Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: euroradio.fm
Δημιουργός
Euroradio
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
2 Οκτ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Роза Турарбекава. Пра візіт Ціханоўскай, званок Макрона і адкладзены візіт Коўла 27.05.2026 47:28
Першы візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну завершаны. Ён выклікаў шмат ацэнак і рэакцый — часам супрацьлеглых. Прапаганда — і лукашэнкаўская, і расійская, пры падтрымцы пэўнай часткі і асобных прадстаўнікоў дэмсіл — выказала незадаволенасць самім фактам гэтага візіту. Іншыя, называючы яго палітычна-сімвалічным, усё ж прызнавалі яго важнасць. Найперш, гаворачы пра змену стратэгіі Кіева адносна Лук...
Еўрапейскі погляд на пагрозы Крамля і сумны раман Беларусі з Захадам — Еўразум за 26 траўня | Новости Беларуси за 26 мая 26.05.2026 42:06
Еўрапейскі погляд на пагрозы Крамля і сумны раман Беларусі з Захадам — Еўразум за 26 траўня | Новости Беларуси за 26 мая by Euroradio
Ціханоўская ў Кіеў прыехала, а ці прыедзе яшчэ ў Мінск Джон Коўл? 26.05.2026 47:29
Візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў адны называюць палітычнай аплявухай Лукашэнку, другія — выразным знакам змены стратэгіі ў адносінах Кіева як да беларускіх дэмсіл, так і да лукашэнкаўскага рэжыму. І пра гэтую змену на сумеснай з Ціханоўскай прэс-канферэнцыі гаварыў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Змену стратэгіі, толькі цяпер ужо з боку Еўропы і адносна рэжыму Лукашэнкі, убачылі пра...
Аліна Харысава. Чаму візіт Ціханоўскай у Кіеў так “узбудзіў” Захараву і МЗС Расіі 26.05.2026 39:30
Візіт Ціханоўскай у Кіеў выклікаў рэакцыю нават у прадстаўніцы МЗС Расіі Марыі Захаравай. Якая ў сваім, скажам мякка, своеасаблівым стылі правінцыйнай імперскасці паспрабавала падказаць Ціханоўскай, куды б замест Кіева варта было паехаць. Адказваць Захаравай, куды б ёй самой варта было паехаць са сваімі парадамі, беларускі бок не стаў. Што да лукашэнкаўскай прапаганды, то яна, як па адзін бок мяжы...
Наталля Васілевіч. Ад малітвы Грэма “за Лукашэнку” да візіту Ціханоўскай у Кіеў 26.05.2026 43:14
На фоне візіту ў Кіеў Святланы Ціханоўскай ужо неяк і забыліся на нядаўні прыезд у Мінск трампаўскага любімца — прапаведніка Грэма, арганізаваны ім “Фестываль надзеі” і на тое, як ён заклікаў “Чыжоўка-Арэну” маліцца за Лукашэнку. Адметна, што заігрыванні рэжыму з амерыканскімі пратэстантамі і евангелістамі ніяк не ўплываюць на стаўленне таго ж рэжыму да айчынных вернікаў. І не чуваць, каб вынікам...
Андрэй Махоўскі. Эфект Макрона: калі беларускія трактары і малочка паедуць у ЕС 26.05.2026 43:40
Гісторыя з метэазондамі і кантрабандай цыгарэт з Беларусі атрымала нечаканы працяг: літоўскія спецслужбы затрымалі вялікую групу датычных да кантрабанды асоб, ледзь не палову з якіх складаюць памежнікі, паліцэйскія ды іншыя дзяржслужбоўцы. Цяжка сказаць, якім чынам гэта адаб’ецца на колькасці і маршрутах метэазондаў, якія ўпарта нясуць сваю кантрабанду ў бок Вільнюскага аэрапорта, а вось у тым, шт...
Ціханоўская ў Кіеве — Еўразум за 25 траўня | Новости Беларуси за 25 мая 25.05.2026 47:09
Ціханоўская ў Кіеве — Еўразум за 25 траўня | Новости Беларуси за 25 мая by Euroradio
Аркадзь Мошас. Званок Макрона: Лукашэнку выразна папярэдзілі ці запрасілі да перамоў 25.05.2026 49:53
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у нядзелю, 24 траўня, патэлефанаваў Лукашэнку. Апошні раз такі званок быў у 2022 годзе, у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Тады ішла размова пра ролю Беларусі ў вайне і магчымасць размяшчэння расійскай ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Ядзерная зброя, па словах Лукашэнкі і Пуціна, у Беларусі ўсё ж з’явілася, і днямі ў Беларусі прайшлі в...
Валер Карбалевіч. Ядзерная пагроза з Беларусі: ці існуе яна, і пры чым тут візіт Ціханоўскай у Кіеў 25.05.2026 40:53
Пуцін хутка можа сесці за стол перамоў, лічыць кіраўнік эстонскай разведкі Каўпа Розін. Да такога рашэння расійскага прэзідэнта можа падштурхнуць камбінацыя эканамічнага, ваеннага і сацыяльнага ціску. Але пакуль да гэтага не дайшло, ва Украіне працягваюць казаць пра небяспеку з боку Беларусі. Прычым небяспеку не выключна ядзерную. “Па факце Беларусь стала ядзерным плацдармам Расіі. Яна фармальна н...
Воля Бромэн. Ад Стратэгічнага дыялогу да дэпартацыі: чым жыве дыяспара ЗША 25.05.2026 43:22
Улады ЗША яшчэ больш ускладнілі жыццё беларусам (і не толькі), якія хочуць легалізавацца праз грын-карту. Цяпер падавацца на яе, знаходзячыся ў ЗША па візе, нельга — толькі са сваёй краіны. Маўляў, каб тыя, каму адмовілі, не заставаліся ў краіне нелегальна. Гэта не першая і, як лічаць эксперты, не апошняя змена ў міграцыйнай палітыцы ЗША. Праблем хапае і сёння. Справіцца з якімі беларуская дыспара...
Аляксандр Каваленка. Беларускі фронт: калі чакаць прэвентыўнага ўдару з Украіны па Беларусі 25.05.2026 38:53
За апошнія тыдзень-два мы пачулі шмат папярэджанняў і нават пагроз у бок Лукашэнкі з Кіева — ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і міністра замежных спраў гэтай краіны Андрэя Сібігі да вайскоўцаў кшталту легендарнага “Мадзьяра”. “Калі з тэрыторыі Беларусі ці расійскіх памежных рэгіёнаў будзе пагроза, то Украіна гатова дзейнічаць прэвентыўна”, — заявіў Зяленскі ў Славуцічы. У той жа час Інс...
Лукашэнка vs. Зяленскі: чыя возьме? — Еўразум за 22 траўня | Новости Беларуси за 22 мая 22.05.2026 45:28
Лукашэнка vs. Зяленскі: чыя возьме? — Еўразум за 22 траўня | Новости Беларуси за 22 мая by Euroradio
Павел Севярынец . Пра малітву за Лукашэнку, падзел дэмсіл, выбары ў КР і літаратуру 22.05.2026 43:53
Насуперак чаканням ніхто са знакавых асоб дэмакратычных сіл, якія выйшлі на свабоду цягам апошніх месяцаў, удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду не ўзяў. Гэта тычыцца як тых, чые імёны беларускае грамадства даведалася толькі ў 2020 годзе — кшталту Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага і Марыі Калеснікавай, так і тых, каго актывісты апазіцыі ведаюць даўно: Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Уладзім...
Аляксандр Фрыдман. Хто раней прыедзе ў Кіеў да Зяленскага — Ціханоўская ці Лукашэнка? 22.05.2026 43:57
Уладзімір Зяленскі наведаў горад Славуціч на мяжы з Беларуссю, праз які, у тым ліку, у 2022 годзе ішлі расійскія войскі на Кіеў, і нагадаў пра тыя падзеі Лукашэнку: “Мы памятаем, што ў 2022 годзе наступленне было і з тэрыторыі Беларусі. Мы гэтага не забудзем”. Да таго ж, Зяленскі параіў беларускім уладам “быць у тонусе” і разумець рэальныя наступствы ў выпадку агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны....
Вольга Лойка. Нацбанк уключыў друкавальны станок: калі чакаць дэнамінацыі 22.05.2026 40:29
Нацбанк Беларусі знізіў стаўку рэфінансавання да 9,25% гадавых. І паралельна той жа Нацбанк заявіў пра выпуск новага банкнота ў 200 рублёў. Гэта, безумоўна, не купюры ў 1 мільён рублёў, якія некалі ў беларусаў былі, але, як кажуць, тэндэнцыя відавочная. Дарэчы, унёсак тых самых прадпрымальнікаў, якіх Лукашэнка ўвесь час грэбліва называе “вашывымі блохамі”, у ВУП Беларусі за 2025 год склаў 27,4%. У...
Аляксандр Кныровіч. Хто разганяе цэны на кватэры? Затрыманы Аляксей Хлястоў 22.05.2026 40:54
Кадастравае агенцтва спрабавала давесці, што кошты на кватэры ў Беларусі разганяюць не расіяне. Але не атрымалася. Абмяркуем гэта ў стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пройдземся па выніках выбараў у Каардынацыйную раду (ці легітымны цяпер гэты орган?), і пра апошніх зігзагах беларуска-ўкраінскіх адносінах (Лукашэнка плюшчом лезе ў мірныя перамовы, у Кіеве яго адшываюць: "Мае звычку...
Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Як адчуваюць сябе беларусы? — Еўразум за 21 траўня | Новости Беларуси за 21 мая 21.05.2026 43:30
Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Як адчуваюць сябе беларусы? — Еўразум за 21 траўня | Новости Беларуси за 21 мая by Euroradio
Уладзімір Пугач, Алег Гарбуз, Сяргей Чуб. Зэкамерон: як гучаць турэмныя будні сучаснай Беларусі 21.05.2026 42:08
Кніга палітвязня Максіма Знака “Зэкамерон” стала, як гэта кажуць, бестселерам яшчэ да таго, як сам аўтар выйшаў на волю з-за кратаў. Максім быў у калоніі, а ў Варшаве “Вольныя купалаўцы” паводле яго кнігі паставілі спектакль, які нязменна збіраў поўныя залы ў розных гарадах розных краін свету. Адметна, што да гэтага спектакля лідарам гурта J:MOPC Уладзімірам Пугачам былі напісаны песні, якія днямі...
Аліса Рыжычэнка. Долар прабіў дно: што адбываецца з курсамі і коштамі ў Беларусі 21.05.2026 43:43
Днямі Мінфін ЗША дазволіў яшчэ месяц краінам свету закупляць расійскую нафту на фоне сітуацыі з закрыццём Іранам Армузскага праліва. На думку экспертаў, гэтае рашэнне можа падтрымаць прыток валюты ў РФ і ўмацаваць расійскі рубель, а ўскосна — і паўплываць на курс беларускага рубля да долара. А курс долара ў абменніках апошнімі днямі паказвае, што ён ужо прабіў псіхалагічную мяжу. На фоне падзення...
Юрась Зянковіч: справядлівасць і нацыянальныя каштоўнасці — наша ідэя сёння 21.05.2026 57:09
21 траўня ў эфіры Еўрарадыё — адвакат, палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітвязень Юрась Зянковіч. Для беларусаў — і па адзін, і па другі бок існуючых сёння барыкад — галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца справядлівасць. Але не будзе ў нас ніякай справядлівасці да таго часу, пакуль у дзяржаве не будзе замацавана павага да прыватнай уласнасці і прынцып недатыкальнасці гэтай уласнасці. Пачынаць жа вярта...
Алена Прыходзька, Павел Лібер. DDoS-атакі ці ігнор выбарцаў: ад чаго залежаў вынік выбараў у КР 21.05.2026 47:14
Выбары ў Каардынацыйную раду скончыліся. Прагаласавала ўсяго 2113 чалавек. Цяпер хтосьці называе гэтыя выбары правальнымі, хтосьці — скандальнымі, а для некага яны былі вельмі цяжкімі. І ў дадзеным выпадку я не пра кандыдатаў і спісы, якія бралі ўдзел у выбарчым працэсе, а пра тых, хто гэтыя выбары тэхнічна і арганізацыйна забяспечваў — Выбарчую камісію і арганізатараў пляцоўкі для электроннага га...
Паветраная трывога ў Літве — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая 20.05.2026 45:43
Паветраная трывога ў Літве — Еўразум за 20 траўня | Новости Беларуси за 20 мая by Euroradio
Кацярына Баўрэ, Юлія Юхно. Далёка ад Офіса і Кабінета: на каго разлічваць беларусам “далёкай дугі” 20.05.2026 42:24
Прайшла ў Варшаве дыяспаральная Канферэнцыя беларусаў і беларусак замежжа, скончыліся выбары ў Каардынацыйную раду. Як кажуць, для соцень тысяч беларусаў пачаліся будні жыцця ў вымушанай эміграцыі. З яе праблемамі, складанасцямі і выклікамі. У чаканні і спадзяваннях, што справіцца з вырашэннем гэтых праблем нам усім дапамогуць структуры дэмсіл і дыяспаральныя ініцыятывы. Ці існуе дыяспаральнае жыц...
Кліменцій Кацько. Беларусы ў Чэхіі: ад вырашэння візавых пытанняў да падтрымкі школ 20.05.2026 36:25
Жыццё беларусаў у Чэхіі паступова выходзіць на новы ўзровень, дзе на змену часовым рашэнням прыходзіць сістэмная праца і канкрэтныя вынікі. 20 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і праектны менеджар арганізацыі “Беларуская салідарнасць” Кліменцій Кацько. Паразмаўляем пра тое, як нашым суайчыннікам удаецца эфектыўна камунікаваць з чэшскімі ўладамі, абараняць свае правы і ўплываць на прыняцце...
Роза Турарбекава. Ад мар пра гольф з Трампам да падарунка ад “Мадзьяра” і чакання вайны 20.05.2026 45:33
Дадатковыя матэрыялы “з доказамі гібрыднай атакі супраць грамадзянскай авіяцыі Літвы, якая ажыццяўляецца з тэрыторыі Беларусі”, перадаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі міністр транспарту гэтай балтыйскай краіны Юрас Тамінскас. І зроблена гэта было напярэдадні анансаванага чарговага візіту ў Мінск Джона Коўла — спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША. І чаканага бліжэйшым часам візіту ў Кіеў...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS