Tatsiana Dziamchuk

Праца-Ваца

Business BE ↓ 31 episodes

Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці. Інтэрв'ю з цудоўнымі людзьмі з розных сфер і розных прафесій. Глыбока, чэсна і з любоўю. Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, гештальт тэрапеўтка, кар'ерны коўч, ex-HR бізнес-партнёрка. Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат - толькі з дазволу аўтаркі. INST: https://www.instagram.com/tanya_dziamchuk

Author

Tatsiana Dziamchuk

Category

Business

Podcast website

podcasters.spotify.com

Latest episode

Apr 30, 2026

Where to listen?

Podcasts in the app Replaio Radio Coming soon

Podcasts are coming to the app soon. Install now and be the first to see a whole new take on podcasts

Get it on Google Play Install for free Android 5M+ downloads · 4.8 rating iOS soon

Episodes

Праца-роздумы: Я працаголік? То што мне з гэтым рабіць 30.04.2026

Выпуск пра працагалізм як пра складаную псіхічную і сацыяльную з’яву. Дэкампазіцыя гэтай залежнасці, яе прычыны і галоўнае - як сябе падтрымліваць у гэтым месцы.

Кар'ерны шлях: Воля Палевікова, менеджэрка, тэрапеўтка, аўтарка, 36 гадоў. Варшава 23.02.2026

Гэта размова не толькі пра кар’еру, а пра пошук метанаратыву - гісторыі, якая тлумачыць, як усё гэта трымаецца разам. Мы гаворым пра: Станаўленне ў менеджарскай ролі і канцэпт «дастаткова добрага менеджара» Памылкі, якія робяць кіраўніцтва невыносным Уладу, адказнасць і стомленасць Спалучэнне ў сабе некалькіх прафесійных ідэнтычнасцяў. Шчырая, тонкая і вельмі чалавечая размова. Запрашаю паслухаць!...

Праца-роздумы: Чаму "сямейная атмасфера на працы" гэта небяспечна. Ці ў якія гульні мы падсвядома гуляем на працы 16.02.2026

Выпуск пра тое, якія дзіцяча-бацькоўскія сцэнары мы часта прагульваем на працах у камандах. У чым там спакуса і небяспека.

Кар'ерны шлях: Інна Щепанська, прадпрымальніца, 45 гадоў. Францыя 06.01.2026

Інна пакінула шматгадовую кар’еру ў Google, каб шукаць сябе. І знайшла - пасля таго, як перажыла рак. Мы гаворым пра тое, як можна губляць сябе ў карпарацыі і як тлумачыць бацькам і ўсяму свету, чаму ты сыходзіш; як хвароба змяняе кар’еру, стаўленне да працы і да жыцця; як нарадзіўся прадукт, які дапамагае жанчынам вяртацца да сябе пасля лячэння. Гэта размова пра жыццё і смерць, пра тое, што пераж...

Праца-роздумы: Нябачная выпальваючая праца, асабліва ў менеджараў 18.11.2025

Гэтая нябачная праца - нябачная не толькі для іншых, але часта і для саміх сябе. Гэтая праца такая лёгкая для абясцэньвання, што да ўсвядомлення там нават і шанцу няма дакрануцца. Гэта - эмацыйнае кантэйнаванне. Да вас могуць ісці з рознымі пытаннямі, праблемамі, эмоцыямі. І калі па самой сваёй сутнасці праблемы можна вырашыць, неяк паўплываць, то эмацыйны шлейф часта застаецца неапрацаваны і неза...

Праца-роздумы: Як перажыць страту працы 14.11.2025

Выпуск пра тое, што адбываецца з намі, калі праца заканчваецца - раптоўна ці нават па ўласнай ініцыятыве. Чаму рэзкае звальненне можа стаць псіхалагічнай траўмай, і як неперапрацаванае "завяршэнне" ціхенька ператвараецца ў пракрастынацыю пошуку новай працы.

Кар'ерны шлях: Антон Іокаў, Head of Growth, 31 год. Варшава 11.11.2025

Размова з Антонам, які працуе ў прадуктовым стартапе. Пра тое, як шукаць працу не праз водгукі, а самому грукацца ў пажаданыя дзверы. Пра вучобу на спецыяльнасці, пасадаў якой яшчэ не існавала ў краіне, і пра тое, якія людзі сапраўды «свае» ў стартапах. Выпуск пра ініцыятыву, рызыку і выбар паміж стабільнасцю і развіццём. Герой: https://antoniokov.com/ https://www.instagram.com/antoniokov/ 📎Перад...

Кар'ерны шлях: Марыя Астапенка, сузаснавальніца SOKOL GxP, клінічны фармацэўт, Director of Compliance, 35 год. Філадельфія 12.10.2025

Размова з Марыяй, якая ў 20 гадоў эмігравала ў ЗША, а ў 25 пачала навучанне на клінічную фармацэўтку. Сёння Маша працуе ў госпіталі і паралельна развівае ўласны бізнес разам з мужам у няпростай сферы 🙂 Гаворым пра розніцу ў падыходах да адукацыі, пра шляхі эмігрантаў у ЗША, пра пошук ідэнтычнасці і стварэнне свайго поля - далёка ад дому, але з беларускай культурай унутры. Гераіня: https://www.ins...

Кар'ерны шлях: Яна Голубева, размова пра мульціпатэнцыяльнасць, 32 гады. Варшава 08.09.2025

Новы сезон "Праца-Ваца" адкрываецца размовай-дыскусіяй! Мая блізкая сяброўка Яна спрабуе ўмясціць у адну біяграфію некалькі прафесій, талентаў і цікаўнасцяў. Мы гаворым пра феномен мультыпатэнцыяльнасці: Калі адначасова можаш быць дызайнеркай, маркетолагам, арганізатаркай - і пры гэтым адчуваць як свабоду, так і разгубленасць. Гэта выпуск пра выбары, якія ніколі не бываюць канчатковымі, пра любоў...

Кар'ерны шлях: Зоя Прышывалка, сэксолаг, траўматэрапеўт, блогер, 40 год. Гданьск 06.07.2025

Я пазнаёмілася з блогам Зоі ў далёкім 2018, калі яна была вядомая як "пернікавая фея"☺️ Сёння Зоя ўжо некалькі год як развіваецца і працуе ў галіне сэксалогіі, псіхалогіі і траўматэрапіі. Размова атрымалася вельмі насычаная: пра тое, як у Беларусі працуе сэкс-асвета, чаму сэкс-шопы - хіба не лепшае месца для сэкс-адукацыі. Пра падыход да адукацыі, блогінгу, сямейнага прадпрымальніцтва -...

Кар'ерны шлях: Ганна Лазіцкая, фаўндарка стартапа, 38 год. Варшава 09.06.2025

Размова з Аняй - прадпрымальніцай, мамай, прафесіяналкай, якая прайшла праз больш за дзясятак стартапаў і цяпер стварае ўласны прадукт у галіне ментальнага здароўя. Гаворым пра стартапы, залатыя ІТ годы ў Менску, пра тое, што адбываецца з кар'ерай, калі становішся мамай. Як вяртацца да прафесіі пасля нараджэння дзіцяці - і што можна зрабіць, каб гэты шлях быў больш мяккім і падтрымліваючым. А яшчэ...

Праца-роздумы: Ці сапраўды зумеры не ўмеюць працаваць? 09.06.2025

Гэты выпуск - дыскусія з Ксеніяй Садоўскай, HR-дырэктаркай, прадстаўніцай ранніх міленіялаў і мамай дачкі-зумера. Разважаем, як працаваць з пакаленнем Z, чаму міф пра «няўменне ў камітмент» варта пераасэнсаваць, і што на самай справе стаіць за іх паводзінамі на працы. Карысна будзе ўсім: і зумерам, і менеджарам, якія спрабуюць зразумець, як наладзіць з імі ўзаемадзеянне. Гераіня: https://www.linke...

Кар'ерны шлях: Каця Лысёнак, HR Program Manager at Google, коўч, 38 год. Дублін 12.05.2025

Размова з Кацяй Лысёнак - HR Program Manager, якая больш за 10 гадоў працуе ў Google, піша дысертацыю і з'яўляецца адной з лепшых коўчаў Дубліна. Гаворым пра тое, як дзяўчына з невялікага беларускага горада з насельніцтвам усяго 20 000 чалавек трапіла ў адну з самых буйных карпарацый свету. І пра тое ці можна быць шчаслівым чалавекам у карпаратыўным свеце 🙂 А яшчэ: Чаму мужчынам ніхто не зада...

Кар'ерны шлях: Аляксандра Шмык, Embedded software engineer, 24 гады. Варшава 07.04.2025

"Касмічная" размова :) з Аляй — 24-гадовай embedded software engineer, якая з дзяцінства марыла пра космас, а ўжо ў студэнцтве запускала праекты ў стратасферу. Гаворым пра працу інжынеркай у Польскім Цэнтры касмічных даследаванняў, удзел у распрацоўцы аб’екта місіі NASA, і пра навучанне ў польскім тэхнічным універсітэце. Пра мары, мэты, веру ў сябе і да сябе. Перадрукоўка, выкарыстанне м...

Кар'ерны шлях: Вера Новік, архітэктарка метро, 32 гады. Нью-Йорк 23.02.2025

Размова з Верай пра яе справу жыцця — метро, пра непростыя выбары, веру ў сябе і прафесію. Сёння Вера - асістэнтка архітэктара Нью-Ёркскага метро. Размаўляем пра працэс пошуку працы ў Штатах, архітэктуру і ўрбаністыку, пра гендэрныя стэрэатыпы ў прафесіі. А яшчэ вы даведаецеся, метро якога горада захапляе амерыканскіх архітэктараў. Спойлер: канешне ж, Мінскае 😉 Гераіня: https://www.instagram.com/...

Праца-роздумы: Як серыялы 2000-х уплывалі на наш погляд на працу: “Не родись красивой". 27.01.2025

У выпуску разважаю, як папулярны расейскі серыял "Не родись красивой" мог паўплываць на наш погляд на працоўнае жыццё і карпаратыўную культуру. Пагаворым пра тое, як рамантызацыя офісу, культ перапрацовак і гендэрныя стэрэатыпы пакінулі свой след у галовах цэлага пакалення. А яшчэ трохі з фаталістычным гумарам узгадаем, як расейскія серыялы тых часоў фармавалі культурную прастору і наш с...

Кар'ерны шлях: Аляксандра Гваздзёва, гінеколаг, 27 год. Прага 28.12.2024

Гераіня выпуску вучылася ў розных краінах і ў розных галінах, але ў рэшце рэшт выбрала медыцыну. Цяпер яна працуе гінеколагам у невялікім горадзе пад Прагай. Размаўляем пра штодзённасць: што значыць быць маладой доктаркай-эмігранткай, прымаць роды, праводзіць хірургічныя аперацыі і спраўляцца з гендарнымі стэрэатыпамі ў прафесіі. Акрамя таго, абмяркоўваем праблемы сучаснай навукі: чаму медыцына да...

Праца-роздумы: Ці сапраўды трэба дамаўляцца "на беразе"? 25.11.2024

Стаўлю пад сумнеў знакамітую параду для бізнесоўцаў і не толькі.

Праца-роздумы: Выгаранне - як яго пазнаць і як папярэдзіць? 18.11.2024

Сённяшні выпуск цалкам прысвечаны выгаранню. Мы абмяркуем: Што такое выгаранне? Што трапляе пад гэтае паняцце, а што — не. Ці лічыцца выгаранне хваробай? Што пра гэта гаворыць Міжнародная класіфікацыя хвароб (МКБ)? Стадыі выгарання: Ад "мядовага месяца" да поўнага знясілення. Хто знаходзіцца ў групе рызыкі? Як псіхалагічныя ўласцівасці і мінулы досвед, напрыклад, быць дарослым дзіцем алкаголіка (Д...

Кар'ерны шлях: Глеб Салаўёў, 25 год. Варшава 21.10.2024

Чым займаецца Project Manager у буйнейшай міжнароднай гуманітарнай арганізацыі? У гэтым выпуску мы сустрэліся з Глебам Салаўёвым, чалавекам з унікальным кар'ерным шляхам: ад працы ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі і ІT да гуманітарнай дзейнасці ў НДА. Размаўляем - як гэта - быць Project Manager у міжнароднай гуманітарнай арганізацыі. Якія навыкі і матывацыя патрэбны для такой працы, і як ту...

Кар'ерны шлях: Ніка Сардаран, 26 год. Ерэван 14.10.2024

Восеньскі сезон падкасту пачынаем размовай з цудоўнай Нікай - менеджаркай у сферы ІТ і маркетынгу, а таксама таленавітай кандытаркай. У гэтым выпуску мы абмяркуем: Як адкрыць кандытарскі бізнес у 20 гадоў, яшчэ і падчас кавіду Ці рэальна працаваць два гады без выходных Які досвед вяртання да наёмнай працы пасля таго, як працаваў сам на сябе Што адрознівае пошук працы ў Арменіі Новую філасофію work...

Кар'ерны шлях: Яўген Крыванос, 29 год. Варшава 26.08.2024

Музыка, выкладчык, бубнач групы AP$ENT і … "майстар мяняць працы". Колькі можна зарабляць на музыцы ў Беларусі і Польшчы? І чаго "каштуе" займацца сваёй любімай справай? Пра гэта і не толькі з любоўю і добрым гумарам у выпуску.

Праца-роздумы: Адкуль бяруцца токсікі на працы 23.08.2024

Разгортваю паняцце "таксічнасць" - дзе, калі і як мы можам самі стаць таксічнымі для кампаніі. І прычым тут злосць.

Кар'ерны шлях: Зміцер Макарчук, 33 гады. Вільня 12.08.2024

Калі я рыхтавалася да гэтай размовы, я думала, што мы будзем размаўляць не толькі пра кар’ерны шлях, але і пра філасофскія канцэпты, сэнсы, каштоўнасці… Так яно і атрымалася :) У выпуску пра: Мары таленавітага хлопчыка пра сцэну і абсалютную упэўненасць, што на гэтым немагчыма зарабляць Нелінейны кар’ерны шлях і ўнікальны досвед: больш за дзясятак розных прафесій за 10 год у стартапах, карпарацыях...

Праца-роздумы: Чаму мяне навучыла праца ў ЗША 07.08.2024

Расказваю пра паездку ў Штаты па W&T у студэнцтве. Досвед быў неадназначны, трансфармуючы прывычнае ўяўленне свету і парадак рэчаў у ім.

Listen to the Праца-Ваца podcast in Replaio

Radio and podcasts in one app - free, with no sign-up. Install today and do not miss the launch

Get it on Google Play

Replaio is not a podcast publisher; show names, artwork and audio belong to their authors and are distributed through public RSS feeds.