Kaciaryna Rozina

Што ты тут забыў

Health BE ↓ 14 episodes

Першы беларускамоўны падкаст пра псіхалогію і гістарычную памяць. Якая "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"? Ці нясем мы адказнасць за мінулае сям'і, группы, краіны? Як зрабіць так, каб нават цяжкае мінулае працавала на нас, а не супраць нас?

Author

Kaciaryna Rozina

Category

Health

Podcast website

podcasters.spotify.com

Latest episode

Feb 5, 2025

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

13. Эмацыйная спадчына. Згубленыя і знайдзеныя боль з любоўю 05.02.2025

Вітаю, шаноўныя слухачы. Гэты эпізод - гэта працяг гісторыі 44-гадовай дзяўчынкі спалоханай, перспектывай хуткага мацярынства. Скончу аповед пра яе цяжкі шлях да сталення, пра тое, як кабінет псіхатэрапеўта можа стаць своеасаблівавй радавой палатай, а псіхатэрапеўтка - акушэркай, якая будзе суправаджаць працэс нараджэння жанчыны. Эліс звярнулася да дапамогі псіхатэрапеўткі з прычыны даволі цяжкіх...

12. Эмацыйная спадчына. У палоне дзіцячай вернасці 02.12.2024

Вітаю, сябры! Сення хачу падзяліцца з вамі кнігай, якая вельмі ўразіла мяне. Кнігай ізраільска-амерыканскай псіхатэрапеўткі Галіт Атлас, якая называецца "Эмацыйнае наследванне. Псіхатэрапеўтка, яе пацыенты і спадчына траўмы". 11 кейсаў, 11 кліентаў, а гэта значыць 11 сямей, гісторыі, таямніцы, разарваныя сувязі. Галіт разам з кліентам нібыта Шэрлак з Ватсанам збіраюць разарваныя кавалкі гісторый,...

11. Правілы выжывання 15.10.2024

Не давярай нікому, асабліва ўладам; Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй; Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці; Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен; Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; і Не праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш. Вышэй пералі...

10. Юбілейны 🎂 10.09.2024

Вітаю, шаноўныя сябры! Вось мы і дажылі да першай сур'езнай круглай даты ) У гэтым эпізодзе размова пойдзе пра кнігу амерыканскай журналісткі Энн Эпплбаум "Гулаг", якую я чытала жнівенскімі раніцамі і вечарамі. Таксама працягнем тэму мінулага выпуска - як жыццевыя выпрабаванні першага і другога пакаленні ўплываюць на трэцяе, сення - паглядзім, якім адносіны могуць складвацца паміж тр...

9. Народжаным дарослымі прысвячаецца. Парэнтыфікацыя - як мы становімся бацькамі для сваіх бацькоў 12.08.2024

Гэты эпізод прысвечаны феномену, знаемаму калі не вам, то вашай сяброўцы, мужу альбо калеге. Дзеці, якія нясуць адказанасць за сваіх бацькоў, аплачваюць доўг любві. Часцей за ўсе, не свой, а сваіх бабуль. Як трансгенерацыйная траўма і парэнтыфікацыя падсілкоўваюць адзін адно, паспрабуем разабрацца разам з псіхолагамі Монікай Васілевскай і Людмілай Петраноўскай.  Іх даследванні і артыкулы па гэтай...

8. Знайсці сябе нанава 26.07.2024

Вітаю, шаноўныя слухачы! Я і мая перанасная студыя знайшлі нарэшце новы дом. Сеняшні выпуск незвычайны, трошкі падобны на творчы вечар :) ці разняволеные разважанні. Пра тое, што адбываецца з намі падчас нараджэння, пра падабенства гэтага працэса на тое, з чым мы сутыкаемся, пераехаўшы на новае месца. Пра тое, як знаходзіць сябе нанава і наносіць на мапу новай краіны. Пра тое, як абапірацца на цел...

7. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр - працяг 06.03.2024

Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр.  Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абс...

6. Уплыў сталінскіх рэпрэсій на нашчадкаў ахвяр 26.09.2023

Вітаю, шаноўныя слухачы! Вельмі рада нарэшце вярнуцца да вас з новым выпускам. У шостым эпізодзе мы паразмаўляем пра ўплыў сталінскіх рэпрэсій на жыцце нашчадкаў ахвяр рэжыму. Дакладней, пачнем размову і скончым яе у наступным эпізодзе. Размова будзе асноўвацца на даследванні псіхологаў Кэтрын Бэйкер і Юліі Гіпенрэйтэр, якое было зроблена ў 1993-1994 гадах. 

5. Праклен нацыі: ці магчыма разарваць заганнае кола гістарычных паўтарэнняў 11.06.2023

Вітаю, паважаныя слухачы! Вашай увазе - 5 выпуск, якім мы пачынаем тэму таталітарнай трансгенерацыйнай спадчыны. Кожны б, верагодна, жадаў у спадчыну атрымаць рахунак у швейцарскім банке, але наша такая. Жадаем мы гэтага ці не, уведамляем ці не, мы нашчадкі людзей, якія жылі ў таталітарным грамадстве і якія перадалі нам паттэрны паводзінаў і каштоўнасці, што дапамагалі ім у гэтым грамадстве выжыва...

4. "Але мне патрэбна маці" 03.05.2023

Вітаю, сябры! Гэтым выпускам мы скончым міні-цыкл, прысвечаны тэме бацькоўства і сацыяльнай траўмы на прыкладзе даследвання ізраільскіх псіхолагаў Дана Бар-Она і Юліі Хаіцін. Даведаемся, якая мадэль бацькоўства дапамагае захаваць эмацыйную раўнавагу ў сэрцы дзіцяці, наколькі гэта магчыма ва ўмовах крызіснай сітуацыі. Даслухаем аповед жанчыны, што 3-гадовай дзяўчынкай прайшла праз пекла і засталася...

3. “Я абяцаю табе, што вярнуся” 15.04.2023

Вітаю, паважаныя слухачы. Не прайшло і месяца (прайшоў, на самай справе), як запрашаю вас да праслухоўвання трэцяга эпізоду падкасту “Што ты тут забыў”.  Сення паразмаўляем з вамі пра тое, што дапамагае захаваць пазітыўны вобраз маці нават у самыя цяжкія часы. Вобраз і памяць, якія могуць суправаджаць і абараняць, нават калі блізкага чалавека ўжо няма побач. Спусцімся ў святая святых - сховішча му...

2. Сацыяльная траўма і бацькоўства. Як цяжкія часы зменьваюць адносіны ў сям’і 02.03.2023

На прыкладзе даследванняў ізраільскіх псіхолагаў паглядзім на тое, як сацыяльная траўма ўплывае на сям'ю, бацькоў і дзяцей, бабуль з дзядулямі і ўнукаў. Трошкі пашпацыруем па мемарыяльным лесе і паглядзім, у якіх формах можа жыць памяць. Падтрымаць падкаст праз Patreon

1. Пілотны - што я тут забыла 09.02.2023

У пілотным выпуску я распавяду, як 13 гадоў таму я пачала цікавіцца трансгенерацыйнай псіхалогіяй яшчэ не ведаючы, што гэта яна. Раскажу пра "таемную" спадчыну, якую нам перадаюць нашыя продкі. У выпуску згадваліся: Кнігі "Жизнь сапожок непарный" Тамара Петкевіч "Путь" Вольга Адамава-Слёзберг "Колымские рассказы" Варлам Шаламаў "Архипелаг ГУЛАГ" Ал...

Тызер падкасту "Што ты тут забыў" 31.01.2023

У гэтым падкасце мы будзем размаўляць пра трасгенерацыйную псіхалогію і гістарычную памяць. Пра тое, як учора маей сям'і, супольнасці, краіны ўплывае на мае асабістае і наша агульнае сення і заўтра. Падтрымаць падкаст праз Patreon

Listen to the Што ты тут забыў podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.