Забі зяпу
Забі зяпу
Два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў адным ліцэі, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і жыве ў Менску, а Ўладзь вывучае Media Studies і жыве ў Нямеччыне. У падкасьце яны гавораць пра тэмы, якія хвалююць іх і многіх іншых беларусаў. Як сепаравацца ад бацькоў і пабудаваць адносіны, у якіх ня будзеш пакутаваць? Што такое сузалежнасьць? Як знайсьці якаснага псыхоляга? Уладзь і Даша спрабуюць даць адказы на гэтыя складаныя пытаньні і...
Where to listen?
Podcasts in the app Replaio Radio Coming soonPodcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts
Episodes
18+ Актыўная згода — фармалізм ці неабходнасьць? 05.07.2023 51:35
У гэтым выпуску мы запрасілі ў госьці Дануту й Дашу з праекту «Гісторыя беларускага сэксу», каб разам абмеркаваць прынцып актыўнай згоды. Чаму атрымаць згоду — больш важна, чым проста не атрымаць нязгоду? Якія нюансы могуць перакрэсьліць статус добраахвотнасьці? Што такое прынцып "ДЗЗІК"? Як нашае дзяцінства ўплывае на навыкі выказваць свае жаданьні ды нежаданьні? Пра ўсё гэтае слухайце ў выпуску...
Мова, грошы, стасункі — абмяркоўваем вашыя гісторыі 21.06.2023 36:06
У гэтым выпуску гуляем у анлайн-форум і абмяркоўваем жыцьцёвыя гісторыі, што вы нам даслалі. Раздаем па заслугах тым, хто зрабіў вам балюча, ды разважаем, як бы самі паступілі ў сытуацыях, зь якімі вы сутыкнуліся. Сяброўства, грошы, стасункі, пацалункі — усё, як вы любіце 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛 Тэлеграм: t.me/zabiziapu 💛 Ціўтар: twitter.com/zabiziapu 💛 Падтрымаць Забі зяпу:...
Форумы ды нянавісьць у інтэрнэце 06.06.2023 46:34
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць пра інтэрнэт-форумы й нянавісьць у сеціве. Што прымушае нас чытаць абразьлівыя камэнтары пад чужымі допісамі, а кагосьці — пісаць іх? Чаму людзі працягваюць шукаць падтрымку незнаёмых у сеціве нават пасьля таго, як атрымліваюць шквал нэгатыву? Як зьвязаныя форумы й сэлфхарм? Чаму нават на жаночых форумах столькі мізагініі? Шукаем адказы разам з вамі 💛 Наш І...
Што такое біпалярны разлад і як зь ім жыць? 23.05.2023 46:31
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць з госьцяй Уляй. У Ўлі біпалярна-афектыўны разлад і яна прыйшла да нас, каб дапамагчы нам разьбіць стэрэатыпы, якія дагэтуль існуюць наконт гэтага дыягназу й расказаць пра свой досьвед. Разам разьбіраемся ў тым, што такое біпалярны раздад, чаму пра гэта ня варта жартаваць і як ужывацца са сваімі й чужымі пачуцьцямі 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu 💛...
У нас новы падкаст! Гістарычны ды забаўляльны 16.05.2023 2:41
Вітаю, мяне завуць Уладзь, і мы нарэшце запусьцілі наш новы падкаст — Вось, што я знайшоў у Вікіпэдыі. У ім я буду зваць сваіх сябраў у студыю й расказваць ім (а яны — мне) зэбыя гісторыі, якія мы знайшлі ў сеціве. Пра сусьветна вядомага філёзафа зь Беларусі, пра якога вы, хутчэй за ўсё, ня чулі. І пра пратэсты ў Слуцку ў 1967 годзе. І пра рэвалюцыянера-бацьку прадусаркі аднаго з альбомаў Мадонны....
Чаму мы саромеемся таго, што любім? Аналізуем фэномэн guilty pleasure 09.05.2023 44:00
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь гавораць пра "сорамныя" рэчы, якія прыносяць задавальненьне. Чаму мы думаем, што папулярна = нізкагатункова? Што Ўладзь глядзіць, калі нікога няма побач? Што Даша гадзінамі шукае ў інтэрнэце? Як мы спрабуем прыняць свае густы й перастаць даказваць вартасьць таго, што нам даспадобы? Калі хочаце даведацца, слухайце новы выпуск! 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu...
18+ Пра дэйтынґ: дзе шукаць знаёмствы й чаму гэта так цяжка? 18.04.2023 46:04
У гэтым выпуску Даша ды Ўладзь разважаюць пра спэцыфіку знаёмстваў у інтэрнэце, расказваюць пра свае правілы кібэр(не)бясьпечнасьці й траўмы ад дэйтынґ-дадаткаў. Ці горш беларускі Тындэр за заходне-эўрапейскі? Як не губляць час на людзёў, сустрэча зь якімі ня мае шанцаў? Дзе ўвогуле цяпер знаёміцца, калі ня ў сеціве? Шукаем адказы на гэтыя пытаньні разам 💛 Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu...
Пра адзіноту: як мы любім яе й ненавідзім 04.04.2023 46:38
У першым выпуску другога сэзону мы разважаем пра адзіноту й супярэчнасьць гэтага пачуцьця . Скардзімся адно адному на тое, як цяжка падтрымліваць стасункі на адлегласьці, на сындром FOMO (страх штосьці прапусьціць) і на тое, колькі энэргіі патрабуе пошук новых знаёмстваў. Спадзяёмся, што гэтая размова здолее падтрымаць вас, калі вам самотна — у родным горадзе ці ў эміграцыі 💛 Наш Інстаграм: insta...
Як падкаст нас зьмяніў? Падсумоўваем першы сэзон 13.09.2022 48:33
У дзясятым выпуску (апошнім у сэзоне!) Даша ды Ўладзь абмяркоўваюць, якія зьмены адбыліся ў іхнім жыцьці падчас першага сэзона падкасту й як праект паўплываў на ўспрыманьне сябе. Уладзь расказвае, як падкаст падштурхнуў яго больш пільна сачыць за сваімі пачуцьцямі. Даша адзначае, што пазытыўны фідбэк і ўвага дапамаглі паглядзець на сябе з іншага боку. Адзін з самых сьмешных і неструктурных нашых в...
Асабістыя граніцы. Як іх абараняць? 23.08.2022 36:49
У дзявятым выпуску Даша ды Ўладзь даведваюцца ў экспэрткі — дасьледчыцы мозгу Таццяны Славинскай-Пузырэвіч — якія бываюць тыпы рэакцый на парушэньне асабістых граніц і наколькі гэта натуральна. Расказваем, як часьцей самі сябе паводзім, і абмяркоўваем, як гэта залежыць ад статуса чалавека-парушальніка ў нашым жыцьці. Чаму нам часам так цяжка абараняць свае інтарэсы? Як на гэта ўплываюць складаныя...
Асабістыя граніцы. Як іх не парушаць? 02.08.2022 45:58
У восьмым выпуску Даша ды Ўладзь пачынаюць першую частку дыскусіі пра асабістыя граніцы. Абмяркоўваюць, як не парушаць граніцы сваіх сяброў, каханых і сваякоў, калі здаецца, што чалавек ня можа сам рацыянальна зьмеркаваць і яму/ёй/ім патрэбная дапамога. Чаму лепш кагосьці падтрымоваўваць, чым самастойна разьвязваць ягоныя праблемы? Як навучыцца слухаць іншых? І навошта паўтараць сабе, што ты ня ма...
Як разысьціcя з сябрам? 19.07.2022 47:02
У сёмым выпуску Даша ды Ўладзь разважаюць, чым адрозніваюцца растаньні ў сяброўскіх адносінах ад рамантычных, і спрачаюцца наконт таго, як правільна разысьціся з сябрам. Уладзь баіцца не падабацца, таму спрабуе скончыць сяброўскія стасункі моўчкі, а Даша верыць, што трэба думаць пра пачуцьці былога сябра — калісьці дарагога чалавека — і тлумачыць яму (ці ёй) усе свае прычыны. Як скончыць сяброўств...
Гіпэрапека, гостынг і пошук працы — разважаем пра вашыя пытаньні 05.07.2022 44:33
У шостым выпуску Даша ды Ўладзь чытаюць пытаньні, якія вы дасылалі нам у інстаграм, спрабуюць на іх адказаць і даць парады са свайго жыцьця. Што рабіць з гіпэрапекай бацькоў? Як перажыць гостынг ад хлопца? Дзе сёньня шукаць працу маладому спэцыялісту? Разважаем пра гэтыя тэмы й шмат сьмяёмся (як заўсёды). Слухайце поўную вэрсію выпуску на нашым ютубе: youtube.com/channel/UCZBYaPto6WDhNfJ4h_3nkTg Н...
Што такое талент і як ідэя аб ім перашкаджае нам знайсьці сябе? 21.06.2022 40:56
У пятым выпуску Даша ды Ўладзь спрабуюць зразумець, што звычайна маюць на ўвазе пад «талентам» і дзеляцца тым, як шукалі сябе праз ацэнкі асабістай таленавітасьці звонку. Як ідэя йснаваньня прыродных дараваньняў вымушае нас адчуваць сябе недарэкамі? Чаму «знайсьці сябе» й «вызначыць свой талент» — не адно й тое ж? Даказваем, што можна пазбавіцца бесталентнасьці, проста адмовіўшыся ад ужываньня так...
Што такое вера і дзе яе шукаць цяпер? 07.06.2022 54:25
У чацьвёртым выпуску Даша ды Ўладзь вызначаюць панятак веры, успамінаюць сваё дзіцячае разуменьне веры ды спрабуюць даведацца, дзе шукаць яе ў такія цяжкія часы. Што такое вера ў Бога? І чым яна адрозьніваецца ад веры ў чалавецтва? Як уплывае вера ў штосьці на нашае разуменьне запраўднасьці? Чаму найгоршыя людзі лічуць, што яны добрыя? Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu Тэлеграм: t.me/zabiziap...
Прыхільныя і залежныя адносіны 24.05.2022 45:54
У трэцім выпуску Даша ды Ўладзь вызначаюць, што такое прыхільнасьць, а таксама тыя моманты, калі прыхільныя адносіны пераходзяць у залежныя. Як прадухіліць залежнасьць ад партнэра? Як выйсьці з такіх небясьпечных адносін? Даша і Ўладзь дзеляцца сваім досьведам стасункаў з нарцысамі, крычаць на былых, сьмяюцца й расказваюць, як умацоўвалі самаацэнку, даюць парады, якімі карыстаюцца самі Наш Інстагр...
Як жыць з пачуцьцём сораму? 10.05.2022 39:09
У другім выпуску Даша ды Ўладзь абмяркоўваюць сорам — надзвычай шкоднае пачуцьцё, якое не дазваляе рухацца наперад. Даша прызнаецца, што саромеецца сваіх паводзінаў і думак, а Ўладзь — зьнешняга выгляду. Высьвятляем, адкуль і чаму ўзьнікае сорам, чым ён небясьпечны ды як зь ім змагацца Падкаст VANDRA: https://podcast.ru/1601282132 teamteam stusio: instagram.com/teamteam_studio Інтэрв'ю Асі Казанца...
Як не асуджаць сябе за думкі пра эміграцыю? 26.04.2022 45:14
У першым выпуску Даша ды Ўладзь спрабуюць зразумець, як не асуджаць сябе за думкі пра эміграцыю. Уладзь плянуе паступіць у вадну з эўрапэйскіх ВНУ ды думае, што калі зьедзе, то ніколі ня зможа вярнуцца дадому. А Дашу непакоіць Менск, які ўжо цяпер выглядае пустым і сумным горадам. Пачуцьці, што паглынулі абодвух, — нявызначанасьць і фрустрацыя Наш Інстаграм: instagram.com/zabizyapu І Тэлеграм: t.m...
Similar podcasts
Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.