Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: euroradio.fm
Δημιουργός
Euroradio
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
2 Οκτ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Абстраляны аўтобус з беларускімі дзецьмі — Еўразум за 17 чэрвеня | Новости Беларуси за 17 июня 17.06.2026 39:49
Абстраляны аўтобус з беларускімі дзецьмі — Еўразум за 17 чэрвеня | Новости Беларуси за 17 июня by Euroradio
Хрысціна Дарапей. “Правы зрух”: ці прывядзе ён да ўлады AfD і чым гэта небяспечна 17.06.2026 30:40
Практычна ўсе еўрапейскія краіны маюць патрэбу ў працоўных руках і, адпаведна, зацікаўленыя ў працоўнай міграцыі. Але перасцярогі, што замест працоўнай краіна атрымае вялікую нелегальную міграцыю, прыводзяць да таго, што міграцыйная палітыка ЕС становіцца ўсё больш жорсткай. А рост папулярнасці правых партый з іх антымігранцкімі лозунгамі — да змен нацыянальнага заканадаўства краін Еўрасаюза. А то...
Роза Турарбекава. “А я вам пакажу!”: як змяніліся карты Лукашэнкі, і ці можна яму верыць 17.06.2026 47:41
Рыторыка Лукашэнкі ў бок Украіны і асабіста Зяленскага раптоўна кардынальна змянілася: ад “праз два-тры дні ва Украіне не будзе каму ваяваць” і “калі сёння Зяленскі не падпіша з Пуціным мірнае пагадненне, то заўтра будзе падпісваць капітуляцыю” да “Расіі трэба ісці на кампрамісы” і “вайна не павінна быць перанесена ў Беларусь”. І нават нібыта выбачыўся перад Зяленскім за свае словы пра “курнуў, ук...
Яўген Караулаў. Ад “памылкі Харысавай” да “еўрабана Мартынавай”: чым жыве КР-4 17.06.2026 42:41
Каардынацыйная рада новага склікання яшчэ не пачала сваю працу, а яе ўжо страсаюць гучныя скандалы. Гэта і гісторыя з “вярбоўкай” Аліны Харысавай, і выключэнне са спіса “Еўрапейская Беларусь” Аляксандры Мамаевай. Выглядае на тое, што імідж КР-4 ужо псуецца. І незразумела не толькі тое, як і калі пачне сваю працу новая КР, але і як будзе ў такой атмасферы працавацца… Як скандалы сярод членаў навага...
Пуцін прайграе вайну, бо паверыў габрэям і Ватыкану? — Еўразум за 16 чэрвеня | Новости Беларуси за 16 июня 16.06.2026 37:56
Пуцін прайграе вайну, бо паверыў габрэям і Ватыкану? — Еўразум за 16 чэрвеня | Новости Беларуси за 16 июня by Euroradio
Яўген Красулін. Як абараніцца ад мяккай сілы і ўплыву “вялікай рускай культуры” 16.06.2026 43:40
Шмат разоў даводзілася чуць, што культура (як і спорт) — па-за палітыкай. І што, да прыкладу, адпачатку “харошую рускую культуру” сёння ўзяў і сказіў на свой капыл злы Пуцін. А вось пра тое, што пад уплывам гэтай культуры сфарміравалася грамадства, якое падтрымлівае вайну, распачатую Пуціным ва Украіне, — не. А таму, перакананыя асобныя беларусы, з рускай культурай, нават калі яе прадстаўляюць “ха...
Аляксандр Фрыдман. У чаканні Коўла: ад віншаванняў Трампу і Сі да выбачэнняў Зяленскаму 16.06.2026 45:49
Да дня нараджэння Дональда Трампа мірнае пагадненне паміж ЗША і Іранам было нарэшце падпісана. Як доўга яно пратрымаецца — пакажа гісторыя. Пакуль жа Трамп святкуе перамогу і прымае віншаванні. Што праўда, слоў на віншаванне Трампу да дня народзінаў у Лукашэнкі знайшлося ўсяго на адзін сказ. У адрозненне ад віншаванняў Сі Цзіньпіну, дзе і ўсхваленняў кіраўніка Кітая хапала, і выказванне спадзяванн...
Анастасія Лузгіна. Інфляцыя, долар, жыллё: да чаго рыхтавацца беларусам у другой палове года? 16.06.2026 39:36
Беларуская эканоміка працягвае балансаваць паміж добрымі справаздачамі і трывожнымі прагнозамі. Улады рапартуюць пра стабільнасць цэн і рост прыбыткаў, але міжнародныя арганізацыі ўсё часцей папярэджваюць пра запавольванне эканомікі, а інфляцыя застаецца адной з галоўных тэм для абмеркавання. Тым часам беларусы працягваюць уважліва сачыць за курсам рубля і вырашаць — захоўваць грошы на дэпазітах ц...
Ірына Сідорская. Ад прайдаў да вярбоўкі спецслужбамі і палітычнай неталерантнасці 16.06.2026 41:45
У чэрвені ў многіх краінах адзначаецца Месяц гордасці, у Вільні і Варшаве прайшлі прайды, у якіх удзельнічалі і беларусы. І, як звычайна, гэтыя маршы, а таксама ўдзел у іх выклікалі вялікую дыскусію у самім беларускім асяродку і шмат негатыўнай рэфлексіі з боку прапаганды. І гэта ў той час, калі ў Беларусі зноў загаварылі пра гендарную палітыку, а ўлады пашырылі паўнамоцтвы Нацыянальнага савета па...
Справа ЕГУ — як новая якасць рэпрэсій — Еўразум за 15 чэрвеня | Новости Беларуси за 15 июня 15.06.2026 36:29
Справа ЕГУ — як новая якасць рэпрэсій — Еўразум за 15 чэрвеня | Новости Беларуси за 15 июня by Euroradio
Вольга Такарчук. Пра невядомыя вызваленні, вярбоўку і пошук агентаў ды здраднікаў 15.06.2026 41:44
Днямі прапагандыст з БТ паздзекаваўся з праваабаронцаў і распавёў, што спісы палітвязняў непраўдзівыя. Маўляў, у іх ёсць 196 чалавек, якія ўжо нібыта знаходзяцца на свабодзе. Але размова не пра новую хвалю памілаванняў, а пра тое, што частка палітычных зняволеных адбыла свае тэрміны, аднак пра іх вызваленне праваабаронцам нічога не было вядома. Што нараджае, насамрэч, шмат пытанняў як да прапаганд...
Алесь Міхалевіч. Пра Інтэрпал, КДБ і небяспеку супрацы са спецслужбамі 15.06.2026 42:58
Беларуску Карыну Зданевіч-Спыхальскую, якая шмат гадоў жыве ў Польшчы, затрымалі ў Італіі 1 лютага паводле ордара Інтэрпала, выдадзенага на запыт беларускага боку. Беларуску затрымалі, калі яна прыляцела на адпачынак. Тры з паловай месяцы яна не магла пакінуць краіну і вярнуцца да сям’і ў Польшчу. Потым яе адпусцілі дадому, абавязаўшы вярнуцца на суд. 11 чэрвеня Апеляцыйны суд адмовіў Беларусі ў э...
Лілія Беразюк. Ад пераследу рэжымам да хатняга гвалту: як беларусам бараніць сябе 15.06.2026 38:09
Вера ў праўдзівае раследаванне і справядлівы суд дзесяцігоддзямі культывавалася ў беларускім грамадстве пры дапамозе дзяржаўнай прапаганды. Да таго ж, дзяржава ніколі не імкнулася юрыдычна адукоўваць сваіх грамадзян — каб тыя ведалі законы і свае правы. Што і прывяло да прававой непісьменнасці і няздольнасці адстойваць свае правы. Сёння ў гэтым сэнсе ў беларусаў яшчэ больш складаная сітуацыя: з ад...
Аліна Харысава. “Агентка Харысава”: усё пра вярбоўку, КДБ, бяспеку і “аплату крыптай” 15.06.2026 41:16
На пачатку чэрвеня “агент” Раман Пратасевіч паказаў у сваёй прапагандысцкай праграме на БТ відэа, у якім паліталагіня, валанцёрка Офіса Святланы Ціханоўскай і дэлегатка Каардынацыйнай рады Аліна Харысава дае згоду на супрацоўніцтва са Службай бяспекі Украіны. Праўда, потым высветлілася, што СБУ-шнікам быў лукашэнкаўскі гэбіст. Нічога сакрэтнага свайму так званаму “куратару” Харысава не перадала, а...
Каму не выгадныя перамовы з ЗША — Еўразум за 12 чэрвеня | Новости Беларуси за 12 июня 12.06.2026 47:33
Каму не выгадныя перамовы з ЗША — Еўразум за 12 чэрвеня | Новости Беларуси за 12 июня by Euroradio
Віталь Цыганкоў. Што недагаворвае Коўл наконт перамоў з Лукашэнкам 12.06.2026 47:59
Інфармацыю пра тое, што вызваленне палітвязняў нібыта пастаўлена на паўзу, ужо зняпраўдзілі і ў Офісе Ціханоўскай, і сам Джон Коўл, але спрэчкі вакол сітуацыі і стану беларуска-амерыканскага перамоўнага працэсу працягваюцца. Адны кажуць наўпрост, што перамовы, а разам з імі і вызваленні, сапраўды не проста спынены, а скончаны. Іншыя намякаюць, што працэсы ідуць паспяхова, але пра гэта “заходнія па...
Міхал Патоцкі. Пра калій, вайну і вяртанне Пачобута: чаму Варшава і Мінск не памірацца 12.06.2026 46:54
Адносіны паміж Мінскам і Варшавай па-ранейшаму застаюцца напружанымі, нягледзячы на вызваленне Анджэя Пачобута і манаха Гавэла з няволі. Польшча працягвае ўзмацняць мяжу з Беларуссю, а беларускі бок не спыняе ні антыпольскай рыторыкі, ні гібрыдных атак пры ўдзеле мігрантаў. Рэпрэсіі ўнутры краіны не спыняюцца, у тым ліку і ў дачыненні да польскай меншасці, а ў гэты час Пачобут анансуе сваё вяртанн...
Аляксандр Кныровіч. З Ганай — без шансаў, з ЗША — без калію, без Польшчы — без яблыкаў 12.06.2026 46:54
Лукашэнка працягвае "шукаць сябе" на афрыканскім кантыненце. На гэты раз — у Гане. Чаму і на гэты раз нічога не атрымаецца, нам раскажа блогер Аляксандр Кныровіч. Таксама пагаворым пра яблыкі і рыбу, якія ізноў давядзецца везці аднекуль залёк, з "сяброўскіх краінаў". Абмяркуем, як прапаганда абражае беларусаў і фантазіруе пра падспудныя планы Вашынгтона. І звернем у вагу на дзіўны выпадак з блогер...
Што будзе з рыбай Неронскай і Машэнскага — Еўразум за 11 чэрвеня | Новости Беларуси за 11 июня 11.06.2026 39:06
Што будзе з рыбай Неронскай і Машэнскага — Еўразум за 11 чэрвеня | Новости Беларуси за 11 июня by Euroradio
Кацярына Шмаціна. Ці выведзе Трамп ЗША з Еўропы і ці застанецца пры гэтым у Беларусі 11.06.2026 35:36
Прэзідэнт ЗША страціў цікавасць да вайны ва Украіне і больш не кажа пра тое, як “ён памірыць Пуціна і Зяленскага”. Асобныя эксперты не выключаюць, што такая ж страта цікавасці чакае і “беларускі трэк”. А ўсё таму, што хуткіх рашэнняў і “біг-дзіла”, што так любіць Трамп, у гэтым кірунку не прадбачыцца. Увогуле ідуць размовы пра хуткі “выхад” ЗША з Еўропы. Маўляў, хай Еўропа сама са сваімі праблемам...
Антон Пянькоўскі. “Дэмакратызацыя Лукашэнкі”: ці сапраўды Трамп праводзіць такую палітыку 11.06.2026 41:19
Часта даводзіцца чуць, што ў той ці іншай краіны няма “стратэгіі адносна Беларусі”. Калі шчыра, то выглядае так, што ніводная краіна не мае такой стратэгіі. Апроч Расіі і, як бы гэта дзіўна ні гучала, ЗША. З першай усё зразумела: яе стратэгія ў тым, каб Беларусь стала часткай Расіі. З ЗША ўсё не так адназначна. Мы бачым, што сёння гэта адзіная краіна так званага “цывілізаванага Захаду”, якая мэтан...
Аб’язныя шляхі: як перавозчык з Беларусі абыходзіць санкцыі ЕС 11.06.2026 43:12
Калі ёсць санкцыі, то заўсёды знойдуцца тыя, хто робіць бізнес у абыход гэтых санкцый. Лавілі на гэтым кампаніі з усяго свету — і Беларусь тут не выключэнне. Пэўны час таму журналісты-расследавальнікі выкрылі беларускую транспартную кампанію, якая ў абыход санкцый працавала на еўрапейскім рынку. А пад санкцыі кампанія патрапіла за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. Але проста выкрыццём схем п...
Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя 11.06.2026 58:18
11 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, даследчык, пісьменнік, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Гісторыяй і знаходжаннем на перасячэнні двух цывілізацыйных сусветаў Беларусі наканавана быць своеасаблівай буфернай зонай. І ў бліжэйшым будучым нам гэтага не пазбавіцца: мы будзем па-ранейшаму “паміж”, а не з Захадам ці Усходам. На сутыкненні розных цывілізацыйных форм кіраван...
Амерыканцы не едуць у Мінск, а на канцэрце Каржа разгортваюць усе сцягі — Еўразум за 10 чэрвеня | Новости Беларуси за 10 июня 10.06.2026 32:53
Амерыканцы не едуць у Мінск, а на канцэрце Каржа разгортваюць усе сцягі — Еўразум за 10 чэрвеня | Новости Беларуси за 10 июня by Euroradio
Максім Жбанкоў. Хто мы ў зламаным свеце і пра што "ШокингКульт. Книга перемен" 10.06.2026 44:47
У чэрвені выдавецтва “Мяне няма” мае выпусціць "ШокингКульт. Книгу перемен" — выбраныя тэксты аднайменнага ютуб-праекта Максіма Жбанкова. Чытача чакаюць 37 тэкстаў пра Беларусь і тое, што з намі здарылася пасля 2020-га. Але гэта не мемуары ці хронікі, а mind games — то-бок канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры. "Для мяне гэтыя тэксты сталіся эмацыйнай тэрапіяй і крэатыўнай пераза...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS