Euroradio
euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Μην παραλείψεις να επισκεφτείς τη σελίδα του podcast και να στηρίξεις τον δημιουργό: euroradio.fm
Δημιουργός
Euroradio
Κατηγορία
Ιστοσελίδα του podcast
Τελευταίο επεισόδιο
1 Οκτ 2026
Πού να ακούσεις;
Podcast στην εφαρμογή Replaio Radio Έρχεται σύντομαΤα podcast έρχονται σύντομα στην εφαρμογή. Εγκατάστησέ την τώρα και δες πρώτος μια εντελώς νέα προσέγγιση στα podcast
Επεισόδια
Лукашэнка: Ды не лезьце вы ў палітыку! Беларусы слухаюцца, узбекі не. Стрым з Кныровічам 17.07.2026 41:56
Узбекі нарабілі шуму, ледзь толькі паспелі прыехаць у Беларусь. Не пабачыўшы абяцаных умоваў і заробкаў, яны пачалі гучна абурацца. І ўмовы, і заробкі адразу ж з'явіліся! Відаць, яны не чулі, як на "Славянскім базары" Лукашэнка ўгаворваў артыстаў, а разам з імі і іншых беларусаў "не лезці ў палітыку". І палезлі. І аказалася, што так можна хутка і чотка адваяваць сваё. Пра ўсе гэтыя жарсці, а такса...
Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля 16.07.2026 31:38
Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля by Euroradio
Аліса Рыжычэнка. Узбекскі “дэсант” праваліўся, а падаткавікі ўжо грукаюць у дзверы. Ці вытрымае эканоміка? 16.07.2026 38:57
Беларускія падаткавікі пачалі адкрыта пагражаць тым, хто здае нерухомасць, абяцаючы "адміністратыўку" нават за дробныя парушэнні. Тым часам Нацбанк уводзіць новыя абмежаванні на рынках аўто, жылля і турызму, спрабуючы сілай выціснуць валюту з абароту. Ці сапраўды ўлады "заўважаць кожнага", хто спрабуе зарабіць лішнюю капейку? І ці не ператворыцца прымусовая "дэвалютызацыя" ў чарговы параліч для ва...
Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння 16.07.2026 58:20
16 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” і грамадскай арганізацыі “Акцыі беларусаў у Варшаве” Васіль Плешкуноў. Беларуская нацыя, беларуская дзяржава не зможа існаваць, калі не верне сабе сваё. Пачынаючы ад краіны, дзе пануюць прыхадні з суседняй дзяржавы, і працягваючы сапраўдным буларускім духам нашага народа. Гэта і наша мова, і наша культура, і нашы...
Сяргей Бесараб. Ад штучнага інтэлекту да радыеактыўных адходаў. Чым жыве беларуская навука? 16.07.2026 36:56
Улады ўсё часцей гавораць пра штучны інтэлект як пра адну з галоўных тэхналогій будучыні. У Нацыянальнай акадэміі навук запэўніваюць, што ШІ ўжо дапамагае ў сельскай гаспадарцы, медыцыне, працы дронаў і нават распазнае галасы птушак. Але ці сапраўды Беларусь гатовая да тэхналагічнага рыўка, ці гэта чарговая прыгожая справаздача? Тым часам навуковец Сяргей Бесараб прааналізаваў апублікаваную ўладам...
Работа на расійскі ВПК, прыезд Сабаленка і нізкая нараджальнасць у Беларусі— Еўразум за 15 ліпеня | Новости Беларуси за 15 июля 15.07.2026 35:46
Работа на расійскі ВПК, прыезд Сабаленка і нізкая нараджальнасць у Беларусі— Еўразум за 15 ліпеня | Новости Беларуси за 15 июля by Euroradio
Павел Баркоўскі. Калі знікаюць не толькі крамы. Ці можна забараніць беларускасць? 15.07.2026 41:50
Менш чым за два тыдні стала вядома пра закрыццё адразу трох вядомых брэндаў, якія працавалі з беларускай культурнай ідэнтычнасцю, — Honar, Ragna і LSTR. Амаль адначасова з'явілася навіна і пра адмену найбуйнейшага фестывалю гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд". Гэта лёгка ўспрыняць як шэраг не звязаных паміж сабой падзей. Але ці сапраўды гэта проста супадзенне? Ці можна ўжо казаць пра сістэмн...
Анатоль Лябедзька. Ціханоўская не пойдзе на выбары. Ці ёсць новы план? 15.07.2026 41:47
Святлана Ціханоўская заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Ці азначае гэта, што тэма выбараў наогул сыходзіць з беларускай павесткі? Тым часам новы склад Каардынацыйнай рады яшчэ не паспеў як след распачаць працу, але ўжо сутыкнуўся з крытыкай. А наперадзе — Канферэнцыя новай Беларусі, ад якой чакаюць не толькі дыскусій, але і новых ідэй. Ці своечасовая заява Ціхано...
Аляксандр Кухта. Ад "кашулі Лукашэнкі" да свецкай дзяржавы. Навошта ўладзе рэлігія? 15.07.2026 40:36
Кашуля "ад Лукашэнкі" нечакана дайшла і да храма: у адным з праваслаўных прыходаў немаўля пасля хрышчэння апранулі ў белую кашулю, падораную ў межах прапагандысцкай акцыі "Трэці — бацькаў". Тым часам у эфіры Беларускага радыё змянілі сетку трансляцый: каталіцкая імша засталася на першым канале, але знікла з радыёканала "Культура", дзе яе гадамі слухалі многія вернікі. Здавалася б, гэта розныя гіст...
Працоўныя мігранты з Узбекістана, экспарт бензіна ў Расію і вынікі першай паловы года беларускай жанчыны — Еўразум за 14 ліпеня | Новости Беларуси за 14 июля 14.07.2026 28:35
Працоўныя мігранты з Узбекістана, экспарт бензіна ў Расію і вынікі першай паловы года беларускай жанчыны — Еўразум за 14 ліпеня | Новости Беларуси за 14 июля by Euroradio
Анастасія Лузгіна. Пелеты замест газу, мігранты замест беларусаў. Куды рухаецца эканоміка? 14.07.2026 40:12
Паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскі раён атрымалася паказальнай. Размовы пра мадэрнізацыю райаграсэрвісаў нечакана суседнічалі з чарговым заклікам масава пераходзіць на ацяпленне пелетамі, а прыродны газ пакінуць "на ўсялякі выпадак". На фоне дэфіцыту працоўных рук улады тым часам ужо шукаюць новых мігрантаў — цяпер ва Узбекістане. І ўсё гэта адбываецца на фоне росту цэн, скарачэння золатавалю...
"Шпилилии" і "подсосолнухи". Стрым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай 14.07.2026 52:24
Хто сёння вызначае, што лічыцца нармальным, а што — недапушчальным? Як жарты, рэклама і медыя нармалізуюць аб'ектывацыю жанчын? Чаму ўжо ў дзевяць гадоў дзеці ведаюць словы, якімі можна прынізіць дзяўчынку? Што мерч да Года беларускай жанчыны насамрэч расказвае пра стаўленне ўладаў да жанчын? І што гісторыя са злітай перапіскай Ксеніі Сабчак адкрывае не толькі пра яе саму, але і пра тое, як сёння...
Цішыня ў перамовах паміж Мінскам і Вашынгтонам, рэйтынг Пуціна і смерць “Купалаўскага” — Еўразум за 13 ліпеня | Новости Беларуси за 13 июля 13.07.2026 35:36
Цішыня ў перамовах паміж Мінскам і Вашынгтонам, рэйтынг Пуціна і смерць “Купалаўскага” — Еўразум за 13 ліпеня | Новости Беларуси за 13 июля by Euroradio
Уладзімір Жыгар. Ад заклікаў да перамоў з рэжымам да праблем з міжнароднай абаронай 13.07.2026 39:43
У той час, як еўрапейскія структуры і палітычныя арганізацыі асобных краін ЕС прымаюць рэзалюцыі і даклады пра стан рэпрэсій унутры Беларусі і транснацыянальны пераслед апанентаў Лукашэнкі, частка беларускіх дэмсіл выступае за пачатак дыялогу паміж ЕС і Мінскам. Маўляў, амерыканцы запусцілі перамоўны працэс, які мае вынікі ў выглядзе вызвалення палітвязняў, і Еўропе варта далучыцца да гэтага трэку...
Юрый Дракахруст. Калі Лукашэнку чакаць новага ўльтыматуму з Кіева 13.07.2026 43:17
10 ліпеня спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў: украінская выведка фіксуе развіццё вайсковай інфраструктуры ў памежных раёнах Беларусі. Пры гэтым, паводле яго слоў, Расія працягвае аказваць ціск на Беларусь, каб схіліць яе да больш актыўнага ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Але ж усяго некалькі дзён перад гэтым мы чулі словы пра тое, што “Мінск прыслухаўся да заўваг з К...
Яўген Красулін. Калі імперыя рухне: ці варта баяцца канчатковага развалу Расійскай імперыі 13.07.2026 41:44
Расійскі мільярдэр Андрэй Мельнічэнка апублікаваў у часопісе The Economist артыкул, у якім заклікае пасля завяршэння вайны Расіі супраць Украіны стварыць новую сістэму бяспекі ў Еўропе з удзелам… Масквы. У артыкуле шмат разваг пра “суверэнітэт Расіі”, сусветную бяспеку і пагрозы ў выпадку развалу Расіі. Мільярдэр заклікае адысці ад краю бездані, а потым ужо разбірацца, хто правы, а хто вінаваты. Ц...
Аляксандр Фрыдман. Пра сенатара Грэма, вайну ва Украіне і перамовы з Лукашэнкам 13.07.2026 41:37
Увечары 11 ліпеня ў сваім доме ў Вашынгтоне раптоўна пайшоў з жыцця сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм. Амерыканскі палітык, які быў прыхільнікам жорсткай знешняй палітыкі ЗША, выступаў за дэмакратычныя перамены ў Беларусі, падтрымліваў Украіну ў супрацьстаянні ваеннай агрэсіі РФ і Ізраіль у яго барацьбе за выжыванне. Прычынай смерці называецца сардэчны прыступ. Але такая раптоўная смерць міжволі в...
Новы стартап уладаў — узбекі — Еўразум за 10 ліпеня | Новости Беларуси за 10 июля 10.07.2026 44:37
Новы стартап уладаў — узбекі — Еўразум за 10 ліпеня | Новости Беларуси за 10 июля by Euroradio
Міхаіл Кірылюк. Чаму беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне? 10.07.2026 38:56
Адмовы ў наданні заяўнікам з Беларусі міжнароднай абароны здараліся ў Польшчы і раней. І адмовы былі аргументаваны альбо адсутнасцю падстаў для надання заяўніку такога статусу, альбо слабай доказнай фактурай пераследу ці небяспекі. Але адмовы, якія атрымалі беларусы, што падаваліся на міжнародную абарону апошнім часам, выклікалі перасцярогі ў юрыстаў. Прычына ў тым, што адмаўлялі на падставе… паля...
Аляксандр Фрыдман. Пра НАТО, перамогу Трампа над Іранам і выхад Лукашэнкі з ізаляцыі 10.07.2026 44:52
Паміж Іранам і ЗША адбыўся новы абмен ударамі — ЗША білі найперш па іранскіх вайсковых аб’ектах, якія абстрэльваюць Армузскі праліў, перашкаджаючы суднаходству. Іран біў па амерыканскіх базах у суседніх краінах. Гэта сітуацыя дае магчымасць Трампу ў чарговы раз перамагчы Іран. У гэты ж час у Анкары прайшоў чарговы саміт краін НАТО. Выглядае на тое, што пачалося перафармаціраванне гэтага альянсу па...
Настасся Касцюгова. У чаканні Коўла і Big deal: як на перамовы ўплывае ўльтыматум Зяленскага 10.07.2026 46:50
Анансаванага практычна два месяцы таму візіту ў Беларусь спецпрадстаўніка Дональда Трампа Джона Коўла не здарылася дагэтуль. Адпаведна, няма ні неаднаразова ўзгаданай Лукашэнкам “біг дзіл”, ні чаканага вызвалення чарговай групы палітвязняў. Затое ўвесь час няспынна працягваліся рэпрэсіі — новыя затрыманні, прысуды і пераслед па палітычных нагодах. Да ўсяго, дадалася напружанасць у адносінах паміж...
Аляксандр Кныровіч. "Каб не пусцела беларуская зямля", Лукашэнку цяпер патрэбныя ўзбекі. 10.07.2026 43:49
Пакістанцы ў Беларусь не рвуцца. Нават нягледзячы на тое, што ім прапануюць большыя заробкі, чым беларусам. Таму Лукашэнка цяпер кліча ў нашую краіну ўзбекаў. "Каб не пусцела беларуская зямля", — так і сказаў. Можа быць, лепш зрабіць што-небудзь, каб вярнуць у Беларусь беларусаў? Дзеля справядлівасці, іх Лукашэнка таксама кліча ў краіну. Але зусім па-іншаму. Тым часам сумарны каэфіцыент нараджальн...
Ці залагодзілі Трампа ў Анкары? — Еўразум за 9 ліпеня | Новости Беларуси за 9 июля 09.07.2026 42:27
Ці залагодзілі Трампа ў Анкары? — Еўразум за 9 ліпеня | Новости Беларуси за 9 июля by Euroradio
Антон Пянькоўскі. Ці здольнае НАТО абараніць сябе ад Расіі, і пры чым тут Беларусь 09.07.2026 42:32
У сталіцы Турцыі, Анкары, праходзіць чарговы саміт краін НАТО. Ад яго шмат чаканняў. Як шмат пытанняў і да саміх краін — удзельніц альянсу, і да палітыкаў, якія гэтыя краіны ўзначальваюць. Бо занадта шмат назапасілася праблем і гарачых кропак, якія альбо ўжо сёння патрабуюць вырашэння, альбо стануць праблемай бліжэйшым часам. Да прыкладу, калі Расія зладзіць якую-небудзь ваенную правакацыю супраць...
Арцём Брухан. Як чарговая рэзалюцыя “заклапочанасці” дапаможа беларусам 09.07.2026 43:21
4–8 ліпеня ў Гаазе прайшла штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У працы якой брала ўдзел і дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл. На гэтай сесіі па ініцыятыве шведскага дэлегата Б’ёрна Сёдэра была разгледжана і прынята Рэзалюцыя па Беларусі — “Сітуацыя ў Беларусі ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі, транснацыянальных рэпрэсій і правоў чалавека”. І была створана нефармальная група “За дэмакра...
Παρόμοια podcast
Το Replaio δεν είναι εκδότης podcast - τα ονόματα των εκπομπών, τα εξώφυλλα και ο ήχος ανήκουν στους δημιουργούς τους και διανέμονται μέσω δημόσιων ροών RSS