Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ Επεισόδια: 742

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: euroradio.fm

Δημιουργός

Euroradio

Κατηγορία

News

Ιστοσελίδα του podcast

euroradio.fm

Τελευταίο επεισόδιο

1 Οκτ 2026

Πού να ακούσεις;

Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομα

Τα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast

Κατέβασέ το από το Google Play Δωρεάν εγκατάσταση Android σχεδόν 10 εκατ. λήψεις · βαθμολογία 4,8 iOS σύντομα

Επεισόδια

Міхал Патоцкі. Ці гатова Варшава дамаўляцца з Лукашэнкам, і пры чым тут мігранты 21.08.2026

Нягледзячы на тое, што лукашэнкаўская прапаганда не спыняе сваіх нападак на Польшчу, паводзіны самога рэжыму ў адносінах да гэтай суседняй краіны змяніліся. І размова не толькі пра вызваленне ў выніку “абмена шпіёнамі” аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута. Атакі нелегальнымі мігрантамі ўжо колькі месяцаў як перанакіраваны з польскай мяжы на межы латвійскую і літоўскую. Тым...

Аляксандр Кныровіч. Як міністр адукацыі робіць з беларусаў дурняў 21.08.2026

Галоўным героем сыходзячага тыдня стаў міністр адукацыі Андрэй Іванец, які заявіў, што не ўспрымае рэпетытараў. Маўляў, калі ў школе класны настаўнік, то ніякі рэпетытар не патрэбны. “Класныя настаўнікі даўно ў рэпетытарах”, — пішуць у сацсетках бацькі дзяцей. А настаўнікі расказваюць пра новыя выпрабаванні: нібыта ў некаторых мінскіх школах скарацілі прыбіральшчыц, і прыборка легла на іх плечы. Ч...

Cтрашны трэск і грукат у Гомелі і талібы ў Мінску — Еўразум за 20 жніўня | Новости Беларуси за 20 августа 20.08.2026

Cтрашны трэск і грукат у Гомелі і талібы ў Мінску — Еўразум за 20 жніўня | Новости Беларуси за 20 августа by Euroradio

Антон Пянькоўскі. Замест Коўла да Лукашэнкі прыехалі талібы і лідар хунты М’янмы 20.08.2026

Следам за талібамі, дэлегацыя якіх проста цяпер знаходзіцца ў Беларусі, у Мінск плануе завітаць прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн. Нагадаем, што ў 2021 годзе ў М’янме да ўлады прыйшла хунта, што прывяло да пратэстаў і грамадзянскай вайны, у выніку якой загінула як найменей 90 тысяч чалавек. Але што казаць, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансуе хуткую сустрэчу “са сваім сябрам Кім Чэн Ынам”. І па-р...

Вольга Дабравольская. Ці стане прасцей уладкавацца на працу і атрымаць легалізацыю ў Польшчы 20.08.2026

У Польшчы зноў плануюць змяніць правілы працаўладкавання замежнікаў. Сярод прапанаваных змен — адмена патрабавання ўказваць нумар пашпарта ў дазволе на працу. Што для беларусаў, якія трапляюць у “пашпартную пастку”, вельмі важна. Асабліва ва ўмовах, калі застаюцца цяжкасці як з заменай пашпартоў, так і з атрыманнем легалізацыйнага статусу. На гэтым фоне складанасці выбару паміж падачай на пастаянн...

Наезд міністра адукацыі на рэпетытараў — Еўразум за 19 жніўня | Новости Беларуси за 19 августа 19.08.2026

Наезд міністра адукацыі на рэпетытараў — Еўразум за 19 жніўня | Новости Беларуси за 19 августа by Euroradio

Сцяпан Стурэйка. Чый насамрэч ЕГУ, што ў ім беларускага і хто фарміруе яго праграму 19.08.2026

Словы Паўла Севярынца пра тое, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ужо даўно на самай справе ні беларускім, ні тым больш нацыянальным універсітэтам не з’яўляецца, выклікалі вялікую дыскусію. Тым больш што Севярынца падтрымаў дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч. Па яго словах, у ЕГУ практычна няма праграм, скіраваных на беларускую навукова-адукацыйную павестку, і н...

Аляксандр Каваленка. Пагроза з поўначы: што стаіць за словамі Лукашэнкі пра жаданне міру 19.08.2026

Украінскія дроны ўсё часцей турбуюць Маскву і далятаюць да аб’ектаў за некалькі тысяч кіламетраў ад мяжы. У адказ у Расіі ўсё гучней кажуць пра мабілізацыю. І хоць афіцыйна гэта не пацвярджаецца, Лукашэнка на ўсялякі выпадак загаварыў пра нежаданне беларусаў ні з кім ваяваць. Што, праўда, не замінае беларускім прадпрыемствам пашыраць супрацу з расійскім ваенна-прамысловым комплексам і працаваць на...

