Euroradio

euroradio.fm

News BE ↓ Επεισόδια: 747

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: euroradio.fm

Δημιουργός

Euroradio

Κατηγορία

News

Ιστοσελίδα του podcast

euroradio.fm

Τελευταίο επεισόδιο

2 Οκτ 2026

Πού να ακούσεις;

Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομα

Τα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast

Κατέβασέ το από το Google Play Δωρεάν εγκατάσταση Android σχεδόν 10 εκατ. λήψεις · βαθμολογία 4,8 iOS σύντομα

Επεισόδια

Беларускія зубры ў Грузіі — Еўразум за 12 траўня | Новости Беларуси за 12 мая 12.05.2026

Беларускія зубры ў Грузіі — Еўразум за 12 траўня | Новости Беларуси за 12 мая by Euroradio

Вольга Дабравольская. Ад “уцякацтва” да грамадзянства: як беларусам легалізавацца за мяжой 12.05.2026

Праўладная “апазіцыянерка” Ганна Канапацкая днямі ў сваім ФБ пагражала апанентам рэжыму Лукашэнкі тым, што хутка іх пачнуць пазбаўляць беларускага грамадзянства. У той жа час тэрміны разгляду зваротаў на атрыманне ВНЖ альбо міжнароднай абароны ў Польшчы няўмольна павялічваюцца. І на замену “пашпарта замежніка” стала складана запісацца. У дадатак польскія палітыкі прапануюць зрабіць больш складанай...

Выбары ў КР — сарваныя? Эфір з Прыходзька і Ліберам 12.05.2026

11 траўня беларусы мусілі пачаць галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду 4-га склікання. Але гэтага пакуль не адбылося. Спачатку — праз дадатковую праверку кампаніі-верыфікатара Sumsub, якую напярэдадні абвінавацілі нібыта ў супрацы з расійскімі спецслужбамі. Затым — праз масіраваную DDoS-атаку, якая вядзецца ад вечара панядзелка і не дае магчымасці прагаласаваць. Колькі можа каштаваць такая а...

Андрэй Махоўскі. Долар — усё: ці трэба “скідваць” долары, і хто заробіць на дарагой нафце 12.05.2026

За колькі апошніх тыдняў праз вайну ў Іране і перакрыты Армузскі праліў кошт нафты значна вырас. Што паўплывала і на кошт расійскай нафты, натуральна. Лагічна меркаваць, што гэта сітуацыя працуе на папаўненне расійскага бюджэту і дазваляе беларускім вытворцам з большым прыбыткам гандляваць з Расіяй. А тут яшчэ вымалёўваецца перспектыва аднаўлення гандлю з Польшчай пасля вызвалення Анджэя Пачобута…...

Аліна Харысава. Ад георгіеўскай стужкі да тэрактаў: як Расія “працуе” ў Еўропе 12.05.2026

За 45 хвілін, без ваеннай тэхнікі і ў прысутнасці замежных гасцей у колькасці 6 чалавек, у Маскве з дазволу прэзідэнта Украіны Зяленскага трыумфальна адсвяткавалі Дзень Перамогі. У іншых гарадах Расіі былі святочныя калоны жонак і маці “загінулых на СВА абаронцаў Расіі” ці саміх скалечаных “герояў” на інвалідных вазках. Але свайго крынжа хапала і ў асобных еўрапейскіх гарадах, дзе таксама пэўныя а...

Чаму беларусаў не вабіць вёска? — Еўразум за 11 траўня | Новости Беларуси за 11 мая 11.05.2026

Чаму беларусаў не вабіць вёска? — Еўразум за 11 траўня | Новости Беларуси за 11 мая by Euroradio

Глеб Івашкевіч і Надзея Нортан. Паміж кансалідацыяй і дэпартацыяй: чым жыве дыяспара, і пры чым тут КР 11.05.2026

На пачатку траўня ў Варшаве прайшла V канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На якую прыехалі прадстаўнікі беларускіх дыяспаральных арганізацый з 11 краін Еўропы і ЗША. Але яшчэ большая колькасць краін, дзе таксама ёсць беларусы, “жыўцом” прадстаўлены на канферэнцыі не былі. Ды і анлайн далучыліся далёка не ўсе дыяспары. Хоць, здавалася б, пэўная палітычная актывізацыя вакол выбараў у Каардынацы...

Юры Дракахруст. Пра “сваю Маскву” Лукашэнкі і “паніжаны статус” Ціханоўскай 11.05.2026

Нетрадыцыйна прайшоў сёлета традыцыйны парад Перамогі ў Маскве. Бо гэтым разам дазволу на яго правядзенне Пуціну давялося прасіць у Зяленскага. Які быў дадзены адпаведным Указам прэзідэнта Украіны. Традыцыйна на гэтым мерапрыемстве прысутнічаў і Лукашэнка. Які, нават калі б яго не запрасілі, усё адно б наведаў “сваю Маскву”. Відаць, па прынцыпе “не пусцілі ў дзверы — залез праз акно”. У той жа час...

Пуцін баіцца замаху з боку свайго акружэння — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая 08.05.2026

Пуцін баіцца замаху з боку свайго акружэння — Еўразум за 8 траўня | Новости Беларуси за 8 мая by Euroradio

Аляксандр Фрыдман. Турбулентная фаза рэжыму Пуціна: чым скончыцца? 08.05.2026

Пуцін баіцца змовы і замаху з боку расійскай эліты, а блізкія да яго сілавікі перакладаюць адказнасць за правалы, звязаныя з вайной, адзін на аднаго. Пра гэта ўсё часцей пішуць сусветныя медыя, абапіраючыся на даныя еўрапейскіх разведак. Ці атрымаецца ў Пуціна кансалідаваць эліты вакол сябе і ўтрымаць уладу, альбо Расію чакае вайна кланаў? Пра гэта, а таксама пра саміт у Арменіі і новыя ўзаемныя ў...

Уладзімір Мацкевіч. Элітарны клуб ці ратаванне Беларусі? Уся праўда пра “Гульні Мацкевіча” 08.05.2026

Беларусы апынуліся ў пункце максімальнай нявызначанасці. Старыя рэцэпты не працуюць, а новыя сэнсы нараджаюцца ў гарачых спрэчках. Менавіта ў гэты момант вяртанне “гульняў” Уладзіміра Мацкевіча выклікала эфект выбуху бомбы: адны бачаць у гэтым ратаванне, іншыя — закрыты элітарны клуб, і нават параўноўваюць яго з масонствам. Усё часцей гучаць пытанні: ці не з’яўляюцца гучныя “інсайты” ўдзельнікаў п...

Аляксандр Кныровіч. Пасля адлупа ў Ерэване Лукашэнка ляціць у Маскву залізваць раны 08.05.2026

Сёлетняе адзначэнне 9-га траўня не падобнае на мінулагодняе. І ўвогуле такога яшчэ не было, каб нават саюзнікі Пуціна баяліся ехаць на парад у Маскву — але баяліся не ўласна Пуціна, а ўкраінскай дальнабойнай зброі. Лукашэнка ўсё ж паляцеў. Ім з Пуціным ёсць пра што пагаварыць: літаральна за тры гады Арменія на іх вачах прайшла шлях ад саюзніка па АДКБ да краіны, якая на адным месцы вярцела і АДКБ,...

Крызіс у Расіі: чаго чакаць? — Еўразум за 7 траўня | Новости Беларуси за 7 мая 07.05.2026

Крызіс у Расіі: чаго чакаць? — Еўразум за 7 траўня | Новости Беларуси за 7 мая by Euroradio

0% падаткаў, 100% рызык: дзе падвох у новым беларускім "інвест-раі"? 07.05.2026

Улады Беларусі адначасова ўключаюць "друкарскі станок" абяцанняў і зазываюць інвестараў з Афрыкі. У новым "Гідзе па дзяржпадтрымцы" — сапраўдны рай: 0% падатку на прыбытак для буйных праектаў, 0% падатку на нерухомасць у "Вялікім камяні" і льготныя крэдыты пад 7% гадавых на "тэхналагічны суверэнітэт". Але пакуль Мінэканомікі абяцае інвестарам з Егіпта "адчыненныя дзверы", фізічныя асобы і кампаніі...

Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя 07.05.2026

7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас. Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” наш...

Ганна Скрыган. "Ядзерны рэнесанс" або атамная пастка: ці стане БелАЭС "бомбай" для будучых пакаленняў? 07.05.2026

Міру абяцаюць выратаванне клімату праз "ядзерны рэнесанс", але для Беларусі гэты лозунг абарочваецца чаргой аварый і дзіўных сакрэтаў. Першы энергаблок БелАЭС зноў спынены на "прафілактыку" адразу пасля 40-й гадавіны Чарнобыля, хоць толькі ў сакавіку завяршыўся планавы рамонт. Пакуль улады хаваюць рэальныя паломкі ў сістэме астуджэння рэактара, у краіне рыхтуюцца будаваць могільнік для радыеактыўн...

