаўлялі з цудоўнай спадарыняй арнітолагам – Настай Кузьмянковай. Таму даведаемся яшчэ больш пра птушак: якая птушка можа даляцець з Аляскі да Аўстраліі без адзінага перапынку, што такое птушынае малако і чаму ўзімку птушак варта карміць меньш, чым хочацца?
13. Чаму птушкі вяртаюцца з выраю ў Беларусь (і як яны знаходзяць шлях дадому)? 20.04.2024 28:18
На актуальныя вясновыя пытанні нам дапамагае знайсці адказы спадарыня арнітолаг - Наста Кузьмянкова. У гэтым выпуску даведаемся, што можа здарыцца, калі ў вясковай бібліятэцы браць кніжкі не толькі са школьнага спісу, як працуе птушыны GPS і чаму паштовыя галубы вярталіся ў княскія маёнткі.
12. Навошта чалавеку слёзы? 09.04.2024 25:26
У дванаццатым выпуску распавядаем, адкуль бяруцца слёзы і навошта яны патрэбныя. Высвятляем, як так атрымалася, што наш арганізм пражывае эмоцыі, губляючы ваду. А таксама спрабуем адказаць на пытанне, ці плачуць іншыя віды жывёл і ці заўсёды мы можам правільна зразумець іх эмоцыі?
11. У якой ноздры больш валасоў? 01.04.2024 32:28
Наш выпуск да Дня смеху, у якім мы расказваем пра Шнобелеўскую прэмію - узнагароду за навуковыя даследаванні, якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца. Абмяркуем, колькі навуковых артыкулаў па хіміі трэба напісаць, каб атрымаць прэмію па літаратуры; як з дапамогай палкі нагадаць курыцы, што яна - нашчадак дыназаўраў; і хто часцей перадражнівае адзін аднаго ў заапарках: малпы люд...
10. Як батанічны слоўнік можа змяніць жыццё? 21.02.2024 42:50
Выпуск да Дня роднай мовы, з якога вы даведаецеся пра беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік, якому сёлета 100 год. А таксама пра тое, як жыццё адной жанчыны можа паўплываць на светапогляд некалькіх пакаленняў беларусаў.
9. Чаму людзі пазбавіліся поўсці? 13.02.2024 38:31
У дзявятым выпуску мы, нарэшце, выходзім са свайго зімовага сну. Але на дварэ ўсё яшчэ халодна, бррр! Таму спрабуем высветліць, чаму чалавек пазбавіўся поўсці і цяпер мерзне ў маразы, абгарае на сонцы і выглядае дзіўна для астатніх прыматаў. Разглядаем асноўныя гіпотэзы на гэты конт: папулярныя, спрэчныя і дзіўныя.
8. Хто жыве ў снезе? 30.12.2023 42:45
У нашым святочным навагоднім выпуску ўдзельнічае заолаг Дзмітры Лукашанец. Дзмітры даследуе мікраскапічных жывёл. Не бактэрый, не пратыстаў, а менавіта жывёл. Але такіх маленькіх, што без мікраскопа іх і не пабачыш. А яшчэ гэтыя жывёлы могуць жыць у гурбах старога снегу, прычым як у Еўропе, так і ў палярных зонах. І Дзмітрый ужо падарожнічаў за імі і на Грэнландыю, і на Шпіцберген, і нават у Антар...
7. Чаму не варта выкарыстоўваць адну дошку для мяса і гародніны? 23.12.2023 39:50
У сёмым выпуску мы рыхтуемся да прыгатавання шматлікіх страў на Каляды і Новы год. Размаўляем на Мішынай кухні пра тое, колькі нам для гэтага спатрэбіцца кухонных дошак, дзе ў нашых кватэрах сапраўдныя мікробныя мегаполісы, хто такія, наогул, мікробы і чаму лепш мыць посуд шчоткай.
6. Чаму жывёлы гуляюць у гульні? 28.11.2023 43:03
У шостым выпуску даведаемся, як гульні дапамагаюць жывёлам выжываць у прыродзе, чаму горным казлам больш падабаецца скакаць па крутых схілах і навошта пацукам гуляць у Doom. А вось тут можна спампаваць кароткі энцыклапедыйны артыкул, дзе распавядаецца ўсё тое ж самае, але па-англійску і са спасылкамі на літаратуру: https://bijaburbalka.netlify.app/games_for_animals.pdf -- Чакаем вашыя пытанні і зв...
5. Чым цікавыя палавыя зносіны крэветак? 13.11.2023 39:24
У пятым выпуску мы знаёмім вас з яшчэ адным беларускім біёлагам - Уладзіславай Хаўратовіч! Слава зараз робіць дысертацыю у Венскім Біяцэнтры (Vienna BioCente), дзе даследуе малекулярныя працэсы мейозу. А дагэтуль абараніла вельмі цікавую магістарскую па вывучэнні палавых храмасом у крэветак, пра якую распавядае ў гэтым выпуску. Таксама Слава тлумачыць, чаму ў працэсе эвалюцыі ўзніклі два полы - му...
4. Чаму Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне далі біёлагу? 23.10.2023 40:10
Наш чацвёрты выпуск, у якім мы проста распавядаем пра сутнасць даследванняў лаўрэатаў сёлетняй Нобелеўскай прэміі. А таксама высвятляем, што агульнага паміж ДНК і паваранай кнігай, у якіх жыццёвых абставінах можа спатрэбіцца ксеракс і чаму варта верыць у сябе ў той жа ступені, што і твая матуля.
3. Навошта мухам кусацца? 07.10.2023 38:59
У трэцім эпізодзе пагаворым аб тым, чаму Зямлю называюць планетай казурак, навошта на гэтай планеце мухі, навошта мухам кусацца і як зразумець, якія з іх збіраюцца вас кусаць, а якія - не. Спіс літаратуры McGavin, G. (2005). Insects and spiders. Dorling Kindersley. Byrd, J. H., & Tomberlin, J. K. (Eds.). (2019). Forensic entomology: the utility of arthropods in legal investigations. CRC Press....
2. Як птушкі вучацца спяваць? 22.09.2023 39:21
У другім эпізодзе мы даведваемся, як птушкі вучацца спяваць, як выразіць ступень небяспекі ў адзінках "дзі" і ў чым можна знайсці плюсы, калі ты для свайго вучня - Шаноўны Вораг. -- Чакаем вашыя пытанні і зваротную сувязь: https://t.me/bijaburbalka_questions/ Падпісвайцеся на нас ў Instagram i Telegram: https://www.instagram.com/bijaburbalka/ https://t.me/bijaburbalka/
1. Ці вучацца жывёлы адна ў адной? 07.09.2023 34:31
Наш першы ў жыцці выпуск падкасту, у якім мы з дапамогай навукі эталогіі высвятляем, ці вучацца жывёлы адна ў адной. А на шляху даведваемся, навошта кратам ксенафобія, як пацукі абіраюць бяспечную ежу і ці ёсць традыцыі ў птушак. Бонус гэтага выпуску — цудоўная размова з беларускім біёлагам Аляксандрам Даменіканам, які даследуе навучанне ў грыбоў О_о Чакаем вашыя пытанні і зваротную сувязь: https:...
Podobne podcasty
Replaio nie jest wydawcą podcastów; nazwy audycji, okładki i audio należą do ich autorów i są rozpowszechniane przez publiczne kanały RSS