Роза Турарбекава. Талібы ў Мінску, БПЛА выбухае ў Жлобіне, а Лукашэнку дараць аўтамат 19.08.2026

З Кабула ў Беларусь прыбыла ўрадавая дэлегацыя талібаў. Па запрашэнні афіцыйнага Мінска яны будуць удзельнічаць у другім пасяджэнні Сумеснай камісіі па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве паміж Афганістанам і Беларуссю. Дэлегацыю ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі, ірыгацыі і жывёлагадоўлі Маўлаві Атаўла Амары. У гэты ж час Лукашэнка наведвае завод па вырабе зброі і кажа пра жаданне міру д...

Віталь Цыганкоў. Пра міралюбства Лукашэнкі, пазіцыю Сабаленка і вяртанне Бабарыкі 19.08.2026

На фоне таго, што зноў з розных сталіц, з розных бакоў гучаць словы пра магчымыя перамовы, Лукашэнка таксама пачаў гаварыць пра сваю прыхільнасць да міру. Верагодна, разумее: калі пачнецца рэальны працэс заканчэння вайны, Беларусь не павінна апынуцца за бортам. Але па-ранейшаму называе Расію саюзнікам і не ставіць пад сумнеў яе інтэрпрэтацыю вайны. Тым не менш відавочна, што наўкол “працэсы ідуць”...

Долар па 3 рублі і секты, у якія клічуць беларусаў — Еўразум за 18 жніўня | Новости Беларуси за 18 августа 18.08.2026

Долар па 3 рублі і секты, у якія клічуць беларусаў — Еўразум за 18 жніўня | Новости Беларуси за 18 августа by Euroradio

Андрэй Махоўскі. Долар па 3 рублі: бегчы ў абменнікі ўжо запозна ці яшчэ паспяваем? 18.08.2026

У Расіі працягваюць гарэць не толькі лагістычныя хабы Wildberries, але і НПЗ. Адпаведна, патрэба як цывільных спажыўцоў, так і (што нават больш важна) расійскага войска ў беларускім паліве застаецца нязменна павышанай. Але што дзіўна — апошнім часам пастаўкі гэтага паліва ў Расію значна зменшыліся. Затое вырас курс долара, і трымаецца вышэй за 3 рублі. Чаму пастаўкі беларускага паліва ў Расію змен...

“Бюро Медыя”. “Рускі свет” з дастаўкай на дом: у чым яго небяспека і хто на яго працуе? 18.08.2026

Дзе руская мова — там і “рускі свет”. Прасоўваць ідэалогію якога Расія імкнецца найперш з дапамогай мяккай сілы. І для гэтага ў яе ёсць шэраг адпаведных структур. Да прыкладу, Фонд Гарчакова альбо Маскоўскі Дом суайчынніка. У апошняга шмат філіялаў па ўсім свеце. У Беларусі МДС працуе праз так званы Дом Масквы ў Мінску. І калі вы бачыце, як у беларускіх гарадах хтосьці раздае “георгіеўскія стужкі”...

Наталля Васілевіч. Пра секты, скажэнні веры і веру ў магчымасць залагодзіць злачынцаў 18.08.2026

Прапагадна б’е ў званы: у Беларусі актывізаваліся псеўдарэлігійныя структуры! Паведамляецца пра тое, што “іх адэпты называюць сябе святарамі, праводзяць “богаслужэнні” ў дамах і кватэрах, заклікаюць людзей не наведваць праваслаўныя прыходы і скажаюць сапраўдную веру”. Каб вы чаго не падумалі, то размова не пра тых “святароў”, якія праводзяць службы ў казармах АМАПа ці на вайсковых палігонах, маўча...

Лідар-Бабарыка і "голад" у Польшчы — Еўразум за 17 жніўня | Новости Беларуси за 17 августа 17.08.2026

Лідар-Бабарыка і "голад" у Польшчы — Еўразум за 17 жніўня | Новости Беларуси за 17 августа by Euroradio

Валеры Карбалевіч. “Мы не агрэсары!”: пра “адкрытыя” межы, вайну і “змяншэнне рэпрэсій” 17.08.2026

Падчас сваёй вандроўкі на Палессе і выступлення на акрыцці фестывалю “Кліч Палесся” Лукашэнка не здолеў абысціся без палітінфармацыі. Ізноў гучалі словы пра тое, які жах робіцца на межах Беларусі, пра спробы ўцягнуць мірны беларускі народ у вайну і пра тое, што Беларусь не хоча ваяваць ні з кім. А ў доказ таго, што рэжым Лукашэнкі ніякі не агрэсар, расказаў пра загад адкрыць пункты пропуску для ты...

Вольга Лойка. Лічбы: ад 3% польскай інфляцыі да 1% беларускіх крэдытаў і 54 кг сома 17.08.2026

Лукашэнкаўская прапаганда працягвае палохаць беларусаў жахамі жыцця ў Польшчы. Маўляў, жыхарам суседняй краіны даводзіцца “зацягваць рамяні — рост коштаў у ліпені ў гадавым выражэнні дасягнуў 3%”. А ў гэты час у квітнеючай Беларусі працягваецца бітва за ўраджай, крэдыт на будаўніцтва кватэры даюць пад 1% гадавых, а Лукашэнка хваліцца гіганцкім сомам, якога ўласнаручна цягнуў з Прыпяці… Ці сапраўды...

Ірына Сідорская. “Калі я вам патрэбны, то прыходзьце!”: якое лідарства прапануе Бабарыка 17.08.2026

Пасля вызвалення Віктар Бабарыка ўсё больш выразна дыстанцыруецца ад ролі палітыка. Ён кажа, што не бачыць сябе ў сённяшняй сістэме дэмакратычных сіл, што “нікому не патрэбны” і што, калі ён камусьці патрэбны, да яго павінны прыйсці самі. Пры гэтым Бабарыка застаецца ў палітычным полі, кажа пра запуск Belarus Network і даволі жорстка ацэньвае дэмакратычныя структуры: задумваецца пра тое, якую “дад...

Гарачая спрэчка пра Арыну Сабаленка і нараджальнасць у Беларусі — Еўразум за 14 жніўня | Новости Беларуси за 14 августа 14.08.2026

Гарачая спрэчка пра Арыну Сабаленка і нараджальнасць у Беларусі — Еўразум за 14 жніўня | Новости Беларуси за 14 августа by Euroradio

Зміцер Дзядзенка. “#Каб не ср@лі галубы”: пра паэзію, птушак, прэміі і эміграцыю 14.08.2026

Здавалася б, зусім нядаўна мы сустракаліся ў эфіры з пісьменнікам Змітром Дзядзенкам і размаўлялі пра яго кнігу “Гульні Цырцэі”, а ён ужо чакае з выдавецтва сваю новую кнігу. Дарэчы, наша размова ў эфіры адбывалася напярэдадні абвяшчэння пераможцаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. І Зміцер заняў трэцяе месца. Супадзенне? Мы ў рэдакцыі так не думаем. Але цяпер не пра гэта, а пра но...

Валянцін Стэфановіч. Камандзіроўка за краты: ці можна прабачыць злачынствы рэжыму 14.08.2026

Праваабаронца Вялянцін Стэфановіч, затрыманы ў ліпені 2021 года, правёў за кратамі 4 гады 8 месяцаў і 5 дзён з 9 прысуджаных гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. На волю выйшаў у выніку здзелкі паміж Вашынгтонам і рэжымам Лукашэнкі. Як і яго калегі Алесь Бяляцкі і Уладзь Лабковіч, вызваленыя раней, Валянцін быў выкінуты з Беларусі. Але гэта дазволіла яму і ўз’яднацца з сям’ёй,...

Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка ўжо 20 гадоў угаворвае беларусак нараджаць — а яны ўсё ніяк 14.08.2026

Чыноўнікі плануюць прывязаць дапамогу на дзіця да трох гадоў да даходаў сям'і. "Вы рэальна думаеце, што я не нараджаю дзяцей праз малую дапамогу?!" — адказвае адна з беларусак. І дадае, што стымуляваць нараджальнасць трэба абсалютна па-іншаму. Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра Арыну Сабаленка, якая першай з беларусак з'явілася на вокладцы часопіса Time. Пра шт...

Санкцыі ЕС знятыя не будуць VS “Нам патрэбен Джон Коўл” — Еўразум за 13 жніўня | Новости Беларуси за 13 августа 13.08.2026

Санкцыі ЕС знятыя не будуць VS “Нам патрэбен Джон Коўл” — Еўразум за 13 жніўня | Новости Беларуси за 13 августа by Euroradio

Павел Церашковіч. Чаму ЕГУ больш не беларускі ўніверсітэт і пры чым тут экстрэмізм 13.08.2026

На канферэнцыі “Новая Беларусь” актыўна абмяркоўвалі ЕГУ і тое, наколькі ўніверсітэт у яго цяперашнім выглядзе адпавядае патрэбам беларускага грамадства. Былыя выкладчыкі гэтай навучальнай установы крытыкавалі яе і выказвалі прэтэнзіі да навучальнага працэсу, а палітык Павел Севярынец заклікаў не называць ЕГУ беларускім універсітэтам. Але калі нацыянальна арыентаваных ВНУ няма ні ў самой Беларусі,...

Яўген Красулін. “Эліта з’ехала”: як доўга тыя, хто застаўся, будуць узгадваць тых, што з’ехалі 13.08.2026

Подпіс пад сэлфі, зробленым адным з прысутных на канферэнцыі “Новая Беларусь”, нечакана стаў нагодай для чарговага абмену прэтэнзіямі паміж рознымі часткамі беларускага грамадства. Дакладней, незадаволенасць выклікала адно слова — “эліта”. Спачатку пачалі казаць, што ўсе ўдзельнікі канферэнцыі лічаць сябе элітай, а пра тых, хто на мерапрыемства не патрапіў, што яны, маўляў, “не элітарная” частка д...

Άκου το podcast euroradio.fm στο Replaio

Ραδιόφωνο και podcast σε μία εφαρμογή - δωρεάν, χωρίς εγγραφή. Εγκατάστησέ την σήμερα και μη χάσεις την πρεμιέρα

Κατέβασέ το από το Google Play

Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS