litradio.by

Літрадыё

Arts BE ↓ 50 episodios

Серыя падкастаў Літрадыё "Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці."Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі."Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.

Autor

litradio.by

Categoría

Arts

Web del podcast

litradio.by

Último episodio

11 de nov. de 2024

¿Dónde escuchar?

Podcasts en la app Replaio Radio Muy pronto

Los podcasts llegarán muy pronto a la app. Instálala ahora y sé el primero en descubrir una forma totalmente nueva de vivir los podcasts

Descárgala en Google Play Instálala gratis Android 5 M+ de descargas · valoración de 4,8 iOS muy pronto

Episodios

Анхела Эспіноса / Каля літаратуры 21.03.2024

Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і іспанскай.  У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра іспанскую жарснасць і беларуск...

Наста Карнацкая / Каля літаратуры 14.03.2024

Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг.

Ілля Сін / Супердудко 05.03.2024

Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве. Ілля Сін — празаік-аванга...

Кацярына Оаро / Адкуль бяруцца кнігі 26.02.2024

Кацярына Оаро — пісьменніца, якая натхняе пісаць іншых. Жывучы ў італійскім Турыне, яна выкладае крэатыўнае майстэрства для замоўцаў па ўсім свеце. Кацярына ўпэўненая, што, калі шчыра гаворыш пра ўласны досвед, гэта абавязкова камусьці адгукнецца. І ўсе яе кнігі акурат такія: дэбютная аповесць “Сарочае радыё” тлумачыць  досвед журналісткі ў аўтарытарнай Беларусі, “Трымайся і пішы” спрыяе пераадоле...

Вера Бурлак / Супердудко 29.01.2024

Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумары...

Усевалад Сцебурака / Супердудко 17.01.2024

Усевалад Сцебурака прыйшоў да беларушчыны дзякуючы Караткевічу і Толкіну. Далей ў спісе вартага — Жлобін і Вілейка, гісторыкі-рамантыкі і літпрацэс пачатку нулявых. Як Усевалад стаў маршалкам і навошта кінуў пісаць мастацкую прозу. Чаму кніга “Сцебуракаў лёс” вартая ўвагі і як самому даведацца столькі ж пра свой род. У чым сэнс “Залатога апострафа” за вершы апошніх гадоў. І чаму гэта ўвогуле лепша...

Канстанцін Сцешык / Супердудко 10.01.2024

Госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п’есах шырока ставяць у тэатрах. А пазалетась выйшаў раман “Сердце горбуна”. Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “нова...

Уладзімір Сцяпан / Супердудко 04.01.2024

Новы госць падкасту “Супердудко” — выбітны майстар малой прозы, аўтар кніг “Адна капейка” і “Хвалі” Уладзімір Сцяпан. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.

Анка Упала / Адкуль бяруцца кнігі 28.12.2023

Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, —  аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа. Пачынала яна ў 17 гадоў з абсурдысцкімі вершамі, якімі весяліла публіку на літаратурных слэмах. А ў больш сталым узросце перайшла на задуменную прозу, калі пасля паездкі ў Швецыю напісала аўтафікшн “На заснежаны востраў”. Кароткі раман пра непрытульнасць і адзіноту беларускі ў эміграцыі...

Наста Грышчук / Супердудко 21.12.2023

Наша госця добра знаёмая калі не ўсім беларускім чытачам, то ўсім беларускім пісьменнікам дакладна. Не кожнаму шанцуе апынуцца ў пякельным пражэктары яе ўвагі, але ўжо калі пашанцавала – сцеражыся! Не схавацца ў тумане незразумелых слоў, не ўцячы на лыжах ілжывых сілагізмаў. Крытыка дагоніць і прышпіліць. Таемнае стане яўным, дурное – бачным, па-мастацку непаўнавартаснае – відавочным. Яе любяць ін...

Валянціна Андрэева / Каля літаратуры 11.12.2023

Беларускім жыхарам Кракава відавочна пашэнціла: там, на чацвёртым паверсе старой камяніцы, размясцілася выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” — утульная прастора, якая прыме не толькі аматараў беларускіх кніжак і гісторыі, але і нават тых, хто хоча “простапагаварыць”.  Кіруе гэтай прасторай Валянціна Андрэева — рэдактарка, тэкстолаг, якая правяла ні адзін год, узіраючыся ў рукапісы Быкава і Караткевіча,...

Артур Клінаў / Адкуль бяруцца кнігі 01.12.2023

Артур Клінаў ставіцца да творчасці як да авантуры і ўвесь час спрабуе сябе ў нечым новым. Ён стваральнік міфа пра “Горад Сонца” і аўтар прыгодніцкіх раманаў “Шалом”, “Шклатара”, “Локісаў”. А таксама — канцэптуальны мастак, фатограф, калекцыянер, руплівы гаспадар сядзібы ў Каптарунах, шматгадовы рэдактар часопіса “Партызан”, мастак-пастаноўшчык фільма “Масакра” ды шмат хто яшчэ. Такая бурлівая дзей...

Андрэй Строцаў / Каля літаратуры 07.11.2023

Таямнічыя эліксіры, загадкавыя артэфакты і эпахальныя бітвы прыдуманых народаў — навошта сёння чытаць фэнтэзі, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі? На гэта пытанне адкажа Андрэй Строцаў — толкіназнаўца, перакладчык, антраполаг, які прысвяціў вывучэнню чароўнага Міжзем’я не адзін год і не забывае адзначыць кожную памятную дату ў жыцці Толкіна келіхам піва — так, як гэта рабіў, ула...

Ціхан Чарнякевіч / Каля літаратуры 20.10.2023

Ціхан Чарнякевіч — спецыяліст рэдкага профілю. Як японец, што вывучыў беларускую мову, або той, хто вырошчвае кавуны на Віцебшчыне. Шмат гадоў, калі не дзесяцігоддзяў, ён не сыходзіць у айці і не становіцца рэкламным капірайтарам, але з нейкім асуджаным спакоем працягвае рухаць белліт ва ўсіх магчымых іпастасях: як крытык, аналітык, паэт ды менеджар. Самае неверагоднае, што літаратура яго непадроб...

Сцяпан Стурэйка / Каля літаратуры 07.10.2023

Сцяпан Стурэйка — асоба шматгранная. Найперш вядомы як гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, ён ужо шмат гадоў праторвае сцежку на ніве айчыннай літаратуры.  У яго нядаўняй кнізе “Пасажыры карабля Тэсея” дэтэктыўна-містычныя сюжэты з’яўляюцца толькі нагодай паразважаць пра ўлюбёныя беларускія руіны, на якія аўтар пазірае з іроніяй і адначасова — з любоўю. Як пасля нап...

Надзея Гарадніцкая / Каля літаратуры 26.09.2023

Літрадыё запускае новы падкаст — “Каля літаратуры”. Госці — людзі, звязаныя з літаратурай, але не наўпрост. Ці звязаныя не толькі з літаратурай. Таму размовы балансуюць на мяжы пісьменніцтва і іншых дысцыплін. Госця першага падкасту Надзея Гарадніцкая мае дыплом перакладчыцы мастацкай літаратуры, але яшчэ падчас вучобы ведала, што пераклад — не тое, чым яна хоча займацца. Новай сферай цікавасці ст...

Саша Філіпенка / Адкуль бяруцца кнігі 30.08.2023

Саша Філіпенка — сапраўдная фабрыка прозы. За апошнія дзесяць год ён выдаў шэсць раманаў, найвядомейшыя з якіх — “Былы сын”, “Чырвоны крыж”, “Крэмулятар”. У кожнай кнізе Саша эксперыментуе з формамі і жанрамі. Але пра што б ён ні пісаў — пра юнацтва ў непрытомнай Беларусі, пра жыццё падлеткаў у дзіцячым доме, пра цкаванне журналістаў, пра сталінскія рэпрэсіі або пра дырэктара крэматорыя, — усе яго...

Вольга Гапеева / Адкуль бяруцца кнігі 14.07.2023

Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай.  Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць га...

Наста Кудасава / Адкуль бяруцца кнігі 14.06.2023

Вершы Насты Кудасавай — заўжды  нататкі з краю бездані. Аднак сёння яны гучаць як лек і паратунак. Летась аўтарка пакінула родныя берагі Дняпра, цяпер жыве на марскім узбярэжжы ў Польшчы. Але яе лірычная гераіня — дзяўчынка, што расла сярод лясоў і балот, — усё гэтак жа балюча адчувае свет.

Сабіна Брыло / Адкуль бяруцца кнігі 25.05.2023

Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная...

Дзмітры Строцаў / Адкуль бяруцца кнігі 10.05.2023

Дзмітры Строцаў піша паэзію больш як 40 гадоў. І кожны верш — адказ на патрасенні гэтага свету. Апошнім часам аўтар жыве ў Берліне і працуе ў жанры паэтычнага рэпартажу, дзе сведчыць пра сучасныя падзеі, што несупынна збіваюць з ног. У новым выданні падкасту Дзмітры распавядзе пра дзіцячыя пластылінавыя сусветы, любоў да памылак, каханне як сімфанічны досвед, а таксама пра тое, як быць з натхненнн...

Ганна Севярынец / Адкуль бяруцца кнігі 26.04.2023

Для Ганны Севярынец пісьменніцтва пачалося з даследчыцкай цікаўнасці. Пошукі ў архівах. Паездкі па мясцінах расстраляных паэтаў. І стосы дакументаў — фотаздымкі, лісты, даведкі, дзённікі — паступова ажылі, замільгацелі дэталямі. Склаліся ў трохмерную карціну менскага літаратурнага жыцця 20—30-х гадоў. Раманы “Дзень Святога Патрыка” і “Гасцініца Бельгія” нарадзіліся з сапраўднага кахання да блізкіх...

Таня Скарынкіна / Адкуль бяруцца кнігі 12.04.2023

Паэтка Таня Скарынкіна — зацятая калекцыянерка. Усё нясе ў дом: фотаздымкі, паштоўкі, прыгожыя рэчы са сметнікаў. Але найбольш ёй падабаецца збіраць чалавечыя гісторыі, у якія аўтарка ўглядаецца па-дзіцячаму цікаўным позіркам. Таня  жыве ў Смаргоні, дзе бясконца знаходзіць сюжэты для сваіх паэтычных зборнікаў і кніг эсэ. У гэтым выданні падкасту Таня распавядзе, як навучылася не баяцца пісаць “па-...

Адам Глобус / Адкуль бяруцца кнігі 29.03.2023

Адам Глобус — мультыінструменталіст у літаратуры. Аўтар-хамелеон. Піша вершы і прозу, раманы і хоку, гарадскія жахаўкі ды рок-тэксты, эратычныя апавяданні, дэтэктывы на продаж і апакрыфічна рэалістычныя партрэты сУчаснікаў. У новым выданні падкасту нязменны герой літпрацэсу распавядзе, чаму вандроўка да егіпецкіх пірамідаў выявілася стратэгічнай памылкай, як на яго творчасць паўплываў алкаголь і ч...

Таццяна Заміроўская / Адкуль бяруцца кнігі 28.02.2023

Таццяна распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, пры якой умове этычна браць чужую гісторыю, а таксама як мігрэнь і Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман.

Escucha el podcast Літрадыё en Replaio

Radio y podcasts en una sola app - gratis y sin registro. Instálala hoy y no te pierdas el estreno

Descárgala en Google Play

Replaio no es editor de podcasts; los nombres de los programas, las portadas y el audio pertenecen a sus autores y se distribuyen a través de canales RSS públicos