Як Першамай стаў святам сексізму — Еўразум за 6 траўня | Новости Беларуси за 6 мая 06.05.2026

Як Першамай стаў святам сексізму — Еўразум за 6 траўня | Новости Беларуси за 6 мая by Euroradio

Дэбаты: Брухан, Забуга, Шаціліна | выбары ў КР 06.05.2026

Дэбаты: Брухан, Забуга, Шаціліна | выбары ў КР by Euroradio

Роза Турарбекава. Ад Украіны да Ірана: як змяняецца сусветная расстаноўка сіл 06.05.2026

У свеце становіцца ўсё менш асобных канфліктаў — і ўсё больш працэсаў, якія звязаныя паміж сабой. Украіна, Іран, Блізкі Усход, Еўропа — дзе праходзіць мяжа паміж рознымі войнамі і адным вялікім крызісам? І як гэтыя падзеі пачынаюць уплываць адна на адну? На гэтым фоне Еўропа збіраецца на саміце ў Ерэване — і ўсё часцей гучыць пытанне пра будучыню Каўказа і постсавецкай прасторы. Ці захоўваецца ўпл...

Аляксандр Пашкевіч. Дзень Перамогі — апошняя дзейная скрэпа ідэалогіі Лукашэнкі? 06.05.2026

Сёлета галоўнае ідэалагічнае свята Беларусі — Дзень Перамогі — пройдзе вельмі сціпла. Плануюць ускласці кветкі на Плошчы Перамогі, зробяць канцэрты, ярмаркі, салюты у крупных гарадах краіны. У Мінску выступіць зэт-музыка Алег Газманаў. Бачна, што Лукашэнку бракуе грошай на маштабнае святкаванне 9 траўня. Але ён яго усё роўна праводзіць. І нават паедзе ў Маскву да Пуціна на парад, які патэнцыйна мо...

Парад у бункеры: ці паедзе Лукашэнка ў Маскву — Еўразум за 5 траўня | Новости Беларуси за 5 мая 05.05.2026

Парад у бункеры: ці паедзе Лукашэнка ў Маскву — Еўразум за 5 траўня | Новости Беларуси за 5 мая by Euroradio

Курс, заробкі і "адзін раён — адзін праект": дзе рост, а дзе ілюзія? 05.05.2026

Курс долара зноў расце, рубель — пад ціскам: на 5 траўня афіцыйны курс складае каля 2,83 BYN за долар, і рынак паказвае ўзмацненне попыту на валюту. На гэтым фоне ўлады кажуць пра рост заробкаў, інвестыцый і "пазітыўную дынаміку", але ўзнікае галоўнае пытанне — наколькі гэта ўстойліва і што насамрэч адбываецца з эканомікай? Паралельна Аляксандр Лукашэнка праводзіць паседжанне па ініцыятыве "Адзін...

Настасся Касцюгова. "Гульня Мацкевіча": што гэта было? Дэмсілы аб'ядналіся? Што прыдумалі? 05.05.2026

Так званая "Гульня Мацкевіча" стала самай маштабнай сітуацыяй за апошні час, калі прадстаўнікі розных палітычных сілаў сабраліся ў адным месцы і размаўлялі паміж сабой. Але па яе заканчэнні ніхто не можа ўцямна распавесці, ні што там цягам пяці дзён адбывалася, ні да якіх высноваў прыйшлі ўдзельнікі. Ці з'явілася новая стратэгія, што можна рабіць для Беларусі ўжо цяпер і куды трэба засунуць 2020 г...

Яўген Красулін. Канец “стабільнасці”? Што адбываецца з эканомікай Расіі і ці паўтараецца гісторыя 1990-х 05.05.2026

У Расіі ўсё часцей гучаць трывожныя прагнозы. Эканоміка запавольваецца, фіксуецца спад, а рост, які трымаўся на вайне і нафтавых даходах, выглядае ўсё менш устойлівым. Ці сапраўды краіну чакае сур’ёзны крызіс — ці гэта чарговы этап адаптацыі? Пры гэтым сітуацыя выглядае знаёма з гістарычнага пункту гледжання: у Расіі ўжо былі перыяды, калі праблемы назапашваліся — а потым адбываліся рэзкія змены....

Ірына Сідорская. Першамайскі сексізм і паслугі прыгажосці ў радзільні — што агульнага? 05.05.2026

Надоечы ў Беларусі традыцыйна адзначылі 1 траўня, і цэнтрам увагі гэтым разам стаў нават не Аляксандр Лукашэнка на касмічным трактары, а жанчыны. Жанчыны садзілі яблыні, ладзілі спартландыі, ім нават помнік паставілі. А яшчэ ў барысаўскай радзільні ім прапанавалі паслугі па ліпасакцыі. Як праходзіць Год жанчыны, абвешчаны фактычнымі ўладамі ў Беларусі, аналізуем з гендарнай даследчыцай, прафесарка...

Άκου το podcast euroradio.fm στο Replaio

Ραδιόφωνο και podcast σε μία εφαρμογή - δωρεάν, χωρίς εγγραφή. Εγκατάστησέ την σήμερα και μη χάσεις την πρεμιέρα

Κατέβασέ το από το Google Play

Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS