Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ Επεισόδια: 747

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: euroradio.fm

Δημιουργός

Euroradio

Κατηγορία

News

Ιστοσελίδα του podcast

euroradio.fm

Τελευταίο επεισόδιο

2 Οκτ 2026

Πού να ακούσεις;

Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομα

Τα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast

Κατέβασέ το από το Google Play Δωρεάν εγκατάσταση Android σχεδόν 10 εκατ. λήψεις · βαθμολογία 4,8 iOS σύντομα

Επεισόδια

Ці разумеюць дэмсілы, чым жыве моладзь, і як моладзі дэмсілы рэфармаваць 15.04.2026

Можна бясконца глядзець на некалькі рэчаў… І адна з іх — тое, як моладзь імкнецца змяніць свет у адпаведнасці са сваім уяўленнем пра лепшае і справядлівае. Ну, калі не ўвесь свет, то хаця б тую частку рэчаіснасці, з якой яны сутыкаюцца. Да прыкладу, Каардынацыйную раду, дэмсілы, працу міжнародных структур кшталту ПАРЕ. Не ўсё атрымліваецца, памылак хапае, але гэта лепш, чым проста плыць па цячэнні...

Дар'я Урбан. З’ехаць ці адаптавацца: што выбірае моладзь у часы нявызначанасці 15.04.2026

Беларуская моладзь сёння жыве ва ўмовах працяглай нестабільнасці: палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай. Нявызначанасць уплывае не толькі на паўсядзённыя рашэнні, але і на жыццёвыя стратэгіі, планы на будучыню і ўзровень даверу да інстытутаў. У даследаванні Цэнтра новых ідэй аналізуецца, як маладыя беларусы і беларускі ўспрымаюць сучасную рэальнасць і якім чынам да яе адаптуюцца. Якім чынам праводз...

"Экстрэмістская арганізацыя": што будзе з ЕГУ — Еўразум за 14 красавіка | Новости Беларуси за 14 апреля 14.04.2026

"Экстрэмістская арганізацыя": што будзе з ЕГУ — Еўразум за 14 красавіка | Новости Беларуси за 14 апреля by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. Насуперак Пуціну і Трампу: ці атрымаецца ў Лукашэнкі пасябраваць з Мадзьярам? 14.04.2026

Першы замежны візіт новага прэм’ера Венгрыі Петэра Мадзьяра будзе ў Польшчу. Краіну, у якой вельмі напружаныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі. І якая не толькі дала прытулак дзясяткам (калі не сотням) тысяч вымушаных эмігрантаў з Беларусі, але і здаўна падтрымлівае імкненне беларускага народа да дэмакратычных змен у Беларусі. Малаверагодна, што падчас сустрэчы ў Варшаве кіраўнікі Венгрыі і Польшчы бу...

Аліна Харысава. Чаму беларусам больш цікавыя выбары ў Венгрыі, чым у КР 14.04.2026

У Еўропе задаволены вынікамі выбараў у Венгрыі і абраннем Петэра Мадзьяра. Палітолагі разважаюць пра тое, што адначасова з Орбанам прайграў Пуцін, а таксама зачыніліся пэўныя “вокны” для Лукашэнкі. І пра тое, што аднадумцы Орбана, прэм’еры Славакіі і Чэхіі, не будуць так самааддана абараняць інтарэсы Крамля. Што ж да Трампа, які таксама ставіў на перамогу Орбана, то ён спадзяецца адыграцца на выба...

Валер Карбалевіч. Еўраізаляцыя: Орбан сышоў і зачыніў дзверы ў Еўропу для Лукашэнкі 14.04.2026

Спадзяванні Лукашэнкі не спраўдзіліся — кіруючая партыя на чале з Віктарам Орбанам пры ўладзе не утрымалася і сакрушальна прайграла апазіцыі на чале з Мадзьярам. Больш за тое, не спраўджваецца і разлік афіцыйнага Мінска на хуткі прыход да ўлады ў краінах ЕС правых партый, з дапамогай якіх памянялася б палітыка адносна Беларусі. Што не перашкодзіла Лукашэнку адным з першых павіншаваць пераможцу. Як...

Андрэй Махоўскі. Пра скаргі ў ТікТок, тарыфы ЖКГ, інфляцыю і біякарпарацыю 14.04.2026

Інфляцыя ў Беларусі запаволілася, і чыноўнікі адразу пачалі казаць пра тое, што сітуацыя з цэнамі на тавары і паслугі “развіваецца нават крыху лепш за прагнозы”. І, відаць, падставы для аптымізму ёсць, калі інфляцыя з 5,6% гадавых знізілася да 5,4%... Не зусім, праўда, зразумела, чаго ў бліжэйшым будучым чакаць ад коштаў на паліва і паслугі ЖКГ, але ў планах запусціць яшчэ адну біякарпарацыю, і та...

Медыкаў арганізуюць, каб яны не нылі? — Еўразум за 13 красавіка | Новости Беларуси за 13 апреля 13.04.2026

Медыкаў арганізуюць, каб яны не нылі? — Еўразум за 13 красавіка | Новости Беларуси за 13 апреля by Euroradio

Юры Дракахруст. Чым скончылася “перамога” Трампа над Іранам і што рыхтуе Лукашэнка 13.04.2026

Перамовы ЗША з Іранам у Ісламабадзе, якія доўжыліся больш за 21 гадзіну, завяршыліся без падпісання мірнага пагаднення, і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс пакінуў Пакістан ні з чым. Выглядае на тое, што такі ж вынік і ў “візіту падтрымкі”, з якім да Ісламабада Вэнс быў у Венгрыі, напярэдадні парламенцкіх выбараў у гэтай краіне. У Мінску таксама чакаюць візіцёра з Вашынгтона, але пакуль не Вэнса, а...

Алесь Плотка. Пра вайну, літаратуру, антыкаланіяльны наратыў і Плотку з Бахарэвічам 13.04.2026

У лютым бягучага года ва Украіне выйшаў пераклад кнігі Алеся Плоткі “Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine”. Ці, больш правільна сказаць, артбук. Адметна, што пераклады з беларускай не выходзілі ва Украіне з 2021-га. Нельга сказаць, што гэта кніга, якая ў перакладзе атрымала назву “Сож”, прарвала ўмоўную плаціну, але неўзабаве свет пабачыў і пераклад на ўкраінскую мову рамана Альгерда Бахарэвіча “Дзеці...

Яўген Магда. Ці звязаны сустрэча Лукашэнкі з Трампам і Ціханоўскай з Зяленскім 13.04.2026

Тэрыторыя Беларусі, намаганнямі Крамля і пры адсутнасці супраціву з боку рэжыму Лукашэнкі, ператвараецца ў пляцоўку, з якой Расія пагражае і Еўропе, і Украіне. Размова і пра “Арэшнік”, і пра станцыі для каардынацыі палётаў расійскіх “Шахедаў”, і пра размяшчэнне расійскіх баз, у тым ліку з “дронаводамі” на тэрыторыі нашай краіны. Усё гэта прымусіла Кіеў нарэшце ўвесці санкцыі непасрэдна ў дачыненні...

Чаму Ціханоўская не балаціруецца ў КР, і калі чакаць яе сустрэчы з Зяленскім 13.04.2026

У адрозненне ад папярэдніх выбараў у Каардынацыйную раду два гады таму, сёлетняй выбарчай кампаніі Офіс Святланы Ціханоўскай надае значна больш увагі. Хоць і не ўдзельнічае ў выбарах наўпрост. Што не замінае казаць пра наяўнасць “праофісных спісаў” сярод зарэгістраваных да ўдзелу. Як і спісаў крытыкаў існуючых структур дэмсіл. Вось толькі ўсё пералічанае (і не толькі гэта) не перашкаджае скептыкам...

Ці прыслухаецца Мерц да Калеснікавай — Еўразум за 10 красавіка | Новости Беларуси за 10 апреля 10.04.2026

Ці прыслухаецца Мерц да Калеснікавай — Еўразум за 10 красавіка | Новости Беларуси за 10 апреля by Euroradio

Аляксандр Кныровіч. Новы міністр вырашыў не блакаваць YouTube. Колькі ўбухалі ў БНБК? 10.04.2026

Новы міністр інфармацыі асцярожна выказаўся наконт блакіроўкі YouTube у Беларусі. Паводле Дзмітрыя Жука, "калі мы дэкларуем, але не можам рэалізаваць, дык лепш увогуле не дэклараваць". Так што, хутчэй за ўсё, будзем глядзець ютуб далей. Гэта, а таксама "нацыяналізацыю" і так нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, у якую ўлады папросту закапалі сотні мільёнаў долараў, абмяркуем з блогерам Алякса...

Аліса Рыжычэнка. Казкі ад Белстата: беларусы сапраўды сталі траціць менш на прадукты? 10.04.2026

Дамова аб спыненні агню паміж ЗША і Ізраілем з аднаго боку і Іранам з другога нібыта дасягнута. Але гэта недакладна. Як і з Армузскім пралівам: ці то ён разблакіраваны для праходу танкераў ды іншых суднаў, ці то не — незразумела. Грошы ў любым выпадку Іран будзе за праход браць. Ці гэта будзе рабіць адмыслова створаная сумесная амерыкана-іранская кампанія. Ва ўсякім разе, на думку экспертаў, час т...

Аляксандр Фрыдман. Хто ў Еўропе пагодзіцца першым пазваніць Лукашэнку, і што гэта дасць 10.04.2026

“ЕС павінен зноў адкрыць дыпламатычныя каналы з Лукашэнкам — для яго Еўрасаюз быў бы больш натуральным партнёрам”, — заявіла ў чарговы раз Марыя Калеснікава ў інтэрв’ю нямецкаму выданню TAZ.de, і прыгадала, што былая канцлерка Меркель была апошняй з нямецкіх палітыкаў, хто размаўляў з Лукашэнкам. “Магчыма, патрэбна новая спроба”, — мяркуе Калеснікава. І абыходзіць увагай пазіцыю і дзеянні лукашэнк...

Уладзімір Жыгар. “Вазіце грошы чамаданамі”: як прадпрыемствы зарабляюць на вязнях 10.04.2026

Прадпрыемства ў структуры “БелАЗ-Холдынг” патрабуе ад калоніі №2 у Бабруйску тэрмінова павялічыць вытворчасць і ліквідаваць адставанне па пастаўках. Дакумент з такім патрабаваннем да кіраўніцтва бабруйскай калоніі аказаўся ў распараджэнні BELPOL. І з гэтага дакумента можна зрабіць адназначную выснову: людзей у калоніях, уключаючы палітвязняў, выкарыстоўваюць як танную і бяспраўную працоўную сілу д...

Ці з'есць Трамп торт — Еўразум за 9 красавіка | Новости Беларуси за 9 апреля 09.04.2026

Ці з'есць Трамп торт — Еўразум за 9 красавіка | Новости Беларуси за 9 апреля by Euroradio

Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Расійская інтэрвенцыя: ці гатовы беларусы бараніць ад яе Беларусь 09.04.2026

Напрыканцы сакавіка ў Еўрапарламенце прайшла канферэнцыя імя Міколы Статкевіча, на якую прыехалі прадстаўнікі Беларусі: ад нядаўна вызваленых і дэпартаваных з Беларусі палітвязняў да добраахвотнікаў і палітычных актывістаў. І калі пераважная большасць удзельнікаў галоўным у сваіх выступленнях зрабіла крытыку Офіса Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета ды іншых “праофісных”, на іх думку, ст...

Аляксандра Мамаева. Ці здольныя выбары вярнуць давер да КР, і пры чым тут паліграф 09.04.2026

Адным з галоўных поспехаў Каардынацыйнай рады трэцяга склікання называюць дзейнасць на міжнароднай “арэне”. Да прыкладу, праца дэлегацыі КР у ПАРЕ. Што праўда, звычайныя людзі з дыяспары ўсё адно сумняваюцца, што гэты “міжнародны трэк” дэлегатаў КР неяк уплывае на іх жыццё і дапамагае вырашаць штодзённыя праблемы. А такія настроі фарміруюць як стаўленне да самой гэтай структуры, якую нехта называе...

Андрэй Ягораў. Без Пракоп’ева і Кныровіча: ці праўда, што вынікі выбараў ужо прадвызначаны 09.04.2026

“Блок Пракоп’ева-Ягорава”, ці, як ён пазней стаў называцца, “Фракцыя Беларусы” (альбо проста “Блок” — нават мы ўжо заблыталіся), быў апазіцыяй да кіруючай кааліцыі ў Каардынацыйнай радзе трэцяга склікання. Адным з галоўных дасягненняў гэтага Блока-Фракцыі стала арганізацыя слуханняў у КР справаздачы Святланы Ціханоўскай. Здарылася гэта напрыканцы кадэнцыі КР-3. Пасля чаго “Блок” выйшаў з КР поўным...

Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум 09.04.2026

9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько. Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя...

Ці варта адкрываць ІП у Беларусі — Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля 08.04.2026

Ці варта адкрываць ІП у Беларусі — Еўразум за 8 красавіка | Новости Беларуси за 8 апреля by Euroradio

Алесь Міхалевіч. Лукашэнка абяцае вярнуць беларусаў. Як быць з “воўчым білетам” 08.04.2026

8 красавіка падчас адкрыцця новай паліклінікі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў, якія з’ехалі: маўляў, пасядзіце яшчэ трохі там, а потым мы вас вернем, калі знойдзеце працу. Але ці варта давяраць такім заклікам? Што чакае людзей пасля вяртання — у сітуацыі, калі многія з палітычнай гісторыяй не могуць працаўладкавацца на Радзіме ўжо сёння, а за адсутнасць працы пры гэтым караюць? І дзе мя...

Віталь Цыганкоў. Пра “перамогу” Трампа над Іранам, выбары ў КР і прывід вайны 08.04.2026

За тры гадзіны да заканчэння “ўльтыматуму Трампа” ЗША і Іран пры пасярэдніцтве Пакістана дамовіліся пра спыненне агню на два тыдні. Гэтае двухтыднёвае перамір’е з адкрыццём Армузскага праліва Трамп назваў “поўнай і абсалютнай перамогай ЗША”. Тэгеран таксама згодны на перамір’е, заявіўшы пра “вялікую перамогу над ЗША”. Перамогу, якая змусіла Вашынгтон прыняць іранскі план з 10 пунктаў наконт поўнаг...

Άκου το podcast euroradio.fm στο Replaio

Ραδιόφωνο και podcast σε μία εφαρμογή - δωρεάν, χωρίς εγγραφή. Εγκατάστησέ την σήμερα και μη χάσεις την πρεμιέρα

Κατέβασέ το από το Google Play

Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS